Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
🔥Візіт Святланы Ціханоўскай у Цэнтр Беларускай Салідарнасці!

Падчас свайго візіту ў Польшчу нацыянальная лідарка Беларусі наведала школку для дзяцей, арганізаваную Цэнтрам Беларускай Салідарнасці.

Святлана Ціханоўская паразмаўляла з нашымі вучнямі і іх настаўніцамі, а таксама паглядзела на адкрыты ўрок на тэму «Беларусь маіх мараў». Дзясяткі малюнкаў дзетак склаліся ў адну вялікую мапу Беларусі нашай будучыні! Акрамя таго, нацыянальная лідарка пагадзілася ўзяць патранат над конкурсам дзіцячага малюнку. Беларускія дзеці на нашых уроках намалююць, як яны бачаць Беларусь сваіх мараў. З працаў нашых вучняў будзе арганізавана адмысловая выстава, якая адбудзецца ў Варшаве і Вільне!

Пасля наведвання нашай школкі спадарыня Ціханоўская правяла прэс-канферэнцыю разам з прадстаўнікамі рабочага руху, на якой была прадстаўлена праграма падтрымкі ўдзельнікаў стачачнага руху.

Заключнай часткай візіту нацыянальнай лідаркі стала сустрэча з прадстаўнікамі юрыдычнага дэпартаменту ЦБС і юрыдычнай супольнасці Польшчы.
⚡️Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!

Тыдзень таму беларусы больш чым 50 гарадоў свету адгукнуліся на заклік Святланы Ціханоўскай і правялі Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю! ЦБС падтрымаў ініцыятыву нацыянальнай лідаркі і зарганізаваў акцыю ў Варшаве!

Пікет сабраў некалькі сотняў неабыякавых беларусаў і палякаў. Да мікрафона выйшлі бацькі Рамана Пратасевіча, беларускія палітыкі Павел Латушка і Вольга Кавалькова, прадстаўнікі польскіх партыяў Lewica, Polska 2050 і Koalicja Obywatelska, лідар стачачнага камітэту Гроднаазот Юры Рававы і многія іншыя!

Паглядзіце, як гэта было, у нашым кароткім відэа!
За здымкі дзякуем Яўгену Цітко
✔️Как узнать статус своего дела в процедуре предоставления международной защиты?

Важно помнить, что по закону у вас есть право ознакамливаться с материалами и получать информацию по делу на каждом этапе производства.

Нередко мы видим казусные ситуации, когда иностранец обращается с вопросами по своему делу, например, к охраннику Управления. Такие “консультации” часто приводят к дезинформации, что может иметь негативные последствия.

Как же действительно узнать, что происходит у вас в процедуре и сделать это эффективно?

Продолжение в ленте🔜

🤔Остались вопросы? Обратитесь за бесплатной юридической консультацией в Центр Беларуской Солидарности по номеру +48668205177 (есть возможность писать и звонить через Telegram). Мы работаем для вас с понедельника по пятницу (10.00-18.00).
👍2
​​⚡️Ронда Вольнай Беларусі ў Варшаве!

Сёння Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з партнёрамі з партыі Polska 2050 і ініцыятывы Wolna Białoruś склалі прапанову да прэзідэнта Варшавы Рафала Тшаскоўскага аб наданні адной з кругавых развязак гораду імені Вольнай Беларусі!

🇵🇱Мы вельмі разлічваем на дапамогу гарадскіх уладаў і з нецярпеннем чакаем моманту, калі на мапе Варшавы паўстане сімвалічная кропка салідарнасці з беларускім народам!
🪐Арома-трэнінг ЦБС!

Сёння ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбылася сустрэча з цудоўным арома-коўчам Ганнай Дрозд!
Дасведчаная трэнерка правяла беларусак Варшавы ў захапляльны свет эфірных алеяў і медытацыі.

🙎‍♀️Дарагія дзяўчыны, мы дзякуем вам за ўдзел у нашым трэнінгу і спадзяемся, што наш занятак дапамог вам знайсці унутраны спакой і жыццёвыя сілы для новых здзяйсненняў!

Падпісвайцеся на нашу старонку, каб не прапусціць новыя мерапрыемствы😉