Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​⚡️Дадатковы набор у школку ЦБС!

Сябры, мы маем для вас выдатную навіну! У бясплатнай школцы Цэнтру Беларускай Салідарнасці ў Варшаве з’явілася невялікая колькасць дадатковых месцаў. На нашых занятках дзеткі вучацца польскай і англійскай мовам, малююць і вывучаюць акторскае майстэрства.

👩🏻‍🏫 Урокі адбываюцца ў суботу ў дзве змены і прызначаны для дзетак 5-12 гадоў (вучні падзелены па ўзроставым групам). Запісацца і задаць дадатковыя пытанні можна па нумару +48694532858. Чакаем на вашыя званкі!

P.S. У школцы ўводзіцца новае правіла, згодна з якім ненаведванне больш чым 2 заняткаў без паважнай прычыны і папярэдняга званка настаўніцы прыводзіць да адлічэння. Просім ставіцца да дадзенага правіла з разуменнем, мы хацелі б даць магчымасць наведваць школку найбольш зацікаўленым і патрабуючым гэтага дзеткам.
☝🏻Важная інфармацыя аб перапісе насельніцтва 2021 для беларусаў у Польшчы!

Нагадваем вам, што да 30 верасня 2021 года ў Польшчы адбываецца нацыянальны перапіс насельніцтва. Згодна з дзейсным заканадаўствам кожны, хто прыехаў на тэрыторыю Польшчы да 1 красавіка 2021 году, мае абавязак у ім паўдзельнічаць, а няўдзел можа пагражаць штрафам да 5.000 злотых.

Запоўніць анкету можна па спасылцы https://nsp2021.spis.gov.pl. Падрабязная інструкцыя па запаўненню анкеты даступная на афіцыйным сайце Галоўнага Статыстычнага Бюро Польшчы на рускай мове. https://cutt.ly/avlY6aN

💰Акрамя таго кожны, хто ўзяў удзел у перапісе насельніцтва, мае шанс выйграць у латарэі прызы ад 500 да 65000 злотых. Пераможцы будуць паінфармаваныя на запісаны ў анкеце е-мэйл у аўтаматычным рэжыме. Для атрымання прыза дастаткова захаваць дзесяцізначны код, які вы атрымаеце пасля высылкі вашай анкеты.

А вы ўжо ўзялі ўдзел?
❗️Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі сустрэўся з бацькамі Рамана Пратасевіча

10 чэрвеня па ініцыятыве мэра Варшавы адбылася сустрэча з Дзмітрыем і Наталляй Пратасевіч.
Падчас размовы Рафал Тшаскоўскі пацікавіўся падрабязнасцямі крымінальнай справы супраць Рамана і яго дзяўчыны Сафіі, іх станам здароўя, а таксама выказаў падтрымку бацькам Рамана як ад свайго імя, так і ад імя ўсяго польскага грамадства, якое перажывала падобныя падзеі ў часе паўстання «Салідарнасці».

У сваю чаргу, бацькі Рамана Пратасевіча падзякавалі мэру Варшавы і ўсім палякам за вялікую падтрымку і салідарнасць з беларускім народам. Прысутныя на сустрэчы прадстаўнікі Цэнтру Беларускай Салідарнасці паінфармавалі Тшаскоўскага аб сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, а таксама аб працэсе адаптацыі беларусаў, якія былі вымушаныя бегчы ад рэпрэсій у Польшчу.

Пасля сустрэчы Рафал Тшаскоўскі прыняў рашэнне аб прадастаўленні дапамогі бацькам Рамана Пратасевіча. Акрамя таго, сваю ўсебаковую дапамогу бацькам Рамана будзе аказваць Цэнтр Беларускай Салідарнасці
ЗАПІС ЗАКРЫТЫ, КОЖНЫ АТРЫМАЕ АДКАЗ У ПАВЕДАМЛЕННЯХ 🙂
📢 Сябры, у нас засталіся месцы на экскурсію па раёнах Старой Прагі ў бліжэйшую нядзелю! Старая Прага размяшчаецца на правым беразе ракі Віслы. Мы з вамі пазнаёмімся з каларытнымі дворыкамі, сучасным СтрытАртам, гісторыяй Прагі.

Экскурсавод - неверагодная Таццяна Казак
Экскурсія на беларускай мове

Старт 13 чэрвеня а 11:00

❗️Запіс абавязковы ў каментарах.

Месца сустрэчы напішам у асабістыя паведапленні. Удзел бясплатны.

Запісвайцеся!
​​🤔 Што такое гуманітарная віза? Якія перавагі яна дае? Чым яна адрозніваецца ад міжнароднай абароны і як яе зрабіць?

Адказы на гэтыя і іншыя важныя пытанні шукайце ў кароткай брашуры ад нашага фантастычнага юрыдычнага дэпартаменту! https://cutt.ly/CctXJ5H

🙋🏻‍♀️Засталіся пытанні? Звярніцеся за бясплатнай юрыдычнай дапамогай у Цэнтр Беларускай Салідарнасці па нумару +48668205177 (ёсць магчымасць пісаць і званіць у Telegram). Мы працуем для вас з панядзелка па пятніцу (10.00-18.00).
🇵🇱Віцэ-маршалак польскага сейму наведаў школку ЦБС!

12 чэрвеня Віцэ-маршалак сейму Пётр Згажельскі наведаў школку
для дзяцей, арганізаваную Цэнтрам Беларускай Салідарнасці ў Варшаве. Акрамя таго, пабачыць на ўласныя вочы, як працуе школка, завіталі Чэслаў Скажыньскі з фундацыі Palonia Union, а таксама намеснік войта Ізабеліна Міхал Постэк.

У школцы ЦБС даволі даўно існавала ідэя аб арганізацыі музычных заняткаў. Гэтую задуму нам дапамаглі ўвасобіць у жыццё нашыя госці. Гміна Ізабелін на прапанову Пятра Згажэльскага выдзеліла фінансавыя сродкі і падарыла школцы Цэнтру Беларускай Салідарнасці сінтэзатар Yamaha, дзякуючы якому мы зможам праводзіць дадатковыя заняткі для дзетак! Вучні нашай школкі засталіся пад моцным уражаннем ад падарунку польскіх калегаў.

Па выніках сустрэчы было прынята рашэнне аб усталяванні патранату над школкай з боку прадстаўнікоў мясцовага самакіравання Варшавы, а таксама аб персанальнай апецы над праектам з боку Віцэ-маршалка сейму Пятра Згажэльскага. У салідарнасці наша сіла!💪🏻