Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.87K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
​​Бясплатны тыдзень у Нацыянальным Музеі ў Варшаве!🇵🇱

З 2 па 7 лютага ўсе пастаянныя і часовыя выставы ў Нацыянальным Музеі ў Варшаве можна будзе наведаць абсалютна бясплатна!

Наведнікі музею ўпершыню пабачаць Галерэю антычнага мастацтва, стварэнне якой заняло ў спецыялістаў 9 год і каштавала 16 мільёнаў злотых. Акрамя таго, зноўку можна будзе пабачыць знакамітую карціну Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва». ⚔️

Музей знаходзіцца па адрасе al. Jerozolimskie 3 і будзе прымаць наведнікаў штодзённа ад 10 да 18 гадзіны.
​​Беларуская дыяспара ў Польшчы выйшла на традыцыйную акцыю салідарнасці!🔔

У гэтыя выходныя нашы землякі ўзнялі сцягі над самым заходнім горадам Польшчы – Шчэцінам, які знаходзіцца ў 16 кіламетрах ад нямецкай мяжы. Акрамя таго акцыі адбыліся ва ўсіх вялікіх гарадах краіны. Усе мы перадаем словы падтрымкі неверагодным беларусам і беларускам, якія змагаюцца з беззаконнем на нашай радзіме!🔥
​​7 лютага быў абвешчаны Святланай Ціханоўскай Міжнародным Днём Салідарнасці з Беларуссю!⚪️🔴⚪️

З гэтай нагоды Цэнтр Беларускай Салідарнасці і Парламенцкая Група польскага Сейму ў справах Беларусі абвяшчаюць конкурс на лепшы плакат салідарнасці з беларускім грамадствам.

Чакаем вашыя работы па адрасе: info.cbs@protonmail.com да 16:00 5 лютага 2021 года. Найлепшыя плакаты можна будзе пабачыць па ўсёй Варшаве ў Міжнародны Дзень салідарнасці з Беларуссю на шырокафарматных светадыёдных экранах, якія належаць ТАА Warexpo.

Акрамя таго, лепшы плакат будзе выкананы ў выглядзе муралу на сцяне аднога з будынкаў Варшавы і надрукаваны ў выглядзе паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.🏢

Мы запрашаем усіх людзей добрай волі, якія падтрымліваюць беларускае грамадства, прыняць удзел у святкаваннях у Варшаве і па ўсёй Польшчы. Давайце выкажам нашу пазіцыю!

Ганаровы патранат над варшаўскім святкаваннем Міжнароднага Дня Салідарнасці
з Беларуссю ўзялі нацыянальны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Ініцыятарам варшаўскіх урачыстасцяў і конкурсу плакатаў салідарнасці з'яўляецца дэпутат Міхал Шчэрба з парламенцкай групы па справах Беларусі. Арганізацыйную падтрымку мерапрыемства аказала адміністрацыя гораду Варшава і кампанія Warexpo ТАА.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
7 лютага а 12:00 адбудзецца святкаванне Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!🎉

Правядзення акцыі плануецца ў самым сэрцы гораду – каля калоны Сігізмунда! Арганізатары рыхтуюць для вас цікавую і насычаную праграму, якая будзе апублікавана ў самым бліжэйшым часе. Але ўжо зараз мы можам крыху прыадчыніць для вас заслону таямніцы!

Адкрыюць нашу ўрачыстасць яскравыя беларускі Варшавы, якія ў знак салідарнасці паўтораць сусветны чэлендж Jerusalema! Калі вы хацелі б далучыцца, пішыце ў каментарах пад нашым пастом у Facebook. Прыходзьце самі і захапіце сваіх сяброў! У салідарнасці наша сіла!
​​Надышоў час расказаць вам аб спікерах Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!

На ўрачыстасць у польскай сталіцы завітае былы міністр культуры, а зараз адзін з лідараў беларускіх пратэстаў, Павел Латушка і вядомы сваёй падтрымкай беларускага народу дэпутат польскага сейму Міхал Шчэрба!

7 лютага, Калона Сігізмунда, 12:00 беларусы і палякі разам перададуць прывітанне сапраўдным героям, якія не прыпыняюць свайго змагання супраць цемрашальства ў цэнтры Еўропы! Прыходзьце самі і захапіце з сабой сяброў! Мы разам!
​​📢Адзначым дзень народзін Каліноўскага на яго малой радзіме!

🗓 2 лютага 1838 году нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі - Кастусь Каліноўскі! Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае ўсіх зацікаўленых адзначыць дзень нараджэння лідара беларускіх паўстанцаў на яго малой радзіме ў Мастаўлянах.

🚗6 лютага нашы валанцёры адправяцца калонай па маршруту: Варшава - Беласток - Баброўнікі - Мастаўляны. Выезд з Варшавы запланаваны а 9 гадзіне (збор каля запраўкі Shell, Piłsudskiego 2, 05-270 Marki) прыезд у Беласток а 11 (збор на паркінгу каля Auchan Białystok Produkcyjna, ul. Produkcyjna 84). Пачатак урачыстасцяў у Мастаўлянах а 12 гадзіне. Калі вы хацелі б далучыцца да нас, але не маеце машыны, напішыце аб гэтым у каментарах на нашай старонцы FB ці Instagram, мы знойдзем для вас месца!

Ушануем нашага героя разам!

#kalinouski #cbs
​​Адмена часткі абмежаванняў, звязаных з COVID-19❗️

Польскі ўрад абʼявіў аб новых кроках па размарозцы эканомікі, якая моцна пацярпела ад уведзенага лакдаўну.

Ад 12 лютага адкрыюцца:
🧷 Гатэлі
🧷 Тэатры
🧷 Кінтэатры
🧷 Гарналыжныя трасы
🧷 Басейны
🧷 Спартыўная інфраструктура на адкрытым паветры.

Кінатэатры, тэатры і гатэлі змогуць працаваць пры ўмове не больш чым 50% загрузкі. Застаюцца закрытымі абʼекты грамадскага харчавання і фітнэс-клубы.⛔️
​​7 лютага самы высокі будынак Польшчы афарбуецца ў нацыянальныя колеры Беларусі!⚪️🔴⚪️

У гонар Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю Палац Культуры і Навукі зменіць колер сваёй падсветкі на бел-чырвона-белы! Акрамя таго, над гарадской Ратушай будзе ўзняты нацыянальны сцяг нашай краіны! Мы шчыра дзякуем прэзідэнту Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму і дэпутату Міхалу Шчэрбе за салідарнасць з нашым народам!

📣 Нагадваем вам, што святкаванне Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю адбудзецца ўжо ў гэту нядзелю, 7 лютага, каля калоны Жыгімотна а 12:00! Да сустрэчы!
​​Прадстаўляем вам узнагароду Global Belarusian Solidarity Award і яе галоўных герояў!

Шаноўнае спадарства! Ствараючы гэту прэмію, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. Гэта ўзнагарода магла б дастацца кожнаму, хто адкрыў у сабе ашаламляльную ўнутраную сілу для барацьбы з цемрай і хамствам. Не важна, хадзілі вы на мітынг ці малявалі надпісы на “Табакерцы”, пісалі пасты ў сацыяльных сетках ці адмовіліся выконваць злачынны ўказ. Ваш учынак мае значэнне!

Мы захапляемся кожным з іх, але з упэўненасцю можна сказаць, што ўсё гэта было б немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі кінуць выклік беззаконню і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэднявеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.

Бесчалавечная машына хлусні, створаная рукамі Лукашэнка, спрабавала закаваць усё жывое ў вечныя ільды, але кожнае ваша «не» дадае ў іх расколіны і набліжае дзень, калі свабодны дух беларускай рэвалюцыі скіне з сябе лёд рэпрэсіяў.

Надышоў час аб’явіць нашых намінантаў!

1. „Растоплены лёд” для тых, чыя воля і палітычная сіла дапамагае растапіць лёд дыктатуры ў Беларусі.
- Міхал Шчэрба
- Рафал Тшаскоўскі
- Віціс Юрконіс
- Дэвід Крэмер
- Бенэдыкт Халлер
- Лінас Лінкявічус

2. „Стварэнне немагчымага” для ініцыятываў, пра якія мы нават не маглі марыць яшчэ год таму, а цяпер гэта наша рэчаіснасць.
- Byhelp
- Вясна
- Голас
- BYPOL
- Валанцёры Акрэсціна-Жодзіна

3. “Погляд звонку” для замежных журналістаў, дзякуючы працы якіх увесь свет сачыў за нашай барацьбой.
- Максім Кац
- Вікторыя Беляшын
- Марыя Барзунова
- Славамір Серакоўскі
- Юстына Сальвэстроні
- Гарэт Браўн


4. “Без межаў” для замежных СМІ, дзякуючы якім свет суперажываў і дапамагаў беларусам
- Белсат
- Outriders Unblocked
- Mediazona
- Rain TV
- Настоящее время
- Радыё Свабода
- Deutsche Welle

5. “Вам тэлеграма” для тых, хто даносіў да беларусаў праўду нягледзячы ні на якія перашкоды.
- Мая краіна Беларусь
- Чай с малінавым варэннем
- Мотолькопомоги
- Беларусь Галаўнога мозгу
- Nexta
- Palchys
- Страна для жизни

6. “Голас розуму” для тых, хто ў шалёныя часы рэвалюцыі здолеў захаваць цвярозы розум і не падацца эмоцыям.
- Ігар Тышкевіч
- Аляксандр Класкоўскі
- Андрэй Елісееў
- Сяргей Чалы
- Арцём Шрайбман
- Валер Карбалевіч

7. “Крэатыўны супраціў” для тых, хто сваёй творчай энергіяй нішчыў турмы муры і даваў надзею.
- LONG PLAY BELARUS
- Вольны хор
- Дваравыя канцэрты
- Свободный театр
- Купалаўцы
- Уладзімір Цэслер

8. “З верай ў сэрцы” для тых, хто не згубіў веру ў святло ў самую цёмную гадзіну перад беларускім світанкам.
- Тадэвуш Кандрусевіч
- Сяргей Лепін
- Вячаслаў Барок
- Уладзімір Драбышэўскі
- Тарас Целькоўскі

9. “Учынак” для тых, хто сваім прыкладам натхніў мільёны беларусаў. Гэта людзі, якімі мы захапляемся.
- Ніна Багінская
- Марыя Калеснікава
- Юры Корзун
- DJ Перамен
- Такcіст Яндэкс Яўген

10. «Смех скрозь слёзы» для тых, хто нягледзячы на ўвесь змрок, якім быў ахутаны мінулы год, выклікаў у нас усмешкі.
- Сяргей “Хлопотное дельце”
- Чын-чын чэнал “Шчучыншчына”
- Слава Камісарэнка “Чык-чырык”
- Эдик и Санёк “Рэгіянальныя навіны”

Спецыяльнай узнагародай за прапанову новага Плана Маршала для Беларусі, а таксама спецыяльную праграму дапамогі "Салідарныя з Беларуссю" будзе адзначаны прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Global Belarusian Solidarity Award праходзіць пад ганаровым патранатам абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай. Неўзабаве мы паведамім вам аб цырымоніі ўручэння!

#StandWithBelarus
​​Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!⚪️🔴⚪️

Беларускую дыяспару і нашых польскіх сяброў не спужала нетыпова халоднае для Варшавы надвор’е, і цяпер мы можам з упэўненасцю сказаць: свята атрымалася!🎉

Мы выражаем нашу падтрымку ўсім смелым людзям, якія ўвесь гэты час працягваюць змагацца за лепшую Беларусь. Мы дзякуем усім, хто падтрымаў высунутую Святланай Ціханоўскай ідэю Міжнароднага дня салідарнасці і спрыяў яе рэалізацыі.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці хацеў бы асобна адзначыць важную ролю польскіх палітыкаў, без якіх святкаванне ў Варшаве было б зусім іншым, гэта Міхал Шчэрба і Рафал Тшаскоўскі!

Жыве Беларусь!
#StandWithBelarus
​​Падводзім вынікі конкурсу!🔥

За тыдзень, адведзены на стварэнне плакату салідарнасці з Беларуссю, мы атрымалі 123 работы! Мы захапляемся вашым талентам і трохі шакаваныя тым, наколькі шмат у нас творчых і патрыятычных людзей. Творчае журы ўзначаліў адзін з самых вядомых польскіх графічных дызайнераў, Анджей Пангоўскі! Ён жа выканаў пазаконкурсную работу пад назвай «Polska solidarna z Białorusią» (Польшча салідарна з Беларуссю), за якую мы выказваем яму асобную падзяку.🤝

Па выніках гарачых дыскусіяў у нас атрымалася абраць пераможца. Ім стала Паўліна Бузьняк з работай «Budujemy wolność razem» (Будуем свабоду разам). Яе праца будзе выкананая ў выглядзе муралу ў Варшаве.

Яшчэ адным творам, які адзначыла журы, стаў плакат Натальлі Бугай. Дадзеная праца з’явілася сёння разам з двума вышэй пералічанымі на вялікіх экранах у Варшаве!🏢

Падборкі лепшых работ, якія не занялі прызавыя месцы, чакайце неўзабаве ў нашых сацыяльных сетках і СМІ.

Асобна хацелася б падзякаваць нашым партнёрам і сябрам, якія зрабілі вельмі шмат для рэалізацыі гэтага конкурсу і без якіх ён быў бы немагчымы: Міхал Шчэрба, Рафал Тшаскоўскі, Warexpo ТАА.
​​Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з прадстаўнікамі нашай дыяспары ў Польшчы годна адзначылі дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага!🎉

Валанцёры выправіліся ў няблізкую дарогу на малую радзіму нацыянальнага дзеяча - у вёску Мастаўляны. Дзякуем усім, хто адгукнуўся. Героі жывуць, пакуль мы аб іх памятаем!💪

#CBS #KALINOUSKI
​​Сябры, яшчэ раз шчыра дзякуем усім, хто быў учора на акцыі, прысвечанай Міжнароднаму Дню Салідарнасці з Беларуссю. Асобную падзяку хочам выказаць творчым асобам, якія не пабаяліся марозаў і выступілі для ўдзельнікаў свята:

🤍Беларускам Варшавы за выкананне чэленджа Jerusalema
❤️Janie Shostak за перформанс і выступ неверагодных дзетак
🤍Хору пад кіраўніцтвам Olgi Hardziejczyk-Maziarskej за кранальнае выкананне Муроў і гімну Пагоня.

Без вас наш Дзень Салідарнасці не быў б такім яркім, моцным, яскравым і кранальным. Дзякуем Katarzynie Pierzchała за цудоўныя фатаздымкі.

#cbs #dzieńsolidarnościzbiałorusią2021 #solidarność #салідарнасць #standwithbelarus
​​Яшчэ больш магчымасцяў для падтрымкі беларусаў❗️

Сёння кіраўнік Цэнтру Беларускай Салідарнасці Улад Кобец разам з кіраўнічкай дэпартаменту юрыдычнай дапамогі Вольгай Дабравольскай падпісалі важнае пагадненне аб супрацы з Okręgową Izbą Radców Prawnych w Warszawie!

Гэта дазволіць нашай арганізацыі аказваць юрыдычную дапамогу беларускім уцекачам на яшчэ больш высокім узроўні і дапаможа ў працэсах, звязаных з прыцягненнем да адказнасці асобаў, якія спрычыніліся да парушэнняў закону ў адносінах пратэстуючых.🔔

У сваю чаргу, дэпартамент юрыдычнай дапамогi ЦБС выказаў сваю гатоўнасць дапамагаць Okręgowej Izbie Radców Prawnych w Warszawie у справах рускамоўных мігрантаў, не валодаючых на дастатковым узроўні польскай мовай.🇵🇱

Мы дзякуем нашым партнёрам за нагоду пашырыць нашы магчымасці юрыдычных кансультацыяў і ўпэўненыя ў плённасці нашай супрацы.🤝

Фота: Kacper Krysztofik

#CBS
​​Падтрымай беларускіх уцекачоў у Польшчы!

У сувязі з небывалым узроўнем рэпрэсіяў, многія беларусы былі вымушаныя пакінуць радзіму. Большасць з іх з'ехала ў Польшчу.
🇵🇱

Адной з асноўных праблем, звязаных з пераездам, зʼяўляецца пошук працы. Каб палегчыць гэты працэс, Цэнтр Беларускай Салідарнасці распрацаваў форму, запоўніўшы якую працадаўца зможа наняць неабходных яму спецыялістаў з Беларусі. У сваю чаргу, наш Цэнтр гатовы кансультаваць працадаўцаў па пытаннях, звязаных з уладкаваннем на работу беларусаў у Польшчы.

Калі ласка, максімальна распаўсюдзьце гэтую форму. Падтрымайце ахвяр палітычных рэпрэсіяў у Беларусі!☝️

https://cutt.ly/qkYDf0p
​​Любімае свята польскіх ласуноў і ласух! 🍩

Знаходзячыся ў Польшчы, лёгка заўважыць, што сёння літаральна ўся краіна мабілізіравалася на пошукі найлепшых пончыкаў! З чым гэта звязана?🤷‍♂️

Увесь сакрэт заключаецца ў тым, што ў гэты чацвер адзначаецца адзін з самых любімых святаў аматараў прысмакаў - Тлусты чацвер (Tłusty czwartek). У гэты дзень у Польшчы прынята аб'ядацца пончыкамі і іншымі прысмакамі. Напярэдадні строгага Вялікага посту людзі весяляцца і імкнуцца адвесці душу, зʼеўшы як мага больш ласункаў. Па гэтай прычыне амаль у любой гандлёвай сетцы можна купіць велізарную скрынку пончыкаў усяго за некалькі злотых.

Тлусты чацвер - адна з самых цікавых польскіх традыцыяў, якая мала каго пакідае абыякавым!🍩🍩🍩
✔️Urząd do Spraw Cudzoziemców распрацаваў партал з базай адказаў на самыя частыя пытанні, якія ўзнікаюць у замежнікаў падчас побыту ў Польшчы.🇵🇱

На сайце прадстаўлена інфармацыя на тэму легалізацыі знаходжання, медыцыны, працэдуры дапамогі бежанцам і сацыяльнай дапамогі, працы і школы.

Дадзены партал дасць вам лепшае разуменне вашых правоў і абавязкаў у новай краіне.✈️

па-руску ➡️ https://udsc.gov.pl/faqudsc/ru/
па-польску ➡️ https://udsc.gov.pl/faqudsc/
​​❗️Польшча распачне выдачу экспрэс-візаў

Такая інфармацыя з'явілася ў газеце Rzeczpospolita. У першую чаргу змены будуць датычыць грамадзянаў нашай краіны.⚪️🔴⚪️

Для выдання экспрэс-візаў будзе заснаваны спецыяльны аддзел у Міністэрстве замежных спраў, які будзе займацца дадзеным кірункам працы. Чыноўнікі ў Варшаве атрымаюць тыя ж інструменты для прыняцця пастаноў аб выдачы візы, што і консулы. Гэта максімальна спрасціць працэдуру легалізацыі прыбывання для мноства беларусаў. Змены будуць тычыцца як турыстычных, так і рабочых візаў.☝️

У бліжэйшы час будзе апублікавана пастанова з умовамі, пры якіх замежнікі змогуць падаваць адпаведныя заявы на атрыманне візаў у паскораным парадку.📃

#CBSHELP #CBS
​​Свядомы рух - гэта практыка, якая ставіць сабе за мэту развіццё асобы праз асэнсаванне сябе ў працэсе работы над рухамі ўласнага цела.🙆‍♀️

У нядзелю 21 лютага мы чакаем чароўных беларусак Варшавы на сумесны бясплатны занятак свядомага руху ад Nika Wegosky. Занятак адбудзецца ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці па адрасу Oleandrów 6 памяшканне 2. Пачатак а 17:30.

Папярэдні запіс праз каментары пад гэтым запісам на FB | Instagram абавязковы.👇

#CBS #CBSHELP
​​Беларусы з усёй Польшчы працягваюць актыўна падтрымліваць пратэстоўцаў на нашай Радзіме! Яшчэ больш здымкаў з Варшавы, Беластоку і Торуня на нашых старонках у Instagram i Facebook. Мы салідарныя!