Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.41K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​🙋‍♂️Пазнаёмцеся з камандай ЦБС!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці - гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам файныя фільмы голас інфалініі ЦБС і чалавек, які пакінуў працу ў банку дзеля дапамогі беларусам, Дзмітрый Матусевіч.

📌Як ты апынуўся ў Польшчы?

Я ў Польшчы ўжо 5 або 6 год, перастаў лічыць. У 11 класе я зразумеў, што трэба паступаць у Польшчу. Аказалася, што ў мяне ёсць польскія карані. Тут я вучыўся ў Варшаўскім універсітэце на кірунку еўрапеістыка, атрымаў нядрэнную адукацыю, шмат даведаўся пра эканоміку і права. Пасля навучання я трапіў на працу ў банк.

📌Што цябе падштурхнула да таго, каб пачаць працу ў нас?

У Беларусі пачаўся нацыянальны ўздым і мяне гэта вельмі натхніла. Пасля 9 жніўня я быў у невялікім шоку, не разумеў, што можна зрабіць, чым можна дапамагчы. Былі думкі пра тое, што мы тут у бяспецы, а там, на плошчы, мой брат, мая сястра і пад імі выбухаюць гранаты. Пазней я даведаўся пра ЦБС.І вось ужо крыху больш за месяц я працую на нашай інфалініі. Да гэтага я працаваў на такой жа пасадзе, але ў польскім банку. Гэта дзве вялікія розніцы. У першую чаргу, ты дапамагаеш людзям у вырашэнні праблем, якія сапраўды важныя, а калі я працаваў у банку, праблемы гэтыя былі настолькі нікчэмнымі ў большасці сваёй, што гэтым зусім не хацелася займацца. Праца ў ЦБС для мяне - гэта мой абавязак дапамогі беларусам, бо я не маю мажлівасці ўехаць у нашу краіну і рабіць нешта там.

📌З якімі праблемамі ты сутыкнуўся, працуючы ў нас на інфалініі?

Ёсць пэўная колькасць людзей, якія звяртаюцца па цалкам бытавых пытаннях, якія можна вырашыць у гугле. Напрыклад, як даехаць кудысьці ў Варшаве або дзе купіць нешта. Гэта адымае шмат сілаў і часу, пры тым што мноству людзей патрэбна сур'ёзная дапамога, якую яны могуць атрымаць толькі ў спецыялістаў, а не ў інтэрнэце.

📌Раскажы цікавы або дзіўны факт пра сябе?

Я ненавіджу холад і кожную зіму кажу сабе, што паеду куды-небудзь, дзе цёпла, але я таксама працягваю трываць гэтую жудасную зіму:)

📌Слова, з якім у цябе асацыюецца ЦБС?
Сумленны, прыстойны, ахвяруючы.

📌Параіш некалькі добрых фільмаў?
-1917
-Платформа
-Спіс Шындлера

📌Рагачоўская ці Глыбоцкая згушчонка?
У сінім слоічку з белымі палоскамі.

📌Бела-кола ці кока-кола?
Бела-кола, смак дзяцінства.

📌Менск ці Мінск?
Менск

📌Мы пераможам?
Вядома!

☝️Калі вы хацелі б далучыцца да нашай каманды пішыце нам ў асабістыя паведамленні ці пазваніце на нашу інфалінію 668 205 177.
#CBSHELP
Беларусы Варшавы працягваюць актыўна падтрымліваць пратэстоўцаў на нашай Радзіме! Мы салідарныя!

Białorusini z Warszawy nadal aktywnie wspierają protestujących na naszej Ojczyźnie! Jesteśmy solidarni!

#CBSHELP #Жывебеларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✌️Дзень Волі ў Варшаве!

9 сакавіка 1918 году была створана Беларуская Народная Рэспубліка. З розных прычынаў нашым продкам не ўдалося ўтрымаць на мапе Еўропы незалежную Беларусь, аднак ідэі стваральнікаў БНР здолелі перажыць усе цяжкасці і праз дзясяткі гадоў увасобіцца ў Рэспубліку Беларусь!

25 сакавіка - дзень, калі БНР была абвешчана незалежнай дзяржавай, сапраўднае нацыянальнае свята беларускага народу і яго трэба адзначыць годна! Да Дня Волі мы рыхтуем для вас выдатную праграму, якую мы апублікуем у бліжэйшыя дні. Аднак ужо сёння мы можам абвясціць, што адным з выступоўцаў на нашым свяце стане Сяржук Доўгушаў і яго Вольны Хор!

Адзначым гэты дзень разам!
#CBSHELP
​​UPD МЕСЦАЎ НА ЭКСКУРСІЮ БОЛЬШ НЯМА!
🎁 Дарагія беларусы Варшавы, у нас разам з Таняй Казак для вас падарунак!

Запрашаем на бясплатную экскурсію ў Лазенкі Каралеўскія! Вас чакае 2,5 гадзіны неверагоднага часу ў адным з самых прыгожых паркаў Варшавы.
Будзем рады вас пабачыць

Дзе: Łazienki Królewskie, al. Ujazdowskie (пад помнікам Шапэну) Калі: 14 сакавіка а 10.00.
❤️Абавязковы запіс у каментарах!

✔️Каб больш даведацца пра экскурсіі, якія ладзіць Таццяна - заходзьце на яе старонку https://www.instagram.com/gid_in_warsaw/

#CBSHELP
​​🤔Могу ли я работать во время процедуры получения международной защиты?

Согласно статье 35 Закона о предоставлении защиты иностранцам на территории Республики Польша, легально работать во время рассмотрения ходатайства о признании международной защиты (статуса беженца и дополнительной защиты) можно после получения разрешения от начальника Управления по Делам Иностранцев после 6 месяцев рассмотрения дела.

☝️Однако, если вы освобождены от необходимости получения разрешения на работу, то Вы можете работать в течение всей процедуры. Речь идёт не только о пребывании на основании гуманитарной визы, но также, например, на основании визы Poland. Business. Harbour, обладателях Карты Поляка и студентах стационарной формы обучения высших учебных заведений Польши.

❗️Если у вас возникли вопросы, вы можете обратиться к нашим юристам за бесплатной консультацией по номеру 668205177.
#CBSHELP
⚪️🔴⚪️Беларусы Варшавы годна адзначылі Дзень Волі!

Мноства акцыяў і імпрэзаў, усмешак і святочнага настрою - усё гэта нашае нацыянальнае свята! І хоць мы знаходзімся ў некалькіх сотнях кіламетраў ад Радзімы, мы з вамі, сябры!

#CBSHELP #ДзеньВолі
​​☝️Звяртайцеся за бясплатнай юрыдычнай дапамогай да прафесіяналаў!

Сябры, у апошні час пачасціліся выпадкі, калі ашуканцы спрабуюць нажыцца на нашых суграмадзянах, якія шукаюць прытулку ў Польшчы. Нядобрасумленныя «памочнікі» абяцаюць за пэўныя грашовыя сумы зрабіць беларусам польскія пашпарты па нейкіх нікому не вядомых квотах, зрабіць від на жыхарства без усялякіх намаганняў з вашага боку і ўсё гэта з 100% гарантыяй поспеху! Прыкладаў такіх «паслуг» мноства, ці варта казаць, да якіх наступстваў можа прывесці зварот да такіх пасярэднікаў?🙅‍♀️

Нагадваем вам, што Цэнтр Беларускай Салідарнасці праводзіць БЯСПЛАТНЫЯ юрыдычныя кансультацыі па ўсіх пытаннях, звязаных з легалізацыяй і адаптацыяй да жыцця ў Польшчы для беларусаў. Нашы юрысткі маюць значны досвед працы і высокія кампетэнцыі, якія дапамогуць вам у такой нялёгкай справе як эміграцыя.🏃

Каб трапіць на БЯСПЛАТНУЮ юрыдычную кансультацыю, дастаткова патэлефанаваць на нашу інфалінію +48 668 205 177 (у тым ліку праз Тэлеграм) альбо напісаць нам на той жа нумар. Наша інфалінія працуе ад панядзелку па пятніцу (10:00 - 18:00). У салідарнасці наша сіла!

#CBSHELP
Таленты сярод нас!❤️

Мы хацелі б паказаць вам чарговую частку працаў, дасланых да арганізаванага нашым Цэнтрам конкурсу плакатаў, які мы прымеркавалі да Міжнароднага Дня Салідарнасці з Беларуссю! Было б вялікім злачынствам не даць вам убачыць, наколькі ж таленавітыя людзі жывуць сярод нас і які велізарны патэнцыял у іх закладзены.🚀

Упэўненыя, пасля вызвалення краіны ваша творчая энергія дазволіць нам разам пабудаваць краіну, аб якой мы ўсе марым. Вось першая, але далёка не апошняя падборка вашых цудоўных твораў!💯

Аўтары: Андрэй Пакроўскі, Вольга Кузьміч, Ганна Мурайда, Milena Fedyna, Аляксей Серада, Антон Дземідзенка, Анфіса Лано, Ганна Емельянава, Надзея Дубік, Алена Кахановіч.

#CBSHELP
З задаваленнем прадстаўляем вам чарговую падборку неверагодных работ, якія нам даслалі да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю!🔥

Аўтары: Марыя Пружанец, Андрэй Ціцяк, Катажына Гардзеева, Вольга Зароўская, Наталля Жукава, Дзмітрый Кашталян, Саша Уд.

#CBSHELP
​​☝️Бесплатные юридические консультации для получения социальной помощи в пользу ребёнка!

Вы переехали в Польшу, но не знаете, как воспользоваться социальным программами, направленными на помощь семьям с детьми? Центр Беларуской Солидарности предоставляет
гражданам Беларуси бесплатные юридические консультации о возможности получения социальной помощи в пользу ребёнка!

Юридические консультации будут касаться возможности получения в Польше:

📌семейного пособия с добавками;
📌единовременного пособия при рождении ребенка;
📌родительских выплат;
📌детского пособия «500+»
📌пособия «Хороший старт» «300+»
📌социальной помощи лицам, ходатайствующим о международной защите в Польше.

Для того чтобы записаться на консультацию, обратитесь на нашу инфолинию 668 205 177 либо через наш Телеграм.

#CBSHELP
​​🙋‍♀️ Пазнаёмцеся з нашай камандай!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці - гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам файныя кніжкі супергерой і каардынатарка валанцёрскай сеткі Надзея Лучанок.

📌Чым ты займаешся ў ЦБС?

Каардыную работу ўсіх нашых валанцёраў, якія самааддана дапамагаюць рэлакантам. Валанцёры аддаюць свой вольны час і рэсурсы для таго, каб рабіць добрыя справы! Мы размяркоўваем задачы: камусьці трэба купіць прадукты, камусьці трэба знайсці вопратку, знайсці кватэру, перакласці дакументы, узяць за ручку і суправадзіць у нейкую дзяржаўную ўстанову. Плюс у нас ёсць ментарская сетка, калі за сям’ёю ці чалавекам замацоўваецца ментар, які дапамагае ва ўсіх пытаннях.

📌У чым твая суперсіла?

У выратаванні людзей, акумуляцыі добрай энергіі і пазітыва (смяецца)

📌Чаму сярод мноства беларускіх ініцыятываў ты абрала ЦБС?

Таму што мне вельмі блізкія па духу людзі, якія зарганізавалі нашу ініцыятыву, гэта мае братнія душы. Я бачу, колькі мы робім, колькі мы прысвячаем часу дапамозе беларусам. У нас аднолькавыя каштоўнасці і погляды на тое, што мы робім.

📌З якім словам у цябе асацыюецца наш Цэнтр?

Радзіма.

📌Параіш некалькі файных беларускіх кніг?

- Владимир Мацкевич «Не думайте о рыжем и слепом утконосе» і «Вопреки очевидности»
- Саша Романова «Марцев»
- Саша Филипенко «Красный крест» и «Бывший сын»
- Віктар Марціновіч «Возера Радасці»

📌Мы пераможам?

Мы неўзабаве пераможам!

☝️Калі вы хацелі б стаць нашым валанцёрам напішыце нам ў асабістыя паведамленні ці пазваніце нам па нумару 668 205 177.

#CBSHELP
​​📷Конкурс! Расскажите, чем вам помог ЦБС и выиграйте приз!

Друзья, 7 сентября исполнится ровно год с момента, когда мы приняли решение об основании Центра Беларуской Солидарности! За это время мы помогли тысячам наших земляков в легализации и адаптации к жизни в Польше. Нашим сотрудникам и волонтёрам было бы очень приятно услышать от вас несколько слов о том, чем мы вам помогли и как вы оцениваете оказанную поддержку!

📣Мы объявляем конкурс!
1. Запишите на свой телефон короткое видео (желательно не более одной минуты), в котором вы рассказываете о том, чем мы вам смогли помочь
2. Выложите его на своей странице Instagram/Facebook с хэштегом #cbshelp либо вышлите его на наш адрес электронной почты info.cbs@protonmail.com.
3. С помощью генератора случайных чисел мы выберем нескольких беларусов, которые получат памятные призы: фирменные майки, кружки и другие подарки от ЦБС!

Ждём ваши видео до 22:00 5 сентября😉
📷Последняя возможность выиграть призы от ЦБС!

Друзья, 7 сентября исполнится ровно год с момента, когда мы приняли решение об основании Центра Беларуской Солидарности! За это время мы помогли тысячам наших земляков в легализации и адаптации к жизни в Польше. Нашим сотрудникам и волонтёрам было бы очень приятно услышать от вас несколько слов о том, чем мы вам помогли и как вы оцениваете оказанную поддержку!

📣Мы объявляем конкурс!
1. Запишите на свой телефон короткое видео (желательно не более одной минуты), в котором вы рассказываете о том, чем мы вам смогли помочь
2. Выложите его на своей странице Instagram/Facebook с хэштегом #cbshelp либо вышлите его на наш адрес электронной почты info.cbs@protonmail.com.
3. С помощью генератора случайных чисел мы выберем нескольких беларусов, которые получат памятные призы: фирменные майки, кружки и другие подарки от ЦБС!

Ждём ваши видео до 23:59 5 сентября😉
🇺🇦https://mapahelp.me – мапа экстранай дапамогі ад Цэнтру Беларускай Салідарнасці! Лекі, ежа, вада, вопратка, начлег, транспарт ці лекар. Кожны, хто хоча дапамагчы мірнаму насельніцтву ў час вайны можа змясціць сваю абвестку на мапе дапамогі. Так вашу абвестку ці паслугу лёгка знойдуць тыя, каму яна патрэбная. Каб дадаць кропку дапамогі, трэба запоўніць кароткую анкету https://airtable.com/shrkcBnoIJ7cae5QF
Мапа ўжо працуе, цяпер трэба яе напоўніць і распаўсюдзіць!
Падзяліцеся гэтым пастом. Тысячам людзей патрэбная дапамога як ва Украіне, так і за межамі. Салідарнасць – наша зброя! #mapahelp #cbshelp #stoprussia