Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.25K subscribers
3.04K photos
64 videos
5 files
1.52K links
Download Telegram
🎙Кіраўніца аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская адказала на пытанні галоўнага рэдактара Reform.news Фёдара Паўлючэнкі пра міжнародную абарону ў Польшчы, рэгламент “Дублін-3” і дапамогу былым палітзняволенным у праграме “Саша, что ты несёшь”.

Вольга расказала пра вынікі сустрэчы працоўнай групы з Упраўленнем па справах замежнікаў і закранула важныя тэмы для беларусаў і беларусак, якія падаюцца на міжнародную абарону ў Польшчы.

📺 Поўнае інтэрв’ю з Вольгай Дабравольскай можна паглядзець на YouTube-канале “Саша, что ты несёшь”.
👍21131💩1
📸 Твае фота — твая гісторыя!

Хочаш навучыцца рабіць класныя фота на тэлефон — такія, якія перадаюць настрой, эмоцыі і сапраўдныя гісторыі?
Запрашаем цябе на практычны трэнінг па мабільнай фатаграфіі 📱

На занятку ты даведаешся:
як знайсці добры кадр і святло;
як перадаць пачуцці праз фатаграфію;
як рабіць фота, якія прыцягваюць увагу і выклікаюць эмоцыі.

Трэнінг праводзіць прафесійны фатограф у сяброўскай атмасферы — будзе шмат практыкі, руху і творчасці!

🗓 25 кастрычніка, 12:00–14:00
📍 Oleandrów 6-2, Варшава
⁉️ Для падлеткаў

📞 Запіс: +48 666 918 712
💬 Telegram школы ЦБС: @CBSschool
👍75🔥1👌1
⚖️ Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі ад Цэнтра Беларускай Салідарнасці

У Цэнтры Беларускай Салідарнасці працуе каманда прафесіяналаў, якая шчыра імкнецца падтрымаць кожнага, хто апынуўся ў складанай сітуацыі. Мы гатовыя бясплатна дапамагчы вам разабрацца з юрыдычнымі пытаннямі і падказаць шляхі рашэнняў.

👩‍⚖️ Аляксандра Хордыньска

Кансультуе па пытаннях легалізацыі і атрымання міжнароднай абароны.
Да яе можна звяртацца, калі вам патрэбна дапамога з:

▫️ легалізацыяй знаходжання ў Польшчы
▫️ атрыманнем міжнароднай абароны
▫️ атрыманне польскага праязднога дакумента
▫️ іншыя пытанні, датычныя міграцыйнага права

👩‍⚖️ Адвакатка і медыятарка Йоанна Скорыцка


Спецыялізуецца на сямейным праве:
▫️ абарона правоў непаўналетніх
▫️ атрымання сацыяльнай дапамогі
▫️ выплата аліментаў
▫️ іншыя пытанні з галіны сямейнага і сацыяльнага права

👨‍⚖️ Адвакат Сяргій Скорыцкі
Кансультуе па крымінальным і гаспадарчым праве:
▫️ супрацьдзеянне дыскрымінацыі і хатняму гвалту
▫️ звароты ў праваахоўныя органы
▫️ атрыманне інстытуцыйнай падтрымкі
▫️ вырашэнне маёмасных і гаспадарчых спрэчак

📩 Як запісацца на кансультацыю:
Дашліце кароткае апісанне сваёй сітуацыі на адрас: cbs.konsultacje@gmail.com

Наш юрыст звяжацца з вамі і прапануе зручны час для анлайн-сустрэчы.

🤝 Не заставайцеся сам-насам з цяжкасцямі — звяртайцеся да каманды ЦБС. Мы побач, каб дапамагчы!
24👍31
📣 Вольга Дабравольская ў інтэрв’ю “Нашай Ніве” — пра сітуацыю з разглядам спраў па міжнароднай абароне ў Польшчы

Апошні тыдзень стаў насычаным для ЦБС у медыя. Інтарэс журналістаў быў выкліканы нядаўняй сустрэчай рабочай групы з кіраўніцтвам Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы, а таксама інфармацыяй пра замарозку тэрмінаў разгляду спраў па міжнароднай абароне.

Кіраўніца юрыдычнага аддзела ЦБС Вольга Дабравольская разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанідам Марозавым дала інтэрв’ю “Нашай Ніве”, дзе патлумачыла, што адбываецца цяпер і што гэта значыць для беларусаў.

📖 Цалкам інтэрв’ю можна прачытаць тут:
https://nashaniva.com/amp/be/378898
18👍61
⚖️ Продолжаем наш простой и понятный гид по польскому праву. В этом выпуске говорим об уголовном праве — что важно знать, если вы столкнулись с преступлением в Польше.

⚖️ Этот проект создан Центром Беларуской Солидарности совместно с Окружной палатой юрисконсультов в Варшаве (Okręgowa Izba Radców Prawnych w Warszawie).
На вопросы, касающиеся уголовного права, отвечает юрисконсульт Марек Туркевич (Marek Turkiewicz).

🔎 В этом видео вы узнаете:
– что такое статус потерпевшего и какие права он даёт;
– кто может участвовать в уголовном процессе;
– что будет, если не заплатить штраф;
– как правильно подать заявление в полицию или прокуратуру;
– и многое другое о том, как защищать свои права в уголовных делах в Польше.

💡 Даже если вы никогда не сталкивались с уголовным процессом, важно понимать, как он устроен и какие у вас есть права и возможности.

🎥 Приятного просмотра!
Видео можно посмотреть по ссылке: https://www.youtube.com/watch?v=pQ7tGBpCVEc

Этот проект не имеет финансирования. Создатели и создательницы делают его бесплатно в своё свободное время. Если вы хотите поддержать Центр Беларуской Солидарности, реквизиты ниже:

80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
SWIFT: BIGBPLPW
FUNDACJA "CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI"
Название перевода: Darowizna na cele statutowe
PayPal: info@belaruscenter.eu

Okręgowa Izba Radców Prawnych w Warszawie в социальных сетях:
▪️LinkedIn: https://www.linkedin.com/company/oirp-warszawa/posts/?feedView=all

▪️Facebook: https://www.facebook.com/oirp.warszawa

▪️Instagram: https://www.instagram.com/oirpwwarszawie/
202🤷‍♂1👍1
Вольга Дабравольская ў эфіры Еўрарадыё!

У размове са Змітром Лукашуком кіраўніца аддзела прававой дапамогі Вольга Дабравольская разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанідам Марозавым адказвала на пытанні, што датычацца легалізацыі былых палітвязняў і Дублінскага рэгламента.

🗣 Вольга Дабравольская адзначыла:
▪️ У ЦБС ужо цяпер звяртаюцца былыя палітзняволеныя па юрыдычную інфармацыю і падтрымку.
▪️ Патрэбна будзе шмат працы, каб дапамагчы гэтым людзям атрымаць міжнародную абарону ў Польшчы, нават калі яны былі вывезены з Беларусі пасля вызвалення.
▪️ Заявы на міжнародную абарону працягваюць разглядацца, рашэнні выдаюцца — таму лепш падавацца зараз, а не чакаць.
▪️ Калі вы маеце дазвол на пражыванне, напрыклад, на падставе працы, але ёсць рызыка вяртання ў Беларусь, варта таксама падацца на міжнародную абарону.

Бо калі ўзнікне непрадказальная сітуацыя (напрыклад, страта пашпарта або неабходнасць аформіць дакументы, звязаныя з Беларуссю), даказаць уладам, што вяртанне небяспечнае, без статусу абароны будзе вельмі складана.

🔹 Міжнародная абарона — гэта не толькі юрыдычная бяспека, але і магчымасць атрымліваць дакумент падарожжа, які дае магчымасць перасякаць межы.

Поўнае інтэрв’ю можна паслухаць на YouTube-канале Еўрарадыё.
27👍42👎2
Стэнд Цэнтра Беларускай Салідарнасці на Targi Książki w Katowicach!

📅 7–9 лістапада 2025 года ў Międzynarodowe Centrum Kongresowe у Катавіцах адбудзецца адзін з найбуйнейшых літаратурных форумаў Польшчы — Targi Książki w Katowicach. Сёлета ўпершыню ў кірмашы возьме ўдзел Цэнтр Беларускай Салідарнасці (ЦБС) разам з шэрагам беларускіх выдаўцоў.

👀Беларускія кнігі і аўтары на кірмашы

📕На стэндзе ЦБС можна будзе набыць літаратурныя навінкі.
Раім звярнуць увагу на кнігу «IMBY» Паўла Валатовіча. Гэта, выдадзеная ЦБС, хроніка падзей апошніх дзесяцігоддзяў, якая год за годам распавядае пра тое, як развіваліся нашая краіна і грамадства.

📚Выдавецтва «Камунікат»

Падчас кірмашу выдавецтва «Камунікат» арганізуе сустрэчу з вядомым пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.

На сустрэчы можна будзе набыць яго новыя кнігі:

▪️«Імёны Свабоды» (другая частка)
▪️«Жанчыны ў гісторыі Беларусі»

Таксама на стэндзе з’явяцца іншыя выданні «Камунікату». Сярод іх:
анталогія «Нерасстраляныя» — паэзія рэпрэсаваных беларускіх аўтараў,
«Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.» Дароты Міхалюк,
«Освальд у Мінску» Аляксандра Лукашука,
«Гульні Цэрцэі» Змітра Дзядзенкі.

📚Выдавецтва «Гутэнберг»

Выдавецтва «Гутэнберг» прадставіць калекцыю кніг, забароненых у Беларусі. Іх пазначаць адмысловымі стужкамі. У «экстрымісцкі спіс» трапілі творы Сашы Філіпенкі ды іншых вядомых аўтараў.

▫️Іншыя беларускія выдаўцы
На стэндзе ЦБС таксама будуць прадстаўленыя кнігі выдавецтва «Чабор» — сучасная і класічная беларуская літаратура, мастацкія і навуковыя выданні.

🌎Беларусь на мапе еўрапейскага кніжнага свету

Targi Książki w Katowicach — гэта штогадовая культурная імпрэза. Яе мэта — папулярызацыя чытання.
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае ўсіх, хто цікавіцца айчыннай літаратурай, наведаць беларускі стэнд.
Międzynarodowe Centrum Kongresowe, Катавіцы

7–9 лістапада 2025 года
07.11.2025 | godz. 11:00-19:00
08.11.2025 | godz. 10:00-19:00
09.11.2025 | godz. 10:00-17:00
👍1772🤡2
🎉Сёння дзень народзінаў у кіраўніцы юрыдычнага аддзела Цэнтра Беларускай Салідарнасці — Вольгі Дабравольскай!

⚖️ Вольга Дабравольская
— выдатная праваабаронца і спецыялістка ў галіне міграцыйнага права. Яна займаецца не толькі кіраўніцтвам юрыдычнага аддзела, але і актыўнай адвакацыяй правоў беларусаў і беларусак у Польшчы.

☝️Пры гэтым Вольга сама мае досвед міграцыі: пятнаццаць гадоў таму яна прыехала ў Польшчу як рэпрэсаваная актывістка і мусіла самастойна разбірацца з пытаннямі легалізацыі — у часы, калі яшчэ не існавала беларускіх арганізацый, здольных дапамагчы.
Мы пагаварылі з Вольгай пра тое, чаму яна вырашыла стаць юрысткай, як гісторыі яе кліентаў і кліентак уплываюць на яе асабіста, што дапамагае ёй не выгараць і дзе яна знаходзіць сілы рухацца далей.

👇Запрашаем вас павіншаваць Вольгу ў каментарах і падзякаваць ёй за працу!
59🎉351💩1