Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
Forwarded from BelarusWithUkraine
🤍❤️🤍 Неабыякавыя беларусы з розных ініцыятываў пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай запусцілі кампанію #BelarusWithUkraine 💙💛

Беларусь - не рэжым Лукашэнкі. Рэжым Лукашэнкі - не Беларусь.

⚪️ Беларусы - раскіданыя па свеце, пацярпелыя за сваё меркаванне, асуджаныя на гады турмы - не хаўруснікі злачыннай улады.

🔴 Мы - супраць вайны і робім усё магчымае, каб дапамагчы ўкраінцам!

⚪️ Мы раскажам, як беларусы валанцёраць на мяжы, дапамагаюць бежанцам, ідуць дабраахвотнікамі ва ўкраінскае войска, выходзяць на антывенныя мітынгі пад пагрозай турэмных тэрмінаў, вядуць рэйкавую вайну, робяць кібератакі і сочаць за перамяшчэннямі расійскай тэхнікі па Беларусі.

BelarusWithUkraine - гэта інфармацыя пра беларускую дапамогу ўкраінцам. Яна ёсць, яна розная. Наша задача - зрабіць яе бачнай. Для ўкраінцаў, сусветнай супольнасці і саміх беларусаў.

Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, распаўсюджвайце інфармацыю✌️
Нам ёсць, што сказаць.

Instagram
Facebook
Twitter

#StandWithBelarus #StandWithUkraine
👍8
Forwarded from BelarusWithUkraine
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Нас не атрымаецца пасварыць!” Людзі культуры Беларусі запісалі зварот да народа Украіны

Словы сваёй шчырай падтрымкі ўкраінцам выказалі вядомыя беларускія журналісты, тэлевядучыя, музыканты, кінарэжысёры, літаратары, ілюстратары, фатографы, грамадскія дзеячы.

🔻“Гэта гонар для беларусаў - быць суседзямі і братамі з такім народам, як вы. Мы, беларусы, стаім за вашымі спінамі, але не страляем у іх, мы – дапамагаем. Зараз на баку ўкраінскай арміі змагаецца больш як сто беларусаў, і тысячы - з беларускіх дыяспар па ўсім свеце дапамагаюць украінцам. Усе людзі добрай волі павінны быць супраць гэтай вайны. Усе моляцца за перамогу Украіны, бо вы бароніце не толькі свой край, вы бароніце Еўропу, увесь свет. Мы будзем плячо да пляча ваяваць за нашы агульныя каштоўнасці”🔻

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

#BelarusWithUkraine #StandWithUkraine
33👍7
Святлана Ціханоўская на маршы да Дня Волі!

Сябры, маем для вас цудоўныя навіны! На чале вялізнай калоны беларусаў, якія разам будуць крочыць маршам па цэнтру Варшавы, пройдзе нацыянальная лідарка Беларусі – Святлана Ціханоўская! Раскажыце аб гэтай навіне ўсім сябрам і далучайцеся да мерапрыемства!

🕑 Калі? 26 сакавіка, 14:00
✊🏻 Месца збору? Pl. Konstytucji 6, Warszawa

Запрашаем вас далучыцца да агульнага святкавання аднаго з галоўных святаў сапраўднага беларуса – Дня Волі.
Мы былі вымушаны пакінуць сваю Радзіму, але гэта не значыць, што мы пакінулі нашыя традыцыі і гісторыю.

26 сакавіка мы запрашаем усіх беларусаў Варшавы далучыцца да магутнага маршу. Пакуль нашыя сябры і родныя не маюць такой магчымасці ў Беларусі, мы яшчэ раз засведчым перад усімі суседзямі тое, што наш народ супраць нелегітымных дыктатараў і ніякім чынам не падтрымлівае вайну, развязаную Пуціным супраць Украіны.

Падпісацца на канал Цэнтра Беларускай Салідарнасці
#BelarusWithUkraine #StandWithUkraine #StandWithBelarus

Фота: афіцыйны сайт Святланы Ціханоўскай
66👍10👎3