Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.16K subscribers
4.88K photos
455 videos
5 files
4.53K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
#што_паслухаць — гэтым разам сабралі некалькі кавераў:

Песню "Пад дубам" з фільма "Галодныя гульні" гурт Naviband перастварыў па-беларуску. У фільме гэты твор выконвала галоўная гераіня, якая стала сімвалам барацьбы з рэжымам. У новай версіі музыкі спяваюць яе разам з Вольным хорам.

Наступная песня з’явілася дзякуючы беларускамоўнай версіі фільма "Таемнае жыццё Уолтэра Міцці". Трэк "Спэйс Оддзіці" Дэвіда Боўі адмыслова для гэтай стужкі запісалі Пётр Клюеў і Лера Яскевіч. Пераклад на беларускую рабіў паэт Андрэй Хадановіч.

"Расплаціцца з Ведзьмаром" паспрабавалі шматлікія беларускія музыкі. Адна з найбольш цікавых версій атрымалася ў перакладчыка Віталя Рыжкова і спявачкі LEAR.

А яшчэ ў 20.30 (мінскі час) у межах марафона салідарнасці "Нам не ўсё адно!" "Радыё Ўнэт" плануе адмысловы канцэрт: далучайцеся да трансляцыі, падтрымлівайце палітвязняў данатамі.
📺 YouTube выхаднога дня ў нашым эфіры:

▪️ "Генерал Мыш": фільм да 50-годдзя заснавальніка "Белага легіёну" і культурніцкага дзеяча Міраслава Лазоўскага, жыццё якога абарвалася 16 траўня 2023 года ў Бахмуце.

▪️ "Лямпавы стрым" з Сашам Філіпенкам. Комікі з panstandup абмеркавалі з ім беларускую літаратуру, а таксама даведаліся, ці глядзеў ён "Пазакласнае чытанне".

▪️ Максім Жбанкоў у размовах на бэкстэйджы расказвае пра Куллінковіча, грошы на культуру і крыху Чайкоўскага.

▪️ Песні купальскія, жніўныя, валачобныя, рэкруцкія, сіроцкія, галашэнні, застольныя…
"Беларускія народныя песні: якое сапраўднае значэнне і дзе іх шукаць?" — у чарговай серыі "Трызуба і Пагоні".

▪️ У новым выпуску "Около Культуры" Мікіта Моніч распавядае пра лэнд-арт, энвайраментал арт і, увогуле, пра мастацтва, што робіцца разам з прыродай, унутры прыроды і намагаецца не супрацьстаяць ёй, а супрацоўнічаць.

▪️ Кацярына Ваданосава чытае "Малітву" Наталлі Арсеневай. Гэта — адзін з эпізодаў праекта #незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычнай хрэстаматыі да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў. Усе вершы шукайце тут.

❤️ Марафон салідарнасці з палітзняволенымі "Нам не ўсё адно!" працшоў, але можна паглядзець трансляцыю тут і паспець заданаціць да 23.59 (мінскі час) 30 ліпеня праз https://salidarnasc.com

🎧 Аўдыя-бонусы:

▪️ Шаптухі, знахары, вядзьмаркі. Падкаст Natatnik з Сяргеем Лескецем

▪️ Маналог Kitchentatooer — мастак са Слуцку, які пакідае на целах сваіх кліентаў наіўныя дзіцячыя малюнкі. "З гэтым як быццам прасцей жыць", – прызнаецца Дзяніс.

#што_паглядзець
За двое сутак марафона салідарнасці з палітвязнямі сабралі 574 356 еўраў!
Грошы ахвяравалі 11 420 чалавек. Самы вялікі данат склаў €10 тысяч, а самым папулярным сталі €23,34.

🤍❤️🤍

🔻 Навіны з-за кратаў:

▪️ У Мінску пачынаюць судзіць спявачку Патрыцыю Свіціну. Яе абвінавачваюць паводле "народнага" артыкула 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Справу разглядае Вікторыя Шабуня. Патрыцыя была лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.

▪️ Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу палітолага і рэдактаркі Валерыі Касцюговай.
Прысуд — 10 гадоў зняволення, вынесены ў сакавіку Мінгарсудом — застаецца ў сіле. На пачатку жніўня яе павінны этапаваць у Гомель. Паводле родных і сяброў, Валерыя не спадзявалася, што Вярхоўны суд задаволіць яе апеляцыйную скаргу. Але вырашыла аспрэчваць рашэнне суда першай інстанцыі, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з вынесеным прысудам.

▪️ Родныя палітзняволенага актывіста і карязнаўцы Уладзіміра Гундара не дачакаліся ягонага званка з-за кратаў, які, паводле інфармацыі з ліста Уладзіміра, мусіў быць 28 ліпеня. Прычыны пакуль невядомыя.

▪️ Палітзняволеную актывістку і публіцыстку Алену Гнаўк перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы.
У красавіку быў агучаны прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі — 1 год пазбаўлення волі. Гэтым разам Алену абвінавацілі ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі" (арт. 411 КК). Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення.

▪️ "Жылка, Дубоўка, Зарэцкі — найлепшыя паляпшальнікі настрою"@radiosvaboda падзялілася фрагментамі лістоў журналіста і дзіцячага паэта Андрэя Кузнечыка, які прачытаў за кратамі ўжо амаль 100 кніг.

🖤 Вольга Якубоўская прысвяціла малюнак загінуламу мастаку Алесю Пушкіну.
"Зброя мастака - фарбы і пэндзлі… Ён сышоў няскораным і быў Змагарoм да апошняй хвіліны",напісала яна.
Чытайце таксама ўспаміны былых палітвязняў пра Алеся Пушкіна, якія сабрала "Вясна".

🖤 Сёння мастаку Раману Бандарэнку магло б споўніцца 34 гады. 11 лістапада 2020 года ён выйшаў у свой двор, каб паразмаўляць з невядомымі, што прыехалі зразаць бела-чырвона-белыя стужкі на Плошчы Перамен, і больш дамоў не вярнуўся.

▪️ Былы палітвязень Лявон Халатран зрабіў 3D-мадэль камеры №69 на Валадарцы, дзе у якой сядзеў са жніўня па снежань 2020 года.
"Атрымалася вельмі падобна на рэальную камеру, там было цалкам нядрэнна, усяго 13 чалавек і ўсім ёсць, дзе спаць. Іншыя камеры значна горшыя і зараз умовы ў цэлым сталі нашмат больш жорсткімі", — напісаў Лявон.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Да 4 жніўня можна падаць заяўку на KRAINA Sandbox - адукацыйную праграму ад Kraina Media і RAZAM па стварэнні беларускага кантэнта.

▪️АртКропка — творчы курс ад арт-групы “Чырвоны Баршчэўнік” па вышыўцы, калажы, перформансу і тэксту. Дэдлайн — 3 жніўня.

▪️ Кінафэст Bulbamovie прымае заяўкі! На конкурс 2023 года можна падаць ігравыя і дакументальныя фільмы. Дэдлайн — 11 лістапада.

🔻 Паўдзельнічайце ў апытаннях:

✔️Да 2 жніўня працоўная група ў складзе Каардынацыйнай Рады збірае інфармацыю пра цяжкасці, з якімі сутыкаліся стыпендыяткі і стыпендыяты праграм EU4BELARUS, SALT-I, SALT-II на любым з этапаў.

✔️@sekktor цікавіцца, наколькі часта сёння бываюць выпадкі адмовы ва ўдзеле ў тым ці іншым мерапрыемстве праз грамадзянства краіны-суагрэсара ў паўнамаштабным уварванні Расеі ва Украіну.

✔️Якая тэматыка курсаў і мерапрыемстваў запатрабавана? Якія фарматы нефармальнага навучання найбольш пасуюць беларускай дыяспары? Чакаюць адказы ад беларусаў/ак замежжа 18-35 гадоў.
Вядомы новы прамежкавы дэдлайн для заявак на гранты мабільнасці ў межах праграмы ArtPower Belarus.

Калі гэтай восенню ці ў пачатку зімы вы плануеце здзейсніць вандроўку з мэтай прафесійнага развіцця (узяць удзел у выстаўцы, зладзіць невялікія гастролі ці папрацаваць у замежных архівах) — спяшайцеся падаць заяўку да 10 жніўня 2023 года.

Пасяджэнне адборачнай камісіі, якая і прыме рашэнне адносна прапанаваных праектаў на гранты мабільнасці, адбудзецца напрыканцы лета.

▪️ Даведацца больш пра мабільнасці і падаць заяўку можна на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры.

За час рэалізацыі праграмы ArtPower Belarus прафесійныя вандроўкі ўжо здзейсніла ці да іх рыхтуецца больш як 30 дзеячаў беларускай культуры.

#ArtPowerBelarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌟Прамінуў ліпень, а разам з ім завяршыліся і Дні беларускай культуры-2023, якія @radakultury каардынавала ў супрацы з "Новай Беларуссю".

Сёлета слоганам акцыі былі словы “Расказаць Беларусь”. Яны гучалі на трох дзясятках імпрэзаў у 5 краінах свету. У святочных івэнтах бралі ўдзел тысячы беларусаў і замежнікаў, арганізатарамі святаў сталі дзясяткі культурніцкіх менеджараў і актывістаў, а ў сацсетках з’явілася ці не сотня пастоў з хэштэгам #SpeakBelarus.

Хтосьці дзяліўся незвычайнымі фактамі пра Беларусь і беларусаў, нехта казаў пра родныя мясціны, іншыя ж — проста спявалі песні ці чыталі вершы па-беларуску. Былі і вялікія, гучныя імпрэзы — фэст Varušniak у Варшаве, фестываль абуджаных Tutaka на Падляшшы, пікнік беларусаў у Кракаве.

❤️ Мы дзякуем усім партнёрам, артыстам і актывістам, якія зрабілі гэты месяц напраўду святочным.

Развітваемся з #ByCultureGlobal23, але спадзяемся, што #SpeakBelarus застанецца з беларусамі надоўга. Бо хто ж тады раскажа Беларусь як не мы?

📷 savitskipavel, ruslan_sereduk
🔻 Культура рэпрэсаваная:

Спявачку Патрыцыю Свіціну асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі".
Прысуд вынесла Вікторыя Шабуня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска 2 жніўня. Патрыцыю абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). Пад вартай спявачку ўтрымлівалі 2,5 месяцы, а пасля абвяшчэння прысуду вызвалі ў зале суда.

КДБ у Магілёве затрымаў музыку Wonder Spak Паўла Лапікава за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". З "пакаяльнага відэа" вынікае, што гаворка пра BySol, ByHelp і ByPol. У якім статусе і дзе ён зараз знаходзіцца — невядома.

▪️ Былога дырэктара магілёўскага музея Аляксея Бацюкова вызвалілі пасля 3 сутак за кратамі. Падрабязнасцяў пакуль няма. Вядома толькі, што ў пятніцу, 28 ліпеня, Бацюкова затрымалі раніцай, пасля чаго адправілі ў ІЧУ.

Музыкам TOR BAND пагражае да 12 гадоў. Іх затрымалі 28 кастрычніка 2022 годзе. Сяброўка ўдзельнікаў гурту расказала @radiosvaboda пра іх справу.

▪️ Палітвязень Уладзімір Гундар паведаміў пра пагрозы з боку іншых зняволеных. Уладзімір 3 жніўня ўпершыню пазваніў з бабруйскай калёніі сваякам. 63-гадовы палітычны зняволены не скардзіўся на ўмовы ўтрымання, аднак расказаў сваякам, што двое крымінальных зняволеных пагражаюць яму.

✔️ Сёння адзначаецца Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Гэтая дата была абраная не выпадкова – менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. Тады яго асудзілі да 4,5 года калоніі за "ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры". Сваёй віны праваабаронца не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасць.
🪩 У эфіры — нашая суботняя рубрыка #што_паслухаць:

🎧 Новы сінгл "Месяц" ад гурта NOCHY — гэта трэк пра самае недасяжнае і схаванае ўнутры. Чалавек хавае частку сваёй сутнасці, як і месяц, які хавае адзін бок ад Зямлі.

🎧 "Я яшчэ даганяю травень, а ты ўжо ў жніўні"
Гурт "Бачу ўпершыню" просіць запомніць гэта лета. Іх рэліз прасякнуты бестурботнасцю і лёгкай меланхоліяй аб тым, што нельга затрымаць.

🎧 "Чалавек у чорных акулярах падымаецца на ўзгорак, расплюшчвае вочы, і ў гэты момант, калі ён глядзіць на свет — над ім уздымаецца чорнае сонца і пачынаюцца апошнія часы"
Метал-гурт Adarvirog прэзентаваў альбом, над якім працаваў 5 гадоў. "Чорнае сонца" складаецца з 11-ці жахлівых песень-казак.
🔻 Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

🖤 Сёння, 6 жніўня, Алесю Пушкіну споўнілася б 58 гадоў. Да дня нараджэння мастака рэжысёр Антон Грышкевіч зрабіў адмысловае відэа. Таксама глядзіце падборку матэрыялаў пра Алеся ад @chrysalismag — там фільмы, інтэрв’ю, працы розных перыядаў, кнігі.

🎧 Аляксандр Чарнуха зрабіў "выпуск-рэспект фантастычнаму беларускаму гурту, які больш не існуе" — пра "Троіцу".

🤍 Ці ёсць у беларусаў цікаўнасць да традыцыйнай, нацыянальнай беларускай вопраткі? А куды яе можна апранаць сёння? Пра гэта ў эфіры @euroradio адказвае паэтка, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава.

▪️ Фэшн-дызайнерка Вольга Кардаш расказвае пра світшот для Ціханоўскай, знакамітую калекцыю з бусламі і (не)вяртанне ў Беларусь.

▪️ Новы беларускамоўны стэндап ад аб'яднання panstandup — музычныя імправізацыі ад Дзімы Саўяна "Песні з павертра".

🎸 Былы настаўнік працы і рок-н-рольшчык Васіль Плешкуноў у размове з Русланам Кулевічам распавядае, чаму беларускі рок не можа заставацца ў баку ад падзей 2020 года.

🅰️ Блогер Валянцін Конан выпусціў новае відэа спецыяльна для тых, хто лічыць, што кантэнт на беларускай мове — непавага да расейскамоўнага гледача.

🎧 Аўдыя-бонус: літарар Ілля Сін у падкасце "Суперудко". Расказвае пра свае “Libido” і рэлігійнасць, “вірусны” перформанс на мільёны праглядаў і за што паважае Эндзі Уорхала. А таксама адкуль пайшоў (і куды прыйшоў) “Бум-Бам-Літ” і каго з вядомых беларускіх літаратараў туды не прынялі, хоць бралі ўсіх запар.

🎥 Кіно!
Жнівеньская прэм’ера на VODBLISK — тру-крайм трылогія Мікіты Лаўрэцкага:

✔️"TO RUTH:" (2012) — кароткі метр па матывах блога сапраўднага сталкера.
✔️"Беларускі псіхапат" (2015) пераносіць на беларускую глебу маніфест амерыканскага масавага стралка Эліята Роджэра. У фільме — дача, псіхапат і тры малазнаёмыя дзяўчыны.
✔️"Забойства на Алібегава" (2022) — сапраўдны тыкток-серыял пра поліаморнае трыа і гучнае падвойнае забойства.

#што_паглядзець
9 жніўня – Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

🤍❤️🤍

У трэцюю гадавіну выбараў 2020 года, Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў і ўвесь свет #StandWithBelarus:

▪️ "У гэты дзень мы разам выбралі, што хочам жыць у вольнай краіне, дзе шануюць адно аднаго, дзе галоўны скарб – гэта людзі і кожны мае права выказацца. Гэты дзень аб’яднаў сотні тысячаў беларусаў і мы дагэтуль адданыя гэтаму выбару.
Разам мы можам шмат – дык давайце зробім так, каб наш голас стаў яшчэ гучнейшым па ўсім свеце".

У гэты дзень беларусы і беларускі ўсяго свету будуць праводзіць акцыі, кампаніі, пісаць лісты і паштоўкі, збіраць грошы ў падтрымку палітычных зняволеных. Акцыі пройдуць у 30+ гарадах.

Іх мэта — прыцягваць увагу міжнароднай супольнасці да Беларусі і сістэмных парушэнняў правоў чалавека, а таксама паспрыяць аб’яднанню беларусаў замежжа.

✔️ Што можна зрабіць у гэты дзень, глядзіце на https://standwithbelarus.org/

Далучайцеся!
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️7-9 верасня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя, на якой будуць абмяркоўваць стварэнне Беларускага інстытута тэатра. Запоўніце анкету, каб узяць удзел офлайн ці онлайн. Дэдлайн — 14 жніўня.

▪️Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвяшчае прыём заявак. Запрашаюць аўтараў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў. Фэст пройдзе ў верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве, Вільнюсе, Беластоку і онлайн. Заяўкі можна падаць да 21 жніўня на сайце pradmova.eu (неабходна папярэдне зарэгістравацца).

▪️Прэмія "Дэбют" імя Багдановіча прымае заяўкі да 16 жніўня. Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі ці прозы, перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021-2022 гг. у папяровым ці электронным фарматах, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не было 35 гадоў. Лаўрэатаў вызначаць у намінацыях "Паэзія", "Проза", "Мастацкі пераклад".

✔️Нагадваем, што 10 жніўня - чарговы прамежкавы дэдлайн для заявак на гранты мабільнасці #ArtPowerBelarus для вандровак восенню і зімой. Падаць заяўку.
Культура рэпрэсаваная:

▪️ Палітзняволены філосаф Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў Рэспубліканскай бальніцы — яму зрабілі планавую аперацыю. Паведамляецца, што аднаўленчы перыяд працягнецца мінімум да канца гэтага тыдня.

▪️Тым часам, да двугоддзя з дня затрымання паплечнікі Мацкевіча запусцілі флэшмоб у яго падтрымку.
"Будзем разважаць, якія з яго выказванняў, кніг і думак сёння найбольш актуальныя і пра што б мы пагаварылі, што б абмеркавалі з Уладзімірам Уладзіміравічам сёння, калі б была такая магчымасць. Але, безумоўна, будзем радыя і іншым тэмам, думкам, разважанням, успамінам", — яго паплечнікі заклікаюць далучацца да акцыі і публікаваць у сацсетках пасты з тэгам #філосаф_не_павінен_быць_у_турме

▪️ У дворыку Беларускага Дома ў Варшаве адкрылі мурал "Няскораных беларусаў". На ім выявы 6 вядомых беларускіх палітвязняў — Алесь Бяляцкі, Наста Лойка, Павел Белавус, Мікола Статкевіч, Кацярына Андрэева і Дар’я Лосік. Па словах дырэктара "Беларускага Дома" Алеся Зарамбюка, ідэя мурала належала ім, намалявала яго група беларускіх мастакоў.

🖤 Грамадскі і культурніцкі актывіст Вітольд Ашурак пасмяротна ўганараваны медалём "Гонар і годнасць". Ініцыятарка узнагароды — Аліна Коўшык. Медаль брату Вітольда Андрэю на канферэнцыі "Вольная Беларусь" уручыла Святлана Ціханоўская.

🖤 У Беластоку адкрылі выставу рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Яе ў мясцовым тэатры "Nie Teatr" арганізавала арт-рэзідэнцыя "Дом творцаў". Выставу прысвяцілі памяці Алеся Пушкіна, якому 6 жніўня споўнілася б 58 гадоў. У экспазіцыі тры дзясяткі работ: карціны, скульптуры, інсталяцыі аўтарства 14 мастакоў, імёны якіх з меркаванняў бяспекі не агучваюцца. Усе яны прадаюцца. Атрыманыя сродкі перададуць сям’і Алеся Пушкіна і рэпрэсаваным мастакам.

▪️ У Беларусі прызналі экстрэмісцкім Telegram-канал "Варушыся" — ён прапануе людзям інфармацыю пра гранты, бясплатныя стажыроўкі і трэнінгі, магчымасці фармальнай і нефармальнай адукацыі.
Сёння — Дзень Салідарнасці з Беларуссю і трэцяя гадавіна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Трэцяя гадавіна рэпрэсій — і салідарнасці.

🔻 Мінімум у 19 краінах свету адбудуцца акцыі і маршы — падрабязнасці шукайце на мапе standwithbelarus.org

Каб згадаць, чым мы жылі гэтыя тры гады, раім пачытаць:

🤍 Не менш за 46 700 чалавек затрымана і больш за $1,6 млн штрафаў выпісана: лічбы ад "Вясны".

❤️ Чаму беларусы крутыя? 45 беларусаў і беларусак адказалі KYKY.org на гэта пытанне.

🤍 "Мастацтва, што выйшла на вуліцы": "Будзьма" ўзгадвае арт-пратэст і яго самых яскравых мастакоў і мастачак.

❤️ "Артысты Перамогі": наш праект, у якім культурніцкія дзеячы асэнсоўваюць падзеі 2020-га і тое, што адбылося пасля.

🤍 "Мінскі дзённік" Юліі Цімафеевай (фрагменты) і прадмова да беларускага выдання — пра беларускія пратэсты 2020-га вачыма беларускай літаратаркі.

#StandWithBelarus

🖼️ Уладзімір Цэслер
Стартуе новы сезон актыўнасцяў у супольнасці “Культурны Код” – кам’юніці, што аб’ядноўвае культурніцкіх дзеячаў і айцішнікаў.

“Лічу, што праекты, якія існуюць на мяжы культурніцкага і IT сектараў, — адныя з самых моцных і перспектыўных у сучасным свеце. Таму вельмі важна ўмацоўваць пляцоўку, дзе развіваюцца гэтыя сувязі”, — кажа кам’юніці-менеджарка Алена Тур.

Што чакае ўдзельнікаў супольнасці?
• праца ва ўжо знаёмых фарматах: пітчынгі (ужо з канца жніўня!), адукацыйныя семінары, паблік-токі (з 17 жніўня цыкл лекцый ад адмыслоўцаў у digital-свеце – пра штучны інтэлект, выкарыстанне AR у мастацтве і інш.);
• шмат карыснага і забаўляльнага кантэнту;
• новыя імпрэзы, госці, ментары і спосабы ўзаемадзеяння ў суполцы.

Што новага ў новым сезоне?
• пашырэнне прысутнасці ў сеціве: Instagram, LinkedIn, іншыя пляцоўкі;
• кансультацыі адмыслоўцаў для пераможцаў пітчынгаў;
• новыя фарматы: рэгулярныя мастармайнды і інш.

Далучайцеся і сачыце за digital-навінкамі ў культуры разам з намі!

Пры падтрымцы @radakultury
🔻 Культура рэпрэсаваная:

▪️Наталлю Белую, рамесніцу з Рэчыцы, асудзілі на 2,5 гады абмежавання волі. За кошт часу, праведзенага ў СІЗА да суда, адбываць пакаранне Наталлі засталося год і тры месяцы, яе адпусцілі ў залі суду.

▪️Рэдактарку і паліталагіню Валерыю Касцюгову, асуджаную на 10 гадоў зняволення, перавялі ў гомельскую жаночую калонію.

▪️1000 дзён знаходзіцца ў няволі анархіст, аўтар турэмнай літаратуры, журналіст "Новага Часу", Мікола Дзядок. Артыкул пра палітвязня, асуджанага на 5 гадоў зняволення, чытайце тут.

▪️Сталі вядомыя падрабязнасці справы прафесара і доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова, асуджанага на 2 гады калоніі. У 2020 годзе экс-загадчык кафедры магілёўскага БДУТ апублікаваў артыкул "Перадумовы беларускага пратэсту ў 2020 годзе" у навуковым альманаху "Моладзевая галактыка", які выдаецца ў Санкт-Пецярбурзе. Праваабаронцы адзначаюць, што сілавікі маглі даведацца пра артыкул толькі па даносе калегаў Бубнова.

▪️Беларускі ПЭН падрыхтаваў маніторынг парушэння культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за перыяд студзень-чэрвень 2023.
"Вяртаем" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

🔻Сёння ўвага да Абрама Багданава, амерыканскага мастака-манументаліста, жывапісца і дызайнера беларускага паходжання.

Ён нарадзіўся ў Менску ў верасні 1888-га. Першыя 12 гадоў жыцця прайшлі ў Беларусі, тут Абрам пачаў маляваць і вучыцца, а дзіцячыя ўражанні засталіся з ім на ўсё далейшае жыццё. Потым сям'я мастака перабралася ў Нью-Ёрк.

▪️У гады навучання ў школе Купэр-Юньён, Лізе студэнтаў-мастакоў, Нацакадэміі дызайну ды Архітэктурнай школе пры Калумбійскім універсітэце, Багданаў маляваў рэкламу для нью-ёркскіх часопісаў. Атрымліваў прызы на выставах, напісаў фрэскі для шэрагу навучальных установаў Нью-Ёрку.

Працы Багданава захоўваюцца ў музеях і галерэях ЗША ды Еўропы.

Тут чытайце аргументацыю, чаму Абрам Багданаў — і беларускі мастак таксама.

А тут знойдзеце шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў ці месца паходжання творцы.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
👁 Лонгрыды, якія вы маглі прапусціць, або #што_пачытаць на выхадных:

▪️Інтэрв’ю з тэатральнай менеджаркай Вольгай Кулікоўскай: пра "Купалаўцаў", Латушку і будынак беларускага тэатра ў Варшаве. Вольга прыйшла працаваць у Купалаўскі тэатр у 2017 годзе і адразу стала кіраўніком аддзела піяру, стварала яго з нуля, а пасля пратэстаў 2020 года разам з большасцю трупы звольнілася.

Цяпер "Купалаўцы" рыхтуюцца да прэм’еры "Плошчы Перамогі" па рамане Альгерда Бахарэвіча. Фотарэпартаж з рэпетыцыі глядзіце тут.

▪️"Час развітацца з эпохай ілюзій. І жыць далей сваю надзвычайную сучаснасць", — калонка Максіма Жбанкова пра Алеся Пушкіна, генерацыю дызайнераў беларускасці і нацыю як арт-праект.

▪️"Хопіць успамінаць мінулае, давайце пра будучыню", — гісторык Цімафей Акудовіч пра 9 жніўня. Чытайце калонку аб тым, як зразумець, што ў нас усе ідзе добра (ці можа не?).

▪️Спявачка Маргарыта Ляўчук распавяла пра паездку на вайну, выбухі за акном і каліноўцаў: "Была зусім іншая энергія — не такая, як сядзяць у тэатры, прыгожыя і чакаюць цырка папляскаць. Тут я адчуваю сябе патрэбнай. Не проста ў паветра песні спяваеш".

▪️"Усё гэта было наіўна, усё гэта была свайго роду ілюзія, цуду не будзе". Размова з рэжысёрам Максімам Шведам, аўтарам фільму пра "Плошчу Перамен": пра тое, як пратэсты пераврнулі жыццё і як прайшлі апошнія тры гады.

▪️Культуролаг Рэгіна Лавор, стваральніца іўеўскага музею нацыянальных культур, якая збегла з "хіміі", распавяла пра арышты, хімію і новае жыццё ў Беластоку: "Разумею, што шляху дадому ў мяне няма. Але ў мяне ёсць іншы шлях — развіваць маю мову, маю культуру, падтрымліваць традыцыі, займацца адраджэннем беларусакай вышыўкі".

▪️Гісторыя настаўніка і мастака Уладзіслава Бохана, які ставіць на вушы беларускія і расійскія школы: калі Уладзіслаў загадаў былым калегам-настаўнікам зладзіць фэйкавую дыялогавую пляцоўку, ён нават не чакаў, якога феерычнага эфекту даб'ецца. З таго часу ўсё больш школ трапляецца на вуду яго абсурдных заданняў.

▪️"Тое, што мы ствараем і назапашваем па-за Беларуссю, абавязкова спрацуе ў роднай краіне" чытайце пра выставу "Вязьмо" Кацярыны Пікірэні, якая адкрылася ў Вільні і даследуе эстэтычную і містычную складовыя беларускіх літар.

▪️Вершы Макса Шчура "для тубыльцаў і мігрантаў" на @litradio_by.
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

Пра музыку:

▪️Аляксандр Чарнуха на сваім канале "Міністэрства сепультуры" узяўся за дыскаграфію.. сясцёр Груздзевых.

Пра кіно:

▪️Беларускае кіно — якое яно сёння і цi ёсць у яго заўтрашнi дзень? Адказы шукайце ў размове культуролага і кінааналітыка Максіма Жбанкова з адукатаркай Цэнтра новых iдэй Дар'яй Рублеўскай, а таксама з архiтэктарам, мастаком i стваральнiкам культурнай прасторы Omni Academia Юрыем Таўбкiным на канале Belarusian Filmmakers' Network.

Пра літаратуру:

▪️Новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча: пра адзін з самых важных твораў у гісторыі беларускай культуры, пра аповесць, якая падымае пытанне: хто мы такія і чаго хочам — "Дзве душы" Максіма Гарэцкага.

Пра гісторыю:

▪️Хто такія ліцвіны разбіраецца ў новым выпуску "Трызуба і Пагоні" Кацярына Вадановава.

Пра рэвалюцыю:

▪️Галоўная рэдактарка "Нашай Нівы" і вядоўца каналу ТОК Наста Роўда расказала пра тое, як беларускія жанчыны натхнілі ўвесь свет, выйшаўшы на мірную акцыю ў белым 12 жніўня 2020 года.

🎥 Кіна-бонус: фільм Максіма Шведа "Чыстае мастацтва" пра Захара Кудзіна — трагічна загінулага мастака, які пакідае майстэрню і пачынае займацца мастацтвам на вуліцах Мінска.

🐰 Дзеткам: падкаст "Казкі для Дзівусі". Новая казка — займальна-вострасюжэтная гісторыя "Францішак Скарына супраць Цмока", чытаюць Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава.

#што_паглядзець
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Алеся Аркуша "Тастамент Рагвалода".

Сабраныя пад адной вокладкай два невялікія раманы "Захоп Беларусі марсіянамі" і "Сядзіба" ды апавяданне, што дало назву кнізе, утвараюць адзіны тэкст пра Полацк. Гэты горад напоўнены міфамі, легендамі, асобамі і іх адметнымі гісторыямі. Але аўтар не абмяжоўваецца выключна вядомымі сюжэтамі, а дадае да іх свае. Напрыклад, пра кубак Баторыя ці сімвалічны дракар лёсу Беларусі.

▪️Ва ўсіх тэкстах з кнігі ёсць рысы дэтэктыву, кроплі метафізікі, каліва таямніц і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад гісторыка і мовазнаўцы Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара; ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага; ад княза Рагвалода да Торвальда.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні — у самым сэрцы Вільні будзем слухаць прозу і вершы Алеся Аркуша, гутарыць пра Полацк, разгадваць загадкі беларускай гісторыі.

📍18 жніўня, 18.00
Вільня, Šv. Ignoto g. 5
Можна будзе набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара.

👉 Як зладзіць сваю падзею ў Гасцёўні?
🔻Навіны культуры рэпрэсаванай:

▪️Журналістка і аўтарка дакументальнай кнігі Кацярына Андрэева за кратамі ўжо 1000 дзён. Яе муж Ігар Ільяш узгадаў у сацсетках, як у адным з лістоў яна сфармулявала "ўніверсальнае жыццёвае правіла":

Мы вызначаемся тым, як мы пераадольваем, асвойваем гэтае жыццё і яго ўдары. Тое, як мы трымаем удар і складае нашу сутнасць. Астатняе — дурнота!.. Таму як бы ні было дрэнна —перабірай лапкамі:)".

▪️Палітзняволенага Андрэя Фаміна, асуджанага на 7 гадоў калоніі за стварэнне артыкулаў для сеткі газет "Вестники" і ўдзеле ў маршы падчас пратэстаў 2020-га, да разгляду апеляцыі перавялі ў магілёўскую турму.

Як падтрымаць рэпрэсаваных і палітзняволеных:

▪️ Паўдзельнічайце ў дабрачынным розыгрышы аўтарскага партрэта Святланы Ціханоўскай ад мастака Яраслава Кірвеля ў дапамогу сям'і Алеся Пушкіна. Умовы розыгрышу тут.

▪️Патрэбная дапамога былой палітзняволенай па "справе студэнтаў" Алане Гебрэмарыям. Падтрымайце збор на BYSOL.

▪️Дызайнерка Караліна Палякова і ініцыятыва Pоlitzek.mе выпусцілі калекцыю цішотак, 30% з продажы якіх пойдзе на дапамогу сваякам палітзвязняў.

▪️ Купляйце мерч ад ініцыятывы DISSIDENTBY — усе сродкі ад продажу ідуць на дапамогу палітвязням у Беларусі.

▪️ Агульны збор @radakultury на падтрымку рэспрэсаваных дзеячаў культуры.