Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.18K subscribers
4.87K photos
455 videos
5 files
4.51K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Куінджы, Рэпін і Айвазоўскі для нью-ёркскага музея Метраполітан цяпер украінскія (а не рускія) мастакі, а "Рускія танцоркі" Дэга — "Танцоркі ва ўкраінскіх строях". Так Украіна вяртае сваіх творцаў.

▪️Блукаючы заламі замежных музеяў і галерэй, мы таксама раз-пораз сустракаем аб’екты і творы мастацтва, так ці іначай звязаныя з беларускімі землямі. Але вельмі часта музейныя апісанні абмінаюць якую-кольвек іх прыналежнасць да Беларусі.

Суцін — "Russian", Шагал — "born in Russia": тыповыя надпісы на музейных шыльдах.

Мы шануем сваё і хочам, каб за мяжой ведалі пра тое, што гэтыя творцы — паходзяць з Беларусі. Каб іх імёны асацыяваліся ў наведнікаў музеяў калі не найперш, то ў тым ліку з нашай краінай.

🔻Каб пачаць кампанію адвакацыі, нам патрэбная ваша дапамога.

Ці бачылі вы ў сусветных музеях беларускія аб’екты ці аўтараў, якія маюць дачыненне да Беларусі, без пазнак іх беларускасці?

✔️Скідвайце фота і інфармацыю ў @byculture_bot ці адзначайце @radakultury ў instagram, facebook

#art_born_Belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Мы не кажам, што ўсё гэта забіраем сабе. Мы кажам, што Надзея Хадасевіч-Лежэ альбо Фердынанд Ручшчыц належаць і беларускай культуры ў тым ліку".

Прадстаўніца @radakultury Ірэна Кацяловіч расказала пра кампанію #art_born_Belarus — рэ:візію беларускіх артэфактаў у сусветных музеях.

▪️"Трэба нарэшце нешта рабіць са сваёй сціпласцю. Можа быць, гэтая кампанія — хаця ў пачатку я такой задачы ў яе не бачыла — дапаможа вырашыць праблему. Беларусы маюць права «прысабечыць», як гэта кажацца ў некаторых каментарах, толькі гэта не пра прысабечванне, а пазначэнне сябе на мапе сусветнай культуры".

Падрабязней у відэа

🔍 Бачыце ў музеі, што Шагал "born in Russia"? Напішыце нам пра гэта ў @byculture_bot, у каментары да нашых пастоў ці тэгайце ў фэйсбуку, інстаграме ці твітары.

Або самі, суполкай ці ад імя дыяспары накіруйце ліст у музей з просьбай перагледзець подпіс да твора.

Тут можна спампаваць шаблон ліста, а тут аргументацыя, чаму Марк Шагал — беларускі мастак (спіс мастакоў/-чак і артэфактаў будзе папаўняцца).
Надзея Хадасевіч-Лежэ — французская мастачка беларускага паходжання. Заклікаем падкрэсліваць паходжанне знакамітай беларускі!

🔻Вы можаце сустрэць апісанне яе як французскай і расейскай мастачкі — такі подпіс не будзе карэктным. Месцам нараджэння могуць пазначаць Russia — гэта акурат тое, на што мы заклікаем рэагаваць і што аспрэчваць.

Надзея нарадзілася і свае першыя 14 гадоў пражыла ў беларускай сялянскай сям’і ў Асецішчах (сёння — Віцебская вобласць). Цягам усяго жыцця захоўвала сувязь з Беларуссю.

▪️"Лагічна і карэктна называць яе французскаю мастачкаю беларускага паходжання, чыя творчасць і грамадская дзейнасць паўплывала на фармаванне мастацкай культуры Беларусі, а таксама, ускосна, Польшчы міжваеннага перыяду", — пішуць мастацтвазнаўцы.

⚡️Мы працягваем кампанію #art_born_Belarus і гэтым разам прапануем беларусам свету, нашым суполкам і дыяспарам аргументацыю і шаблон ліста, з якімі можна звяртацца да замежных пляцовак з просьбаю карэктна падпісаць работы і паходжанне Надзеі Хадасевіч-Лежэ.
🔻Не толькі шыльды ў замежных музеях. Пра кампанію #art_born_Belarus і чаму яна важная для беларускага грамадства, расказвае прадстаўніца @radakultury Ірэна Кацяловіч.

▪️"На самым пачатку кампаніі выявілася, што адной з нашых задач стане не толькі праца з замежнымі пляцоўкамі, але і правакаванне дыскусіі ўнутры нашага грамадства: як ты ўспрымаеш сваю культуру, што ты ў ёй называеш сваім, чым ты ганарышся і ўвогуле, што ты пра яе ведаеш?

▪️Мне нават падаецца больш важным разабрацца з нашымі ўласнымі комплексамі, чым замяніць слова «Расія» словам «Беларусь» на замежных пляцоўках». [...]

Напрыклад, расіянам нічога не замінае называць Надзею Хадасевіч-Лежэ французскай і расійскай мастачкай. А мы думаем, ці маем права. І тут жа паўстае наступнае пытанне: гэта толькі пра карэктнасць фармулёўкі ці таксама пра самавызначэнне, нацыянальную арыентаванасць?"

Цалкам тут

⚡️Прапануем звяртацца да замежных пляцовак з просьбаю карэктна падпісаць работы і паходжанне Марка Шагала і Надзеі Хадасевіч-Лежэ.
🔻Марк Шагал, Надзея Хадасевіч-Лежэ, а цяпер яшчэ і Ян Хруцкі — мы працягваем расказваць пра #art_born_Belarus і "вяртаць" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

Прапануем вам, беларусам свету, дзейнічаць супольна!

У біяграфіі Яна Хруцкага часта можна пабачыць згадку Расіі ці Польшчы. Дзе там! Мусіце ведаць, што Яна Хруцкага мы маем поўнае права лічыць беларускім мастаком, бо і паводле паходжання, і паводле месца нараджэння ён быў беларусам. У сваёй сядзібе Захарнічы на роднай Полаччыне мастак пражыў амаль усё жыццё.

▪️Тут вы можаце пачытаць аргументацыю ад мастацтвазнаўцы, чаму з Хруцкім усё досыць адназначна.
▪️А тут — шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў мастака.

Беларуская Рада культуры па-ранейшаму стаіць за тое, што беларусы мусяць ведаць сваё і прамаваць яго ў свеце.
▶️ YouTube выхаднога дня: сабралі цікавае за тыдзень.

▪️Лявон Вольскі на Еўрарадыё: ці здольныя беларусы замежжа не толькі захоўваць, але і пашыраць беларускую культуру?

▪️Новы ютуб-канал "Жанчыны цяжкіх паводзінаў". Стваральніцы праекта Кацярына Раецкая, Анастасія Карасёва і Марына Ментусава абмяркоўваюць праблемы беларусак.

▪️Аліна Коўшык, прадстаўніца Кабінета па нацыянальнаму адраджэнню на Еўрарадыё: пра кампанію #art_born_Belarus, беларускамоўную адукацыю за мяжой і Беларусь будучыні.

▪️Воля Чайкоўская — стваральніца кінафестывалю "Паўночнае ззянне" і анлайн-кінатэатра VODBLISK, сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі — на канале "Максімальна": пра беларускае незалежнае кіно, фільмы пра Ціханоўскую ды Лукашэнку, шлях з айці ў кіно і інш.

▪️У новым выпуску на канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры" — Molchat doma — самая папулярная рускамоўная група ў свеце.

▪️Пра літаратуру: Андрэй Хадановіч на сваім канале разбірае паэму Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".

▪️Новы выпуск гістарычнай перадачы Цімоха Акудовіча "Вусы Скарыны": Васіль Купрэвіч — знакаміты вучоны, які шукаў сакрэт вечнай маладосці.

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: што такое Уніяцкая (Грэка-Каталіцкая) Царква і навошта яна спатрэбілася?

▪️Адкрытая лекцыя Дзяніса Лісейчыкава "Слуцкія паясы: трансфармацыя сімвала".

▪️"Спытайце САМі" — шоу, дзе знаёмяцца людзі з розных творчых сфер. У выпуску — стваральнікі беларускамоўнага брэнду адзення ANIMINSK і музыкі з мінскага гурта "Барысаўскі тракт".

▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: пра ўзаемасувязь мастацтва і палітыкі.

▪️Дакументальны фільм "Беларускі працэс" — гісторыі трох чалавек, якія сталі ахвярамі катаванняў у беларускіх турмах падчас пратэстаў 2020-га.

#што_паглядзець
🔻Фэрдынанда Рушчыца часта называюць польскім і толькі польскім мастаком, але мы, беларусы, мусім з гэтым спрачацца!

З гледзішча @radakultury,  Рушчыца карэктней называць беларускім мастаком, звязаным з мастацкаю традыцыяй Польшчы, Літвы і Расіі. Давайце разам даводзіць гэта свету!

▪️Фэрдынанд Рушчыц нарадзіўся ў родавым фальварку Багданаў недалёка ад Валожына, дзяцінства і юнацтва правёў у Мінску, а на сваіх палотнах паказваў беларускія краявіды ды адлюстроўваў жыццё і побыт народа. Большая частка біяграфіі ды творчасці мастака звязаная менавіта з Беларуссю.

Сам Рушчыц сапраўды не адрываў сябе ад польскае культурнае традыцыі, але што да самаідэнтыфікацыі, то, паводле дачкі мастака Яніны, лічыў сябе “тутэйшым” і падкрэсліваў свае беларускія карані.

Тут мы прыводзім аргументацыю экспертаў, чаму Рушчыц — беларускі мастак.

Тут знойдзеце шаблон ліста, які можна накіраваць выставачнай пляцоўцы, дзе ёсць некарэктны подпіс спадчыны Рушчыца.

Заклікаем бараніць сваё і прамаваць яго ў свеце!

#art_born_Belarus
🔻Працягваем расказваць пра #art_born_Belarus і "вяртаць" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

Гэтым разам увага да Хаіма Суціна, аўтара знакамітай "Евы", сімвала беларускіх пратэстаў 2020-га.

"Russian" — вельмі частая пазнака ля палотнаў нашага земляка ў замежных музеях. Але мастацтвазнаўцы ўпэўненыя, што Суціна справядліва называць французскім і беларускім мастаком.

▪️Хаім Суцін нарадзіўся ў Беларусі, дзе жылі пакаленні ягоных продкаў, любіў гэты край і часта згадваў пра яго, тут атрымаў сваю першую мастацкую адукацыю і пакінуў краіну ўжо ў дарослым веку. У ягоных родных Смілавічах ёсць музейная экспазіцыя, а тры карціны мастака (у тым ліку "Ева") улучаныя ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Тут чытайце аргументацыю, чаму Хаім Суцін — і беларускі мастак таксама.

А тут знойдзеце шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў ці месца паходжання мастака.

Мы ўпэўненыя: беларусы мусяць ведаць сваё і прамаваць яго ў свеце!
#art_born_Belarus у дзеянні — маем адказ ад Нацыянальнай галерэі мастацтва ў Вашынгтоне наконт зменаў подпісаў пад працамі мастакоў беларускага паходжання.

Па выніках сустрэчы, наш дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі атрымаў ліст ад кіраўніка аддзела калекцый выяваў галерэі Грэгары Моста:

▪️"Тэма абнаўлення нацыянальнасцяў мастакоў апошнім часам актыўна абмяркоўваецца ў бібліятэках і музеях свету і заўсёды прадстаўляла шмат складанасцяў. Мастакі, якія нарадзіліся ў адной краіне, працавалі ў розных мясцінах і мянялі сваё грамадзянства. Змяняліся геаграфічныя межы.

Мы будзем пераглядаць свае запісы па меры магчымасцяў. Спадзяюся,
@radakultury дапаможа ў стварэнні паказальніка беларускіх мастакоў, які будзе выкарыстоўвацца як даведка для ўсіх музеяў і бібліятэк".

⚡️Звяртайцеся да замежных пляцовак з просьбаю карэктна падпісаць работы і паходжанне беларускіх мастакоў: карыстайцеся нашымі аргументацыямі і шаблонамі лістоў.

🖼 Мазаіка Надзеі Хадасевіч-Лежэ партрэт Марка Шагала.
"Sluck", "Sluciae", "Mefecit Slutiae" — такімі меткамі пазначаліся слуцкія паясы, папулярныя ў 2-й палове XVIII ст. элементы шляхецкага строю, што вырабляліся на тэрыторыі Беларусі.

Пачаткова яны зваліся "персідскімі" і месца іх вытворчасці называлася "персіярня". У другой палове XVIII ст. тып "слуцкага пояса" канчаткова сфармаваўся, матывы мясцовай, беларускай, флоры цалкам выцеснілі персідскую арнаментыку.

🧵Вырабленыя ў Слуцку паясы істотна паўплывалі на стылістыку вытворчасці падобных паясоў у іншых гарадах Рэчы Паспалітай і Еўропы. Гэта дало падставу ўжываць тэрмін "слуцкія паясы" для агульнай назвы паясоў такога тыпу, не зважаючы на месца іх вытворчасці.

Сёння ў Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты паясоў, а большая іх частка знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.

Давайце даводзіць да сусветных выставачных пляцовак, што слуцкія паясы — гэта #art_born_Belarus!

📃 Вось поўная аргументацыя паходжання вырабаў.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць музеям.
Вядомы як скульптар, але таксама ствараў карціны і літаграфіі, вучыўся ў Юдэля Пэна і сябраваў з Шагалам.

Восіп Цадкін нарадзіўся 28 студзеня 1888 г. як Ёсель Аронавіч Цадкін у Віцебску ў Беларусі, што была тады ў Расійскай імперыі. Атрымаў спецыяльнасць токара і сталяра, што прыдалося яму ў творчасці, і пачаў прафесійную мастацкую адукацыю ў майстэрні Пэна.

У 15 гадоў бацька выправіў Ёселя ў Сандэрленд у Шатландыі. Пасля ён пераехаў у Лондан, а потым пасяліўся ў Парыжы, дзе далучыўся да кубістычнага руху, а пазней выпрацаваў уласны стыль. Да 1911 г. Восіп наведваў Віцебск, а потым атрымаў французскае грамадзянства, жыў у Парыжы, выкладаў скульптуру. На тэрыторыі сучаснай Расіі ён наогул ніколі не быў.

Мастацтвазнаўцы ўпэўненыя, што Цадкіна справядліва называць французскім і беларускім мастаком.

Заклікаем бараніць сваё і прамаваць яго ў свеце!

📃 Вось аргументацыя паходжання скульптара.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс прац Цадкіна.

#art_born_Belarus
Працягваем расказваць пра #art_born_Belarus і "вяртаць" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

🔻Сёння ўвага да Пітэра Блума, славутага амерыканскага мастака і скульптара беларускага паходжання.

Блум нарадзіўся ў Смаргоні, у габрэйскай сям'і, якая эмігравала ў Нью-Ёрк, калі будучаму мастаку было 6 гадоў. Уражанні ранняга дзяцінства адлюстраваліся ў некаторых творах Пітэра.

Пасля школы ён вывучаў мастацтва ў Адукацыйным альянсе і Інстытуце дызайну Beaux-Arts, стварыў студыю ў Нью-Ёрку, працаваў год у Італіі. У 1948-м стаў членам Нацыянальнай акадэміі дызайну. Таксама працаваў у Міністэрстве фінансаў ЗША і стварыў некалькі скульптурных твораў.

▪️Беларускі радавод Блума вымагае вывучэння. Як і ўплыў на ягоную творчасць уражанняў ад гадоў, праведзеных на радзіме. Але застаецца фактам, што творца нарадзіўся ў тутэйшай габрэйскай сям’і і правёў сваё дзяцінства ў Беларусі.

📃 Вось аргументацыя паходжання творцы.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс яго прац.
"Вяртаем" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

🔻Сёння ўвага да Абрама Багданава, амерыканскага мастака-манументаліста, жывапісца і дызайнера беларускага паходжання.

Ён нарадзіўся ў Менску ў верасні 1888-га. Першыя 12 гадоў жыцця прайшлі ў Беларусі, тут Абрам пачаў маляваць і вучыцца, а дзіцячыя ўражанні засталіся з ім на ўсё далейшае жыццё. Потым сям'я мастака перабралася ў Нью-Ёрк.

▪️У гады навучання ў школе Купэр-Юньён, Лізе студэнтаў-мастакоў, Нацакадэміі дызайну ды Архітэктурнай школе пры Калумбійскім універсітэце, Багданаў маляваў рэкламу для нью-ёркскіх часопісаў. Атрымліваў прызы на выставах, напісаў фрэскі для шэрагу навучальных установаў Нью-Ёрку.

Працы Багданава захоўваюцца ў музеях і галерэях ЗША ды Еўропы.

Тут чытайце аргументацыю, чаму Абрам Багданаў — і беларускі мастак таксама.

А тут знойдзеце шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў ці месца паходжання творцы.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
Сцэнографка, мастачка, адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету.

Сафія Федаровіч
нарадзілася ў 1893 годзе ў Мінску ў інтэлігентнай каталіцкай сям’і. У сталіцы Беларусі прайшло ейнае дзяцінства, тут закончыла жаночую гімназію, дзе пачала займацца мастацтвам. У 1922 годзе Сафія пераехала ў Парыж: удзень займалася мастацтвам, а начамі працавала таксоўцай — яна адна з першых у Еўропе шафёрак.

▪️Сусветную вядомасць Сафія здабыла як дызайнерка сцэнічных касцюмаў і тэатральная мастачка. Была мастачкаю першае сталае англійскае трупы Ballet Club, дзякуючы чаму атрымала прызнанне як адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету. Шматлікія яе эскізы і праекты захоўваюцца цяпер у калекцыі брытанскага Музею Віктор'і і Элбэрта.

📃 Тут чытайце аргументацыю паходжання мастачкі.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс прац Сафіі Федаровіч.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — госць шоу “Ноч з Чалым”.

Падчас інтэрв’ю гаворка ідзе пра:

🔺бюджэты на культуру і якіх грошай было б дастаткова, каб забяспечыць усе патрэбы беларускіх творцаў;
🔺строгія іерархіі ў кіраванні культурай і чаму Рада — не мінкульт;
🔺#ArtPowerBelarus як нашую візітоўку на сёння, але не адзіны праект, якім мы можам ганарыцца;
🔺важнасць культурніцкай дыпламатыі і поспехі нашай іміджавай кампаніі #art_born_Belarus;
🔺новы Клуб беларускіх мецэнатаў, які падчас праграмы публічна прадстаўлены ўпершыню.

Па меркаванні Сяргея, нацыянальная культура беларусаў і беларуская мова — моцны сродак яднання, крыніца эмпатыі, абарона ад жорсткасці і прышчэпка ад таталітарызму.

Ці згодныя вы з ім?

📺 Глядзець выпуск цалкам