Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Роўна 2 гады таму быў затрыманы старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна", пісьменнік, а цяпер і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Алесь Бяляцкі.

Таксама яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст "Вясны" Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук расказала пра апошнія навіны з калоніі, смерць яго блізкага сябра Алеся Пушкіна і працяг справы мужа.

📍Сёння ў 18.00 у гасцёўні @radakultury ў Вільні пройдзе вечар салідарнасці з праваабаронцамі "Вясны". Завітвайце!

З навінаў палітвязняў:

▪️Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА ў Жодзіна. Ён павінен быў выйсці на волю бліжэйшым часам, аднак супраць яго распачалі новую крымінальную справу за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".

▪️Сяргей Сацук сустрэўся ў калоніі з сям’ёй.

"Яму цяжка даецца знаходжанне ў няволі, тым больш, што і праблемы са здароўем нікуды не зніклі. З сэрцам крыху лепш стала, хаця ўсё роўна сардэчныя збоі здараюцца практычна кожны дзень. Але стан не крытычны. Раней сітуацыя была наогул трывожная…", — распавёў брат палітзняволенага пісьменніка і журналіста.

▪️Апошнія навіны пра Міколу Дзядка, палізняволенага блогера, анархіста, аўтара турэмнай літаратуры, перадаюць яго родныя і сябры:

"У цэлым усё без зменаў. Адносна здаровы, сядзіць у адзіночцы. Багата чытае. Займаецца пакупкай кніжак за грошы, якія мы паклалі яму на рахунак. Як заўсёды настроены аптымістычна. Мне падаецца, што ён не ведае аб апошніх абставінах. Там гэта вельмі фільтруецца, каб «зэкі» не ведалі праўды".

▫️"Экстрэмісцкімі матэрыяламі" прызнаныя тэлеграм-канал "РазМова", інстаграм нямецкага фонда razam, інстаграм "haus der statistik" — прасторы, дзе выстаўляліся беларускія мастакі.
Сябры!

Стрым у памяць Алеся Пушкіна на канале @radakultury будзе ісці нон-стоп да вечара нядзелі, 16 ліпеня, да 20.00 па мінскім часе.

Падключайцеся ў любы зручны вам час і глядзіце трансляцыю-развітанне. Мы сабралі дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку. Дзяліцеся гэтым матэрыялам з сябрамі.

▪️Таксама нагадваем, што збор на падтрымку сям'і мастака і на працу па ўпарадкаванні яго творчага наробку працягваецца.

Ужо сабрана 13.733 еўра. Дзякуй усім, хто далучыўся!
Калі вы гатовыя ўнесці свой уклад у падтрымку, пераходзьце па спасылцы:

▪️Дапамога

Заклікаем прытрымлівацца правілаў бяспекі і не рабіць данаты з беларускіх і расійскіх картак.
👁 #што_пачытаць на выхадных:

▪️Сяброўка маладосці Алеся Пушкіна, Валянціна Якімовіч, успамінае ў інтэрв'ю "Радыё Свабода" пра першыя грамадскія акцыі і часы сталення будучага выдатнага мастака і нацыянальнага дзеяча, які 11 ліпеня загінуў у зняволенні.

▫️Тут можна спампаваць у пдф-фармаце турэмны альбом Алеся Пушкіна, 2019 год: малюнкі, зробленыя мастаком падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах Смаргоні і Мінска.

▪️"Фотаздымак — гэта амаль заўсёды няпраўда". Фатограф Сяргей Міхаленка, стваральнік партала ZНЯТА, разважае пра ролю штучнага інтэлекту ў фатаграфіі.

▪️Пісьменніца і перакладчыца Наталка Харытанюк пра беларушчыну ў выгнанні, новыя кнігі і масты, якія перакінуцца ў Беларусь: "Вельмі цяжка дакладна ўявіць, што там зараз адбываецца ўнутры Беларусі, бо самае ж важнае будзе адбывацца там. Мы не можам, на жаль, ні чуць, ні чытаць, а яны не могуць адкрывацца публічна нам". Чытаць размову.

▪️Рэжысёр і дакументаліст Мікалай Мамінаў пра праблемы жыцця і працы ў эміграцыі, пра работу на дзяржаўным тэлебачанні, былых калег, а таксама пра беларускую тэму ў замежных медыя: "Беларуская тэма, акрамя фармату навін, мусіць падтрымлівацца таксама буйнымі дакументальнымі праектамі і гісторыямі". Чытаць тут.

▪️"Вочы баяцца, а рукі робяць". Андрэй Хадановіч распавёў пра працу над лібрэта да оперы па Караткевічу, якую Беларускі свабодны тэатр паставіць у Лондане ў Міжнародным цэнтры мастацтва Barbikan, прэм'ерныя паказы запланаваныя на 14-17 верасня 2023.

▪️Французскі сацыёлаг, прафесар Універсітэта Бардо Рэнан Эрвуэ, распавёў аб сваім бачанні падзей 2020 года ў Беларусі: "Ніякія рэпрэсіі не перакрэсляць памяць пра змаганне, у якім вы ўдзельнічалі".

▪️Рубрыка "Крытыка" на "Літрадыё": пра хваробы белліту чытайце тут.

▪️Як "Купалінка" з народнага спеву стала аўтарскай, а потым зноў пайшла ў народ? Што сталася з аўтарамі знакамітай беларускай песні? І ўрэшце, хто такая "Купалінка"? Адказы шукайце ў артыкуле.
▶️ YouTube выхаднога дня:

▪️Апошнія гадзіны ідзе стрым на канале @radakultury, прысвечаны Алесю Пушкіну. Глядзіце дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку.

▪️Пра 10 беларускіх гуртоў, якія лепш за замежныя, расказвае Аляксандр Чарнуха на канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры".

▪️Хто такі Вольскі і чаму беларусы не цікавяцца сваім? Разважае блогер, музычны крытык і драматург Аляксандр Чарнуха ў эфіры Еўрарадыё.

▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: як мастакі дзясятых і дваццатых гадоў мінулага стагоддзя пераходзілі з расповеду на крык, каб адлюстраваць гістарычны кантэкст

▪️У перадачы "Ідэя Х" на Еўрарадыё — былы дэкан гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладнік Універсітэта Сарбоны Дзяніс Кандакоў: як захаваць гісторыю, мову і памяць беларусаў.

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: новы выпуск пра тое, чаму Расію лічаць пераемніцай Залатой Арды.

📽 Кіно: "Басовішча" — фільм Юрыя Каліны пра 30 год гісторыі фестывалю, на месцы якога цяпер ладзіцца фэст "Tutaka".

🎧 Падкаст-бонус: Літаратарка Вольга Гапеева ў падкасце "Адкуль бяруцца кнігі" на "Літрадыё" распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі.

🐰 Дзеткам: падкаст "Казкі для Дзівусі". Першая гісторыя — "Базылішак", паводле п'есы Францішка Аляхновіча, чытаюць Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава.

#што_паглядзець
"Укладаючыся ў культуру, мы падтрымліваем сацыяльную адказнасць і грамадзянскі актывізм… Мы ўкладаемся ў права на крэатыўнае самавызначэнне і роўныя магчымасці на асабісты рост. Мы атрымліваем права на жыццё, на выбар будучыні і свабоду творчасці.

Гаворка пра рэанімацыю нацыі. Гэта больш чым культура".

▪️Максім Жбанкоў і Мікалай Халезін пры ўдзеле Надзеі Зелянковай напісалі маніфест беларускага культурніцкага поля, версія 2023.

🔻Што адбываецца ў беларускай культурніцкай сферы? Навошта ўкладвацца ў культуру? Дзе перспектыва і што рабіць далей?

"Больш чым культура" — чытаць цалкам.

Тэкст падрыхтаваны ў межах раcпрацоўкі дарожнай мапы падтрымкі беларускай культуры.
🔻Культура рэпрэсаваная:

▪️Пісьменніцу і журналістку газеты "Літаратура і мастацтва" Яну Цэглу звольнілі з працы "за прагулы" пасля 2-х месяцаў арышту ў СІЗА. Яна працавала ў газеце па размеркаванні пасля ўніверсітэта і цяпер павінна сплаціць дзяржаве больш за 3,5 тыс.рублёў.

▪️Ганне Гудаўскай, метадыстцы Бешанковіцкага Дома рамёстваў прызначылі штраф памерам 925 руб. за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Ганна — майстрыха па маляванках, праводзіла майстар-класы па ганчарнай справе для дзяцей і дарослых.

▪️Фатографа і журналіста Дзмітрыя Баяровіча разам з жонкай Валерыяй пачнуць судзіць 19 ліпеня. Сям'ю затрымалі ў сакавіку ў Бараўлянах і абвінавачваюць паводле арт. 342 КК "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак".

▪️Ларысу Шчыракову, палітзняволеную этнографку і былую журналістку, пачнуць судзіць 27 ліпеня. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і "дыскрэдытацыі Беларусі".

▪️Родным Віктара Бабарыкі ўдалося паразмаўляць з адміністрацыяй наваполацкай калоніі. Паведамляецца, што яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Тэлефанаванні і спатканні там забароненыя. Сцвярджаецца, што здароўю палітвязня нічога не пагражае.

▪️Краязнаўцу Уладзіміра Гундара ў калоніі ўжо двойчы адпраўлялі ў штрафны ізалятар — спачатку на 4 дні, а праз два дні пасля выхаду — яшчэ на 3 дні. Таксама палітвязень піша, што страчаны ў карцары слых да яго вярнуўся, але не цалкам.

▪️Каміла Хансэн, сімвалічная "хросная" Алеся Пушкіна ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, выказалася пра смерць мастака: "Я буду працягваць задаваць пытанні, цяпер ужо з патрабаваннем незалежнага расследавання яго смерці, з патрабаваннямі дасягу праваабарончых арганізацый да інфармацыі пра яго справу".

▪️Тык-ток опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук папоўніў "спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Стрыт-мастакі і мастачкі запрашаюцца да стварэння муралаў у Тбілісі, Грузія.

Арганізатары Art Yard Community не абмяжоўваюць з тэматыкай, але прапануюць раскрыць тэму калабарацыі беларусаў і грузінаў, пашукаць агульнае ў культурах. Падрыхтаваць канцэпцыю мурала і запоўніць форму рэгістрацыі трэба да 27 ліпеня.

▪️ Онлайн-курс па стварэнні муралаў прымае заяўкі да 1 жніўня. Курс складаецца з 10 лекцый па 75 хв. Будуць дыскусіі з мастакамі і магчымасць паказаць свае праекты спікерам і ўдзельнікам.

▪️Да 21 ліпеня падавайце заяўкі на ўдзел у біенале інтэрнэт-мастацтва The Wrong Biennale. Прымаюцца некамерцыйныя творы, ужо даступныя ў інтэрнэце.

▪️Творцы з эмігранцкім досведам могуць паўдзельнічаць у міждысцыплінарнай выставе ў Бішкеку, Кыргызстан. Тэма — "Свабода і яе адсутнасць", заяўкі прымаюцца да 24 ліпеня.

▪️Культурніцка-навуковы часопіс Pulse: Journal of Science and Culture абвяшчае конкурс публікацый. Артыкулы дасылайце да 31 ліпеня.

Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.
🔻Падтрымайце беларускіх культурніцкіх дзеячаў: актуальныя зборы сродкаў на дапамогу ў складаныя часы рэпрэсій.

▪️Працягваецца збор на падтрымку сям'і памерлага мастака Алеся Пушкіна і на працу па ўпарадкаванні яго творчага наробку.

"Хочацца зрэагаваць, каб і дапамагчы, і абʼяднаць людзей вакол гэтай місіі дапамогі, каб хаця б неяк паказаць тым, хто яго ведаў, ягоным родным і блізкім, што яны не адныя", — падкрэслівае кіраўнік Сяргей Будкін мэтазгоднасць збору.

▪️Падтрымайце былога палітвязня і прэс-сакратара Купалаўскага тэатра Мікалая Зайца.

У сакавіку Мікалай быў арыштаваны, правёў 26 сутак на Акрэсціна, дзе падвяргаўся збіццю і катаванням. Потым яго зрабілі падазроным па крымінальнай справе. Пасля нечаканага вызвалення Мікалай Заяц здолеў выехаць за мяжу фактычна без рэчаў і грошаў. Неабходныя сродкі на арэнду жытла, медыкаменты і штодзённыя бытавыя патрэбы.

▪️Дапамога рэпрэсаванаму музыку, пісьменніку і журналісту Юрыю Несцярэнку.

Юрый з сям'ёй быў вымушаны з'ехаць з Беларусі ў сувязі з распачатай крымінальнай справай, яго сям'я з двума непаўналетнімі дзецьмі знаходзіцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Збор на дапамогу закрывацца праз 4 дні — падтрымайце.

▪️Ідзе збор на дапамогу музыку Фёдару Жывалеўскаму. Ён з'ехаў з Беларусі ў Грузію пасля працяглай адсідкі "на сутках" і мае праблемы са здароўем. Патрэбныя сродкі на аперацыю, лячэнне і арэнду жытла.

▪️Патрэбная дапамога Вользе Крондзе, рамесніцы з Івацэвічаў, асуджанай на 3 гады "хатняй хіміі".

Праз пастанову суда часы яе выхаду з дому вельмі абмежаваныя, а ў выхадныя і святочныя дні выхад увогуле забаронены, таму Вольга амаль не можа прадаваць свае вырабы. Дапамагчы можна, зрабіўшы замову на яе старонцы ў інстаграме.

▪️Агульны збор @radakultury на падтрымку рэспрэсаваных дзеячаў культуры.
📢 Навіны магістратаў!

Платформа беларускіх экскурсіяў ULegend прэзентавала "Жменю легендаў Вільні". Новая аўдыяэкскурсія — магчымасць прагуляцца па містычных мясцінах горада. І зрабіць гэта можна не толькі ў Вільні, бо ULegend дае магчымасць вандраваць з любой кропкі свету і нават з канапы.

▪️"Вы даведаецеся, дзе шукаць прывідаў, а мо і сустрэнеце аднаго з іх. Усё, што спатрэбіцца ў дарогу, гэта вольны час, зручны абутак і рашучасць. Акрамя таго, аўтарка экскурсіі Паўліна Вітушчанка раіць узяць з сабою люстэрка і пеўня:) Яны дапамогуць вам у барацьбе з нячысцікамі", — абяцае каманда ULegend.

Далучайцеся да экскурсіі і падтрымкі магістрата!

▪️Таксама на 25 ліпеня на youtube-канале "Беларускіх магістратаў" запланаваны стрым, дзе стваральнікі распавядуць, як ужо цяпер можна скарыстацца праграмай і пагуляць па цікавых мясцінах Мінска, Вільні і Заслаўя з добрым аўдыягідам, а таксама падзеляцца планамі развіцця платформы і бліжэйшымі рэлізамі новых экскурсій.
Працягваем расказваць пра #art_born_Belarus і "вяртаць" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

🔻Сёння ўвага да Пітэра Блума, славутага амерыканскага мастака і скульптара беларускага паходжання.

Блум нарадзіўся ў Смаргоні, у габрэйскай сям'і, якая эмігравала ў Нью-Ёрк, калі будучаму мастаку было 6 гадоў. Уражанні ранняга дзяцінства адлюстраваліся ў некаторых творах Пітэра.

Пасля школы ён вывучаў мастацтва ў Адукацыйным альянсе і Інстытуце дызайну Beaux-Arts, стварыў студыю ў Нью-Ёрку, працаваў год у Італіі. У 1948-м стаў членам Нацыянальнай акадэміі дызайну. Таксама працаваў у Міністэрстве фінансаў ЗША і стварыў некалькі скульптурных твораў.

▪️Беларускі радавод Блума вымагае вывучэння. Як і ўплыў на ягоную творчасць уражанняў ад гадоў, праведзеных на радзіме. Але застаецца фактам, што творца нарадзіўся ў тутэйшай габрэйскай сям’і і правёў сваё дзяцінства ў Беларусі.

📃 Вось аргументацыя паходжання творцы.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс яго прац.
🔻Навіны культуры рэпрэсаванай:

▪️У Дзяржынску затрыманы мастак Сяргей Кулеша. Прычыны затрымання і месцазнаходжанне мастака пакуль невядомыя.

▪️На 3 гады калоніі асудзілі Мікіту Брую, 17-гадовага стрыечнага праўнука Якуба Коласа. Яго абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

▪️На 3 гады "хатняй хіміі" асудзілі фатографа і журналіста Дзмітрыя Баяровіча і яго жонку Валерыю. Іх абвінавацілі па арт. 342 КК у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх.

▪️19 ліпеня пачалі судзіць музыку Мікіту Найдзёнава. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК. Чым вядомы Мікіта Найдзёнаў — чытайце ў матэрыяле "Новага Часу".

"Ні за што абсалютна затрымалі творчага чалавека, які ледзь не штодня робіць унёсак у беларускую культуру, — пракаментаваў кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін. — Такія людзі ў іншых краінах, вядома, на вагу золата. Але ж у нашай сітуацыі чым больш ты робіш, тым больш шансаў, што цябе пасадзяць у турму".

▪️Перанеслі абвяшчэнне прысуду арт-менеджару Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч. Падчас судовага паседжання пракурор прынёс раздрукоўку артыкулаў "Белсату", паводле якіх вязняў судзяць. Паколькі час у Польшчы і Беларусі адрозніваецца — цяпер высвятляюць, калі паводле беларускага часу артыкул быў апублікаваны.

▪️Бацькі палітзняволенай журналісткі і аўтаркі дакументальных фільмаў Ксеніі Луцкіной збіраюць дакументы для памілавання. У зняволенні ў Ксеніі, асуджанай на 8 гадоў калоніі, пачаліся моцныя праблемы са здароўем — расце пухліна ў галаўным мозгу.

▪️Апошнія навіны пра Міколу Дзядка, палітзняволенага анархіста і аўтара турэмнай літаратуры, распавёў яго бацька:

"У турме ён сядзіць у адзіночнай камеры. Шмат чытае. Ёсць некаторыя праблемы са здароўем, мы выслалі яму медыцынскія прэпараты. Тэлефануе дзесьці раз на месяц, размаўляем 5-7 хвілін".

▪️У "спіс экстрэмістаў" дадалі Валерыю Чарнаморцаву, грамадскую актывістку, экскурсаводку, даследчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГу. У студзені 2023 года Валерыю асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі", але ёй удалося з'ехаць з Беларусі.

▪️20 ліпеня Зміцер Дашкевіч адзначыў за кратамі сваё 42-годдзе. Як можна павіншаваць палітзняволенага актывіста і аўтара турэмнай літаратуры — глядзіце тут.

▪️Для падрыхтоўкі матэрыяла і дакументавання праваабаронцы "Вясны" шукаюць людзей, якія перасякаліся з мастаком Алесем Пушкіным за кратамі. Пішыце на @Viasnainfo — гэта ананімна і бяспечна.

▪️Графіці з беларускімі палітвязнямі з'явілася ў Варшаве. Яно знаходзіцца на тэрыторыі "Беларускага дома". На выяве Павел Белавус, Алесь Бяляцкі, Кацярына Андрэева, Дар'я Лосік, Наста Лойка і Мікола Статкевіч.
🪩 Выхадныя з беларускай музыкай:

🎧 Рок-н-рол каманда Graphotype прэзентавала альбом "Prisoners of Conscience". Ён складаецца з 11 песень са свету барацьбы за свабоду. Дыск дае месца схаваным галасам і нерасказаным гісторыям тых, хто знаходзіцца ў няволі.

🎧 Наступны рэліз ад нуар-блюз гурта Sick Mirror. Пра свой альбом "Desires, Disasters" музыкі кажуць: "Гэта песні аб жаданнях і катастрофах".

🎧 Пасля дэбютнага сінгла IWNV прадставіў свой першы альбом "Слабыя месцы". Гэта сольны праект Сяргея Іванова, вакаліста гурта SnopSnoŭ. Ён планаваў запісаць толькі эксперыментальны сінгл, але нечакана атрымалася складанка з 8-мі кампазіцый. У ёй вельмі мяккі сінтэзатарны гук, крыху гітары, фартэпіяна і нават аркестравыя аранжыроўкі.

#што_паслухаць
▶️ YouTube на культурны вечар:

▪️Глядзіце пілотны выпуск новага шоу "Пазакласнае чытанне". Стваральнікі загадзя чытаюць кнігі беларускіх аўтараў і робяць суб'ектыўны агляд прачытанага.

▪️ "Галоўны вораг нашага культурніцкага працэсу — сам гэты працэс". Новы выпуск "Шокінг Культа" з Максімам Жбанковым пра крызіс культменеджмента, "якбыкультурку" і тое, дзе шукаць кураж.

▪️ Аляксандр Чарнуха на сваім канале "Міністэрства сепультуры" працягвае распавядаць пра беларускую музыку. У новым выпуску — таямнічая гісторыя беларускага поп-дуэта "ДзіБронкс і Наталі".

▪️У новым выпуску шоу "о(б)суждаем" журналісты Ваня Прус і Глеб Сямёнаў абмяркоўваюць музычны фэст "Славянскі базар".

▪️ Новая "Трушанка": Ліза Ветрава разбіраецца, што такое наватворы, як новыя словы з'яўляюцца ў мове, і як яны распаўсюджваюцца.

▪️"Няпростая гісторыя" з Алегам Дзярновічам: вялікі разбор шчыльнага ўзаемадзеяння беларусаў і балтаў.

▪️Мікалай Халезін у эфіры Еўрарадыё распавядае пра падрыхтоўку оперы "Дзікае паляванне караля Стаха", якую ў верасні Свабодны тэатр ставіць у Лондане.

▪️Музею вольнай Беларусі споўніўся год. Пра гісторыю з'яўлення і дасягненні ўстановы распавядае дырэктарка музею Наталля Задзяркоўская.

▪️Максім Жбанкоў і Леанід Каліценя распавядаюць пра з'езд беларускіх кінематаграфістаў у Варшаве і стратэгію развіцця беларускага кінематографа ў выгнанні.

▪️ "Каля Культуры" з Мікітам Монічам пра геніяльнага мастака з Беларусі Хаіма Суціна.

▪️ Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: Багдан Хмяльніцкі, Рускае Княства і праект перазагрузкі Рэчы Паспалітай.

🎼 Музычны бонус: песня і кліп на верш Максіма Знака "Будзе дзень".

📽 Кіно: глядзіце сучасныя беларускія фільмы ў онлайн-кінатэатры VODBLISK. З Беларусі — бясплатна да канца года. А таксама размовы з тымі, хто робіць кіно: новы госць VODBLISK Talk — рэжысёр Аляксей Палуян!

🐰 Дзеткам: казкі, коміксы і адукацыйныя перадачы для самых маленькіх на канале "Бэйбус".

#што_паглядзець
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🔥29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё адно".

Каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў, аб'ядналіся 30 незалежных медыяў. Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе. Да стрыму далучацца палітыкі, блогеры, дзеячы культуры, спартоўцы, грамадскія актывісты.

▪️Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак. Далей грошы размяркуюцца паміж ініцыятывамі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным — @radakultury будзе адной з іх. Кантраляваць размеркаванне сродкаў будзе назіральная рада прадстаўнікоў медыяў — арганізатараў марафону.

🚩Увага! Гледачоў марафона з Беларусі арганізатары просяць паклапаціцца пра сваю бяспеку (не рэпосціць, не лайкаць, не каментаваць, данаціць толькі праз замежныя карткі).
❗️На 3 гады "хатняй хіміі" асудзілі музыку і паэта Мікіту Найдзёнава.

Яго абвінавачвалі паводле арт. 342 КК "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Мікіта быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.

▪️ГУБАЗіК затрымаў дзвюх выкладчыц універсітэтаў, бо яны "займаліся дэструктывам". Гэта Надзея Старавойтава — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філалагічных навук і дацэнтка кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ і Наталля Сівіцкая — выкладчыца рускай мовы БДУФК, кандыдатка філалагічных навук.

▪️Спявачку Патрыцыю Свіціну пачнуць судзіць 1 жніўня. Супраць яе распачатая крымінальная справа за "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак".

▪️Мікіту Бруя, стрыечнага праўнука Якуба Коласа, прызналі палітвязнем. Непаўнагадовы хлопец асуджаны на 3 гады калоніі за "рэабілітацыю нацызму" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

▪️Музыка і былы палітвязень Аляксандр Казакевіч распавёў, якая музыка ратавала ў зняволенні і як следчая прасіла перакласці беларускае меню тэлефона на расейскую мову, бо нічога не разумела.

▪️Маці Паўла Севярынца расказала апошнія навіны пра сына: "Трымаецца, усім прывітанне перадае. Усё разумее і ўсё ведае. А калі пра нешта і не ведае, то здагадваецца, як яно павінна быць".

▪️27 ліпеня былы палітзняволены журналіст Алег Груздзіловіч прэзентуе сваю кнігу "Мае турэмныя муры". Прэзентацыя пройдзе ў Вільні ў Беларускім доме.

"Гэта кніга не толькі пра быт, а хутчэй — уласныя ўспаміны пра перажытае ў турме. Кавалак жыцця, які немагчыма выкінуць", — распавядае аўтар.

▪️У Беларусі заблакавалі сайт Kamunikat.org — буйнейшую інтэрнэт-бібліятэку беларускай літаратуры.

▪️На літоўскім Delfi выйшаў фільм Мікалая Мамінава пра беларускія пратэсты — на ім кадры людзей на дарозе. Праваабаронцы раяць паглядзець яго тым, хто збіраецца вяртацца ў Беларусь з-за мяжы.

▪️Як падтрымаць палітвязняў: якія словы працуюць і якія не — меркаванне Іны Карней, жонкі затрыманага журналіста Ігара Карнея.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Праект "Васьміног" да 26 ліпеня абвяшчае набор педагогаў, зацікаўленых у новых фарматах навучання, на ўдзел у практыкуме "Шлях героя да стварэння анлайн-курса".

▪️Трэнінг для дакументалістаў ад IMS. Дасылайце заяўку са сваім кінапраектам да 7 жніўня. Праект павінен весці да сацыяльных, палітычных і культурніцкіх зменаў.

▪️Слоўнік жывой гаворкі Nisho.me да 10 жніўня шукае 12 ілюстратараў, а таксама вярстальшчыка для стварэння календара на 2024 год.

▪️Да 1 верасня падавайцеся на конкурс эксперыментальнай літаратуры і тэкстаў, створаных у галіне лічбавага мастацтва. Падрабязнасці тут.

▪️Конкурс BULBAMOVIE 2023 да 11 кастрычніка прымае беларускія ігравыя і дакументальныя фільмы.

▪️Тэатр жывых скульптур Студыя Залатога Рэжысёра MB STATUE GDS & VS праводзіць кастынг у тэатр. Досвед працы не патрабуецца.

▪️Далучайцеся да community chat ініцыятывы @sekktor. Там можна шукаць працу, размесціць абвестку пра культурніцкае мерапрыемства і інш. Падрабязнасці і правілы тут.
📢 Вынікі другога туру конкурсу праграмы #ArtPowerBelarus: 12 праектаў атрымалі міні-гранты на суму каля €50 тыс., 25 чалавек — выправяцца ў прафесійныя вандроўкі.

Гэтым разам у конкурсе ўдзельнічалі 93 заяўкі на міні-гранты (агульная сума €417 тыс.) і 17 заявак — на праграму мабільнасці са сфераў літаратуры, кіно, тэатру, адукацыі, музыкі, выяўленчага мастацтва, захавання спадчыны, традыцыйнай культуры, міждысцыплінарныя праекты.

▪️"Прыняць канчатковае рашэнне было няпроста. Aдборачная камісія нават пашырылa першапачатковыя межы фінансавай падтрымкі ў межах гэтага кола, і замест планаваных 5 заявак удалося падтрымаць 12. Спадзяёмся, гэтае рашэнне ўспрымецца як знак высокай якасці заявак і сведчанне, што беларуская культура развіваецца, нягледзячы ні на што", — кажа Лізавета Дубінка-Гушча, рэгіянальная дырэктарка Дацкага інстытуту культуры.

ArtPower Belarus доўжыцца: кол на мідзі-гранты абвесцім увосень 2023 г., заяўкі на міні-гранты прымаюцца да 13.11.23 (разгляд у студзені 2024 г.).
☑️ Магістрат "Кнігаўка", які @radakultury запусціла летась, падвёў вынікі.

Каб дапамагчы Андрэю Янушкевічу аднавіць выдавецкую дзейнасць за мяжой, за 6 месяцаў дзеяння магістрата да "Кнігаўкі" далучыліся 325 чалавек, якія заданацілі 103 тыс. злотых (больш за 23 тыс. еўраў).

▪️За гэты час выйшлі 13 кніг, сярод якіх новыя апавяданні і ўспаміны Альгерда Бахарэвіча, перавыданні "Гары Потэра", пераклад рамана Эрнэста Хемінгуэя.

Беларускія кнігі пачалі рэгулярна з’яўляцца на польскіх кніжных кірмашах, выдавецтва распрацавала некалькі кніжных серый, хутка запусціць сайт і — самая гучная падзея — заключыла дамову са Стывэнам Кінгам!

▪️"Дзякуючы вашай падтрымцы "Кнігаўка" будзе цяпер лётаць яшчэ вышэй і далей:) Мы верым, што толькі супольнымі дзеяннямі беларусы змогуць пабудаваць моцную Беларусь", — кажа кіраўнік @bielmahistrat Цімафей Акудовіч.

"Кнігаўка" скончылася, але магістраты працягваюцца: проста цяпер вы можаце падтрымаць падлеткавы клуб Spadčyna і платформу аўдыягідаў ULegend.
🔻 Навіны культуры рэпрэсаванай:

Журналіста і арт-менеджара Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч асудзілі да 6 гадоў зняволення.
Іх абвінавачвалі па ч. 2 арт. 361-4 КК за "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове". Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў Максім Філатаў.

Дзіцячаму паэту і выкладчыку Дзмітрыю Юртаеву прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Яго абвінавацілі у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Менавіта такі тэрмін і запытваў пракурор. Працэс вяла Анжэла Касцюкевіч.

▪️ Тым часам, Дзмітрыя Юртаева ўнеслі ў "экстрэмісцкі" спіс. Таксама туды дадалі і спявачку Аляксандру Захарык.

У Мінску затрымалі студэнта Акадэміі мастацтваў Максіма Васільева
Хлопец — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "акцёр драматычнага тэатра і кіно". Максіма вінавацяць у рэпостах "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Таксама ў "пакаяльным відэа" яго змусілі казаць, што ён удзельнічаў у пратэстах з 10 на 11 жніўня, але "спужаўся і збег, калі пабачыў міліцыю".

▪️ Палітзняволены журналіст і музыка Анджэй Пачобут у ШІЗА — другі ці трэці раз пасля пераводу ў калонію.
Паводле жонкі Анджэя Аксаны, да яго не пускаюць адваката, а ў ШІЗА ён утрымліваецца без лекаў.
"Мы распачалі ўсе магчымыя спробы выцягнуць Анджэя Пачобута з турмы. Аднак я са шкадаваннем канстатую, што на дадзены момант для гэтага няма ўмоў. На тым баку няма ні найменшай добрай волі", — цытуе wnp.pl кіраўніка МУС Польшчы Марыюша Каміньскага.

▪️ Палітзняволены Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцары.
"Ад першага дня прыезду ў турму Жодзіна Зміцер знаходзіцца ў карцары. Ён вымушаны знаходзіцца там, бо адмаўляецца ісці ў камеру да гвалтаўнікоў, куды яго заводзяць", — паведамляюць сябры Змітра.
Дашкевіч павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміна 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

▪️ У Гомелі пачалі з закрытым рэжыме судзіць этнографку і былую журналістку Ларысу Шчыракову.
Яе абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна).
Пра падтрымку палітзняволенай заявіў амерыканскі кінарэжысёр Эрні Барбараш — ён далучыўся да ініцыяванага @bajby Марафону салідарнасці са зняволенымі журналістамі. А Еўрапейская федэрацыя журналістаў назвала суд над Шчыраковай непрымальным.

🔺 Апублікаваныя новыя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.
Да прыкладу, пастанова абавязвае экскурсаводаў "праяўляць павагу да дзяржаўных сімвалаў", не выказваць на экскурсіях суб’ектыўныя ацэнкі пра Беларусь і іншыя краіны, а таксама сачыць за тым, каб з боку турыстаў не было некарэктных, правакацыйных ці іншых негатыўных выказванняў ці дзеянняў.

▪️ "Вясна" апублікавала новыя падрабязнасці пераследу мастака Алеся Пушкіна.

🔺 У Вільні прэзентавалі кнігу "Мае турэмныя муры" былога палітзняволенага журналіста і аўтара нон-фікшн Алега Груздзіловіча.
Як гэта было
Спампаваць кнігу