Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.12K subscribers
4.89K photos
456 videos
5 files
4.53K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
💥У Вільні пачаўся тыдзень беларускай культуры!

Цэнтр беларускай культуры і супольнасці падхапіў ідэю дзён беларускай культуры, якая была рэалізавана з дапамогай @radakultury. З 4 па 10 верасня кожны дзень па адрасе Віленская, 20 будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры.

4 верасня: Дзень шляхты (майстэрня замкаў)

5 верасня: Дзень славутых беларусаў (квэст па Вільні)

6 верасня: Дзень выяўленчага мастацтва (майстар-клас “Відзікі”, акварэльны майстар-клас “Зорка Венера”)

7 верасня: Дзень літаратуры і паэзіі (паэтычная сустрэча з Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым)

8 верасня: Дзень музыкі (беларускае караоке)

9 верасня: Кірмаш (кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, гульні для дзяцей, аквагрым, вулічная ежа, выступы Аляксандра Памідорава ды іншых спевакоў)

10 верасня: Багач (правядзенне адпаведнага абраду, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, беларускія народныя танцы, гульні для дзяцей)

Падрабязней з раскладам можна азнаёміцца на старонцы ініцыятывы.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Сёння — апошні дзень падачы заявак на мастацкую рэзідэнцыю ў Даніі. Мэта праграмы — падтрымка развіцця мастацкай практыкі і спрыянне абмену паміж дацкімі і замежнымі мастакамі.

▪️Да 9 верасня творцы розных дысцыплін могуць падаць заяўкі на рэзідэнцыі ў культцэнтры ZAMEK (Польшча). Перавага надаецца праектам, звязаным з кліматычным і міграцыйным крызісам, актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй.

▪️Рэзідэнцыя ў Чэхіі чакае заяўкі ад танцораў і перформераў, якія правядуць воркшопы для студэнтаў. Дэдлайн: 10 верасня.

▪️Да 20 верасня чакаюцца заяўкі ад лідараў ініцыятыў і прадстаўнікоў НДА на ўдзел у "Школе грамадскіх лідараў". Будуць сустрэчы з экспертамі па дзейнасці грамадзянскай супольнасці, удзел у дыскусіях і інш.

▪️Каледж Еўропы (Варшава) запрашае да навучання з пакрыццём выдаткаў: магчымасць атрымаць ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. Дзень адчыненых дзвярэй — 7 кастрычніка.
🔻Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах і імёнах.

14
са 136 чалавек адбываюць крымінальнае пакаранне ў турме.
64 — у калоніі.
17 — у СІЗА.
5 — на "хіміі".
25 — адбываюць "хатнюю хімію".
Месцазнаходжанне 11 зняволеных дзеячаў невядомае.

Апошнія навіны культуры рэпрэсаванай:

▪️Справу музыкаў TOR BAND, Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка пачнуць разглядаць 14 верасня ў закрытым рэжыме.

▪️Саліста музычнага гурта "Закон Гука", Аляксея Кузьміна, 11 верасня пачнуць судзіць за "распальванне варожасці" і "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

▪️У мецэната Паўла Падкарытава ўлады забіраюць палацавы маёнтак Падароск праз "невыкананне ўмовы па ўводзе аб’ектаў у гаспадарчы абарот". Што цікава — аб’ект увялі ў абарот яшчэ ў 2014 годзе. Павел плануе абскардзіць прысуд, пасяджэнне пройдзе 14 верасня. Падрабязнасці.

❤️ Далучайцеся да збору @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
Сцэнографка, мастачка, адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету.

Сафія Федаровіч
нарадзілася ў 1893 годзе ў Мінску ў інтэлігентнай каталіцкай сям’і. У сталіцы Беларусі прайшло ейнае дзяцінства, тут закончыла жаночую гімназію, дзе пачала займацца мастацтвам. У 1922 годзе Сафія пераехала ў Парыж: удзень займалася мастацтвам, а начамі працавала таксоўцай — яна адна з першых у Еўропе шафёрак.

▪️Сусветную вядомасць Сафія здабыла як дызайнерка сцэнічных касцюмаў і тэатральная мастачка. Была мастачкаю першае сталае англійскае трупы Ballet Club, дзякуючы чаму атрымала прызнанне як адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету. Шматлікія яе эскізы і праекты захоўваюцца цяпер у калекцыі брытанскага Музею Віктор'і і Элбэрта.

📃 Тут чытайце аргументацыю паходжання мастачкі.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс прац Сафіі Федаровіч.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
👁 #што_пачытаць на выхадных: сабралі актуальныя тэксты, якія вы маглі прапусціць.

▪️Размова з Ігарам Івановым, заснавальнікам выдавецтва "Скарына Прэс", пра сучасную беларускую літаратуру і нюансы працы беларускага выдавецтва ў Лондане.

"Беларуская літаратура вельмі разнастайная цяпер. Чаго нам бракуе, то гэта прастораў, дзе неспецыялісты чыталі і размаўлялі б пра літаратуру паміж сабой".

▪️У выдавецтве выйшла кніга "Чысты баранок" Франка Варжака ў перакладзе Уладзіслава Гарбацкага. Размову з перакладчыкам чытайце на budzma.org.

▪️Летам на Беласточчыне прайшлі дзве вялікія культурніцкія імпрэзы: фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ і фестываль Абуджаных TUTAKA ў межах дзён беларускай культуры. Журналіст Зміцер Косцін распавёў пра гэтыя падзеі і пра тое, як беларусам Беласточчыны ўдалося захаваць сваю адметнасць.

▪️Мастак і куратар Андрэй Дурэйка падрыхтаваў агляднае эсэ пра найбольш знакавыя творы палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна, які 11 ліпеня 2023 года памёр у рэанімацыі.

"Алесь Пушкін ужо з самага пачатку сваёй творчасці прытрымліваўся леанардаўскага падыхода да жыцця, пра які ён не раз распавядаў, універсальнага майстра, які валодае ўсімі даступнымі медыя, не страшыцца новых спазываў і тэм, ствараючы са свайго жыцця адзіны твор мастацтва, які яшчэ пры жыцці ператварыўся ў міт".

▪️Размова з керамісткай Аляксандрай Бернштейн, якая пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне з’ехала з Беларусі і цяпер працягвае сваю справу ў Грузіі: пра беларускую керамічную школу ды асаблівасці працы ў Тбілісі.

"Керамістам складана вандраваць. Я перавезла з сабой і печку, і ганчарнае кола. Тут складаней чым, прыкладам, татуіроўшчыку — склаў машынкі ў валізу і паехаў. Ці мастаку, які купіць пэндзлі і палотны ў кожным горадзе кожнай краіны".

▪️Сяргей Шаматульскі. Тры змрочныя тэксты (урывак з кнігі "Боги те, кто не проигрывают в кулачки", што рыхтуецца да выхаду ў пачатку восені).

▪️"Мяне бянтэжыць твой спакой" — тэкст Вольгі Бубіч пра практыкі выжывання і формулы шчасця.
📺 YouTube выхаднога дня ў нашым эфіры:

▪️Крысціна Дробыш, акторка і стваральніца праекта "Кніжны воз" на канале Мікіты Мелказёрава "жизнь малина": што самае складанае ў тэатры, як захаваць беларускасць у дзіцяці, пра вярбоўку ў эскорт і як 2020 год змяніў стаўленне да прафесіі актора.

▪️Як стварыць месца сілы ў былой турме, што адчуваюць музыкі перад выхадам на сцэну і пры чым тут "Твін Пікс" — пра ўсё гэта ў новай індзі-дакументалцы @radioplato пагутарыла з беларускім гуртом Dlina Volny.

▪️"Бусь Беларусь перазагрузка" у Кракаве: пра беларускія месцы ў горадзе і людзі, якія пра іх дбаюць, а дыджэй Papa Bo распавядае, дзе шукаць дзвіж у Кракаве.

▪️"Міністэрства сепультуры" і цікавосткі пра беларускую музыку: пра Deviation — гурт-легенду панк-сцэны Гродна.

▪️Феміністка і квір-актывістка Наста Базар у перадачы "Ідэя Х" на Еўрарадыё: гендарная роўнасць і нацыянальная ідэя, пераасэнсаванне беларускай спадчыны і як ў будучыні аб'яднаюцца дзве Беларусі.

▪️Андрэй Хадановіч на сваім канале пра беларускую і сусветную літаратуру: выпуск пра паэта Юлія Таўбіна і яго паэму "Таўрыда".

▪️Гістарычная перадача "Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам: уся праўда пра Аршанскую бітву 8 верасня 1514 года.

▪️Што такое еўразійства? Навошта Расіі "асаблівы шлях" і "загадкавая руская душа"? Чаму еўрапейскі шлях развіцця ім не пасуе? А што мы можам супрацьпаставіць? З адказамі разбіраецца ў новым выпуску "Трызуба і Пагоні" Кацярына Ваданосава.

🎼 Музычны бонус: Гурт Irdorath вярнуўся пасля турэмнага зняволення з кранальнай песняй ZORAMI. У творы яны выказваюць усё тое, што адчувалі апошнія два гады.

🎧 Падкаст-бонус: у новым выпуску падкаста "Літаратурныя ночы з Васілём" слухайце пра брутальнага Максіма Багдановіча.

#што_паглядзець
👁 Беларускі тэатр: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы ў траўні-ліпені.

▪️Звальненні выбітных майстроў сцэны і пераход да новай сістэмы фінансавання, якую ў мінкульце даўно анансавалі, але толькі цяпер нарэшце вызначыліся з тэрмінамі.

▪️Уцёкі ў нацыянальную класіку (зварот да якой па азначэнні не можа быць пройгрышным) і новыя ўмовы існавання ў замежжы. Умовы, якія творцы робяць для сябе спрыяльнымі.

▪️Беларускі тэатр "тут" і "там" (акцэнт змяняецца ў залежнасці ад лакацыі актараў), або чым жыла тэатральная тусоўка гэтым летам.

👉 Чытаць агляд тэатральнага жыцця Беларусі ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Дзе даведацца пра сапраўдную гісторыю Беларусі?

Мы папрасілі экспертаў Беларускай Рады культуры скласці спіс крыніц, у якіх сабрана ўся патрэбная інфармацыя аб гісторыі нашай краіны. Тут ёсць каналы, суполкі, кнігі, падкасты, — увогуле, любы зручны для вас фармат.

А калі вам здаецца, што чагосьці не хапае, — дасылайце вашыя варыянты да нас у бот @BGMnews_bot альбо пішыце ў каментарах.

Паглядзець

📍Няпростая гісторыя
📍Вусы Скарыны
📍Лабірынты
📍Шыльды ад Вольскага
📍Гісторыя за 5 хвілін
📍Трызуб і Пагоня з Кацярынай Ваданосавай
📍Код Беларусі
📍Тутэйшы Шляхціц
📍Бусь Беларусь
📍«Будзьма беларусамі!»
📍Слухай Сюды

Паслухаць

📍Так склалася гістарычна
📍Асобы гісторыі Беларусі
📍Гісторыя беларускага мастацтва
📍Кароткая гісторыя Беларусі ад Аляксандра Краўцэвіча
📍Гісторыя на «Свабодзе»
📍Шляхецкія сем’і Беларусі
📍Беларускія байкі

Пачытаць

📍Вацлаў Ластоўскі — Кароткая гісторыя Беларусі
📍Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч – Дзевяць вякоў беларускай гісторыі
📍Алесь Краўцэвіч – Кароткая гісторыя Беларусі
📍Нарысы гісторыі Беларусі
📍Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.
📍Юры Туронак – Мадэрная гісторыя Беларусі
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️З 15 па 21 верасня Старамейскі дом культуры ў Варшаве прымае заяўкі на гранты на стварэнне праектаў. Мэта — спрыяць культурніцкім мерапрыемствам, што праводзяцца мігрантамі. Падавацца могуць як фізічныя асобы, так і НДА.

▪️Да 15 верасня творцы, якія займаюцца калектыўным мастацтвам і дадаюць у сваю працу сацыяльныя практыкі, адукацыю і ўзаемадзеянне з моладдзю, могуць падаць заяўку на рэзідэнцыю Nyskaben у Даніі.

▪️Да 27 верасня запаўняйце анкету на ўдзел у бясплатным курсе "Ангельская мова для НДА". Заняткі будуць адбывацца кожную суботу з 14 кастрычніка па 16 снежня. Патрабаванні: беларускае грамадзянства, узровень валодання ангельскай — В1-В2.

▪️Да 10 кастрычніка музыкі і кампазітары могуць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе World New Music Days 2024 у межах Сусветных дзён новай музыкі на Фарэрскіх выспах у Даніі. Найперш арганізатараў цікавяць творы працягласцю менш за 10 хвілін, напісаныя пасля 2019 года.

☑️ Больш магчымасцяў для культурніцкіх дзеячаў — на канале @sekktor.
⚡️Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзентаваў новы альбом Emigranty.

"Праект уяўляе з сябе нізку з 21 песні, што распавядаюць пра жыццё беларусаў у эміграцыі. Героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне", — кажа музыка.

У прекце ўзялі ўдзел: Павел Аракелян, Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Мамонаў, Кецеван Асраташвілі, Павел Трыпуць, "Пазнаньскі спеўны сход" і струнная смычковая група "Варшаўскага Вольнага Аркестру".

🎧 Слухайце альбом на стрымінгавых пляцоўках. У кастрычніку праект будзе прэзентаваны ў туры па гарадах Польшчы — квіткі ўжо ў продажы.

Запіс альбома Emigranty адбыўся пры падтрымцы @radakultury і Дацкага інстытута культуры, у межах праграмы #ArtPowerBelarus.
👁 Беларускі поп & рок: летняя #аналітыка.

Музычнае лета 2023 нельга назваць фестывальным ні па той, ні па гэты бок мяжы. Актыўнай дзейнасці арганізатараў канцэртаў у Беларусі замінаюць ідэолагі, а ў замежжы — адсутнасць гарантаванага фінансавання.

▪️Зрэшты, жыццё ва ўмовах татальнага ціску спрыяе творчасці музыкаў у краіне: за лета ў Беларусі запісаныя прынамсі тры новыя якасныя альбомы, у замежжы — толькі адзін.

▪️Але ні пра фэсты, ні пра музычныя навінкі вы не прачытаеце ў беларускай незалежнай прэсе. Не знойдзеце там і культурніцкай аналітыкі. Чаму? Разважаюць нашыя эксперты.

👉 Чытаць агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Агляд тэатра Беларусі (травень — ліпень 2023)

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Беларуская прэм’ера году! Гатычная рок-опера King Stakh’s Wild Hunt у пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатра на аснове караткевічаўскай класікі скарае Лондан.

Учора у тэатры Barbican з аншлагам прайшоў першы паказ, сёння зала запоўніцца зноў. Публіка завітае таксама на дыскусію "Лісты надзеі: уплыў вайны і дыктатуры на дзяцей Украіны і Беларусі", мадэратаркай якой выступіць вядомая актрыса Кейт Бланшат.

Заўтра,16 верасня, пабачыць пастаноўку змогуць і беларусы ва ўсім свеце: на канале Белсат адбудзецца онлайн-трансляцыя (20.40 па Мінску, 19.40 СЕТ).

"Дзікае паляванне караля Стаха" адметнае зорнай камандай. Гэты маштабны міжнародны праект сусветнага ўзроўню часткова падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры, пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

Чытаць артыкул пра тое, як стваралася опера, у The New York Times.

Відэа: @belsat.
🪩 Слухаем разам музычныя навінкі!

🎧 Паша Пашкевіч прадставіў сваю першую песню па-беларуску. Vačach — гэта хаўс-трэк пра закаханых, якія жадаюць разам убачыць увесь свет. Для гэтага ім патрэбны толькі аўто, кава, шаша і музыка.

🎧 Фанаты гурта Intelligency абіралі лепшае з чарнавых дэма музыкаў, каб вызначыць, які трэк выпускаць у першую чаргу. Перавагу аддалі песні Bon Vintage — яна з’явілася на пляцоўках мінулай ноччу.

🎧 Пошук сябе, аб'юзіўныя адносіны, сонны параліч, страта сяброў і страх адзіноты — усе гэтыя тэмы знойдзеш у EP "3+2", які прэзентаваў Alexey Krivdin.

Больш беларускай музыкі — па тэгу #што_паслухаць.
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️"Міністэрства сепультуры" і цікавосткі пра беларускую музыку: чалавек-легенда Аляксандр Ціхановіч — выканаўца "Малінаўкі", а яшчэ — удзельнік першага мінскага джаз-рок гурта. Такога вы дакладна не ведалі.

▪️ Другая серыя новага праекта Алеся Чахоўскага "Беларускі вайб": што кажуць амерыканцы пра беларускі рок і чаму мы любім горы і мора. Падпісвайцеся на канал!

▪️Цімох Акудовіч у гістарычнай перадачы "Вусы Скарыны" разам з коцікамі тлумачыць, адкуль пайшла назва Беларусь.

▪️"Бусь Беларусь: перазагрузка" у Празе: ад Скарыны і да сучаснасці. Вядоўцы Ліза Ветрава і Мікіта Бялевіч адпраўляюцца ў вандроўку, каб зразумець, чаму Прага так вабіць беларусаў і беларусак.

▪️Гістарычны праект Мікіты Мелказёрава "Загляне сонца" — кароткія відэа пра цікавыя старонкі гісторыі Беларусі. Свежы выпуск на канале — пра паходы Альгерда на Маскву.

▪️Спявачка Маргарыта Ляўчук на канале добраахвотнікаў палка Каліноўскага: якая будучыня ў беларускай культуры і навошта перафарбоўваць аўтазакі ў ружовы колер.

▪️На канале Андрэя Хадановіча пра беларускую і сусветную літаратуру выйшаў новы выпуск пра пісьменніка Вінцэся Мудрова, якому сёлета споўнілася 70 гадоў.

▪️Пра кантэкст у мастацтве глядзіце ў новым выпуску на канале Мікіты Моніча "Около культуры": каб глыбока зразумець пасыл, які мастак закладаў у свой твор, трэба змясціць яго ў кантэкст, пэўнае месца і час.

#што_паглядзець
👁 Беларускае кіно: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы летам.

Травень — ліпень 2023 года выдаліся для беларускага кіно надзіва ўраджайныя. Што цікава, здарыліся збольшага падзеі сімвалічнага кшталту – якія штосьці важнае азначаюць, але не змяняюць парадку дня.

▪️Можа, гэта і ёсць цяперашні стан беларускага кіно: мы захраслі ў сімвалічным вымярэнні. Гэтак, у паміжжы.

▪️Асноўныя падзеі са свету кіно Беларусі — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) і агляд тэатра за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️ Беларуская кінапрэмія "Чырвоны верас" распачынае другую эдыцыю. Да ўдзелу запрашаюцца кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах. Дэдлайн: 14 кастрычніка. Падрабязнасці і заяўка.

▪️ Да 1 кастрычніка падавайцеся на стыпендыю Democracy Machine па лічбавых тэхналогіях у мастацтве. Перавага надаецца творцам, чые працы арыентаваныя на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі і мовы.

▪️ Бясплатныя курсы польскай мовы ў Варшаве для дзеячаў культуры з досведам міграцыі. Дэдлайн падачы: 2 кастрычніка.

▪️ Каманда стваральнікаў Беларускага інстытута тэатра запрашае далучыцца да запуску працоўных кірункаў будучай арганізацыі — трэба запоўніць анкету і пасля верыфікацыі вас дададуць у працоўны чат.

▪️ Беларускія фатографы за мяжой абвясцілі аб стварэнні Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў. Далучацца могуць дзеячы беларускай фатаграфіі незалежна ад месца пражывання. Для азначэння першых крокаў супольнасці ўсіх зацікаўленых запрашаюць паўдзельнічаць у апытанцы.
👁 Літаратура: #аналітыка, тэндэнцыі і назіранні.

▪️Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі разрываюцца не толькі на ўзроўні супрацоўніцтва афіцыйных структураў, але і з пункту гледжання асабістай (не)сімпатыі творцаў да беларусаў.

▪️Літаратурная крытыка ў глыбокім крызісе. Так было заўсёды, скажаце вы. Але вось факт: нагодай для гутаркі з карэспандэнтам Радыё Свабода становяцца 2 (так, дзве!) рэцэнзіі адной аўтаркі ў інтэрнэт-часопісе.

▪️Цягам лета з'яўляецца ўсё больш наватарскіх тэатральных праектаў на аснове літаратурных твораў, а незалежны пісьменніцкі саюз рэлакуецца з Беларусі і засноўвае новы інфармацыйны рэсурс.

Больш — у аглядзе літаратурнага жыцця Беларусі (травень – ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд беларускай музыкі (травень ліпень 2023), агляд тэатра і кіно за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
🍂 Дзень восеньскага раўнадзенства нагадаў пра наш восеньскі плэйліст.

Абноўлены і атмасферны — публікуем яго зноў.

🎧 Слухаць у spotify.

Пішыце ў каментарах, які трэк пачулі ўпершыню.

Больш беларускай музыкі знойдзеце па тэгу #што_паслухаць.
▶️ YouTube на культурны вечар:

▪️Пра самы папулярны сучасны беларускамоўны гурт у свеце распавядае Аляксандр Чарнуха на канале "Міністэрства сепультуры". Nürnberg збіраюць мільёны праслухоўванняў на Spotify і ганяюць на гастролі па ўсім свеце.

▪️Пра што беларусы размаўляюць на кухні, даведаецеся з новага шоу Мікалая Халезіна "Перетрём". Тэма выпуску: чаму беларусы складаюцца з гонару і болю. У гасцях: гісторык Цімафей Акудовіч і вядучая Кацярына Раецкая.

▪️У новым выпуску "Годнай Музыкі" Мікіта Бялевіч распавядае, як гучалі першыя песні папулярных беларускіх выканаўцаў (Вольскі, Palina, Разбітае Сэрца Пацана), чым яны адрозніваюцца ад іх самых папулярных трэкаў і як гучыць іх творчасць зараз.

▪️Андрэй Хадановіч на сваім канале пра беларускую і сусветную літаратуру расказвае пра Нобелеўскага лаўрэата, вялікага польскага паэта Чэслава Мілаша: Ворша, дзяцінства і Расія ў жыцці паэта, эміграцыя, персона нон-грата ў Польшчы і выклік сістэме.

▪️Новыя "Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам пра Міхаіла Глінскага – героя Клецкай бітвы 1506 года. Глядзіце ў выпуску гістарычнай перадачы, чаму ён падняў бунт супраць ВКЛ і перайшоў на бок Масковіі, якой дапамог захапіць Смаленск.

▪️Пра Льва Сапегу, галоўнага беларускага дыпламата, які праславіўся сваімі выбітнымі перамовамі з Расеяй, глядзіце на канале Мікіты Мелказёрава "Загляне Сонца".

🎧 Падкаст-бонус: пра тое, як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ствараў першую беларускую оперу "Сялянка" слухайце ў падкасце "Літаратурныя ночы з Васілём".

🐰 Дзеткам: казкі, коміксы і адукацыйныя перадачы для самых маленькіх на канале "Бэйбус".

#што_паглядзець
⚡️Кам'юніці "Культурны Код" запрашае да ўдзелу ў онлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры.

Прымаюцца як гатовыя праекты, так і ідэі. Можна прадставіць задуму, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі. Запрашаюцца дасведчаныя каманды і навічкі.

Дэдлайн прыёму заявак: 27 верасня, падрабязнасці тут.
👉 Рэгістрацыя.

Пітчынг адбудзецца 28 верасня (17:00 CET / 18:00 Мінск) на платформе ZOOM.

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.