Forwarded from Беларуская Рада культуры
Фінальная серыя нашых аналітычных аглядаў за люты-красавік гэтага года: што адбывалася з кінасферай?
👁 Падтрыхтавалі некалькі тызераў на картках.
Поўную версію — пра кіно ў Беларусі і па-за межамі, абяцанкі "Беларусьфільма" і радасць, калі нешта вартае не толькі здымаецца, але і даходзіць да гледача — чытайце на нашым сайце:
па-беларуску
па-ангельску
#аналітыка
👁 Падтрыхтавалі некалькі тызераў на картках.
Поўную версію — пра кіно ў Беларусі і па-за межамі, абяцанкі "Беларусьфільма" і радасць, калі нешта вартае не толькі здымаецца, але і даходзіць да гледача — чытайце на нашым сайце:
па-беларуску
па-ангельску
#аналітыка
Forwarded from Беларуская Рада культуры
Кам'юніці "Культурны Код" запрашае:
🔻Сёння, 17 жніўня — на паблік-ток з фатографкай Аляксандрай Вялічкай "Нейрасеткі і іх выкарыстанне ў мастацкай практыцы".
У праграме:
▪️Што такое нейрасеткі, якія іх тыпы існуюць, у чым іх адметнасці і як яны выкарыстоўваюцца ў мастацтве
▪️Прыклады работ мастакоў, якія працуюць з нейрасеткамі
▪️Дзе шукаць конкурсы і оўпен-колы для ШІ-артыстаў
▪️Практычная частка і адказы на пытанні.
17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM
🔻29 жніўня далучайцеся да анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры. Запрашаюцца дасведчаныя каманды і "навічкі". Падчас пітчынгу можна прадставіць ідэю, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.

Рэгістрацыя
"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Пры падтрымцы @radakultury.

⚡️Выйшаў на волю Андрэй Скурко.
Пра гэта паведамляе @euroradio. Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы", пісьменнік правёў за кратамі 2 гады, 1 месяц і 11 дзён.
🔻Навіны культуры рэпрэсаванай:
▪️У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску 16 жніўня супрацоўнікі КДБ затрымалі як мінімум 7 чалавек, сярод якіх намеснік дырэктара ў навуцы і загадчыкі аддзелаў.
▪️Культменеджар і журналіст Павел Мажэйка падаў апеляцыйную скаргу на свой прысуд — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
▪️Журналіста і музыку Анджэя Пачобута, асуджанага на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, адправілі ў памяшканне камернага тыпу на паўгады. У палітзняволенага ёсць супрацьпаказанні для знаходжання ў такіх умовах.
▪️Відэааператара Паўла Падабеда, асуджанага на 4 гады калоніі, перавялі ў следчы ізалятар пры магілёўскай турме, адтуль накіруюць у папраўчую калонію.
▪️Дэпутат нямецкага Бундэстага Марсель Эмерых у межах кампаніі #WeStandBYyou стаў сімвалічным хросным палітзняволенага мастака Андрэя Раптуновіча, асуджанага на 4 гады калоніі.
▪️Улады Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" матэрыяламі прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Вершы Дуніна-Марцінкевіча "Плывуць вятры" і "Гутарка старога дзеда" ад 1861 года таксама прызнаныя "экстрэмісцкімі". У спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў дадалі кнігі Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай, Лідзіі Арабей і Уладзіміра Някляева.
▪️ Падтрымайце збор @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

🪩 Новая беларуская музыка на нашым канале:
🎧 Intelligency пераклалі на беларускую мову свой хітовы трэк August. Слухаць яго можна ў фонк-версіі і ў акустыцы. З нагоды рэліза саліст каманды Усевалад Доўбня дзеліцца сваімі эмоцыямі:
"Калі 3 гады таму August сыпаў несусветнай колькасцю праслухоўванняў на англамоўнай і рускамоўнай версіях, у нас была лёгкая цікаўнасць да гэтага віру падзей, але не больш за тое. Асабіста мне ўпершыню за некалькі гадоў максімальна цікава і не ўсё роўна, што адбудзецца менавіта з гэтай версіяй".
🎧 Sneguole прэзентавала свой другі альбом Žyta Pałavieje. Як і раней, гэта пераапрацоўкі традыцыйных беларускіх песень, але ў новым рэлізе — яшчэ смялейшыя эксперыменты, электронны гук і элементы акадэмічнай музыкі. На кружэлцы ёсць сумесныя запісы з Сяржуком Доўгушавым і Кацярынай Аракчэевай.
🎧 Беларускі пост-панк, які не сканчаецца на гурце "Молчат Дома". Праект The Violent Youth прэзентаваў песню і кліп "Сэрца". Нядаўна музыкі сталі часткай канадскага лэйбла Artoffact Records і плануюць выпусціць новы альбом у бліжэйшым часе.
#што_паслухаць

band.link
Intelligency - August (па-беларуску) | BandLink
Listen, download or stream August (па-беларуску) now!
📺 YouTube выхаднога дня ў нашым эфіры:
💫 Шчырая размова з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам): пра палітыку, творчасць і асабістае.
🎹 На канале "Міністэрства сепультуры" выйшаў выпуск пра гурт "Касіяпея" і іншыя праекты Сашы Ліберзона. Харызма, энергія і смешныя гісторыі пра лепшых перформераў беларускай сцэны.
▪️Спявачка Руся, мастачка Цемра і фотамастачка Караліна Палякова на "Еўрарадыё" распавялі пра беларускі дзявочы хор у Варшаве, тэрапію спевамі і жыццё ў эміграцыі.
🎧 Крысціна Дробыш, акторка і стваральніца праекта "Кніжны воз", у перадачы "Ідэя Х" на "Еўрарадыё": пра беларускую мову, нацыянальную ідэю і ролю эміграцыі ў жыцці нацыі.
▪️Мастак і акцыяніст Уладзімір Бохан, які працаваў настаўнікам у адной з мінскіх школ, на канале "Мы вернемся": пра палітыку і мастацтва, дыктатуру і настаўнікаў.
📖 Андрэй Хадановіч на сваім канале пра беларускую і сусветную літаратуру расказвае пра культавы раман Кена Кізі "Палёт над гняздом зязюлі". Гэты выпуск аб тым, што надзея на супраціў і чалавечую годнасць заўсёды ёсць.
▪️Пра моцны алкаголь і яго ўплыў на землях Беларусі і Украіны распавядае ў новым выпуску "Трызуба і Пагоні" Кацярына Ваданосава.
Бонус: Блогер Піліп Беспамылковы зрабіў кліп "Толькі наперад", на якім з дапамогай нейрасеткі "ажывіў" легендарных беларускіх дзеячоў.
#што_паглядзець

YouTube
"Я пытаюся ў расейцаў: дзе вашая культура? Што гэта?". Маляваныч пра турму, каханне і Бога / Meet
"Тое, што цяпер адбываецца, – генацыд беларусаў", – сцвярджае Аляксандр Ждановіч – вядомы актор, славуты Маляваныч з "Калыханкі". Як ён перажыў турму, каго перастаў паважаць ды пра свае хобі – усё гэта ў новым выданні праграмы "Meet" з Тэцянай Іваньскай.…
⚡️На волі актор Дзяніс Іваноў.
Ён быў асуджаны на 2 гады "хіміі" па арт. 368 КК за "абразу прэзідэнта". 29 ліпеня палітвязень выйшаў на волю з папраўчай калоніі, цалкам адбыўшы тэрмін.
З навінаў палітвязняў:
▪️Філосаф Уладзімір Мацкевіч пасля планавай аперацыі зноў пераведзены ў турму. Некаторы час ён знаходзіўся ў шпіталі ў Калядзічах.
▪️Анджэй Пачобут ушанаваны польскім медалём за ціск, які палітзняволены зазнае ў калоніі. Медаль заснаваны ў гонар польскага дзеяча Яна Карскага, які падчас Другой сусветнай вайны дакументаваў факты масавага знішчэння габрэйскага насельніцтва.
▪️Заўтра, 23 жніўня, Мікола Дзядок святкуе свой дзень народзінаў у гродзенскай турме. Яму спаўняецца 35 гадоў.
💌 Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволенага — адправіць паштоўку праз "Майстэрню паштовак салідарнасці" альбо письмо.бел.
▪️Дзіцячы паэт і выкладчык школы "Смарт скул" Дзмітрый Юртаеў, асуджаны на 2 гады калоніі, даслаў ліст з-за кратаў: "На новым месцы цешуся таму, што ёсць магчымасць проста прайсціся вакол будынкаў лагера. Бачыць бярозы, рабіны, елкі. Вераб'ёў і галубоў… буду наганяць прапушчаныя дні і месяцы без неба і сонца".
▪️ Хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за 1-15 жніўня глядзіце ў справаздачы Беларускага ПЭНа.
❤️ Падтрымайце рэпрэсаваных дзеячаў культуры, заданаціўшы на збор @radakultury.

🔥 #магчымасці тыдня:
▪️Да 10 верасня падавайце заяўкі на ўдзел у міждысцыплінарнай "Лабараторыі радыё і перформансу" у Берліне. Запрашаюць стварыць новыя творы, якія даследуюць скрыжаванне радыё і жывых выступленняў.
▪️Да 15 верасня беларускія выкладчыкі ВНУ могуць падаваць заяўкі на стажыроўку ў ЗША ў межах Fulbright Faculty Development Program. Падрабязнасці тут.
▪️Copenhagen Photo Festival 2024 чакае заяўкі ад фатографаў да 15 верасня. Запрашаюць даслаць фотапрацы, звязаныя з тэмай "заблытанасць". Падрабязнасці.
▪️Архіў VEHA збірае фота, знятыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1970 года. Дасылайце здымкі на наступныя тэмы: руіны Беларусі, людзі лесу, апошні фотаздымак (пахавальныя фота), дзявочы вечар (вясельныя фота), найлепшы бок (партрэт на фоне тканага дывана). Дэдлайн: 15 кастрычніка.
▪️Кожны, хто жадае падзяліцца гісторыяй міграцыі, можа ўзяць удзел у праекце па захаванні гісторый беларускіх мігрантаў_к "Мая міграцыя".
☑️ Больш магчымасцяў для культурніцкіх дзеячаў — на канале @sekktor.

🔻24 жніўня — на паблік-ток з мастаком, дызайнерам Уладзімірам Маляўкам "Выходзім за межы: творчасць і AR".
У праграме:
▪️Самыя папулярныя платформы для працы з дапоўненай рэальнасцю.
▪️Тэхналогія WebAR, што дазваляе выкарыстоўваць функцыі AR у браўзеры.
▪️Праца AR з мастацтвам і творчасцю.
▪️Практычная частка.
17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM.
▪️У мінулы раз абмяркоўвалі "Нейрасеткі і іх выкарыстанне ў мастацкай практыцы" з фатографкай Аляксандрай Вялічкай. Кароткі канспект сустрэчы — глядзіце тут.
🔻Да 27 жніўня ідзе рэгістрацыя на онлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры, які пройдзе 29 жніўня.
Запрашаюцца дасведчаныя каманды і "навічкі". Можна будзе прэзентаваць сваю ідэю, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.
"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Пры падтрымцы @radakultury.
🔻24 жніўня — на паблік-ток з мастаком, дызайнерам Уладзімірам Маляўкам "Выходзім за межы: творчасць і AR".
У праграме:
▪️Самыя папулярныя платформы для працы з дапоўненай рэальнасцю.
▪️Тэхналогія WebAR, што дазваляе выкарыстоўваць функцыі AR у браўзеры.
▪️Праца AR з мастацтвам і творчасцю.
▪️Практычная частка.
17.00 (СЕТ) / 18.00 (Мінск) — на платформе ZOOM.
▪️У мінулы раз абмяркоўвалі "Нейрасеткі і іх выкарыстанне ў мастацкай практыцы" з фатографкай Аляксандрай Вялічкай. Кароткі канспект сустрэчы — глядзіце тут.
🔻Да 27 жніўня ідзе рэгістрацыя на онлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры, які пройдзе 29 жніўня.
Запрашаюцца дасведчаныя каманды і "навічкі". Можна будзе прэзентаваць сваю ідэю, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.
"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Пры падтрымцы @radakultury.
🔻Навіны культуры рэпрэсаванай:
▪️Учора ў Полацкім раёне былі затрыманыя Алег Рудакоў — гісторык, стваральнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, і яго жонка Вольга.
▪️Міхаіла Тумелю, аднаго з найбольш вядомых беларускіх аніматараў, стваральніка Пацы-Вацы, звольнілі з Акадэміі мастацтваў.
"Сёння завяршыўся 15-гадовы тэрмiн майго настаўнiцтва для студэнтаў-анiматараў у сценах Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў. Разышлicя «па пагадненнi бакоў», як запicана у зялёнай працоўнай кнiжцы", — напісаў Міхаіл у фэйсбуку.
▪️З Нацыянальнага гістарычнага архіва звольнілі восем чалавек, пераважна тых, хто нядаўна патрапіў пад затрыманні і ператрусы. Сёння ў іх быў апошні працоўны дзень. З 14 жніўня ў архіве новы дырэктар, працяглы час служыў у КДБ.
▪️Абвінавачанне запрасіла 3,5 гады пазбаўлення волі для журналісткі і этнографкі Ларысы Шчыраковай. Яе вінавацяць у "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
▪️29 жніўня суд разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенага краязнаўцы і журналіста Яўгена Меркіса. Яго асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
▪️Блогер Ігар Лосік пераведзены ў калоніі ў памяшканне камернага тыпу. Паведамляецца, што зняволены адрэзаны ад навінаў і вельмі перажывае за стан сваіх блізкіх.
▪️Палітзняволены журналіст і дзіцячы паэт Андрэй Кузнечык, асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, у лістах з-за кратаў разважае пра беларускія медыя і піша пра тое, як сніць Мінск.
▪️Прысуд у 2 гады калоніі ў дачыненні да прафесара і доктара сацыялагічных навук, экс-загадчыка кафедры гуманітарных дысцыплінаў магілёўскага БДУТ Юрыя Бубнова, пакінулі ў сіле.
▪️Старонка гурта "Дай Дарогу" ва Укантакце прызнаная "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
▪️Таксама ў экстрэмісцкі спіс трапілі сайт і сацсеткі крамы "Адметнасць/Admietnasc".

🪩 У эфіры — нашая суботняя рубрыка #што_паслухаць:
🎧 Артыст Вектар запісаў трэк "Мой дом". Гэта песня-настальгія пра горад і час, якія не вернуцца. Але таксама — пра пошук новага напрамку.
🎧 Арцём Ставер, які выпускае музыку пад псеўданімам Uhead, адкінуў старыя дэмкі і робіць цалкам новы альбом на беларускай мове. Першы сінгл з будучага дыску — змрочны і трансавы трэк Chvali.
🎧 Незвычайны альбом I (aya) Care рыхтуюць беларуская спявачка Shuma і ўкраінскі саўндпрадусар OK Selekta. Іх праца — гэта сучасная музычная інтэрпрэтацыя медыцыны з Перу. Музыкі зрабілі электронныя версіі традыцыйных песень шаманаў племені шыпіба. Поўная складанка мусіць выйсці на наступным тыдні.

Вектор - Мой дом - Single | BandLink
Listen, download or stream Мой дом - Single now!
▶️ YouTube на культурны вечар:
📷 Фатографы Канаплёў+Лейдзік на канале "Максимально": як пачынаўся шлях пары ў фатаграфіі, як пачынаць усё нанова ў эміграцыі пасля вялікага поспеху, а таксама пра Макса Каржа, Стывена Сігала і сексуальнасць беларусаў.
💽 У новым выпуску "Годнай музыкі" Мікіта Бялевіч раскрывае таямніцы трох выдатных беларускіх песень на тэму космасу. З панк-рытмамі, рэп-эмоцыямі і лірычным настроем кожная кампазіцыя — асобная гісторыя.
🤓 "Трушанка" з Лізай Ветравай: пра памылкі пры маўленні і і спосабы іх выпраўлення.
▪️"Бусь Беларусь перазагрузка": Вільня і Шаўляй. Ліза Ветрава і Мікіта Бялевіч едуць па крокам братоў Луцкевічаў, знаёмяцца з гісторыяй іх жыцця, расследуючы таемныя і загадкавыя моманты гісторыі Беларусі пачатка 20-га стагоддзя.
▪️Пра жывога класіка беларускай літаратуры, Уладзіміра Арлова, якому 25 жніўня споўнілася 70 год, расказвае на сваім канале Андрэй Хадановіч.
📚Лекцыя ў двух частках "Алесь Разанаў. Зрабіць немагчымае": частка 1 "Традыцыйныя паэтычныя жанры ў творчасці Алеся Разанава", частка 2 "Эксперыментальныя паэтычныя жанры Алеся Разанава".
▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: як з'явілася графіка, чаму лічыцца мастацтвам і што азначаюць ўсе гэтыя афорты, акватынты і літаграфіі.
▪️Пра посткаланіялізм разважае ў новым выпуску гістарычнай перадачы "Трызуб і Пагоня" Кацярына Ваданосава.
🎙У праграме "Live на Ўнэт" — Алесь Дзянісаў (гурт "Dzieciuki"): размова пра фэст "Грай" у Варшаве, музычныя калабарацыі і эмігранцкае жыццё, адказы на пытанні, бліц і жывы гук.

Как ругались с Коржом, Сигал не заценил арбуз Лукашенко, с#кc в сене на Дажынках | Канаплев+Лейдик
Канаплев+Лейдик — самая известная пара фотографов из Беларуси. Они снимали Макса Коржа и Стивена Сигала, Марадону и Шнура, Вадима Прокопьева и Виктора Бабарико, их снимки можно найти в модных журналах и в рекламе мировых брендов. Юля и Женя фотографировали…
Forwarded from Беларуская Рада культуры
🔥 #магчымасці тыдня:
▪️30 жніўня пройдзе онлайн-сустрэча з Маргарытай Пецці з Міжнароднай сеткі сучаснага перфарматыўнага мастацтва. Абмяркуюць магчымасці і бенефіты ўдзелу ў сетцы для беларускіх дзеячаў тэатра.
▪️Праграма ад Ініцыятывы Марціна Рота прапануе стыпендыі ў Германіі для творцаў, якія сутыкаюцца з абмежаваннямі або пагрозамі ў сувязі з іх працай або абставінамі. Дэдлайн: 20 верасня.
▪️Маладыя аўтары і аўтаркі паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за межамі запрашаюцца прыняць удзел у літаратурным конкурсе да 100-годдзя аб'яднання "Маладняк". Дэдлайн: 1 кастрычніка.
▪️Прайдзіце онлайн-апытанне ў межах даследавання пра культменеджараў і менеджарак ад CreateCulture Group. Мэта — глыбей зразумець сектар і палепшыць працу ў галіне яго развіцця.
Таксама ініцыятыва запусціла YouTube канал, дзе публікуюць запісы культурніцкіх мерапрыемстваў, адукацыйныя відэа, дыскусіі і інш. Падпісвайцеся!
▪️Як беларускім культдзеячам карыстацца праграмай мабільнасці MOST+? Даведаецеся ў рэзюмэ інфасесіі.

▪️Затрыманы ў Полацкім раёне Алег Рудакоў, былы кіраўнік таварыства беларускай культуры ў Іркуцку, і яго жонка Вольга арыштаваныя на 30 сутак за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
▪️Знікла сувязь з палітзняволеным краязнаўцам Уладзімірам Гундарам. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй з 3 жніўня. У гэты дзень ён патэлефанаваў жонцы, яны паразмаўлялі і з той пары нічога няма: ні лістоў, ні званкоў. Родныя мяркуюць, што Уладзімір мог быць адпраўлены ў ШІЗА.
▪️Палітзняволены журналіст і музыка Анджэй Пачобут не атрымлівае лекаў для сэрца і не можа тэлефанаваць дадому. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Саюзу палякаў Беларусі Марэк Занеўскі:
"Наступныя шэсць месяцаў Анджэй правядзе ў камеры для пакарання, беспадстаўна кінуты туды. Так што сітуацыя пагаршаецца. Да яго не пускаюць адваката, не даходзяць лісты, не даюць яму лекі, якія яму патрэбны кожны дзень..."
▪️У Гомельскім абласным судзе 25 жніўня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай прадпрымальніцы і танцоркі Вікторыі Гаўрылінай, жонкі вакаліста этна-гурта "Бан-Жвірба" Дзмітрыя Гаўрыліна. Вікторыю абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, падпісках на "экстрэмісцкія" рэсурсы, зліве дадзеных сілавікоў і фінансаванні "экстрэмісцкай" дзейнасці.
▪️Мікіта Слепянок, адміністратар культурніцка-гістарычнага Telegram-канала Rezystans, асуджаны на 3 гады зняволення, адзначыў у калоніі сваё 23-годдзе. 💌 Павіншуйце яго лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: напісаць онлайн.
❤️ Далучайцеся да збору @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

⚡️Далучайцеся да пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры ад кам'юніці "Культурны Код".
Удзельнікі:
🎼 Duda Hero — вэб-прыкладанне для навучання ігры на беларускіх народных духавых інструментах.
🎨 Art.point — хаб, што дазволіць аб’яднаць намаганні творцаў і бізнесу: прадстаўляць крэатыўныя рашэнні для камерцыйных і ІТ-кампаній.
🎬 "Прытча пра чорнага крумкача" — кіно-прытча пра сэнс жыцця, вайну і мір, слабыя і моцныя бакі людзей.
🏰 XRAY TOUR — праект, закліканы захаваць 3D-вобразы страчаных архітэктурных каштоўнасцяў.
Падрабязней тут.
Для чаго далучацца:
▪️Каб паслухаць пра карысныя і цікавыя беларускія digital-праекты.
▪️Паўдзельнічаць у адборы 2-х пераможцаў. Як адбываецца галасаванне — глядзіце тут.
📍Сустрэча ў ZOOM, 17.00 СЕТ / 18.00 Мінск.
"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Пры падтрымцы @radakultury.
Удзельнікі:
🎼 Duda Hero — вэб-прыкладанне для навучання ігры на беларускіх народных духавых інструментах.
🎨 Art.point — хаб, што дазволіць аб’яднаць намаганні творцаў і бізнесу: прадстаўляць крэатыўныя рашэнні для камерцыйных і ІТ-кампаній.
🎬 "Прытча пра чорнага крумкача" — кіно-прытча пра сэнс жыцця, вайну і мір, слабыя і моцныя бакі людзей.
🏰 XRAY TOUR — праект, закліканы захаваць 3D-вобразы страчаных архітэктурных каштоўнасцяў.
Падрабязней тут.
Для чаго далучацца:
▪️Каб паслухаць пра карысныя і цікавыя беларускія digital-праекты.
▪️Паўдзельнічаць у адборы 2-х пераможцаў. Як адбываецца галасаванне — глядзіце тут.
📍Сустрэча ў ZOOM, 17.00 СЕТ / 18.00 Мінск.
"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Пры падтрымцы @radakultury.
Навіны культуры рэпрэсаванай:
⚡️На волі галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч. На тыдні ён апублікаваў першы допіс у фэйсбуку пасля свайго вызвалення. А таксама расказаў, якія тэмы забароненыя для абмеркавання за кратамі.
▪️Ларысе Шчыраковай прысудзілі 3,5 гады зняволення. Этнографку і былую журналістку абвінавацілі ў "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Таксама ёй трэба сплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь, у лік чаго часткова канфіскавалі маёмасць.
На сканчэнне судовага працэсу Ларыса выкрыкнула "Жыве Беларусь!". Фотафакт: Ларыса Шчыракова падчас судовага працэсу.
▪️Прысуд краязнаўцу і журналісту Яўгену Меркісу пакінулі без зменаў: 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
▪️Рэдактарку і паліталагіню Валерыю Касцюгову, асуджаную на 10 гадоў зняволення, занеслі ў "тэрарыстычны спіс".
▪️"Экстрэмісцкімі матэрыяламі" прызнаныя ўсе трансляцыі онлайн-марафона салідарнасці з палітзняволенымі "Нам не ўсё адно!", у тым ліку трансляцыю на ютуб-канале @radakultury.
▪️Таксама спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" папоўніў тэлеграм-канал і старонка ў фэйсбуку праекта "Будзьма беларусамі!".
💌 Падтрымайце палітвязняў лістамі і паштоўкамі: напісаць онлайн. Зняволеным, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА да суда, і тым, чый прысуд яшчэ не ўступіў у сілу, можна дасылаць пасылкі і грашовыя пераводы — інструкцыя тут.
❤️ Агульны збор @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

👁 Лонгрыды, якія вы маглі прапусціць, або #што_пачытаць на выхадных:
▪️Лявон Вольскі анансаваў новы музычны праект "Эмігранты" — пра беларусаў, якія вымушаныя вандраваць па свеце, але спадзяюцца на вяртанне дадому. Чытайце размову з ім пра радзіму, даўнюю ўнутраную эміграцыю і чорныя спісы музыкаў, якія спускаюць у беларускія кавярні.
"Увесь час у Беларусі, нават у найлепшыя, найдэмакратычнейшыя часы адчуваўся прэсінг. Разліты ў паветры непрыемны, гаркавы водар несвабоды. І тое, што за табой сочыць Вялікі брат — заўсёды гэта адчувалася".
▪️nottoday.media паразмаўлялі з мастаком Максімам Осіпавым, які ў сваіх маляўнічых дыванах аб’ядноўвае народныя матывы з сучаснымі вобразамі і сімваламі. Чытайце пра беларускі кантэкст у ягоных карцінах ды пра "свярбеж" замест натхнення.
"Няма нічога больш прыемнага, чым атрымоўваць рэсурсы на жыццё ад таго, што ты робіш, наўпрост ад людзей, якія даюць рады за гэта плаціць. Ты адчуваеш, што зробленае табой адгукваецца людзям настолькі, што яны хочуць гэта мець у сабе дома".
▪️Польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Кшыштаф Занусі, майстар-клас якога прайшоў на Першым нефармальным з'ездзе беларускіх фільммэйкераў, падзяліўся сваім поглядам на пратэсты і даў парады беларускім кінематаграфістам:
"Вам трэба звяртацца да свету і дзяліцца досведам, які гэты свет не мае. Дзяліцца так, каб закрануць пачуцці людзей".
▪️31 жніўня на ютуб-канале "Чын-Чын-Чэнэл" выйшла кароткаметражка "Чын-Чыны праляцелі зязюляй". Пра тое, што гэта ўвогуле за праект "Чын-Чын-Чэнэл", пра новы фільм і пра тое, як гумар перамагае страх — чытайце ў інтэрв'ю з удзельнікамі праекта.
▪️Лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч у вялікай гутарцы-рэфлексіі расказаў, як перавозіў ката, ці змяніў яго Амстэрдам, а таксама паразважаў пра нацыянальнае ў сабе, адчуванне дому і беларускую сат'яграху.
"Пакуль я жывы, іншыя жывыя, пакуль ёсць прастора нешта рабіць і гэта не два квадратныя метры ў камеры, нешта будзе. За людзей, якіх пазбавілі гэтай прасторы, якія замест двух квадратных метраў камеры маюць метр на два магілы, нясцерпна балюча. Усё астатняе перажывем".
▪️Эсэ Святланы Курс для праекта "Беларусь – Зазірнуць у будучыню". Пра няпростую і поўную насілля гісторыю Беларусі і, у рэшце рэшт, пытанне аб тым, як беларусы могуць захаваць сваю ідэнтычнасць і, такім чынам, — сваю будучыню.

▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:
▪️Спявачка Марына Руся Шукюрава, салістка гурта SHUMA, аўтарка праекту VOCALIMAGE, на канале "жизнь-малина": пра вакальныя архетыпы вядомых палітыкаў, жаночы хор у Варшаве, і чаму стыль беларусаў — гэта меланхолія.
▪️Новы праект Алеся Чахоўскага "Беларускі вайб": у першым відэа даведаецеся, што жыхары Вашынгтона думаюць пра беларусаў. Падпісвайцеся на канал!
▪️Аляксандр Чарнуха на сваім канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры" распавядае пра 5 крутых гуртоў з Беларусі, якія вам дакладна спадабаюцца: берлінскі джаз з беларускімі каранямі, гомельскі метал з крутымі відэа і іншае.
▪️Новы праект Кацярыны Раецкай "Беларуская мечта": у першым выпуску — выкладчык Дзмітрый Цеслюкевіч і мары пра беларускую школу.
▪️Андрэй Хадановіч у новым відэа на сваім канале пра беларускую і сусветную літаратуру расказвае пра твор Маргарэт Этвуд "Пенелапіяда", дзе падымаецца актуальнае і сёння ў патрыярхальным грамадстве пытанне дыскрымінацыі жанчын.
▪️Купалавец Міхаіл Зуй у эфіры Еўрарадыё: як з'явілася ідэя кароткаметражнага фільму "Чын-Чыны праляцелі зязюляй", пра рэакцыю гледачоў на новыя пастаноўкі Купалаўцаў, пошукі памяшкання для беларускіх актораў у Варшаве і жыццё ў Польшчы.
▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: Марк Шагал як аўтар тыражнай графікі і ілюстратар.
🎥 Мастацкая кароткаметражка "Чын-Чыны праляцелі зязюляй" ад праекта Чын-Чын-Чэнэл.
🎹 Музычны бонус: Новы кліп гурта Leibonik на трэк Slimak з новага альбому "ТАМ". Увесь альбом слухайце па спасылцы.
🎧 Падкаст-бонусы:
▫️Пісьменнік Саша Філіпенка ў падкасце "Адкуль бяруцца кнігі" дзеліцца развагамі пра каханне, Мінск як месца сілы, працу фларыстам і няспраўджаную кар'еру кантрабасіста.
▫️Яе здымкі друкавалі ў французскім глянцы, а плакат "Мы не мяса" перамог у гарадскім конкурсе Варшавы. Пра тое, як фатографка Яўгенія Мужава вырашылася паставіць усё на кон дзеля адкрыцця ў Варшаве сваёй фотастудыі — слухайце на "Радыё Ўнэт".

РУСЯ - голас галоўнага вакзала Беларусі, Лукашэнка і кастрацыя, чаму беларусы на спакоі
Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новае @malina_by. У госцікі завітала Марына «Руся» Шукюрава, салістка гурта SHUMA, голас мінскага вакзала і аўтарка канала @VOCALIMAGE для пастаноўкі голаса. Мы паразмаўлялі пра сіпатасць Лукашэнкі, голас маці ў Ціханоўскай…