Будзьма беларусамі!
2.5K subscribers
23.3K photos
337 videos
8 files
17.8K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
📚Паэт Сяржук Сыс пра сваю новую кнігу «Dом»: атрымаўся паэтычны партрэт рэчаіснасці, у якой я быў

💬Для мяне важны выхад гэтай кнігі таму, што невыдадзеныя кнігі, яны як нейкія кайданы на нагах. Яны трошкі замінаюць жыць далей, развівацца, як путы нейкія. Калі такіх кніг назбіралася некалькі, то далей ужо вельмі цяжка шукаць сябе, цяжка ісці далей. Пісанне ў стол — пісаць і пісаць — яно не заўжды сябе апраўдвае...

💬«Dом» — гэта ўнікальнае такое слова, якое мае шмат-шмат у розных мовах значэнняў. Напрыклад, з нарвежскай, гэта прысуд, вырак. З партугальскай — гэта нечаканы падарунак, дар. Па-нямецку гэта храм, увогуле...

👉Пра тое, што ўвайшло ў зборнік «Dом. Паэзія выгнання 2021-2023» і як стваралася кніга, чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
Маргарыта Ляўчук: «Я заўсёды казала, што не люблю оперу»

Маргарыта Ляўчук — беларуская оперная спявачка, якая падтрымала пратэсты ў 2020 годзе і, як многія беларусы, аказалася ў эміграцыі.

Цяпер Маргарыта жыве ў Вільні і акрамя оперы актыўна развівае ўласныя праекты, у тым ліку звязаныя з палітычнай сатырай.

🔻Што яе натхніла на новы праект «ЕўраначОс»?

🔻Адкуль бярэ энергію на такія пазітыўныя праекты?

🔻Як гэта — выступаць на ўкраінскім фронце перад вайскоўцамі?

🔻Як зараз развіваецца оперная кар’ера?

💬Я заўсёды казала, што не люблю оперу. Так, я оперная спявачка і не люблю оперу. Мне заўсёды хацелася, каб опера была хобі — зараз я да гэтага прыйшла, мне вельмі падабаецца. Я магу спяваць, калі захачу, і не павінна з раніцы да вечара быць у тэатры...

👉Падрабязней чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.
ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😉

🧐Ці варта было змагацца? Угодкі сыходу апошніх слуцкіх паўстанцаў з радзімы праз лінію польскага кантроля на рацэ Лань чарговы раз прымушаюць задаць сабе пытанне аб выніках іх змагання. Ці варта было змагацца ім ці паўстанцам 1863, 1831 гг. — усё адно прайгралі?

🎅Ці забароняць Каляды і «Манаполію»? Лявон Вольскі разважае пра беларускую асаблівасць — мець усяго па два, у тым ліку Каляды і Раство, забароны на буржуазныя святы і ўрэшце — свабоду выбару, якая абавязкова вернецца, калі прыйдзе час. «Па-іншаму й быць ня можа».

📌«Падарожнік». Комікс пра вандроўку Вацлава Ластоўскага

👼Каралева Палесся і Маці Божая Жыровіцкая: цудадзейныя абразы, якія варта пабачыць

🧩 Тэст: Ці адгадаеце паляшуцкія словы?

🔱🔥Як спецназ Рэчы Паспалітай кашмарыў Масковію. (ВІДЭА). Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

🤔Навошта галіцка-валынскія баяры атруцілі свайго князя (ВІДЭА). Чым славілася Каралеўства Русі? З якой прычыны дзяржава аслабна? Якім чынам спрабавалі пераадолець палітычны крызіс? Як сітуацыя ў галіцка-валынскім княстве сутыкнула між сабой ліцвінскіх і польскіх ваяроў? Чаму князь з роду Гедэмінавічаў стаў уладаром Валыні і як з гэтым звязана Залатая Арда? Што стала прычынаю аб’яднання ўсёй дзяржавы пад кіраўніцтвам ліцвінскага князя?

🗡Навошта шляхце гербы? Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру (ВІДЭА). Герб шляхціча — персанальны знак якасці. Яго памяталі, цанілі, перадавалі па спадчыне. «Трубы», «Ліс», «Яніна», «Корвін» — гэтымі знакамі маглі валодаць дзясяткі і нават сотні родаў, нават не ведаючы, што яны не радня. Тады ў чым сэнс? Як так атрымалася? Чаму праз гербы спрачаліся і браталіся? Навошта іх ускладнялі дадатковымі дэталямі? Што такое «Кніга хамаў»?
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪Беларусь — не маленькая!

🗺Параўноўваем плошчу нашай краіны з іншымі дзяржавамі Еўропы і зняпраўджваем чужыя комплексы вакол памераў разам з _vytoki.

🚙А вы аб'ехалі ўсю нашую краіну?
🏆«Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч трапіў у спіс лепшых кніг па версіі міжнароднай журналісцкай сеткі IJNet

🌎Міжнародная журналісцкая сетка IJNet з дапамогай чытачоў склала спіс кніг пра журналістыку і ад журналістаў, – заўважыла выданне baj.media

📚Усяго 13 дакументальных і мастацкіх твораў. Сярод іх і кніга Нобелеўскай лаўрэаткі з Беларусі Святланы Алексіевіч «Час сэканд хэнд. Канец чырвонага чалавека».

Хто яшчэ ў спісе 🗞
Тут адкрыецца без VPN.
«Трываласьці вам, хлопцы! Веры й вытрымкі!»: Лявон Вольскі пра затрыманне музыкаў з гурта Nizkiz

6 студзеня стала вядома пра затрыманне трох з чатырох ўдзельнікаў гурта Nizkiz. Музыкі заставаліся ў Беларусі, нягледзячы на магчымыя рэпрэсіі. Яны перыядычна выязджалі за мяжу граць канцэрты, але вярталіся.

✍️Музыка Лявон Вольскі напісаў у фэйсбуку пра затрыманне калег і пра разуменне таго, чаму людзі застаюцца ў краіне нават, калі знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій.

💭«Людзі застаюцца ў Беларусі. З розных нагодаў. Часьцяком сам сабе ня можаш патлумачыць, чаму. Калі глядзець на ўсё гэта з-за мяжы — адразу відаць: рэальная сьмяротная небясьпека! А калі ты ў РБ, дык неяк гэтае пачуцьцё, гэты інстынкт самазахаваньня прытупляецца. І я выдатна разумею хлопцаў зь Nizkiz, бо жыў такім жыцьцём не адзін год.
Трываласьці вам, хлопцы! Веры й вытрымкі! Мы з вамі!»


Падрабязней 🎸
Тут адкрыецца без VPN.
🎹Беларускі гурт Oliа Shnip BAND выступіць разам з Варшаўскім Вольным Аркестрам

🎸Музыка калектыву – гэта шматграннае спалучэнне жанраў і розных стыляў: ад hip-hop, pop, балад, rock, jazz, folk, gospel, classical да мюзікла, оперы, grunge, funk.
Праграма гэтага канцэрта – гэта моцны харызматычны вакал з рознажанравымі аранжыроўкамі ды лірыкай, натхнёнай «беларускім вопытам» апошніх год.

📆 18 студзеня

19:00 (мясцовы час)

📍 Варшава, Pulawska 114

🆓Уваход вольны, данаты вітаюцца.

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»
🤜Зацятая барацьба асірыйцаў за культурнае выжыванне

🗡Сярод этнарэлігійна-культурнага віру народаў Блізкага Усходу асабліва вылучаюцца асірыйцы (не блытаць з жыхарамі Сірыі). Лёс гэтага народа наколькі велічны, настолькі і трагічны. Выклікае захапленне зацятая барацьба асірыйцаў як за фізічнае, так і за культурна-духоўнае выжыванне. Нягледзячы на масавыя забойствы і дэпартацыі з тэрыторыі сучаснай Турцыі падчас Першай сусветнай вайны, вайну ў Сірыі і тэрор з боку ісламістаў у Іраку, асірыйцы працягваюць марыць пра ўтварэнне незалежнай дзяржавы.

🙄Пра гэтыя мары і спробы асірыйцаў адрадзіць сваю мову распавядаем у артыкуле.

Чытайце тут ⚔️ Без VPN адкрыецца тут
🤩Найцікавейшыя творы класікаў і сучасных аўтараў, што выйшлі з друку ў 2023 годзе

😎Зрабілі для вас агляд самых цікавых (па нашай версіі, вядома) кніг, якія былі выдадзены ў 2023 годзе, і безумоўна, вартыя таго, каб быць прачытанымі.

Тут знойдзеце не толькі навінкі ад беларускіх выдавецтваў, але таксама і неўміручую класіку!
📚
Тут адкрыецца без VPN
💻Серыялы пра эмігрантаў, рэжым ва Усходняй Еўропе і працяг «Сапраўднага дэтэктыва»

👀Budzma распавядае, якія серыялы чакаць сёлета.

🫖Некаторыя з іх з'явіцца на пляцоўках зусім хутка і дапамогуць бавіць час у марозныя студзеньскія вечары🧦

Што ж нас чакае 👈
👉Тут адкрыецца без VPN
Сакральнае месца беларусаў, авеянае легендамі... Вобраз Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў беларускіх літаратурных творах

⛪️Год, які толькі што наступіў, пройдзе пад знакам падрыхтоўкі да вялікага свята — 900-годдзя Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага праваслаўнага манастыра, піша Людміла Рублеўская ў «Звяздзе»

👸🏻У 1125-м годзе манастыр заснавала святая прападобная Еўфрасіння Полацкая, адзіная дачка полацкага князя Барыса Усяславіча. Па сёння захаваўся Спаса-Праабражэнскі сабор, пабудаваны па яе замове майстрам Іаанам. Сюды святая Еўфрасіння ахвяравала легендарны напрастольны крыж, зроблены майстрам Лазарам Богшам

📚Гэтае месца натхняла творцаў розных часоў... Давайце згадаем, як вобраз святой абіцелі занатаваўся на старонках мастацкіх твораў.

Узгадваем тут ☦️
Тут адкрыецца без VPN.
Асобная думка. Культура — вораг, якога трэба знішчыць

🔪Краінай кіруюць гопнікі, для якіх не існуе аніякай культуры і існаваць не павінна, піша Ева Арлова ў «Новым Часе».

💭«Дастаткова толькі ўключыць БТ і паслухаць, якімі словамі гаворыць са сваім народам цяперашняя дзяржава, паглядзець на яе жывёльны выскал, каб зразумець, што ўсе намаганні па ачалавечванні малпы рассыпаліся пылам, што там нікога не цікавяць паланэз Агінскага і палотны Суціна, вершы Багдановіча, Ружанскі палац і народныя абрады. Прымітыўнасць, да якой апусцілася прапаганда, уражвае і жахае — тым, як лёгка разбураецца чалавек».

Падрабязней 🎯
Тут адкрыецца без VPN.
🫶Аб'яўлены Open call для беларускіх мастакоў і мастачак ў Вільні

🎨CreateCulture Space сумесна з Chrysalis Mag аб’яўляюць OPEN CALL для беларускіх мастакоў і мастачак ў Вільні!

🤝Каманда прасторы прадастаўляе бясплатную пляцоўку прама ў сэрцы горада на 3 выставы на перыяд сакавік, красавік і чэрвень 2024 года (Karmelitų gatvė 5), а таксама дапамогу ў правядзенні і арганізацыі суправаджальных мерапрыемстваў.

Што трэба зрабіць?

1. Уважліва запоўніць форму 👈

2. Атрымаць зваротную сувязь ад івэнт-мэнеджаркі CreateCulture Space

3. Абмеркаваць тэхнічныя і каштоўнасныя нюансы — і такі зрабіць выставу!

Дэдлайн падачы заяўкі: 2 лютага 2024

🎉Абвяшчэнне фіналістаў: 15 лютага 2024
🔥Змыць, абкурыць, спаліць, выліць... 💦

🤒Што такое хвароба? Мы, навучаныя каранцінамі ды каранавірусам, добра ведаем пра шляхі перадачы інфекцыі і прычыны ўзнікнення тых ці іншых захворванняў. Нашы продкі такіх ведаў не мелі і тлумачылі — як заўсёды — па-свойму, проста і блізка.

🧐PALATNO расказвае, як уяўлялі сабе хваробы і якімі спосабамі з імі змагаліся.

Чытайце тут 🩸
Тут адкрыецца без VPN
🐻Беларусы Варшавы могуць запрасіць да сябе калядоўшчыкаў

🌟Хацелі бы каб Вас і вашых сяброў, блізкіх павіншаваў мужчынскі гурт калядоўшчыкаў? 12 і 14 студзеня гурт Kasary будзе калядаваць у Варшаве!

🤩Запрасіць можа кожны жадаючы, для гэтага трэба добра падрыхтавацца, мець шчодрыя «дары» і чакаць мужычкоў-каляднічкоў да сябе ў госці.

😔Нажаль, пры вялікай колькасці заявак гурт не зможа наведаць усіх жадаючых!

😉Таму, у прыярытэце 10 тых, хто першымі пакінулі заяўкі.

Паспяшайцеся!

🎄Для запрашэння калядоўшчыкаў трэба запоўніць форму 👈

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»
💥Хрусь і папалам! Беларусы самі адмовіліся ад мовы, гісторыі і незалежнасці?

🙅‍♀️ Сапраўды ёсць меркаванне, нібы беларусаў да мовы, гісторыі і незалежнасці штурхае адно невялічкая купка інтэлігенцыі (і, вядома ж, выключна за грошы клятага Захаду!).
🥱Ну, а сам народ нібыта хоча бульбачкі з чаркай ды шкваркай і, каб нічога не трэба было вырашаць самім.

🤔Давайце пра гэта сёння і пагаворым. Ці сапраўды мы, беларусы, ад усяго свайго – мовы, культуры, гісторыі, незалежнасці – самі адмовіліся? Адставім убок тэлевізар і падумаем сваёй галавою, абапіраючыся не на прымітыўную прапаганду, а на цалкам канкрэтныя факты.

⚡️Новы выпуск ужо на канале!
Паглядзець можна па спасылцы 👈🏻
🚜Беларускія трактары, самазвалы і нават паэты-песняры..

🪙На грашовых купюрах і манетах усіх краін свету адлюстроўваюцца звычайна найбольш вядомыя славутасці або дзеячы гэтых краін. Грашовая «сімволіка» дазваляе краіне папулярызаваць свае гістарычныя і культурныя каштоўнасці.

💸Аднак бываюць і выпадкі, калі на банкнотах або манетах размяшчаюцца дзеячы або дасягненні іншых краін, хоць гэта досыць рэдкая з’ява.

💰У гэтым артыкуле распавядаем, якія беларускія сімвалы і якім чынам трапілі на грашовыя наміналы іншых краін.

Чытайце тут 🤑 Без VPN адкрыецца тут
🎓“Віртуальны Універсітэт” распачынае сёмы сезон і запрашае выкладчыкаў!

💡Маеце шмат цікавай і карыснай інфармацыі, гатовы дзяліцца ёй з іншымі, хочаце быць патрэбным людзям?
🤝“Віртуальны Універсітэт” запрашаем стаць часткай сваёй каманды – адукацыйнай пляцоўкі для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.

Сёмы сезон распачнецца ў лютым 2023 года.

👩‍💻Заняткі праходзяць у фармаце online.

Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны максімум.

👅Мова заняткаў: беларуская альбо руская.

👩‍🏫Вы можаце заявіць як адзін занятак, так і курс з 3-4 заняткаў.

Каго шукаюць?
Цікавых і камунікабельных людзей, якія гатовыя прапанаваць самыя розныя тэмы заняткаў: гісторыя, спорт, псіхалогія, мастацтва, рэлігія, культуралогія, медыцына. Гэты спіс не мае абмежаванняў!

Каб заявіць сваю тэму ў праграму сёмага сезону Віртуальнага Універсітэту – запоўніце да 25 студзеня форму заяўкі👈