Будзьма беларусамі!
2.5K subscribers
23.8K photos
359 videos
8 files
18.3K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🎄Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на Каляды 6-7 студзеня

🐻Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.

На гэтых калядных выходных вас чакаюць:

🌟 Імпрэза «Прыйшла Каляда!» у Мінску

🌟Майстар-клас «Зорка жаданняў» у Мінску (10+)

🌟 Калядная сустрэча ў Гомелі

🌟 Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

🌟 Сямейныя Каляды са Святланай Бень у Берліне

🌟 Каляды з Маляванычам у Тбілісі

🌟 Шчадроўкі ў Н’ю-Ёрку

🌟 Калядная ялінка ў Таронта

🌟Навагодняя імпрэза ў Лодзі

🌟Батлейка паводле Уладзіслава Сыракомлі, Адама Міцкевіча і Альдоны ў Познані

👉 Афіша імпрэз на 6-7 студзеня

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»
🔨«Будаўнік адраджэння велічы Літвы». 5 фактаў пра Яўхіма Храптовіча

🎩4 студзеня споўнілася 295 год з нараджэння апошняга канцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча.

«Салiдарнасць» прыгадвае знакавыя старонкі з ягонай біяграфіі.

👉 5 фактаў тут
⚜️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🫠«Гэты асфальт ляжыць дакладна на той дарозе, дзе 236 гадоў таму праехала Кацярына ІІ». Вам самім не смешна?»

🧐Гісторык раскрытыкаваў каланіяльны праект «Дарогамі Кацярыны ІІ»

💭«Гэты праект з’яўляецца цудоўным паказчыкам рэальнага сённяшняга ўзроўню развіцця гістарычнага турызму на тэрыторыі Гомельскай вобласці: спачатку сто год знішчалі тое, што ўяўляла прыгажосць нашага краю, пасля на зайздрасці да суседзяў вырашылі развіваць свой турызм на гэтым гістарычным папялішчы», — піша Раман Абуховіч для «Штодзень».

Што ня так з праектам — чытайце тут
🪆Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
📆920 год з дня народзінаў Еўфрасінні Полацкай

🧕🏻Зрабілі для вас падборку тэкстаў, што выходзілі на Budzma пра асветніцу і полацкую княжку, што стала святой.

Жыццё і дзейнасць Святой Аўфрасінні Полацкай у чарговым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»

Пяць паэтычных вобразаў святой Еўфрасінні

Іх гістарычны след. Еўфрасіння Полацкая

Беларускія святыя і іх цуды

У Полацку знайшлі пячатку Еўфрасінні Полацкай

Неверагодныя беларускія жанчыны: ад Рагнеды да Багінскай. Пачатак

Крыж аднавілі, прэмію атрымалі, пра даследчыка забыліся

🪶Літаратуразнаўца Аляксей Мельнікаў прапанаваў магчымую дату нараджэння святой 5 студзеня 1104 года, цяпер яна лічыцца найбольш імавернай. Прадслава (яе свецкае імя) нарадзілася ў Полацку ў гады праўлення свайго дзеда князя Ўсяслава Чарадзея. У юнацтве таемна пайшла ў манастыр і такім чынам адмовілася ад шлюбу. Пасля пасялілася ў келлі Полацкага Сафійскага сабора. Будавала храмы, займалася асветніцтвам, здзейсніла паломніцтва на Святую зямлю. Памерла 23 мая 1167 года
А яшчэ ў нас ёсць вось такая паштоўка з полацкай святыняй!

🌟. Захоўвайце сабе і дасылайце родным, знаёмым і сябрам!

🎄Шчаслівых Калядаў і Новага года!
🔔 Званы Сафіі мы чуем усюды! ☝️

💌Усе паштоўкі знойдзеце па хэштэгу #гонарупрыгожвае
⚔️Як малявалі бітвы?

🧐Раскажа (і пакажа!) 9 студзеня гісторык Мікола Волкаў на лекцыі ў Беластоку “Баталістыка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIII стст.”

📆 9 студзеня

19.00 (час мясцовы)

📍 Беласток, Хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego 6A)

🆓Уваход вольны, ахвяраванні вітаюцца.

🖼Здабыццё перамогі ў бітве было толькі часткай поспеху. У эпоху Вялікага Княства Літоўскага важным элементам ваеннай перамогі было яе ўслаўленне. Адным з элементаў гэтай практыкі была баталістыка — жанр жывапісу, прысвечаны тэмам вайны і ваеннага жыцця.

🗡Нягледзячы на невялікую колькасць захаваных карцін гэты жанр быў дастаткова развіты на нашых землях, а адлюстраванні ваенных падзей XVI–XVIII стст. адкрываюць для нас яскравыя вобразы мінулага.

👉А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»
🎭У Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Выгарэўшы». Фота 👇

30 снежня, у Варшаве адбылася прэм’ера эксперыментальнай дзеі «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі.

💔«Выгарэўшы» — гэта перфарматыўны эскіз-даследванне выражэння чалавечых пачуццяў. Своеасаблівы спосаб адлюстраваць суіснаванне інаватыўнай формы тэксту і вобразнасці ў сцэнічнай прасторы. Канцэпцыя дзеі «Выгарэўшы» пабудавана на свабодзе рухаў і экспрэсіі слоў, на выпадковым пераключэнні механізмаў метафар.

💭«Не магу не падзяліцца з вамі прыгожай фотадакументацыяй прэм’еры ад @natalkapapova. Яшчэ раз дужа дзякую за здымкі і цёплы водгук!», — напісала Наталля Міхаліна Скарынка на сваёй старонцы ў Інстаграм.

📸Фотадакументацыя прэм’еры спектакля тут 🩸Тут можна паглядзець без VPN.
🤱🏻Цудадзейныя іконы, якія варта пабачыць

🌟У час, калі за вакном снег і частка хрысціянскіх вернікаў чакае Раства, прапануем павандраваць хаця б віртуальна па беларускіх гарадох ды мястэчках, каб пабачыць старадаўнія храмы, дзе захоўваюцца цудадзейныя абразы з далёкай мінуўшчыны.

👸🏻Сёння разам з «Будзьма» наведаем Лагішын і абраз Каралевы Палесся, а пасля знакамітыя Жыровічы з аднолькава шанаваным і праваслаўнымі, і каталікамі, і ўніятамі абразом Жыровіцкай Божай Маці.

Што ў маршруце?
📍Лагішын, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць
📍Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць
📍Слонім, Гродзенская вобласць

🚘Паехалі! 🚐
Тут адкрыецца без VPN.
⚜️Навошта шляхце гербы? Наша геральдыка 🗡 Распавядаем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Сармат»

🧐Герб шляхціча — персанальны знак якасці. Яго памяталі, цанілі, перадавалі па спадчыне. «Трубы», «Ліс», «Яніна», «Корвін» — гэтымі знакамі маглі валодаць дзясяткі і нават сотні родаў, нават не ведаючы, што яны не радня.

🛡 Тады ў чым сэнс? Як так атрымалася?

🛡 Чаму праз гербы спрачаліся і браталіся??

🛡 Навошта іх ускладнялі дадатковымі дэталямі?

🛡Што такое «Кніга хамаў»?

💡Пра міфы і рэальнасць фамільнай геральдыкі нашых продкаў распавядаем у гэтай серыі. Расказвае вядоўца праекта «Сармат», акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання Васіль Калач.

▶️ Глядзіце новы выпуск відэапраекта «Сармат» па спасылцы.

Глядзіце гістарычны цыкл «Сармат», дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту thebudzma@gmail.com або ў тэлеграм-бот @BudzmaSuviaz_Bot.

📍Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Сармат»
🚂«Падарожнік». Комікс пра вандроўку Вацлава Ластоўскага

🧐Рэдакцыя Budzma у межах праекта KRAINA Media Sandbox падрыхтавала комікс пра адну са старонак жыцця слыннага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка і пісьменніка Вацлава Ластоўскага.

👓Комікс распавядае пра яго паездку на Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу ўвосень 1926 г. Гэтая падзея ў значнай ступені паўплывала на рашэнне Ластоўскага вярнуцца ў Мінск.

🫣Рашэнне, якое стала ў выніку фатальным.

🗞Спампаваць сам комікс і даведацца пра яго падрабязней можна тут🔺
Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN
Што адбылося 6 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #бсср #вкл #радзівіл #станкевіч
Анка Упала і пажыццёвы аўтафікшн. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Алена Казлова, вядомая пад псеўданімам Анка Упала, — аўтарка, якая спрабавала сябе ў досыць кантрасных амплуа.

Развагі аўтаркі пра:

🔻першы поспех

🔻грошы, што далі смеласць быць пісьменніцай

🔻ролю кахання ў літаратуры

🔻пісьменніцкія рытуалы і страхі

па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.
📆6 студзеня 1945 года памерла Марыя Магдалена Радзівіл

📝Зрабілі для вас падборку тэкстаў і матэрыялаў, што выходзілі на Budzma, пра княгіню, што спрычынілася да адраджэння беларускага культурнага руху

⚜️Магдалена Радзівіл — мецэнатка беларускага адраджэння

⚜️Магдалена Радзівіл і яе дыяментавае калье

⚜️Магдалену Радзівіл перапахаваюць у Менску ў сярэдзіне лютага

⚜️Перапахаванне праху Магдалены Радзівіл у Мінску (фотарэпартаж)

📚Марыя паходзіла з магнацкага роду Завішаў. Пасля смерці першага мужа, Марыя выйшла замуж за Мікалая Радзівіла, узяўшы ягонае прозвішча. Стала найбольш вядомым мецэнатам беларускага руху. Фінансавала беларускія выдавецтвы, школы, газеты, у тым ліку «Нашу Ніву». У яе маёнтку на Ігуменшчыне бывалі Луцкевіч, Уласаў, Скірмунт, Іваноўскі. На тытульным аркушы «Вянка» Багдановіча ёсць выява лебедзя: гэта герб Завішаў, удзячнасць выдаўца за фінансаванне кнігі. Памерла ў 1945 годзе ў Швейцарыі. У ліпені 2017-га яе прах быў вернуты на Радзіму і перапахаваны ў Касцёле Святоха Роха.
Каталікі адзначаюць свята Трох Каралёў. Што гэта?

Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара, Мельхіора і Бальтазара.

☝️Афіцыйна гэтае свята называецца «Аб’яўленне Пана». У сусветным касцёле адзначаецца яшчэ з IV стагоддзя.

🔹Чаму менавіта тры каралі?

🔹Чаму мудрацоў назвалі каралямі?

🔹Дзе зараз знаходзяцца парэшткі трох каралёў?

🔹Як адзначалі гэта свята ў Беларусі?

👉Падрабязней чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.
📚Знакаміты раман «Салодкая Даруся» Марыі Маціёс упершыню выйшаў па-беларуску

«Салодкая Даруся» — трагічная і па-майстэрску напісаная сямейная сага, падзеі якой адбываюцца ў 1930-70-х гадах на Букавіне на фоне змены ўладаў і дзяржаўных межаў у драматычныя часы вайны і савецкіх рэпрэсій. Гэта аповед пра жорны гісторыі, якія перамолваюць лёсы двух пакаленняў украінскай сям’і.

Кнігу выпусціла выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм».

Святлана Алексіевіч:

💬Раман украінскай пісьменніцы Марыі Маціёс называюць трагедыяй, адэкватнай ХХ стагоддзю. Перад намі разгортваюцца старонкі прыватнага жыцця на фоне эпічнай ўкраінскай гісторыі. Гэтую кнігу варта сёння прачытаць кожнаму, каб зразумець, чаму нашае мінулае робіцца нашай будучыняй, і падумаць над тым, як выбрацца з гэтай пасткі...

👉Падрабязней пра кнігу чытайце тут. Без VPN адкрыецца тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎄Праваслаўных вернікаў, якія святкуюць сёння Раство, віншуем са святам!

Жадаем добрага здароўя і душэўнай цеплыні! Няхай свята напоўніць вашыя сэрцы любоўю і надзеяй на лепшае!

🤍❤️🤍Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

🎄А па гэтай спасылцы знойдзеце 10 анімаваных паштовак па-беларуску. Захоўвайце сабе і дасылайце блізкім!
🎄Віншуем вас з Калядамі!

Што яшчэ адбылося 7 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі
BELARUS music EXPORT. Калі вы звязваеце сваю прафесійную дзейнасць з музыкай, то гэты рэсурс для вас

📌Гэты канал створаны для:

🔹артыст_ак / музыкант_ак / кампазітар_ак / дыджэ_ек

🔹 мэнэджэр_ак музычных творцаў

🔹 арганізатар_ак музычных падзей

🔹 прадстаўнікоў музычнай інфраструктуры (пляцоўкі, музычныя СМІ, агенцыі і прома-групы, рэп.кропкі, студыі гуказапісу, гука- і святло-рэнталы, гука- і святло-рэжысэраў).

Што карыснага вы зможаце знайсці на рэсурсе? Чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.