Будзьма беларусамі!
2.5K subscribers
23.8K photos
359 videos
8 files
18.3K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🎓Злачынец — бо не вучышся ілжы, злачынка — бо не вучышся ілгаць. ЕГУ хочуць прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй

🤬Апошнія заявы прапагандыстаў гучаць дакладна не на карысць значнай часткі беларускай дыяспары ў Літве — студэнтаў і выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Іх, больш за 1600 чалавек, раскіданых у тым ліку і па іншых краінах, цяпер абяцаюць дадаць у спіс экстрэмістаў, піша Станіслаў Менскі ў «Новым Часе».

Чым гэта небяспечна, і ці сутыкаюцца беларусы ды беларускі з ціскам праз навучанне ў «недружалюбнай» установе адукацыі?

Усе адказы тут 🏛
Тут адкрыецца без VPN.
🎵Лімітаваная серыя гадзіннікаў з фрагментам паланеза «Развітанне з Радзімай» на раменьчыку

🕐Штогадовая калекцыя гадзіннікаў «Асоба» пашырылася новай серыяй — «Міхал Агінскі».

⚜️Адной з галоўных асаблівасцяў гэтых гадзіннікаў з’яўляецца цыферблат, выкананы па матывам кішэнных гадзіннікаў таго часу. На скураным раменьчыку выцісканы фрагмент паланеза «Развітанне з Радзімай».

Князь Міхал Клеафас Агінскі (1765 — 1833) — кампазітар, дыпламат, палітычны дзеяч і скарбнік Рэчы Паспалітай, ганаровы член Віленскага ўніверсітэта, аўтар знакамітага паланеза.

📝Зрабілі для вас падборку тэкстаў і матэрыялаў, што выходзілі на Budzma, пра князя, патрыёта і музыканта.

🎼Як Агінскі спрабаваў адрадзіць ВКЛ?

🎼Міністр фінансаў, інсургент, меў некалькі шлюбаў. А што яшчэ вы ведаеце пра Агінскага?

🎼Чаму мы павінны ведаць, хто такі Агінскі?

🎼Садоўскі: Я хацеў, каб Агінскі калашмаціў зомбі, а не толькі музіцыраваў

🎼Сто лямпачак князёў Агінскіх
📚Прэзентацыя кніг Андрэя Хадановіча і Крысціны Бандурынай у Берліне

🇩🇪10 студзеня ў прасторы Community Space (Brunnenstraße 9, 10119 Berlin) адбудзецца прэзентацыя выдавецтва hochroth Minsk з удзелам аўтараў Крысціны Бандурынай і Андрэя Хадановіча

📆 10 студзеня

19:00 (час мясцовы)

📍 Берлін, Brunnenstraße 9, 10119

Таксама выступяць Света Бень, Зміцер Вішнёў і Дзмітрый Строцаў. Акрамя таго, усе выступоўцы і гледачы змогуць паўдзельнічаць у друкарскім перформансе.
✂️Разам удзельнікі будуць друкаваць, клеіць, рэзаць і нумараваць кнігі запрошаных аўтараў.

🆓Уваход вольны

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»
📚Драматург Францішак Аляхновіч і яго гісторыя вяртання

90 год таму выйшла аповесць «У капцюрох ГПУ». Яе аўтар паверыў бальшавікам і вярнуўся ў БССР. Каб быць арыштаваным.

🧐«Салідарнасць» распавядае пра Францішка Аляхновіча і ягоныя лагерныя мемуары.

— Я прыехаў з-за гранiцы.
— З-за гранiцы? — здзiвiўся мой начальнiк. — Вось як. Дык чаго-ж ты сюды прыехаў?
— Думаў, што тут добра.
Камендант глянуў на мяне, як на здурэлага.


Гэта не фрагмент запіснага пад прымусам прыніжальнага відэа з удзелам чарговага беларуса, што неабачліва вярнуўся з-за мяжы. Перад намі фрагмент біяграфічнай аповесці Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» — адно з першых у свеце, калі не першае ўвогуле, літаратрунае сведчанне пра пекла бальшавіцкага ГУЛАГу.

Чытайце тут 📖
Тут адкрыецца без VPN.
🏛Музей Якуба Коласа запускае конкурс творчых работ на распрацоўку фірмовага стылю, прысвечанага 65-годдзю стварэння ўстановы

🎉У гэтым годзе музей Якуба Коласа адзначае свой 65-ы Дзень нараджэння! У сувязі з гэтым музей запускае конкурс творчых работ «Музей 65.0» на распрацоўку фірмовага стылю, прысвечанага юбілею ўстановы.

🙌Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвочы. Прадугледжаны наступныя напрамкі:

🖋Стварэнне часовага лагатыпа да 65-годдзя музея, які будзе выкарыстоўвацца на працягу юбілейнага года, і каляровае рашэнне фірмовага стылю;

🖋Стварэнне фірмовага шрыфта для музея;

🖋Стварэнне ілюстрацыі музея;

🖋Стварэнне эксплікацыі для выкарыстання ў музейнай прасторы.

🖋Творчая работа удзельнікаў павінна быць выканана ў праграмах апрацоўкі і рэдагавання камп’ютарнай графікі. Конкурсная работа павінна быць прысвечана 65-годдзю ўстановы.

Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 29 снежня 2023 па 31 студзеня 2024 года (уключна) на электронную пошту музея muzeykolas@yandex.ru
✝️Як князь Кейстут ад прысягі Папу Рымскаму ўцёк?

🧐Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч працягвае на ўласным YouTube-канале распавядаць пра малавядомыя факты з беларускай гісторыі.

На гэтыя пытанні дае адказ гісторык Алесь Краўцэвіч у чарговай відэалекцыі.

💡Гэтым разам гісторык адкажа на пытанні:

Як змянілася знешняя палітыка суседзяў пасля разгромнай паразы войска ВКЛ над ракой Стрэве ў 1348 г.?

Чаму польскі кароль захацеў напасці на дзяржаву нашых продкаў?

Якім чынам род Гедымінавічаў супрацьстаяў гэтым навалам?

Што змусіла Кейстута даць "хітрую" прысягу Папу Рымскаму і на якой мове яна была прамоўлена?

Як яна дапамагла ўратаваць ВКЛ ад вайсковага сутыкнення?

▶️Адказы на гэтыя пытанні ў відэа
☠️ Даведацца, навошта галіцка-валынскія баяры атруцілі свайго князя?
⚔️У Польшчы выйшаў гістарычны часопіс, прысвечаны паўстанню Каліноўскага, на беларускай і польскай мовах

🗞У Польшчы ў продажы з’явіўся спецвыпуск папулярнага гістарычнага часопіса «Mówią Wieki», прысвечаны Кастусю Каліноўскаму і паўстанню 1863-1864 гг. Выпуск называецца «Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне на беларускіх землях».

👅Спецвыпуск часопіса двухмоўны — па-польску і па-беларуску.

💭«У Польшчы вельмі шмат гістарычных часопісаў. Надзіва шмат. Я купляў розныя, але па выніку яшчэ год назад спыніўся якраз на Mowią Wieki. І падбор тэм, і іх асвятленне ў гэтым часопісе заўсёды цікавыя. Але без жаўцізны. Таму асабліва прыемна, што калабарацыя з’явілася менавіта ў гэтым выданні. Дзякуй усім датычным! Тэксты ў нумары цікавыя, аўтары аўтарытэтныя, таму шчыра заахвочваю набываць», — так анансаваў спецвыпуск гісторык Цімафей Акудовіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

🧐Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Смалянчук, Адам Булава, Язэп Янушкевіч, Сяргей Токць і інш

🗡Падрабязней тут ♠️ Тут адкрыюцца без VPN.
🖤340 год таму памёр вялікі канцлер літоўскі Крыштаф Жыгімонт Пац.

⚜️Паходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Сын віцэ-канцлера і вялікага скарбніка ВКЛ Стэфана Паца і Ганны Марцыбелы Рудаміны-Дусяцкай.

🎓 Вычыўся ва ўніверсітэтах Кракава, Льежа і Перуджы. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камедулаў, фундаваў там іхні кляштар. Служыў у французскай, іспанскай і галандскай арміях.

😎У 1658 годзе атрымаў пасаду вялікага канцлера літоўскага. Быў адным з лідараў партыі, якая выступала за каранацыю Міхала Вішнявецкага (1669). Выступіў супраць абрання Яна Сабескага (1674), пасля яго абрання каралём, падаўся ў апазіцыю.

У 1673 годзе дабіўся прыняцця закона, паводле якога кожны трэці сойм павінны быў праходзіць у Гродне.
Што мяне там трымала? Рамантыка супрацьстаяньня? Адрэналін падпольнай барацьбы? Сувязь з роднай зямлёй? Гатоўнасьць разьдзяліць лёс народу? Ці проста звыклая завядзёнка, якую ня так і проста разбурыць?

🧐 У рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma Лявон Вольскі разважае чаму творцы, нягледзячы на сур’ёзную небяспеку, усё ж застаюцца ў Беларусі.

💭«Нельга было музыкам заставацца на радзіме. Нельга, бо сьмяротна небясьпечна! Там наогул нельга заставацца нікому, хто не падтрымлівае ўладу. Бо ўрэшце па ўсіх прыйдуць, усіх знойдуць. А якая ад нас карысьць у турме?».

Разважанні Лявона Вольскага пра выпадак з Nizkiz і ўласны досвед. Тут без VPN.
☀️Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
🖤11 студзеня 1397 года (па іншых звестках 23 снежня 1394 года) у Кіеве памёр князь троцкі, полацкі, кіеўскі і намеснік Ягайлы ў ВКЛ Скіргайла.

👨‍👩‍👦‍👦Сын Альгерда і Ульяны Цвярской. Адданы паплечнік свайго роднага брата Ягайлы

🏰Па выгнанні з Полацка Андрэя Альгердавіча — князь полацкі. У 1381 годзе палачане, незадаволеныя паганствам Скіргайлы, выгналі яго з княжання. На чале войска Ягайлы і з дапамогай Інфлянцкага Ордэну атачыў Полацк, але ўзяць ня здолеў. Прыняў праваслаўе пад імем Іван.

☠️Удзельнічаў у аблозе Кейстута ў Троках, зняволіў таго ў часе перамоваў, перавёз у Крэўскі замак, дзе і забіў. За гэта атрымаў Троцкае княства. У часе падпісання Крэўскай уніі дамогся для сябе застацца праваслаўным.

👑На думку некаторых гісторыкаў, у 1386—1392 гадох быў вялікім князем літоўскім, на думку ж іншых, выконваў функцыі намесніка Ягайлы.

🪦Пасля пагаднення паміж Вітаўтам і Ягайлам атрымаў ў княжанне Кіеў, дзе яго, верагодна, і атруцілі. Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💡А вы ведаеце, хто ўпершыню стварыў «штучны інтэлект»?

🦾Без Беларусі нават «штучнаму інтэлекту» – аніяк! 😎

🤳Відэа каналу _vytoki
🤘Ва Украіне стварылі «РокРадыёBY» для папулярызацыі беларускай музыкі 🎸

📻Украінскі праект «РокРадыё» на базе ўласнай інтэрнэт-пляцоўкі запусціў радыёстрым «РокРадыёBY», на якім можна паслухаць музыку беларускамоўных сучасных і культавых гуртоў, паведамляе espreso.tv.

🎧Паслухаць творчасць беларускіх гуртоў можна па спасылцы

💭«Праект толькі пачаўся, але ўжо ёсць планы па стварэнні блокаў навінаў, арыгінальных праграм і іншага, звязанага з сучаснай беларускай культурай, без дыктатарскіх абмежаванняў», — кажуць заснавальнікі новага Беларускага радыё ў асобе ўкраінскага радыёпрадзюсара Алега Удавічэнкі і кіраўніка Беларускай рады культуры Сяргея Будкіна.

😎Радыё плануе рабіць інтэрв’ю з беларускімі апазіцыйнымі, культурнымі і палітычнымі дзеячамі, прадстаўнікамі і вайскоўцамі палка ім. Кастуся Каліноўскага, пры падтрымцы якога паўстала радыёстанцыя, а таксама з украінцамі, якія падтрымліваюць ідэю вольнай Беларусі як дружалюбнай Украіне краіны.

Падрабязней 🎙 Тут адкрыецца без VPN.
🕷Майстар-клас па саламяных павуках у Вільні

У чацвер, 11 студзеня, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры — майстар-клас па саламяных павуках ад майстрыні Ірыны Новік. ⠀

📆 11 студзеня

18:00 - 20:00 (час мясцовы)

📍 Вільня, Беларускі дом (Vilniaus, 20)

🆓Удзел бясплатны, але будуць удзячныя за данат на кампенсацыю коштаў матэрыялу — 5 еўра.

✂️Калі ласачка, вазьміце з сабой нажніцы і, пры жаданні, чырвоныя ніткі для дэкору. А салома, ніткі і голкі будуць на месцы.

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»
🙅«Я па-расейску больш не размаўляю». Гісторыі дзяцей, якія пачалі вучыць беларускую мову за мяжой

🗣Пасьля падзей 2020 году сотні тысяч беларусаў выехалі за мяжу разам з сем’ямі з палітычных ці эканамічных прычынаў. У эмігранцкіх суполках пэрыядычна ўзьнікаюць спрэчкі аб мэтазгоднасьці вывучэньня беларускай мовы.

☝️Радыё Свабода паразмаўляла з бацькамі і іх дзецьмі, што вывучаюць беларускую за мяжой.

💭«Іх вельмі ўразілі ўсе падзеі. Мы ад іх нічога не хавалі, яны ўсё ведалі. Яны былі на маршах разам з намі. Вельмі чакалі пераменаў. Адзінае, што яны маглі сабе дазволіць, каб паказаць, якіх жыцьцёвых установак прытрымліваюцца, гэта пачаць размаўляць па-беларуску»

Падрабязней тут 👅 Тут адкрыецца без VPN.
🕸Бяспечна нават для арахнафобаў!
Майстар-класы па вырабе саламяных павукоў (анлайн)

🪡13 і 14 студзеня майстаркі Ірына Новік і Валерыя Шкода запрашаюць усіх ахвотных на анлайн мінімарафон па вырабе саламяных павукоў. Падчас заняткаў яны падзеляцца сваімі ведамі, дапамогуць разабрацца з тэхнікай пляцення павукоў, а таксама пазнаёмяць з відамі павукоў.

📆 13-14 студзеня

13 студзеня - 19:00, 14 студзеня - 9:00 (па беларускім часе)

💻Анлайн

Кожны занятак зойме больш за гадзіну часу, што дазволіць зрабіць невялікага павучка, а пазней можна самастойна яго дарабіць і ўпрыгожыць на свой густ. Галоўнае — зразумець тэхніку. Для ўдзелу трэба падрыхтаваць салому, ніткі і добры настрой. Але, калі саламяных трубачак у вас пакуль няма, то можна для практыкавання скарыстацца і папяровымі.

🔗Майстар-класы пачнуцца па наступнай спасылцы.

🆓 Удзел бясплатны

Падрабязнасці тут 👌 Тут адкрыецца без VPN

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»
🎧Запусціўся гумарыстычны падкаст «Святога нічога»

🖐Канцэпт шоу просты: удзельні_цы «Святога нічога» выпуск за выпускам намацваюць карані і трэнды беларускай ідэнтычнасці, шчыра размаўляючы пра ўсё на свеце — ад побытавых звычак да ўзаемаадносінаў з уласным целам.

🎙Да вядучай — журналісткі Марыі Пархімчык — завітваюць людзі, якім ёсць што распавесці па канкрэтных тэмах.

На якім кантэнце раслі беларус_кі часоў незалежнасці рэспублікі?
Як школа ўплывала на іх разуменне сябе і свету?
Чым адметны беларускі дэйтынг?
Як беларус_кі тусуюцца?
Што лічаць класным і да чаго імкнуцца?
Ці любяць сябе і свае целы?

💭«Святога нічога» — гэта аўдыяшоу, дзе шчыра гавораць на тэмы, блізкія ўсім, без аглядкі на аўтарытэтныя меркаванні ці «бясспрэчныя ісціны».

Паслухаць першы выпуск і даведацца падрабязнасці 🔊 Па гэтай спасылцы адкрыецца без без VPN.
🏵Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі ў мастацкай намінацыі

🎨Поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі ў галіне мастацкага афармлення склаў 23 пазіцыі. Агулам эксперты разгледзелі 42 працы, што прэтэндавалі на ўдзел у конкурсе, піша bellit.info.

🏆Неўзабаве будзе абвешчаны кароткі спіс намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне», вызначаны экспертамі.

Поўны спіс тут 📚 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.