Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
23.5K photos
346 videos
8 files
18K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
17 верасня 1912 г. нарадзіўся Максім Танк

З’явіўся на свет Яўген Скурко, а менавіта так насамрэч звалі класіка беларускай літаратуры, у вёсцы Пількаўшчына на Мядзельшчыне ў сялянскай сям’і.

Скончыў пачатковую польскую школу, потым вучыўся ў Віленскай рускай і Беларускай гімразіі ў Радашкавічах, з якой быў выключаны за ўдзел у забастоўцы. З 1927 года быў у камуністычным руху Заходняй Беларусі. У 1933–1934 гадах сядзеў у Лукішскай турме.

Пісаць і публікавацца пачаў у 1932 годзе ў розных падпольных беларускіх выданнях. Першы раз псеўданім «Максім Танк» выкарыстаў у газеце-аднадзёнцы «Беларускае жыццё», якая выйшла ў Львове.

Максім Танк да верасня 1939 года — гэта абсалютны нонканфарміст, бунтар, рэвалюцыянер, падпольшчык.

Пасля вайны паэт займаў высокія пасады і даволі ўтульна пачуваўся ў межах савецкай сістэмы. Гэта адзін з нямногіх сябраў легендарнай КПЗБ, які перажыў рэпрэсіі 1930-х гадоў, вайну і дабіўся поспеху.

Памёр у 1995 годзе.
Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень

16 верасня ў Варшаве пачаў працу Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Жадаючых патрапіць на мерапрыемства было настолькі шмат, што максімальна магчымая колькасць удзельнікаў набралася за тры дні да яго пачатку. Buzdma.org распавядае, чым запомніўся першы дзень кангрэсу.

👉Чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.

📍Праграма другога дня Кангрэсу
Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Чэрыкаве і Крычаве

Сёння пазнаёмімся з зусім не тыповым для наведвання турыстамі горадам Чэрыкаў,

🔅дзе захаваўся касцёл-кінатэатр,
🔅царква, створаная з жылога будынка ХІХ стагоддзя
🔅ды адзін з беларускіх дубоў-волатаў.

Завітаем і ў старажытны Крычаў, дзе наведаем

🔅старажытнае гарадзішча,
🔅Замкавую гару, палац ХVІІІ стагоддзя
🔅ды пабачым шмат іншых цікавостак.

🚗🚌Паехалі!
Тут адкрыецца без VPN
Як не баяцца памылак у беларускай мове?

Як не рабіць памылак? А ніяк. Каб не памыляцца, можна проста нічога не рабіць: маўчаць, напрыклад. Але гэта не наш варыянт — мы так проста не здаёмся. Пры пераходзе на беларускую, могуць вылазіць то русізмы, то паланізмы ці нават украінізмы. І за іх ніхто не паставіць нам двойку ў дзённік ці кляймо на лоб. Але страх памыліцца ўсё адно ёсць.

👉Вось некалькі парадаў ад часопіса «Сойка», якія дапамогуць перастаць баяцца і нарэшце пачаць размаўляць па-беларуску.

Тут адкрыецца без VPN.
📚ШТО ПАЧЫТАЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі😉

▪️«Ацаніце! — наколькі гэта сумленны і шчыры загад».
Лявон Вольскі пра рашэнне беларускіх уладаў не даваць пашпартоў беларусам у замежжы і пра тое, чаму гэты ўказ усё расставіў на свае месцы...

🎭«Тэма, якая нас хвалюе, — гэта эміграцыя. Бо цяпер гэта нашае жыццё». Размова з Валянцінай Гарцуевай пра праект «Дзённікі» і «ўнутраную» эміграцыю

💡«Ты ж разумееш, што для цябе ёсць пагроза – зрабіцца Алесем [Пушкіным]». Беларускі ПЭН прадставіў вынікі даследавання рэпрэсій у сферы культуры

▶️Беларускія ютуберы запусцілі ўнікальны адукацыйны праект і абяцаюць запісаць урокі па ўсіх школьных прадметах

👑Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
Якія перадумовы стварэння ВКЛ? Як утварыўся хаўрус Міндоўга з Наваградкам і што пра яго сведчыць? Ці ёсць дакладная дата стварэння ВКЛ, і з чым яна звязаная?

🚩«Чырвоны Каліноўскі». БССР і Заходняя Беларусь. Частка І
Часка ІІ. На сцягу антыфашыстаў у Іспаніі
Чаму пра Каліноўскага ўзгадалі толькі ў 1920-х? Хто прынёс вобраз Каліноўскага ў камуністычныя інтэрбрыгады? Як камуністы Заходняй Беларусі замаўлялі ў БССР інфармацыю пра Каліноўскага, але адказаць... ужо не было каму? Чаму рота імя Каліноўскага так і не паўстала?

▪️«Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці

🧵У Беластоку адкрылася Школа традыцыйнага строю Кацярыны Ваданосавай
Урачыстае адкрыццё адбылося 14 верасня, а на наступным тыдні пачнуцца першыя заняткі. Кацярына распавяла, адкуль у яе любоў да вышыўкі і традыцыйных строяў і наколькі складаная стварыць свой уласны строй.

Тэст: пазнай мясціны праз лакальныя «брэнды»
Максім Танк: «Прайсці праз вернасць»

Класік беларускай літаратуры Максім Танк цягам жыцця зрабіў галавакружную кар’еру, захоўваючы пры гэтым амаль што неверагодную сціпласць.

У дзень народзінаў паэта, які яшчэ пры жыцці стаў прыкладам для не аднаго пакалення беларусаў, прыгадваем некаторыя факты з яго пакручастага лёсу.

👉Чытайце па спасылцы
Тут адкрыецца без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як жартавалі нашыя продкі?

Паглядзіце дасціпны жарт пра селяніна і шляхціца

📽Відэа цік-ток канала _Vytoki
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
18 верасня 1992 г. памёр Ян Скрыган

Нарадзіўся Іван Аляксеевіч Скрыган у 1905 годзе ў вёсцы Труханавічы на Капыльшчыне ў сялянскай сям’і.

У 1918 годзе скончыў парафільяна-царкоўную школу, пасля чаго працягнуў навучанне ў Слуцкім духоўным вучылішчы і іншых установах. Працаваў у слуцкай акруговай газеце «Вясковы будаўнік», а потым у рэдакцыі «Чырвонай Полаччыны». У 1933–1936 гадах быў супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва».

У 1928–1932 гадах вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ. Быў сябрам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Літаратурна-мастацкай камуны» Паўлюка Шукайлы.

Арыштаваны ў канцы 1936 года, а ў кастрычніку 1937 года прысуджаны да 10 гадоў высылкі. Цалкам рэабілітаваны ў 1954 годзе.

Пісаў і публікаваўся з 1925 года. Аўтар шэрагу кніг апавяданняў, аповесцяў і літаратурных партрэтаў.

Пайшоў з жыцця ва ўзросце 87 гадоў. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»

💬 На Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі, які праходзіў 16-17 верасня ў Варшаве, адбылася дыскусія «Культурная эміграцыя — мінулае i сучаснасць».

Спікеры абмеркавалі, што агульнага і адрознага ў эміграцыі розных часоў, і як беларускія творцы могуць заявіць пра сябе за мяжой.

⚪️ «Пасля 2022-га года пайшла размова, ці можна лічыць Беларусь агрэсарам ці акупаванай краінай. Але есць яшчэ і трэці варыянт — калабарацыянізм. І вось гэтая калабарацыя з’яўляецца сёння галоўнай рызыкай».

Budzma.org распавядае самыя важныя тэзісы.
🔺 Без VPN.
У Варшаве праходзіць маштабны фестываль навукі, на якім прачытаюць лекцыі па беларускай мове і літаратуры

Фестываль навукі адбываецца ў Варшаве ў 27-ы раз.

Гэта — адна з самых заўважных адукацыйных падзей у краіне.

☝️Сёлета форум расцягнуўся на 2 тыдні і праходзіць пад слоганам «Навука — гэта падарожжа ў будучыню».

❗️У праграме прэстыжнай падзеі ёсць лекцыі і па беларускай мове ды літаратуры.

Сустрэчы на тэму правядуць выкладчыкі кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

📆Дата: 25 верасня

Час:

🔹13.00
- лекцыя «Калі ўлады бяруцца за мову...»

🔹15:00 - лекцыя «Сучасная беларуская літаратура і палітычныя сітуацыя Беларусі — перспектывы і выклікі»

👉Падрабязней пра фестываль навукі ў Варшаве чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
📣Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый збірае сродкі на ўнікальны экспанат XVIII стагоддзя

💬Элементы Царскай брамы — рэдкі і ўнікальны помнік Веткаўскай школы іканапісу, які вельмі не хацелася б упусціць. Хочацца, каб нашы культурныя і гістарычныя помнікі мы і нашы дзеці маглі бачыць, і бачыць дома, а не ў музеях іншых краін...

❗️Рэквізіты. Разліковы рахунак у ААТ «Беларусбанк», у беларускіх рублях:

УНП (УНН):
400560905
Рахунак (IBAN): BY65AKBB36424130002703100000
БІК (код банка): AKBBBY2X
Атрымальнік: Веткаўскі музей
Код прызначэння плацяжу: 44201
Прызначэнне пераводу: на набыццё прадмета музейнага значэння (гэта неабходна пазначыць абавязкова).

Падрабязней пра:

🔹унікальны экспанат XVIII стагоддзя

🔹дзе экспанат захоўваецца зараз

чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
💥«Мяне няма». Плюс адно беларускае выдавецтва ў Варшаве

Новае беларускае выдавецтва пад сімвалічнай назвай «Мяне няма» адкрыецца ў Варшаве.

📚Выдавецтва будзе друкаваць сучасных беларускіх аўтараў, а таксама перавыдаваць актуальную літаратуру XXI стагоддзя: многія з кніг сталі бібліяграфічнай рэдкасцю.

☝️Першай кнігай сімвалічна стане перавыданне дэбютнага збору эсэ Валянціна Акудовіча «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека». Кніга ўбачыла свет у Мінску чвэрць стагоддзя таму і паспела за гэты час стаць літаратурнай рэдкасцю.

🔴На выданне ўжо распачалася перадзамова.

👉Падрабязней чытайце тут. Чытаць без VPN можна тут.