Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
23.8K photos
358 videos
8 files
18.3K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🎸Вялкі фотарэпартаж з канцэрта гурта N.R.M. у Вільні

Канцэрт гурта N.R.M. прайшоў 14 верасня ў Вільні. Музыкі прыехалі ў літоўскую сталіцу ў межах тура «Мроя як зброя». Як жартаваў Піт Паўлаў, еўрапейскага, які паціху ператвараецца ў сусветны.

🎤У паўтарагадзінным выступе прагучалі як класічныя, вядомыя ўсім напамяць «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Катуй-ратуй», «Лёгкія», так і песні з новага альбому. Па словах Піта, ён ужо амаль цалкам запісаны і хутка павінен выйсці.

👉Як гэта было? Глядзіце тут. Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.
«Ад чаго кайфаваць, калі не будзе архітэктуры, жывапісу, музыкі?» Мастак Каміль Камал пра філасофію Лаа Цзы, кнігі Барадуліна і ўласныя сусветы

💬Я лічу, кожны з нас спачатку чалавек, а потым ужо — прадстаўнік заходняй або ўсходняй культуры, той ці іншай нацыі, рэлігіі, традыцыі.

Не кожны, хто ўмее маляваць, можа называцца мастаком, нават калі выдатна ведае сваё рамяство. Сапраўдны мастак — той, у чыёй душы жыве боль. Выпрабаванні лёсу фарміруюць душу майстра, таму ён глыбокі, а не таму, што вучыўся там ці тут.

👉Падрабязней пра жыццё і творчасць азербайджанскага маэстра , які нарадзіўся ў Грузіі, а апошнія 40 гадоў жыве і працуе ў Мінску,
чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытайце яшчэ: Мастак, дзеля якога знакаміты Луўр змяніў свае правілы. 10 цікавых фактаў з жыцця Марка Шагала
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Шчу-чын-шчы-на...Паглядзіце, як амерыканскія дыпламаты спрабуюць вымавіць беларускія словы

🤗Атрымалася весела. Відэаролікам падзялілася Амбасада ЗША ў Беларусі.

💬Яны стараліся з усіх сіл, але мы лічым, што ім трэба яшчэ патрэніравацца, - пажартавалі ў Амбасадзе.

🤘🤘🤘

📍А тут можна паслухаць, як замежныя выканаўцы пераспявалі свае песні па-беларуску ў межах праекта «Тузін. Перазагрузка» , які кампанія "Будзьма!" разам з "Тузінам Гітоў" рэалізавала ў 2011 годзе.

Праект даў беларускае жыццё песням выканаўцаў з Бельгіі, Швецыі, Украіны, Нямеччыны, Расіі ды іншых краінаў.

🎧Будзьма! Тузін. Перазагрузка (full album HD)
💥Новы канцэртны сезон у Белдзяржфілармоніі адкрыецца сусветнай прэм’ерай беларускага твора

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі рыхтуюцца да новага сезону. Па добрай традыцыі яго адкрые Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр.

📆21 верасня ён сыграе вялікі канцэрт «Класіка для ўсіх».

Першым у праграме — твор «100 секунд» кампазітара Галіны Гарэлавай.

🎻«100 секунд» на вялікай сцэне прагучаць упершыню. Іншымі словамі — адбудзецца сусветная прэм’ера твора, які Гарэлава прысвяціла дырыжору аркестра Аляксандру Анісімаву.

🔥Ужо вядома, што беларусы раскупілі на канцэрт усе квіткі.

👉Як ствараўся твор? Чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
🤗Яна Вольская напісала кнігу вясёлых ашуканскіх гісторый. Ілюстрацыі намаляваў Лявон Вольскі

💬Чытайце ашуканкі таемна ад бацькоў ці чытайце з бацькамі, пераказвайце сябрам шэптам ці гучна, верце напісанаму альбо ня верце, пакуль не праверыце...

📚«Ашуканкі» — першая кніга беларускай паэткі і пісьменніцы Яны Вольскай. Для дзяцей усіх узростаў яна напісала вясёлыя ашуканскія гісторыі.

💥Прэм’ера выдання запланаваная на канец верасня.

📣На выданне распачалася перадзамова.

☝️Да 29 верасня кнігу можна набыць са зніжкай і за подпісам аўтараў.

👉Падрабязней чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытайце яшчэ: «Хто жыве ў гаражы?» Выйшла дзіцячая кніга Андрэя Скурко
«Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці

💬«Нягледзячы на тое, што мы зараз раскіданыя па ўсім свеце, вельмі важна памятаць пра тое, што мы ўсе працуем на адзіную Беларусь».

💬«Гэта ўнікальны досвед, які мы перажываем зараз. Досвед сталення вельмі хуткага і навязвання сувязяў таксама імклівага, таму, я думаю, што гэта насамрэч нас вельмі ўзбагаціць як нацыю, дасць нам сілы, сяброў, партнёраў. Дзякуючы гэтаму досведу мы пойдзем далей, мы выратуем нашую краіну, мы пераможам, мы вернемся дадому».

🚩У інтэрв’ю Budzma.org Аліна Коўшык распавядае пра вынікі працы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі, пра свае спадзевы і перасцярогі што да беларускай культуры, пра Канцэпцыю нацыянальнага адраджэння, стаўленне да ўмоўнага падзелу «з’ехалі-засталіся» і няпростыя выклікі эміграцыі.

🚩Чытайце інтэрв'ю па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
16 верасня 1697 г. Аўгуст Моцны стаў правіцелем Рэчы Паспалітай

У гэты дзень 326 гадоў таму каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў абраны малодшы сын саксонскага курфюрста з роду Ветынаў Іагана Георга III.

Пасля смерці Яна III Сабескага ў чэрвені 1696 года ў РП распачалася барацьба за ўладу. Найбольш жорсткая барацьба разгарэлася паміж прыхільнікамі дзвюх груповак, якія арыентаваліся на Расію і Аўстрыю з аднаго боку і Францыю з другога. Аўгуст належаў да першай.

На элекцыйным сойме быў абраны літаральна пры дапамозе расійскіх войскаў, што абумовіла з’яўленне шырокай апазіцыі. Разам з тым ён імкнуўся прымірыць варожыя бакі ўнутры краіны і шукаў шляхоў да самастойнасці.

У верасні 1706 года ў часе Паўночнай вайны быў вымушаны вырачыся трону. Вярнуў сабе яго ў 1709 годзе пасля Палтаўскай бітвы пры дапамозе Расіі, але разам з тым трапіў у залежнасць ад Пятра Першага і перастаў быць самастойным манархам.
«Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ

Кастусь Каліноўскі — асоба з тысячай абліччаў, як і належыць культавай фігуры. Калі ўжо не разумееш, дзе сканчаецца праўда, а пачынаецца легенда.

☝️У гэтым артыкуле працягваем паказваць, як развіваўся вобраз Каліноўскага менавіта ў левым — «чырвоным» — дыскурсе.

🔻Хто прынёс вобраз Каліноўскага ў камуністычныя інтэрбрыгады?

🔻Каго яшчэ з паўстанцаў шанавалі антыфашысты?

🔻Як камуністы Заходняй Беларусі замаўлялі ў БССР інфармацыю пра Каліноўскага, але адказаць… ужо не было каму?

🔻Чаму рота імя Каліноўскага так і не паўстала?

👉Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў нашым артыкуле. Без VPN адкрыецца тут.

📍Пачатак чытайце ў першай частцы «Чырвоны Каліноўскі». БССР і Заходняя Беларусь. Частка І
Не давай зарок ад турмы і ад эміграцыі. У чым адметнасць новага альбома Лявона Вольскага

36 трэкаў — гэта шмат ці не? Гледзячы, на што арыентавацца. Калі артыст не так часта радуе слухачоў новым матэрыялам, то такая колькасць кампазіцый, аб’яднаных адным сэнсам, безумоўна, слухаецца як раскоша. За час працяглага альбомнага зацішша, Лявон Артуравіч паспеў назбіраць новых сэнсаў, рытмаў і рыфм, каб падаць гэта ўсё са сваім адметным стылем пад назвай «Emihranty».

Альбому Вольскага з пункту гледжання музычнасці хапае ўсяго: тут мы знойдзем і рок-н-ролл, і фолк і нават шансон. Нічога дадаваць ці выдаляць не трэба, бо гучыць арганічна і ў сваім характэрным стылі.

Але ці ўсё так добра ў новым альбоме? Чытайце ў рэцэнзіі.
Тут адкрыецца без VPN.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як паспяваць сачыць за абвесткамі пра новыя выставы, канцэрты і іншыя беларускія мерапрыемствы? Лёгка!

Тэлеграм-бот «Будзьма разам!» – гэта ўнікальны інфарматар пра ўсе мерапрыемствы, што ладзяць беларусы ў розных краінах свету! 😍

Як карыстацца:

▫️выбірайце канкрэтны горад або хоць цэлую краіну,
▫️падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы
▫️ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы).
▫️А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

💫 Далучайцеся і дзяліцеся спасылкай на бот: https://t.me/Budzma_razam_bot

🤍❤️🤍 Будзьма беларусамі ў любой кропцы свету і будзьма разам!
Архіўныя слоўнікі беларускай мовы ўпершыню выйшлі кнігай

У Мінску пабачыла свет кніга Андрэя Шула-Сянчэўскага, у якой упершыню надрукаваныя слоўнікі Івана Грыгаровіча, Фёдара Шымкевіча і Аляксандра Станкевіча, укладзеныя аўтарамі ў ХІХ стагоддзі, паведамляе bellit.info.

➡️Дзе набыць кнігу, чытайце па спасылцы
Тут адкрыецца без VPN.
У Беластоку адкрылася Школа традыцыйнага строю Кацярыны Ваданосавай

💬«Для мяне стварэнне кожага строю, кожнага комплекса — гэта маленькае жыццё».

Кацярына Ваданосава, рэканструктарка традыцыйных строяў, музыка, журналістка і тэлевядоўца заснавала ўласную Школу традыцыйнага строю ў беларускім творчым хабе «Новая зямля» ў Беластоку. Урачыстае адкрыццё адбылося 14 верасня, а на наступным тыдні пачнуцца першыя заняткі.

Распыталі Кацярыну пра тое, адкуль у яе любоў да вышыўкі і традыцыйных строяў, што больш за ўсё любіць у працэсе стварэння строяў і наколькі складаная гэта справа.

💬Кацярына Ваданосава: «Папярэдні ўзровень валодання іглой, гендар, веравызнанне і ўзрост не маюць значэння. Галоўнае — мець дастатковы запас цярпення».

👉Чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma