Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
23.8K photos
358 videos
8 files
18.3K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
22 ліпеня 1918 г. фармуецца трэці ўрад БНР

Трэці ўрад БНР на чале з Іванам Серадой быў створаны на наступны дзень пасля таго, як Раман Скірмунт падаў у адстаўку. Кіраўнік другога ўрада БНР займаў сваю пасаду менш за месяц — з 9 ліпеня 1918 года. Тады паралельна існаваў яшчэ ўрад Язэпа Варонкі.

У сфармаваным трэцім урадзе Іван Серада заняў пасаду старшыні Народнага Сакратарыята, а таксама стаў народным сакратаром замежных спраў.

Праўда, і гэты ўрад доўга не пратрымаўся, бо ўжо 11 лістапада 1918 года Іван Серада страціў сваю пасаду па абвінавачанні ў дзеяннях, якія былі некарыснымі для рады супольна з Мінскім губернскім земствам. Быў сфармаваны новы ўрад на чале з Антонам Луцкевічам, дзе той зойме пасады Серады.

Антон Луцкевіч зменіць назву Народны Сакратарыят на Раду Народных Міністраў БНР (або проста Раду Міністраў БНР) і адпаведна сам стане старшынёй Рады Міністраў, то-бок прэм’ер-міністрам, а таксама міністрам замежных спраў.

👉Чытайце па тэме: Хто стаяў ля штурвала БНР і чаму ўсё так выйшла?
У падтрымку Максіма Знака беларусы запісалі яго песню і зрабілі музычны кліп

Максім Знак – адвакат, які зараз знаходзіцца за кратамі за тое, што імкнуўся зрабіць Беларусь дэмакратычнай. Яго асудзілі на 10 гадоў калоніі.

У зняволенні ён шмат чытае і займаецца творчасцю – піша вершы, песні і кнігі.

Песню «Будзе Дзень» Максім Знак напісаў у 2020 годзе і выканаў яе на гітары. Са словаў ягонага бацькі, Максім і дагэтуль працягвае верыць, што «будзе дзень!». Падпісанты грамадскай кампаніі «Годна» запісалі кавер на песню Максіма.

💌Падтрымайце Максіма лістамі: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба. Знаку Максіму Аляксандравічу
«Час для радасьці прыйдзе». Вялікая размова з мастачкай Нікай Сандрас

Ніка расказала пра спробу выехаць зь Беларусі перад арыштам мужа, дабрачынную працу ў польскім госьпісе, псыхалягічныя траўмы беларускіх дзяцей-эмігрантаў і патлумачыла, чаму яна захоўвае аптымізм, нягледзячы на мноства праблем.

Ніка Сандрас мае польскія і грэцкія карані. Год жыве ў Гданску. Пасьля таго, як у Беларусі адбудуцца перамены, марыць жыць на дзьве краіны. «Радыё Свабода» пагаварыла зь ёй пра жыцьцё ў эміграцыі і выпрабаваньні, якія зрабілі яе яшчэ мацнейшай.

💬«Кожны мой рух, кожная справа, кожная раніца — яны маюць такую каштоўнасьць для мяне! Я заўважаю плынь часу, я не хачу губляць ніводнай сэкунды, не хачу неасэнсавана марнаваць час, я хачу ўсё цаніць, праводзіць час зь людзьмі, разумець іх, падтрымліваць»

➡️ Чытайце інтэрв'ю па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.
У Гомелі адкрылася выстава саматканых посцілак. Паглядзіце, якая прыгажосць!

Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі знаёміць з калекцыяй посцілак з уласнага музейнага фонда.

💥У ім захоўваецца больш за 1️⃣0️⃣0️⃣ саматканых посцілак і дываноў!

Паходзяць яны пераважна з Гомельшчыны, а таксама з Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці і датуюцца пераважна 1930-1970-мі гг.

🏃‍♀️🏃🏻Калі вы ў Гомелі — бягом на выставу, бо калі яшчэ будзе магчымасць сфатаграфавацца на самым аўтэнтычным фоне.

📷А як патрапіць ў Гомель магчымасці няма, то паглядзіце фотаздымкі з выставы па спасылцы.
Тут адкрыецца без BPN.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як выхаваць дзіця не толькі задровым, але і разумным?

Цік-ток _Vytoki распавядае пра лайфхак ад нашых продкаў.

Будзьма таксама можа дапамагчы выхаваць дзіця разумным 😉. У нас і рубрыка адпаведная ёсць пад назвай “РАЗУМНЯТЫ”.

Гэта цыкл інтэрактыўных пазнавальных відэаролікаў, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове.

🔅Сезон 1. Матэматыка і час
🔅Сезон 2. Геаграфія Беларусі
🔅Сезон 3. Мая Радзіма Беларусь.
Трэці сезон створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету “Чалавек і свет: мая Радзіма – Беларусь” для 4 класа. Насамрэч цікава будзе не толькі вучням 4-ых класаў, але і ўсім дзецям 7-11 год, і нават дарослым.

🎁Да кожнага выпуска ёсць дадатковыя заданні і цікавосткі.

👉А па гэтай спасылцы знойдзеце Падборку вясёлых і карысных гульняў
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
23 ліпеня 1922 г. стварэнне беларускай мітраполіі

У гэты дзень у праваслаўным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.

Важна разумець, што аўтаномія — не азначае аўтакефалію. Гэта дазвол на шырокую, але не поўную, самастойную дзейнасць на тэрыторыі асобнай дзяржавы.

Ідэя была ў тым, каб паводле канонаў атрымаць права на самастойнае кіраванне ва ўнутраным царкоўным жыцці, захоўваючы пры гэтым сувязь з расійскай і ўкраінскай праваслаўнымі цэрквамі. Падштурхнула да гэтага кроку з’яўленне так званых «абнаўленцаў», якія пэўны час лічыліся бальшавікамі адзінымі легальнымі прадстаўнікамі царкоўнай улады.

Яшчэ ў чэрвені была складзена адозва беларускіх праваслаўных святароў і грамадскіх дзеячаў пад назвай «Заклік да праваслаўных беларусаў», у якой абгрунтоўвалася ідэя надання аўтаноміі беларускай праваслаўнай царкве. Праўда, партыйнае кіраўніцтва не дало дазволу на яе публікацыю.
Вандруем па Палессі

Рушым у напрамку Піншчыны:

🌱 пазнаёмімся з рэшткамі палацава-паркавага ансамбля роду Пуслоўскіх у Песках,

🌱пашпацыруем па маляўнічай экасцежцы ў біялагічным заказніку «Спораўскі»,

🌱наведаем невялічкую вёску Бездзеж з вялікай колькасцю захаванай гістарычнай спадчыны,

🌱даведаемся, што такое «макуха» ды пакаштуем драгічынскіх прысмакаў.

➡️Падрабязней пра цікавосткі Палесся чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.