Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
«Гэта не Джэймс Бонд, а дзве жывыя і вельмі смелыя дзяўчыны». Рэжысёрка Мара Тамковіч – пра затрыманне Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай

Фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры» быў зняты па матывах гісторыі затрымання дзвюх журналістак «Белсату» падчас стрыму з Плошчы перамен у лістападзе 2020-га. Backstage пагутарыў з рэжысёркай пра здымкі фільма і яго гераінь, а таксама новы поўнаметражны фільм пра Кацярыну Андрэеву, які аўтарка ў гэты час здымае ў Польшчы.

💬«Мне здаецца, што для таго, каб мы сапраўды маглі казаць упэўнена пра беларускае кіно — патрэбна перастаць займацца выключэннем кагосьці з гэтага самага кіно! Я буду гучна апладзіраваць любому беларускаму праекту, дзе б ён ні быў зняты. І любому праекту не на беларускія тэмы, які зняты беларускімі рэжысёрамі»

➡️Чытайце інтэрв'ю па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Алігархі, рэкет і піраты — як гандлявалі нашыя продкі

⛵️Падрабязней пра тое, як Полацкае княства стала марской дзяржавай, чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.

📹 Відэа ад цік-ток канала _vytoki
«Мы змаглі за гэты год стварыць куток нашай Беларусі тут, у цэнтры Варшавы»: Музей Вольнай Беларусі адсвяткаваў свой першы дзень народзінаў

Музей ствараўся для захавання памяці аб падзеях 2020-га, але цяпер экспанаты расказваюць і аб вайне ва Украіне, і пра жыццё палітвязняў. Як за год змянілася канцэпцыя праекта, распавяла яго кіраўніца Наталля Задзяркоўская.

🚩Якія вынікі працы за год;
🚩хто павіншаваў музей з Днём нараджэння і што падарылі

👉 Чытайце па спасылцы і глядзіце фотаздымкі са святочнай імпрэзы.
Тут адкрыецца без VPN
📚ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў і відэа, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі😉

🎭«Камедыя Юдзіфі» — самы адважны спектакль Незалежных Купалаўцаў
Аб эксперыментах, шматсэнсовасці польскай рэжысуры і падрыхтаванасці да яе беларускіх гледачоў — у крытычным матэрыяле і ў размове з удзельнікамі пастаноўкі.

▪️«Мэта — не даць дзецям страціць у сабе беларускае»: школа для маленькіх беларусаў адкрылася ў Познані

▪️Лявон Вольскі: Што далей?
У аўтарскай рубрыцы «Мама, не журыся!» на budzma.org Лявон Вольскі піша пра нябачную рысу, да якой мы незаўважна падышлі амаль праз тры гады пасля вядомых падзеяў і пра тое, што нам усім рабіць — тым, хто застаецца ў Беларусі, нягледзячы ні на што, і тым, хто вымушаны быў з’ехаць, каб наблізіць нарэшце тое, чаго мы ўсе чакаем.

▪️Ці варта давяраць вынікам сацыялагічных апытанняў?
Як маніпулююць іх вынікамі, і як праверыць на наяўнасць верагодных маніпуляцыяў? Расказваем у артыкуле.

▪️«Памылка» і перамога Рагнеды
Аповед пра Рагнеду і Уладзіміра — самая старажытная палітычная легенда беларускай гісторыі. У якіх рэдакцыях існуе легенда? Ці ёсць рэальныя падставы ў гэтай гісторыі, ці гэта толькі легенда. Піша Канстанцін Семяновіч.

▪️«Дапамагаеш людзям і атрымліваеш ад гэтага кайф»: як валанцёр з Акрэсціна стварыў беларускую суполку ў Познані

Тэст: пазнай мясціны па малюнку Напалеона Орды

▶️Багдан Хмяльніцкі і яго выбар: чаму Расія? Распавядаем у новым выпуску відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
24 ліпеня 1913 г. завершана паэма «Яна і я»

У гэты дзень Янка Купала скончыў працу над сваёй фальклорна-рамантычнай паэмай «Яна і я». Гэта была трэцяя паэма, якую ён напісаў летам 1913 года, знаходзячыся на хутары Акопы.

Сюжэт распавядае нам аб нялёгкім сялянскім побыце з шэрымі працоўнымі буднямі і рэдкімі святамі. У той час аўтар сур’ёзна займаўся вывучэннем беларускай этнаграфіі, што знайшло сваё адлюстраванне ў творчасці.

Яшчэ недзе з 1910 года ў творчасці Купалы заўважны яўны паварот у бок традыцыі. Яму цікава ўсё паганскае, архаічнае, сялянскае, старасвецкае. Дзякуючы гэтаму твору можам сабе хаця б крыху ўявіць, як жылі нашыя продкі, што думалі, як кахалі, чым пераймаліся.

Упершыню паэма «Яна і я» будзе надрукавана толькі ў 1920 годзе ў мінскай газеце «Беларусь» з падзагалоўкам «У цянётах жыцця».
«Павуцінка ў верасе»: Таццяна Нядбай чытае верш Генадзя Бураўкіна

Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю #незагаснуцьзоркіўнебе.

🚩Сёння ў знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца Таццяна Нядбай чытае верш Генадзя Бураўкіная «Павуцінка ў верасе».

➡️ Глядзіце па спасылцы.

⚡️Падтрымайце беларускае слова праглядамі і лайкамі.

➡️ Падрабязней пра гісторыю СБП і ўдзельнікаў флэш-моба чытайце па спасылцы.
Міністэрства інфармацыі заблакавала найбуйнейшую беларускую інтэрнэт-блібліятэку Kamunikat.org

Доступ да сайта інтэрнэт-блібліятэкі Kamunikat.org абмежаваны рашэннем Міністэрства інфармацыі.

Паведамленне пра гэта з’яўляецца пры спробе зайсці на сайт з Беларусі.

На сёння ў нетрах бібліятэкі захоўваюцца тысячы беларускіх публікацый — кніг, часопісаў, газет, аўдыяфайлаў, якія тычацца Беларусі ці беларусаў.

👉 Чытайце па спасылцы ці па гэтай (без VPN).
Крычаўскія краязнаўцы знайшлі бочку з рэдкага фота часоў акупацыі 😮 Яна і зараз служыць гаспадарам

👀 Аматарамі гісторыі быў знойдзены нямецкі здымак (з прыватнай калекцыі) часоў акупацыі Крычава войскамі Трэцяга Рэйха.

А потым краязнаўчыя росшукі прывялі яшчэ да адной цікавай знаходкі — той самай нямецкай бочкі 🛢, у якой захоўвалася і перавозілася паліва!

Дзе знайшлі і як выглядае?
Тут адкрыецца без VPN.
Зьміцер Вішнёў: Нетутэйшыя — гэта гісторыя «пра ліхія 90-я» ў мастацтве

👉 У Швейцарыі стартавала новая выдавецкая ініцыятыва «33 кнігі для іншай Беларусі».

💭 Ёсьць хроніка пэрформансаў і тэатральных пастановак экспэрымэнтальных п’есаў, сьпіс літаратуры па тэме, тры прадмовы, дзьве рэцэнзіі, багаты ілюстрацыйны матэрыял. Дарэчы, наколькі я ведаю, кніг у праекце будзе нават болей, 33 — лічба ўмоўная і таямнічая. За навінамі праекту можна сачыць на сайце.

💭 Кожны можа бясплатна спампаваць электронную вэрсію анталёгіі на сайце выдавецтва DIAPHANES. Папяровую кнігу можна замовіць там жа з дастаўкай па ўсім сьвеце.

📍 Гутарку цалкам чытайце тут.
Без VPN.
«Мая сяброўка — у беларускім лесе». 🎭 Незвычайны жаночы перформанс Паліны Дабравольскай

◾️«Усё спачатку. І смерць, і рэвалюцыя, і эвалюцыя, і слёзы, і праполка магіл, выдаленне пустазелля, якім зарастаюць надмагіллі. <...> У любым выпадку ўсё пачнецца спачатку. Я, маё дзіця, мой чамадан, мае могілкі, зарослыя лесам. Дзе блукаюць тысячы душ».◾️

Cпектакль «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне замест мяча» рэжысёркі Паліны Дабравольскай прадставіла 20 чэрвеня міжнародная каманда з беларускіх, польскіх і ўкраінскіх акцёрак у межах фестывалю INEX ФЭСТ у Варшаве.

Пастаноўку з-за яе паэтычнай формы можна назваць сучасным беларускім арт-хаусам, які, з аднаго боку, трэба паглядзець усім, а з іншага — зразумее яго не кожны.

🔻 Чаму так
🔻 На чым выбудавана сцэнічнае апавяданне
🔻 Як спектакль расказвае пра патрыярхат і сэксізм

👉 Чытайце ў аглядзе Наталлі Міхаліны Скарынкі.
Тут без VPN.
🤯 Кастусь Каліноўскі знік са спісу знакавых персон для Гродна

Гэта адбылося па чарговым даносе так званай інфаказачкі, прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Цяпер яна патрабуе разабрацца з Тадэвушам Касцюшкам.

🟥 Бондарава незадаволеная пільнасцю дзяржаўных чыноўнікаў, якія «прыбралі аднаго тэрарыста», але «пакідаюць другога».

У чым "вінаваты" Касцюшка? Што ён "забраў у простых беларускіх сялян"? ⤵️

Распавядаем.
🔺Тут можна чытаць без VPN.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma