Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
23.8K photos
358 videos
8 files
18.3K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
Наста Дашкевіч: «Разрываецца маё сэрца за Змітра, праз усе ягоныя пакуты, праз слёзы дзяцей, якія яго чакалі...»

20 ліпеня адзначае дзень народзінаў Зміцер Дашкевіч. Ён мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

💭 «Каб жа ж я ведала, як яму можна дапамагчы — аддала б усё, каб дапамагчы і ні разу б не вагалася. Бо чалавек — заўжды каштоўнасць. А родны чалавечак — найвялікшая каштоўнасць. А мой муж — для мяне цэлы сусвет. З днём народзінаў, каханы!», - піша Наста Дашкевіч.

Чытайце без VPN.

📩 Падтрымаць: Жодзіна, вул. Савецкая 22А, Турма N8, 222160, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч.
Сябры!

Мы змянілі назву нашага тэлеграм-канала і ID. Тэлеграм-канал з назвай “Будзьма беларусамі!” не ўваходзіць у спіс “экстрэмісціх”. На яго можна падпісвацца, чытаць і рэкамендаваць сябрам.

Культура - наш падмурак. Таму мы кожны дзень працягваем гаварыць пра розныя яе аспекты - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Мы заўсёды на сувязі праз наш тэлеграм-бот. Калі вам ёсць, чым падзяліцца, што прапанваць ці спытаць, пішыце на @BudzmaSuviaz_Bot

🤍❤️🤍Заставайцеся разам з намі!
🫂 Падтрымліваем блізкіх правільна: 5 парадаў

Калі вы таксама сутыкаецеся з сітуацыямі, у якіх не ведаеце, што сказаць, каб дапамагчы, гэты матэрыял для вас.

Мы прапануем 5 крокаў, як правільна падтрымаць чалавека:

🤍 Пазітыўная фармулёўка
🤍 Прыцягванне ўвагі
🤍 Словы-крылы
🤍 Пазітыўная карцінка будучыні
🤍 Шлях

👉 Падрабязней пра кожны з этапаў чытайце тут ці тут (без VPN).
⚡️ТЭСТ: пазнай мясціны па малюнку Напалеона Орды

Знакаміты беларускі мастак Напалеон Орда шмат вандраваў па Беларусі. Ён зрабіў незлічоную колькасць замалёвак 🎨 і эцюдаў краявідаў, славутых мясцін ды архітэктурных помнікаў.

☝️Першапачатковы выгляд многіх шэдэўраў беларускага дойлідства вядомы нам менавіта дзякуючы ягоным малюнкам! 

А ці здолееце вы пазнаць мясціны па творах Напалеона Орды? 🔍 Давайце праверым!

☑️ Прайдзіце тэст для вандроўнікаў па Беларусі ад «Будзьма!»

👉 тут без VPN
🔱🔥 Багдан Хмяльніцкі і яго выбар. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Багдана Хмяльніцкага ў Расіі дагэтуль лічаць суаўтарам “інтэграцыі” паміж казацкай дзяржавай ды Масковіяй, так званага “ўз'яднання” Украіны і Расіі – па выніку Пераяслаўскай рады ✍️ ў 1654 годзе.

🔻 Як так атрымалася?
🔻Ці сапраўды Хмяльніцкі аддаў Украіну маскоўскаму цару?
🔻Ці магло быць па-іншаму?
🔻Урэшце, што такое Рускае Княства і праект перазагрузкі Рэчы Паспалітай?

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
21 ліпеня 1930 г. арыштаваныя Ластоўскі і Некрашэвіч

Затрыманне Вацлава Ластоўскага і Сцяпана Некрашэвіча адбылося на параходзе «Табольск» на рацэ Обі, дзе тыя займаліся вывучэннем побыту беларусаў у Сібіры. Так пачыналася справа няіснага «Саюза вызвалення Беларусі».

Годам раней, у кастрычніку 1929 года, Вацлава Ластоўскага і Сцяпана Некрашэвіча пазбавілі пасадаў у Акадэміі навук за тое, што яны друкавалі антысавецкіх аўтараў у выданнях установы. У прыватнасці — Яна Станкевіча. А ў снежні 1930 года, калі навукоўцы будуць ужо ў зняволенні, іх пазбавяць яшчэ і статусу акадэмікаў.

У выніку і Вацлаў Ластоўскі, і Сцяпан Некрашэвіч будуць асуджаныя на высылку. Некрашэвіч будзе накіраваны ў горад Сарапул Удмурцкай АССР, а Ластоўскага адправяць у Саратаў. Першага паўторна арыштуюць у канцы 1937 года, прывязуць у Мінск, дзе і расстраляюць. Другога арыштуюць летам 1937 года і расстраляюць у студзені 1938 года ў Саратаве.

Абодва дзеячы зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускай навукі.
«Ручнікі»: Сабіна Брыло чытае верш Веры Вярбы


У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi.
"Пакажы, Алёна, броды земляку,
дзе тут пераехаць на канi раку?"
...

Вядомыя ледзь не кожнаму беларусу з дзяцінства радкі, пакладзеныя на песню, належаць паэтцы Веры Вярбе. Сёння гэты верш чытае паэтка і журналістка Сабіна Брыло.

🚩Запіс зроблены ў межах адмысловага флэшмобу да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў. Верш стаў яшчэ адной старонкай паэтычнай відэа-хрэстаматыі #незагаснуцьзоркіўнебе.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

⚡️Падтрымайце беларускае слова праглядамі і лайкамі.

➡️ Падрабязней пра гісторыю СБП і ўдзельнікаў флэш-моба чытайце па спасылцы.
📢 Зміцер Вайцюшкевіч з летнім канцэртам у Вільні

З праграмай «Лепшае да Дня народзінаў!» Віншуем і самі атрымліваем асалоду!

📌 26 ліпеня 2023
📌 19:00 (дзверы 18:30)
📌 Дом легенд. Subačiaus g, 15/2, Vilnius

Кошт: 19 еўра

🔗 Квіткі па спасылцы
❗️Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 22-23 ліпеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся 😉, як цікава і з карысцю правесці выходныя, Budzma.org падкажа!

🎭🏇🎶 Шмат гістарычных дзеяў, фэст ежы, выставы, майстар-класы і канцэрты — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!

👉 Афіша імпрэз на 22-23 ліпеня.
Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📣 А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»!
У Варшаве пройдзе з’езд беларускіх кінематаграфістаў 🎞 Чаго чакаць ад гэтай падзеі?

Арганізатар - Belarusian Filmmakers’ Network (BFN), а мэты падзеі выглядаюць звышамбіцыйна — аб’яднаць беларускіх кінематаграфістаў у адзіную супольнасць і пачаць ствараць агульную стратэгію развіцця нацыянальнага кіно.

Дык што ў сваю чаргу BFN прапануе беларускім кінематаграфістам?
Што адбудзецца падчас варшаўскага з’езда?
Ці не варта BFN і BIFA аб’яднацца?

Пра гэта і іншае «Будзьма!» распытала сустваральніка BFN Леаніда Каліценю.

👉 Чытайце гутарку па спасылцы (тут - без VPN).
Цімафей Акудовіч: Выкрасліць нязручныя для сістэмы моманты з беларускай гісторыі, відавочна, не атрымаецца

Сёлета ў школах 👨‍🏫 з’явяцца два факультатывы, якія датычаць беларускай гісторыі: «Святыні роднага краю» для 9-10 класаў і «Духоўная спадчына Беларусі (IX ст. — 1569 год)» — для 6-х.

📍З якімі мэтамі ўводзяцца новыя факультатывы, што з гэтага наогул атрымаецца, «Салідарнасць» абмеркавала з гісторыкам, кіраўніком праекта «Беларускія магістраты» Цімафеем Акудовічам.

💭 Выкрасліць нязручныя моманты, відавочна, не атрымаецца. У нас ужо аднойчы іх цалкам выкраслілі, у 1930-я гады, супержорсткім спосабам. І што? І нічога — хоць і не ўсё цалкам, і з пэўным спазненнем, і мы дагэтуль пакутуем ад гэтага, — але так ці інакш, выкрасленае вяртаецца.

🔺 Чытайце гутарку.
Тут без VPN.
🚗 Што паглядзець на Піншчыне: маршрут на выходныя

Працягваем спазнаваць палескія абшары. Сёння рушым у напрамку Піншчыны.

Тут мы пабачым ⤵️

🔺закінуты барочны храм ХVIII стагоддзя, да якога дабіраецца далёка не кожны вандроўнік,
🔺выкшталцоны прыклад неаготыкі — капліцу-пахавальню Ажэшкаў,
🔺пазнаёмімся з роднымі мясцінамі ды мастацкай спадчынай выбітнага мастака і кампазітара Напалеона Орды, наведаўшы ягоную родавую сядзібу ды музей у Варацэвічах,
🔺раённы цэнтр Іванава,
🔺завітаем да колішніх уладанняў Пінскага езуіцкага калегіума ў вёсцы Дубае.

Цікава?

Тады паехалі!😊
Тут
адкрыецца без VPN.
Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі атрымаў дапамогу і аднаўляе працу ўсіх секцый

✍️ Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто звярнуўся з прапановамі дапамогі, бо выявілася, што Кангрэс – гэта сапраўды важная з’ява для беларускай навукі, для беларускага грамадства, для нашай супольнасці.

Чарговы Кангрэс запланаваны на 22-24 верасня ў Гданьску. 

🔺 Падрабязней тут ці тут (без VPN)
«Пазакласнае чытанне». З’явілася першае беларускае камедыйна-літаратурнае відэашоу

У пілотным выпуску абмяркоўваюць антыўтопію «Мова» 📕 Віктара Марціновіча.

Агляд ад Мішы Ільіна, Макса Канавала, Антона Дзюбайлы і Андрэя Райна сапраўды суб’ектыўны — на тое гэта і стэндап, канечне. Ад крэпкіх жартаў на мяжы фолу да іроніі, часам з’едлівай.

👉 Чытайце цалкам па спасылцы.
(Па гэтай без VPN)
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma