Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
23.5K photos
346 videos
8 files
18K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
У Варшаве пройдзе з’езд беларускіх кінематаграфістаў 🎞 Чаго чакаць ад гэтай падзеі?

Арганізатар - Belarusian Filmmakers’ Network (BFN), а мэты падзеі выглядаюць звышамбіцыйна — аб’яднаць беларускіх кінематаграфістаў у адзіную супольнасць і пачаць ствараць агульную стратэгію развіцця нацыянальнага кіно.

Дык што ў сваю чаргу BFN прапануе беларускім кінематаграфістам?
Што адбудзецца падчас варшаўскага з’езда?
Ці не варта BFN і BIFA аб’яднацца?

Пра гэта і іншае «Будзьма!» распытала сустваральніка BFN Леаніда Каліценю.

👉 Чытайце гутарку па спасылцы (тут - без VPN).
Цімафей Акудовіч: Выкрасліць нязручныя для сістэмы моманты з беларускай гісторыі, відавочна, не атрымаецца

Сёлета ў школах 👨‍🏫 з’явяцца два факультатывы, якія датычаць беларускай гісторыі: «Святыні роднага краю» для 9-10 класаў і «Духоўная спадчына Беларусі (IX ст. — 1569 год)» — для 6-х.

📍З якімі мэтамі ўводзяцца новыя факультатывы, што з гэтага наогул атрымаецца, «Салідарнасць» абмеркавала з гісторыкам, кіраўніком праекта «Беларускія магістраты» Цімафеем Акудовічам.

💭 Выкрасліць нязручныя моманты, відавочна, не атрымаецца. У нас ужо аднойчы іх цалкам выкраслілі, у 1930-я гады, супержорсткім спосабам. І што? І нічога — хоць і не ўсё цалкам, і з пэўным спазненнем, і мы дагэтуль пакутуем ад гэтага, — але так ці інакш, выкрасленае вяртаецца.

🔺 Чытайце гутарку.
Тут без VPN.
🚗 Што паглядзець на Піншчыне: маршрут на выходныя

Працягваем спазнаваць палескія абшары. Сёння рушым у напрамку Піншчыны.

Тут мы пабачым ⤵️

🔺закінуты барочны храм ХVIII стагоддзя, да якога дабіраецца далёка не кожны вандроўнік,
🔺выкшталцоны прыклад неаготыкі — капліцу-пахавальню Ажэшкаў,
🔺пазнаёмімся з роднымі мясцінамі ды мастацкай спадчынай выбітнага мастака і кампазітара Напалеона Орды, наведаўшы ягоную родавую сядзібу ды музей у Варацэвічах,
🔺раённы цэнтр Іванава,
🔺завітаем да колішніх уладанняў Пінскага езуіцкага калегіума ў вёсцы Дубае.

Цікава?

Тады паехалі!😊
Тут
адкрыецца без VPN.
Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі атрымаў дапамогу і аднаўляе працу ўсіх секцый

✍️ Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто звярнуўся з прапановамі дапамогі, бо выявілася, што Кангрэс – гэта сапраўды важная з’ява для беларускай навукі, для беларускага грамадства, для нашай супольнасці.

Чарговы Кангрэс запланаваны на 22-24 верасня ў Гданьску. 

🔺 Падрабязней тут ці тут (без VPN)
«Пазакласнае чытанне». З’явілася першае беларускае камедыйна-літаратурнае відэашоу

У пілотным выпуску абмяркоўваюць антыўтопію «Мова» 📕 Віктара Марціновіча.

Агляд ад Мішы Ільіна, Макса Канавала, Антона Дзюбайлы і Андрэя Райна сапраўды суб’ектыўны — на тое гэта і стэндап, канечне. Ад крэпкіх жартаў на мяжы фолу да іроніі, часам з’едлівай.

👉 Чытайце цалкам па спасылцы.
(Па гэтай без VPN)
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
22 ліпеня 1918 г. фармуецца трэці ўрад БНР

Трэці ўрад БНР на чале з Іванам Серадой быў створаны на наступны дзень пасля таго, як Раман Скірмунт падаў у адстаўку. Кіраўнік другога ўрада БНР займаў сваю пасаду менш за месяц — з 9 ліпеня 1918 года. Тады паралельна існаваў яшчэ ўрад Язэпа Варонкі.

У сфармаваным трэцім урадзе Іван Серада заняў пасаду старшыні Народнага Сакратарыята, а таксама стаў народным сакратаром замежных спраў.

Праўда, і гэты ўрад доўга не пратрымаўся, бо ўжо 11 лістапада 1918 года Іван Серада страціў сваю пасаду па абвінавачанні ў дзеяннях, якія былі некарыснымі для рады супольна з Мінскім губернскім земствам. Быў сфармаваны новы ўрад на чале з Антонам Луцкевічам, дзе той зойме пасады Серады.

Антон Луцкевіч зменіць назву Народны Сакратарыят на Раду Народных Міністраў БНР (або проста Раду Міністраў БНР) і адпаведна сам стане старшынёй Рады Міністраў, то-бок прэм’ер-міністрам, а таксама міністрам замежных спраў.

👉Чытайце па тэме: Хто стаяў ля штурвала БНР і чаму ўсё так выйшла?
У падтрымку Максіма Знака беларусы запісалі яго песню і зрабілі музычны кліп

Максім Знак – адвакат, які зараз знаходзіцца за кратамі за тое, што імкнуўся зрабіць Беларусь дэмакратычнай. Яго асудзілі на 10 гадоў калоніі.

У зняволенні ён шмат чытае і займаецца творчасцю – піша вершы, песні і кнігі.

Песню «Будзе Дзень» Максім Знак напісаў у 2020 годзе і выканаў яе на гітары. Са словаў ягонага бацькі, Максім і дагэтуль працягвае верыць, што «будзе дзень!». Падпісанты грамадскай кампаніі «Годна» запісалі кавер на песню Максіма.

💌Падтрымайце Максіма лістамі: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба. Знаку Максіму Аляксандравічу
«Час для радасьці прыйдзе». Вялікая размова з мастачкай Нікай Сандрас

Ніка расказала пра спробу выехаць зь Беларусі перад арыштам мужа, дабрачынную працу ў польскім госьпісе, псыхалягічныя траўмы беларускіх дзяцей-эмігрантаў і патлумачыла, чаму яна захоўвае аптымізм, нягледзячы на мноства праблем.

Ніка Сандрас мае польскія і грэцкія карані. Год жыве ў Гданску. Пасьля таго, як у Беларусі адбудуцца перамены, марыць жыць на дзьве краіны. «Радыё Свабода» пагаварыла зь ёй пра жыцьцё ў эміграцыі і выпрабаваньні, якія зрабілі яе яшчэ мацнейшай.

💬«Кожны мой рух, кожная справа, кожная раніца — яны маюць такую каштоўнасьць для мяне! Я заўважаю плынь часу, я не хачу губляць ніводнай сэкунды, не хачу неасэнсавана марнаваць час, я хачу ўсё цаніць, праводзіць час зь людзьмі, разумець іх, падтрымліваць»

➡️ Чытайце інтэрв'ю па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.
У Гомелі адкрылася выстава саматканых посцілак. Паглядзіце, якая прыгажосць!

Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі знаёміць з калекцыяй посцілак з уласнага музейнага фонда.

💥У ім захоўваецца больш за 1️⃣0️⃣0️⃣ саматканых посцілак і дываноў!

Паходзяць яны пераважна з Гомельшчыны, а таксама з Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці і датуюцца пераважна 1930-1970-мі гг.

🏃‍♀️🏃🏻Калі вы ў Гомелі — бягом на выставу, бо калі яшчэ будзе магчымасць сфатаграфавацца на самым аўтэнтычным фоне.

📷А як патрапіць ў Гомель магчымасці няма, то паглядзіце фотаздымкі з выставы па спасылцы.
Тут адкрыецца без BPN.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як выхаваць дзіця не толькі задровым, але і разумным?

Цік-ток _Vytoki распавядае пра лайфхак ад нашых продкаў.

Будзьма таксама можа дапамагчы выхаваць дзіця разумным 😉. У нас і рубрыка адпаведная ёсць пад назвай “РАЗУМНЯТЫ”.

Гэта цыкл інтэрактыўных пазнавальных відэаролікаў, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове.

🔅Сезон 1. Матэматыка і час
🔅Сезон 2. Геаграфія Беларусі
🔅Сезон 3. Мая Радзіма Беларусь.
Трэці сезон створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету “Чалавек і свет: мая Радзіма – Беларусь” для 4 класа. Насамрэч цікава будзе не толькі вучням 4-ых класаў, але і ўсім дзецям 7-11 год, і нават дарослым.

🎁Да кожнага выпуска ёсць дадатковыя заданні і цікавосткі.

👉А па гэтай спасылцы знойдзеце Падборку вясёлых і карысных гульняў
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma