Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
23.8K photos
358 videos
8 files
18.3K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
Больш за 8 000 пісьменнікаў патрабуюць спыніць выкарыстанне іх твораў без дазволу ў праграмах штучнага інтэлекту

Сярод тых, хто падпісаў ліст да кіраўніцтва кампаній, што займаюцца штучным інтэлектам, — прэзідэнтка Амерыканскага ПЭН-клуба Джэніфер Іган, канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд, французскі аўтар Марк Леві.

👉Чаму гэтае пытанне мае асаблівую актуальнасць, чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.
«Памылка» і перамога Рагнеды

☝️Гісторыя Рагнеды і Уладзіміра — самая старажытная палітычная легенда беларускай гісторыі.

Гэта легенда вядомая ў дзвюх рэдакцыях: кароткай з «Аповесці мінулых часоў» (запіс пад 980 г.), напісанай у 1110-я гады, і пашыранай, змешчанай у Лаўрэнцьеўскім летапісе, створаным у XIV ст.

Кароткая рэдакцыя пісьмова зафіксавала вусны пераказ падзей, якія адбываліся на 120 гадоў раней, а працяглы аповед, змешчаны пад 1128 г., меў на мэце растлумачыць прычыны зацятай варожасці паміж полацкімі і кіеўскімі князямі.

Падрабязней пра тое:

у чым была «памылка» Рагнеды

ці сапраўды ўсё гэта было

і як паўстала першая беларуская дзяржава

👉чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
20 ліпеня 1492 г. Аляксандр Ягелончык стаў гаспадаром ВКЛ

У гэты дзень вялікім князем літоўскім стаў Аляксандр Ягелончык, а ў снежні 1501 года ён стане яшчэ і польскім каралём.

Месяцам раней, у чэрвені 1492 года, памёр ягоны бацька — Казімір IV Ягелончык. Гэта быў апошні гаспадар ВКЛ, які гаварыў на балцкай мове. Ён яшчэ ў 1484 годзе прызначыў свайго чацвёртага сына спадкаемцам.

Нарадзіўся Аляксандр Ягелончык у 1461 годзе ў Кракаве. Адукацыю атрымаў у знакамітага польскага гісторыка і каталіцкага іерарха Яна Длугаша.

У 1492 годзе выдаў прывілей, якім абавязаўся не прымаць важныя рашэнні толькі са згоды паноў-рады. Гэты прывілей развіваў ідэі, закладзеныя ў прывілеі Казіміра IV Ягелончыка. Фактычна гэта быў прадвеснік Статутаў ВКЛ.

Менавіта пры Аляксандры Ягелончыку была адноўленая персанальная унія ВКЛ і Польскага каралеўства, якая перарвалася на 10 гадоў. Быў жанаты з дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча Аленай.
Памёр у 1506 годзе пасля працяглай хваробы ва ўзросце 45 гадоў.
«Дапамагаеш людзям і атрымліваеш ад гэтага кайф»: як валанцёр з Акрэсціна стварыў беларускую суполку ў Познані

Што рабіць, калі апынуўся ў чужой краіне з адным заплечнікам, пазбаўлены магчымасці вярнуцца?

Як арандаваць жыллё без грошай у кішэні, дзе знайсці працу і як не звар’яцець ад адзіноты?

Якія мерапрыемствы важна арганізоўваць для беларусаў за мяжой?

Пагаварылі пра гэта з уладальнікам агенцтва нерухомасці для беларусаў у Познані, актывістам беларускай дыяспары Яўгенам Карнееўцам.

💬 Яўген Карнеевец: «Цяпер беларуская культура ў выгнанні. Задача тых, хто жыве тут, — падтрымліваць нацыю, пакуль яна раскідана па розных краінах. Традыцыі, культурныя асаблівасці, якія ў Беларусі знішчылі, зараз прарастаюць за мяжой. Калі-небудзь усё зменіцца, і мы здолеем вярнуць іх на радзіму».

➡️Чытайце па спасылцы.

Тут адкрыецца без VPN.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь — краіна нобеляў

Не кожны народ можа пахваліцца наяўнасцю нобелеўскіх лаўрэатаў, а ў беларусаў іх ажно 2!

📍Пачытайце цікавыя артыкулы пра нашых нобелеўскіх лаўрэатаў:

10 фактаў пра Алеся Бяляцкага

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч: «Украінцы абараняюць усіх нас, нашу будучыню»

Святлана Алексіевіч: «Лічу Бяляцкага міфалагічнай фігурай беларускай барацьбы»

Музей Нобелеўскага лаўрэата

📽Відэа цік-ток канала _Vytoki
📢 Вольны Беларускі ўніверсітэт запрашае на анлайн-курсы падчас вакацый

Чаму варта:
🧷 гэта бясплатна
🧷 разнастайныя тэмы
🧷 анлайн
🧷 Выкладчыкі — эксперты ў сваіх галінах
🧷 сертыфікат па заканчэнні
🧷 можна захоўваць ананімнасць падчас навучання.

Прыём заявак: да 23 ліпеня.

📍 На якія тэмы будуць курсы і дзе падаць заяўку - чытайце па спасылцы.
(тут адкрыецца без VPN).
Наста Дашкевіч: «Разрываецца маё сэрца за Змітра, праз усе ягоныя пакуты, праз слёзы дзяцей, якія яго чакалі...»

20 ліпеня адзначае дзень народзінаў Зміцер Дашкевіч. Ён мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

💭 «Каб жа ж я ведала, як яму можна дапамагчы — аддала б усё, каб дапамагчы і ні разу б не вагалася. Бо чалавек — заўжды каштоўнасць. А родны чалавечак — найвялікшая каштоўнасць. А мой муж — для мяне цэлы сусвет. З днём народзінаў, каханы!», - піша Наста Дашкевіч.

Чытайце без VPN.

📩 Падтрымаць: Жодзіна, вул. Савецкая 22А, Турма N8, 222160, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч.
Сябры!

Мы змянілі назву нашага тэлеграм-канала і ID. Тэлеграм-канал з назвай “Будзьма беларусамі!” не ўваходзіць у спіс “экстрэмісціх”. На яго можна падпісвацца, чытаць і рэкамендаваць сябрам.

Культура - наш падмурак. Таму мы кожны дзень працягваем гаварыць пра розныя яе аспекты - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Мы заўсёды на сувязі праз наш тэлеграм-бот. Калі вам ёсць, чым падзяліцца, што прапанваць ці спытаць, пішыце на @BudzmaSuviaz_Bot

🤍❤️🤍Заставайцеся разам з намі!
🫂 Падтрымліваем блізкіх правільна: 5 парадаў

Калі вы таксама сутыкаецеся з сітуацыямі, у якіх не ведаеце, што сказаць, каб дапамагчы, гэты матэрыял для вас.

Мы прапануем 5 крокаў, як правільна падтрымаць чалавека:

🤍 Пазітыўная фармулёўка
🤍 Прыцягванне ўвагі
🤍 Словы-крылы
🤍 Пазітыўная карцінка будучыні
🤍 Шлях

👉 Падрабязней пра кожны з этапаў чытайце тут ці тут (без VPN).
⚡️ТЭСТ: пазнай мясціны па малюнку Напалеона Орды

Знакаміты беларускі мастак Напалеон Орда шмат вандраваў па Беларусі. Ён зрабіў незлічоную колькасць замалёвак 🎨 і эцюдаў краявідаў, славутых мясцін ды архітэктурных помнікаў.

☝️Першапачатковы выгляд многіх шэдэўраў беларускага дойлідства вядомы нам менавіта дзякуючы ягоным малюнкам! 

А ці здолееце вы пазнаць мясціны па творах Напалеона Орды? 🔍 Давайце праверым!

☑️ Прайдзіце тэст для вандроўнікаў па Беларусі ад «Будзьма!»

👉 тут без VPN
🔱🔥 Багдан Хмяльніцкі і яго выбар. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Багдана Хмяльніцкага ў Расіі дагэтуль лічаць суаўтарам “інтэграцыі” паміж казацкай дзяржавай ды Масковіяй, так званага “ўз'яднання” Украіны і Расіі – па выніку Пераяслаўскай рады ✍️ ў 1654 годзе.

🔻 Як так атрымалася?
🔻Ці сапраўды Хмяльніцкі аддаў Украіну маскоўскаму цару?
🔻Ці магло быць па-іншаму?
🔻Урэшце, што такое Рускае Княства і праект перазагрузкі Рэчы Паспалітай?

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
21 ліпеня 1930 г. арыштаваныя Ластоўскі і Некрашэвіч

Затрыманне Вацлава Ластоўскага і Сцяпана Некрашэвіча адбылося на параходзе «Табольск» на рацэ Обі, дзе тыя займаліся вывучэннем побыту беларусаў у Сібіры. Так пачыналася справа няіснага «Саюза вызвалення Беларусі».

Годам раней, у кастрычніку 1929 года, Вацлава Ластоўскага і Сцяпана Некрашэвіча пазбавілі пасадаў у Акадэміі навук за тое, што яны друкавалі антысавецкіх аўтараў у выданнях установы. У прыватнасці — Яна Станкевіча. А ў снежні 1930 года, калі навукоўцы будуць ужо ў зняволенні, іх пазбавяць яшчэ і статусу акадэмікаў.

У выніку і Вацлаў Ластоўскі, і Сцяпан Некрашэвіч будуць асуджаныя на высылку. Некрашэвіч будзе накіраваны ў горад Сарапул Удмурцкай АССР, а Ластоўскага адправяць у Саратаў. Першага паўторна арыштуюць у канцы 1937 года, прывязуць у Мінск, дзе і расстраляюць. Другога арыштуюць летам 1937 года і расстраляюць у студзені 1938 года ў Саратаве.

Абодва дзеячы зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускай навукі.
«Ручнікі»: Сабіна Брыло чытае верш Веры Вярбы


У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi.
"Пакажы, Алёна, броды земляку,
дзе тут пераехаць на канi раку?"
...

Вядомыя ледзь не кожнаму беларусу з дзяцінства радкі, пакладзеныя на песню, належаць паэтцы Веры Вярбе. Сёння гэты верш чытае паэтка і журналістка Сабіна Брыло.

🚩Запіс зроблены ў межах адмысловага флэшмобу да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў. Верш стаў яшчэ адной старонкай паэтычнай відэа-хрэстаматыі #незагаснуцьзоркіўнебе.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

⚡️Падтрымайце беларускае слова праглядамі і лайкамі.

➡️ Падрабязней пра гісторыю СБП і ўдзельнікаў флэш-моба чытайце па спасылцы.
📢 Зміцер Вайцюшкевіч з летнім канцэртам у Вільні

З праграмай «Лепшае да Дня народзінаў!» Віншуем і самі атрымліваем асалоду!

📌 26 ліпеня 2023
📌 19:00 (дзверы 18:30)
📌 Дом легенд. Subačiaus g, 15/2, Vilnius

Кошт: 19 еўра

🔗 Квіткі па спасылцы
❗️Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 22-23 ліпеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся 😉, як цікава і з карысцю правесці выходныя, Budzma.org падкажа!

🎭🏇🎶 Шмат гістарычных дзеяў, фэст ежы, выставы, майстар-класы і канцэрты — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!

👉 Афіша імпрэз на 22-23 ліпеня.
Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📣 А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»!