Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
У Вільні адкрываецца выстава «Вязьмо» Кацярыны Пікірэні

Праект «Вязьмо» даследуе эстэтычную і містычную складовыя беларускіх літар, спрабуе намацаць мяжу, на якой знак пачынае перарастаць у абстрактны ўзор.

☝️Гэты графічны эксперымент прысвечаны трывожнай сувязі з бабулямі, наймагутнейшымі полюсамі радаводаў.

«Вязьмо» не толькі пра любоў і памяць, але таксама пра сузалежнасць, разгубленасць і супярэчлівы досвед. А найперш — пра гаючую сілу ўчаснага вандалізма, бо памяць немагчыма зберагчы, не параніўшы яе.

📅Дата: 21 ліпеня 2023
Час: 18:30
📍Месца: Беларускі Віленскі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20, Вільня)

Выстава працягнецца два месяцы.

👉Падрабязней пра праект «Вязьмо» чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
📚Выйшла кніга пра гісторыю Мінскага турэмнага замка і ўцёкі з яго. Зараз замак — СІЗА № 1 або «Валадарка»

💬«Перад вамі кніга, якая ўводзіць у навуковае абарачэнне новыя дакументы і руйнуе старыя міфы. У тым ліку і пра тое, што «Пішчалаўскі замак» — адна з самых надзейных турмаў свету, з якой яшчэ нікому не ўдавалася ўцячы...

Як часта ў турме мяняліся начальнікі? Як былі пакараныя зняволеныя за ўцёкі і як ахоўнікі? Якія ўцёкі можна назваць класічнымі, а якія самымі недарэчнымі? Якія ўцёкі былі самымі масавымі? Ці былі шчасліўчыкі, якіх не злавілі? Ці былі зняволеныя, якім удалося двойчы ўцячы з мінскай турмы? Адказы на старонках гэтай кнігі»
, — абяцае аўтар кнігі Зміцер Дрозд, гісторык і архівіст.

☝️Кніга выйшла ў выдавецтве Рамана Цымберава накладам усяго ў 99 асобнікаў.

👉Падрабязней пра кнігу і дзе яе можна замовіць чытайце тут. Чытаць без VPN можна тут.
🤗Створаны электронны беларускі голас

На сайце «Беларускі N-корпус» з’явіўся сінтэзатар беларускага маўлення. Ён пакуль працуе ў тэставым рэжыме.

❗️Распрацоўшчыкі «Фанетычнага канвертару і сінтэзу маўлення» шукаюць зараз дыктараў з добрым голасам і правільным фанетычным маўленнем для супрацоўніцтва.

🔻Для чаго гэта ўсё зроблена?

🔻І як працуе электронны беларускі голас?

👉Чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.
Ці варта давяраць вынікам сацыялагічных апытанняў?

☝️Нават самая неверагодная прапаганда трапляе ў масавую свядомасць і з часам можа пераўтварацца ў трэнды...

Інфармацыйная прастора апошнія некалькі дзясяткаў год пераўтварылася ў моцны інструмент па ўздзеянні на масавую свядомасць. Настолькі магутны і ўсеабдымны, што ягоная вартасць для палітыкаў даўно па значнасці пераўзышла сістэму адукацыі ды іншыя падобныя істытуцыі па «выхаванні грамадзянаў».

🔻Ці варта давяраць сацыялагічным апытанням?

🔻Як маніпулююць іх вынікамі?

🔻Як праверыць на наяўнасць верагодных маніпуляцыяў?

👉Расказваем у нашым артыкуле. Чытаць без VPN можна тут.
🤗Як патрапіць у беларускі Праванс

Лавандавыя палі — візітная картка Францыі. Сюды едуць тысячы людзей, гатовыя плаціць сотні еўра проста за магчымасць зрабіць сэлфі або зладзіць фотасесію на фоне прыгожых кветак.

☝️Але сёння можна перанесціся ў Праванс і без «шэнгена» у пашпарце.

💥Лавандавыя палі ўжо ёсць і ў Беларусі.

Спрадвеку лаванду вырошчваюць для нарыхтоўкі лекаў, запраў. Сёння фіялетавая кветка таксама актыўна выкарыстоўваецца чалавекам, але яна стала дадаткова несці дэкаратыўную мэту — у лавандавых палях усё часцей арганізоўваюць сямейныя, дзіцячыя фотаздымкі і love story.

👉Дзе ў нашай краіне мы можам скарыстацца магчымасцю, каб убачыць гэты цуд на ўласныя вочы? Чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
Лявон Вольскі: ШТО ДАЛЕЙ?

✍️У аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org Лявон Вольскі піша пра нябачную рысу, да якой мы незаўважна падышлі амаль праз тры гады пасля вядомых падзеяў і пра тое, што нам усім рабіць — тым, хто застаецца ў Беларусі, нягледзячы ні на што, і тым, хто вымушаны быў з’ехаць, каб наблізіць нарэшце тое, чаго мы ўсе чакаем.

💬І вось цяпер мы падыходзім да фінальнае рысы. Што за ўсім гэтым? За паламанымі лёсамі, ахвярамі (у тым ліку, і чалавечымі), гераічнымі ўчынкамі і самаахвярнасьцю?

Няўжо ўсё зноў суцішыцца, заціхне, зьмярцьвее? Няўжо тыя, хто зьехаў, паступова абрастуць новымі знаёмствамі і сябрамі, новай маёмасьцю, новымі мовамі, новым жыцьцём і забудуцца на сваё беларускае жыцьцё як на трывожны (часам і страшны!) сон?...

👉Чытайце па
спасылцы.
А па
гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
19 ліпеня 1957 г. памерла Марыя Іваноўская

Кожны літоўскі школьнік ведае сёння выбітную пісьменніцу Ладзіну Пяледу. Пад гэтым псеўданімам пісалі свае творы дзве сястры — Сафія і Марыя з роду Іваноўскіх.

Марыя нарадзілася ў 1872 годзе і была малодшай з сёстраў. Пісала з 17 гадоў — спачатку вершы, потым прозу на польскай мове. Пазней пачала ствараць тэксты на літоўскай мове. Таксама добра ведала і мову беларускую.

У 1898–1926 гадах сёстры пісалі пад агульным псеўданімам Lazdynų Pelėda, літаральна Сава з Ляшчыны. У 1926 годзе Сафія пайшла з жыцця. Пасля смерці сястры Марыя падпісвала ўжо свае творы ўласным імем.

У 1903 годзе, будучы значна старэйшай па ўзросце, Марыя Іваноўская стала жонкай Вацлава Ластоўскага. Але перад Першай сусветнай вайной пара распадзецца. Ад гэтага шлюбу будзе дзве дачкі — Ганна і Стася. Існуе байка, што адна з дачок магла быць купалавай, бо Іваноўская мела рамантычныя стасункі з паэтам.

Памерла Марыя Іваноўская ва ўзросце 85 гадоў у Коўне, дзе і пахаваная.
«Навальніца»: Зміцер Вайцюшкевіч чытае верш Алеся Разанава

Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю #незагаснуцьзоркіўнебе.

🚩Сёння ў знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі спявак і музыка Зміцер Вайцюшкевіч чытае верш Алеся Разанава «Навальніца».

➡️ Глядзіце па спасылцы.

⚡️Падтрымайце беларускае слова праглядамі і лайкамі.

➡️ Падрабязней пра гісторыю СБП і ўдзельнікаў флэш-моба чытайце па спасылцы.
☀️У Кракаве адбудзецца вялікі сямейны пікнік «Letucień»

Беларуская дыяспара ў Кракаве чацвёрты год запар арганізоўвае вялікі Пікнік, цяпер з афіцыйнай назвай Letucień.

👨‍👩‍👧‍👦Гэта сямейны фестываль беларускай культуры, поўны розных актыўнасцяў.

📅Дата: 29 ліпеня
Час: 11:00 (час мясцовы)
📍Месца: Park Jordana, Кракаў

💥Уваход на мерапрыемства вольны.

На Пікніку плануюцца:

Трохгадзінны канцэрт.

DJ-зона.

Вялікая дзіцячая пляцоўка з гульнямі, конкурсамі, квестам, майстар-класамі па маляванню і арыгамі, тэатральным заняткам ад Маляваныча

Лекцыя пра акторскае мастацтва ад Аляксандра «Маляваныч» Ждановіча.

Зона майстар-класаў — маляванне, пляценне, ігра на хангу.

Кірмаш.

👉Даведацца больш пра пікнік «Letucień», а таксама паглядзець поўную праграму мерапрыемстваў, якія будуць ладзіцца цягам дня, можна тут. Без VPN адкрыецца тут.
🍞Паэтка, настаўніца Людміла Дунец пячэ хлеб-«наркотык» ва Ушачах — і яго ўраз разбіраюць

💬Гэта было неба і зямля ў параўнанні з тым хлебам, які я рабіла раней. І ўсё, тут я прапала!

Панеслася крывая ў шчаўе, як кажуць у нас на Ушаччыне.

Шукала рэцэпты, карміла закваску, даглядала яе, як дзіцё. І кожны дзень пякла, пякла, пякла...

Пра тое:

🔻як паэтка і настаўніца Людміла Дунец пачала сваю справу — пячы хлеб-«наркотык» ва Ўшачах

🔻што патрэбна для выпечкі смачнага хлеба

🔻ці можа гэта прыносіць прыбытак

🔻чаму вёска, а не горад

🔻хто і што натхняе Людмілу Дунец на стварэнне сапраўднага хлебу

👉чытайце па спасылцы. Без VPN можна чытаць тут.
Алесь Жук: Беларускую літаратуру будуць трымаць у чорным целе

💬Цэнзура залежала ад таго, наколькі быў разумны цэнзар. Рэдактару ў савецкі час былі дадзены вялікія правы, але і пыталіся толькі з рэдактара.

💬Я заўсёды гаварыў, што літаратура — гэта справа дзяржавы. А ў сённяшняй Беларусі гэта не закладзена ў дзяржаўную сістэму. Пісьменніцтва нават прафесіяй ужо не лічыцца. Да нядаўняга часу стаж адлічваўся ад часу першай публікацыі, цяпер — не. Што з таго, што ты пісьменнік? Ідзі працаваць качагарам...

🔻Чаму Алесь Жук лічыў, што беларускіх пісьменнікаў улада будзе трымаць у чорным целе?

🔻Якая каштоўнасць у дзяржнаўных прэмій?

🔻Якія фільмы па Быкаву ён лічыў удалымі?

🔻Якімі сваімі перакладамі ганарыўся?

🔻Чаму стасункі мастацтва і беларускай улады менавіта такія, якія ёсць?

👉Апошняе інтэрв’ю пісьменніка, перакладчыка, сцэнарыста і рэдактара Алеся Жука чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.
На сусветна вядомы Burning Man упершыню паедуць дзве беларускія мастачкі

💬З-за таго, што ў Беларусі я забароненая мастачка, даводзіцца шукаць іншыя магчымасці развіцця, што складана і тэхнічна, і фінансава, - напісала ў сваіх сацсетках Ганна Сілівончык.

💬Маскіроўка, мімікрыя... Камуфляж, які звычайна выкарыстоўваецца чалавекам падчас палявання ці вайны, выступае тут у зусім іншай ролі: як спосаб не проста схавацца, візуальна змяшацца з ландшафтам, але як мажлівасць прыкінуць на сябе вобраз, рысы і якасці іншага.

🤘У пустыню Блэк-Рок у Невадзе, дзе ладзіцца з канца 80-х Burning Man, Марыя Тарлецкая прывязе скульптуру «Пацалаваць сябе ў люстэрку можна толькі ў вусны», Ганна Сілівончык — інсталяцыю «Камуфляж».

👉Падрабязней чытайце па спасылцы. Без VPN можна чытаць тут.