Полк Каліноўскага
33.6K subscribers
1.26K photos
457 videos
593 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
Сёння а 19:00 пройдзе стрым палка Каліноўскага❗️

Тэма стрыма: Удзел у баявых дзеяннях ваяроў Палка Каліноўскага.

Байцы з пазыўнымі Кусь і Тор раскажуць пра свой баявы шлях і досвед падчас паўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Запрашаем Вас да прагляду і актыўнага ўдзелу ў стрыме - пішыце вашы пытанні па тэме стрыма ў каментарах.

Да сустрэчы ў прамым эфіры!
Дзеці вайны.

Што б не казала крамлёўская прапаганда, як бы не распіналася, колькі б не пырскала слінай праз экран тэлевізара, якія б шалёныя гісторыі не прыдумляла пра «распятых хлопчыкаў» і «фашыстаў» ва Украіне – гэтыя дзеці заўсёды будуць ведаць, дзякуючы каму яны выйшлі з падвалаў. Дзякуючы каму яны перасталі чуць выбухі. Дзякуючы каму яны перасталі бачыць смерці. Дзякуючы каму яны зноўку могуць усміхацца і працягваць быць дзецьмі.

Мы з вамі.
Мы вас ахоўваем.
Мы вернем вам дзяцінства!
Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае вялікую падзяку актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Сябры з «Еўрапейскай Беларусі» перадалі байцам палка наступную экіпіроўку:

- сухпайкі (11000 штук),
- рацыі Матарола R7 (120 штук),
- рамяні (200 штук),
- кепкі (100 штук),
- фліс-байкі (320 штук),
- рыдлёўкі (300 штук),
- навушнікі актыўныя (200 штук),
- накаленнікі (150 штук)
- супрацьгазы (300 штук),
- фільтры для супрацьгаза (300 штук),
- аптэчкі тыпу ІФАК (150 штук),
- сродкі індывідуальнай медычнай дапамогі (20 штук),
- турнікеты (300 штук),
- заплечнікі медычныя (48 штук),
- понча дажджавікі (300 штук),
- пальчаткі (200 штук),
- тактычны абутак (224 пары),
- кашулі камуфляжныя (320 штук),
- штаны камуфляжныя (310 штук),
- кіцелі камуфляжныя (230 штук)
- курткі камуфляжныя (310 штук).

Жыве Беларусь! Разам пераможам!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Калі-небудзь мы ўсё роўна будзем глядзець на гэта з гумарам, дык можа пачнем гэта рабіць зараз?» 📖

Гумар на фронце, тое што дапамагае нашым ваярам падтрымліваць баявы дух і хаця б некалькі хвілін адпачыць.

З усмешкай да самай Перамогі
⬜️ Мы тут, каб адрадзіць веліч нашага народу.
🟥 Мы тут, каб аб’яднаць нашы сілы.
🟥 Мы тут і шыхты нашы растуць кожны дзень.
⬜️ Мы вызвалім нашу Беларусь, разам ✊🏻

Далучыцца да Палка Каліноўскага: @BelarusAndUkraineBot

Афіцыйныя сацыяльныя сеткі Палка:
Instagram- фотаздымкі, якіх няма больш нідзе
Facebook
TikTok- звычайнае жыццё нашага Палка
Twitter - about the regiment
Youtube- відэа на розныя тэмы

Крама- мерч Палка

Падтрымлівайце нас таксама рэпостамі ды лайкамі 🤝

Разам пераможам!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Незвычайны штотыднёвы выпуск навін🗓

▪️Падрабязнасці навучання рэкрутаў
▪️Вышкал на палігоне

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar - тэлеграм-канал

#прэс_реліз
Франтавая вячэра

Нашы хлопцы, у адрозненні ад «оркаў», заўсёды імкнуцца наладзіць побыт і стварыць хоць нейкую утульнасць дзе б яны не знаходзіліся.

Дзякуй валанцёрам і мясцовым жыхарам, за тое, што часам у нас ёсць магчымасць разбавіць сухпаёк, які вельмі надакучыў за час вайны.

З такой шчырай дапамогай лягчэй змагацца з ворагам!

#фронт
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пераправа.
Поле і звілістая рэчка – вельмі звыклы пейзаж і для нашай роднай Беларусі. Адразу бачыцца рыбалка, вуха, добрая кампанія і такі ж настрой.

Але гэта ў мірны час.
Падчас вайны ж, такая невялікая рэчка – гэта перашкода для байцоў. Трэба падрыхтавацца, наладзіць пераправу і ўсё гэта пад шчыльным абстрэлам варожай артылерыі, пацверджаннем чаго з'яўляецца вялізная варонка наўпрост перад самым берагам.

На відэа байцы палка Каліноўскага перапраўляюцца праз рэчку для ўдзелу ў штурмавой аперацыі.

#фронт
"Героі - гэта звычайныя людзі, якія робяць сябе незвычайнымі".
• Джэрард Артур Уэй

Ян Мельнікаў - камандзір батальёна Волат палка Каліноўскага.

Ва Украіне з 2014 года. Удзельнік «Рэвалюцыі годнасці», ветэран «АТА», да пачатку вайны інструктар па ўжыванню стралковай зброі, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання расіі ва Украіну на фронце.
Адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі за баявыя заслугі.

«Сёння дыктатар, які захапіў уладу ў Беларусі вырашыў гуляць на руку Крамлю і ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Беларускія мужчыны проста не маюць права заставацца ў баку ад гэтай сітуацыі!"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🪖Ваяры Батальёну Волат Палка Каліноўскага здзяйснілі кулямётны налёт на пазіцыі оркаў з блізкай дыстанцыі. Адстралялі некалькі сотняў буйнакаліберных патронаў і паспяхова вярнуліся без стратаў.

Русня ашаломленая такім дзёрзкім абстрэлам са спазненнем адкрыла агонь у адказ, калі нашых ваяроў і след прастыў.

На ўзбраенні Палка Каліноўскага – НСВ – Уцёс: 12,7-мм буйнакаліберны кулямёт, прызначаны для барацьбы з лёгка браніраванымі машынамі і агнявымі сродкамі, для знішчэння жывой сілы ворага.

Нашыя ваяры цэняць дадзены дэвайс за высокую агнявую моц і дальнабойнасць. А калі Каліноўцам падабаецца іх зброя, то оркам вельмі не падабаецца сустракацца на шляху! 😳
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння ў Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з Міжфракцыйным дэпутацкім аб‘яднаннем у Вярхоўнай Радзе Украіны «Дэмакратычная Беларусь».
На сустрэчы прысутнічалі народныя дэпутаты: Олексій Гончаренко, Вадим Галайчук, Софія Федина, Марія Мезенцева, Євгенія Кравчук, Ірина Геращенко, Микита Потураєв, Єгор Чернєв, Олександр Маріковський, Богдан Яременко, Сергій Швець.
Былі ўзняты пытанні беларуска-украінскіх адносінаў у кантэксце расейскай агрэсіі.
Украінскі бок выказаў павагу беларусам, якія змагаюцца са зброяй у руках за Украіну і задэклараваў жаданне супрацоўнічаць з Палком Каліноўскага, як з легітымным прадстаўніком беларускага народу.
Былі абмеркаваныя вайскова-палітычныя пытанні і планы развіцця Палка Каліноўскага.

Па выніках сустрэчы былі прыняты некалькі важных рашэнняў:
У адказ на запыт ваяроў Палка Каліноўскага дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны вырашылі запранаваць Кабінету Міністраў унесці змены ў Пастанову № 168-2022-п.
Таксама дэпутаты вырашылі вынесці на галасаванне пастанову аб прызнанні Беларусі часова акупаванай Расеяй тэрыторыяй.
Дамовіліся што дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны разам з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага будуць адстойваць інтарэсы беларускага народу ў Еўрапейскіх і сусветных парламенцкіх інстытуцыях АБСЕ, ПАРЭ, Парламенцкай асамблеі НАТА.

Бакі дамовіліся пра сталую супрацу з дэпутацкім корпусам Украіны ў рэчышчы вызваленчай барацьбы ўкраінскіх і беларускіх народаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось прыклад таго, што адбываецца з аўтамабілямі на фронце.

Калі ў мірным жыцці дастаткова мяняць алей, расходнікі і аўто можа праслужыць не адзін дзясятак гадоў, то на фронце ягоная служба можа лічыцца днямі. Гэта значыць САМ АЎТАМАБІЛЬ з'яўляецца расходным матэрыялам на вайне.
Важна не забываць, што вайна працягваецца і нашы ваяры штодня падвяргаюць сябе небяспецы на фронце. Менавіта транспарт дапамагае палку быць мабільнымі, дапамагае ратаваць жыцці параненых, дапамагае ажыццяўляць хуткія штурмавыя аперацыі.

Вельмі ўдзячныя тым, хто ўжо падтрымаў полк!
Разам да перамогі!
Страляць у спіну?

Я браў удзел у штурме вёскі на поўдні Украіны. Аперацыя прайшла паспяхова, вёска вярнулася пад кантроль Украіны, акупантаў выгналі.

Калі баі ўціхлі, а рускія, пакінуўшы нам вялікую колькасць свайго БК, уцяклі ў бок «парэбрыка» мы аглядалі вёску на прадмет расцяжак і замініраваных памяшканняў. Падыходзячы да чарговай хаты, раптам я бакавым зрокам заўважыў, як з суседняга хлява выскачыў рускі салдат у адной бялізне і з аўтаматам у руках. Ён з ашаломленым позіркам агледзеўся, убачыў мяне, спачатку падняў рукі, потым кінуў на зямлю аўтамат і рэзка стаў уцякаць у бок лесу. Відаць, спалохаўся казак пра фашыстаў і пабаяўся, што я яго замучу ці што там было ў яго ў галаве цяжка зразумець. Наогул цяжка зразумець, што ў іх усіх у галовах, калі яны прыйшлі на чужую зямлю.

Дык вось ён бяжыць, а я стаю крыху ашаломлены. Ну не чакаў убачыць ваяра «другога войска міру» у адных трусах. Адлегласць ад мяне была метраў сто, сто пяцьдзясят. У прынцыпе з такой адлегласці я кладу з аўтамата палову магазіна ў ліст А4. Я з лёгкасцю б яго мог застрэліць. За ўсё тое гора, якое яны прынеслі на Украінскую зямлю…
Гэта быў вельмі цяжкі выбар. Але рука не паднялася. Уцёк.

Вы там «оркі» ведайце, калі сустрэнеце такога ж як вы вырадка, толькі ў адных трусах – гэта мой. За жыццё няхай дзякуе ваяру палка Каліноўскага.

#дзённік_каліноўца
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😉 «Хто загадзя ведае тактыку прамога і абыходнага шляху – той перамагае!»
Сунь-Цзы, «Мастацтва вайны»

Рэкруты палка Каліноўскага ўвесь час, на практыцы, атрымліваюць новыя веды па вядзенні сучаснага бою і валоданні зброяй.
Тактычныя заняткі, стрэльбы, медыцына – аснова падрыхтоўкі рэкрутаў палка.
Таксама ёсць магчымасць выбраць вузкую ваенную спецыяльнасць: снайпер, ПТРК, ПЗРК, аператар БПЛА, медэвак і іншыя.
Час прымаць рашэнне! Пераходзь з «канапавага воіна» у сапраўднага байца, які ведае сваю справу і паказвае свае веды на полі бою.

Уступайце ў нашы шэрагі!
Падавайце заяўку на ўступленне ў полк Каліноўскага праз чат-бот у тэлеграм: @BelarusAndUkraineBot

Разам вызвалім Беларусь, праз вызваленне Украіны! 🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам літоўскага Сейма

У Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з літоўскай дэлегацыяй на чале з віцэ-спікерам Сейма Літоўскай Рэспублікі Паўлюсам Саўдаргасам і кіраўніком камітэту нацыянальнай бяспекі Сейма Лаўрынасам Кашчунасам.
Таксама на сустрэчы прысутнічаў сустаршыня парламенцкай групы сяброўства з Літвой Вярхоўнай Рады Украіны, народны дэпутат Ігар Гузь.

Былі ўзняты пытанні беларуска-літоўскіх адносінаў у кантэксце расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны і магчымай агрэсіі ў дачыненні да Літвы.
Акрамя таго, былі абмеркаваныя пытанні патрэб падраздзялення і этапы аказання неабходнай дапамогі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Вось такая ху**ня па нас ху**рыт!»

Варонка ад прылёту амаль што па нашым хлопцам, памерам у чалавечы рост! 😱
Каманда аэравыведкі падраздзялення "Пагоня" ўвайшла ў склад палка імя Кастуся Каліноўскага, што з'яўляецца чарговым крокам да аб'яднання ўсіх беларускіх добраахвотнікаў і да стварэння беларускага вызвольнага войска.
Пакуль нехта заяўляе пра стварэнне сумеснай групоўкі з маскалямі і сустракае рускіх вайскоўцаў, якія прыбываюць у Беларусь з аркестрам і хлебам-соллю, у нас ёсць свае гасцінцы для акупантаў💥

Мы б'ем ворага на паўднёвых і ўсходніх межах Украіны, і біць будзем каго заўгодна на паўночных!
Бо за намі праўда, за намі сіла, за намі ўвесь цывілізаваны свет!