Полк Каліноўскага
31.6K subscribers
1.28K photos
480 videos
606 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Штотыднёвы выпуск навін

• Звесткі з фронту.
• Сустрэчы прадстаўнікоў палка з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны і з прадстаўнікамі Літоўскага Сейма.
• Пераход каманды аэравыведкі з падраздзялення «Пагоня» у полк Каліноўскага.

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar - тэлеграм-канал

#прэс_реліз
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚤 «Рыбачым на акупанта»

Рыбалка на акупанта адрозніваецца ад звычайнай. Прыкормліваем пральнымі машынамі, электрачайнікамі – пажадана не працоўнымі. Акупант злятаецца зграямі на нябачаную здабычу, тут жа трапляючыся ў нашы «сеткі».
Насамрэч на відэа падрыхтоўка ваяроў палка Каліноўскага да новай баявой аперацыі.

Мы ўжо змагаемся з ворагам і на зямлі, і на вадзе і ў паветры!
Слава Украіне і Жыве Беларусь!
«Няма лепшага месца на зямлі, чым родны дом»
- Марк Тулій Цыцэрон

Нават паміж баямі нашы байцы сочаць за навінамі з дому, перапісваюцца з роднымі.
Кожны сумуе па роднай Беларусі.
Кожны рыхтуецца.
Кожны ведае, што вернецца!
🤍❤️🤍
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа-інструкцыя
«Як правільна здавацца ў палон ЗСУ»

На фоне нарастаючай пагрозы паўторнага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, мы запісалі інструкцыю для акупантаў, якая дазволіць захаваць жыццё.

Нагадваем! Лепшым рашэнням для вайскоўцаў Беларусі і Расеі будзе адмова выконваць загад аб пераходзе дзяржаўнай мяжы Украіны.

Кругласутачная гарачая лінія Каардынацыйнага штабу па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Звяртацца могуць самі вайскоўцы, а таксама іх родныя, каб даведацца падрабязней аб працэдуры здачы ў палон.

Тэлефануйце:
☎️ +38 066 580 34 98 і
☎️+38 093 119 29 84
(кругласутачна)
Інфармацыя таксама даступная
ў чат-боце «Хачу жыць»:
@spasisebyabot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏴‍☠️ «Адзін мінамёт добра, а два яшчэ лепш!»

Ваяры Батальёна "Волат" Палка Каліноўскага «кашмараць» оркаў, і дапамагаюць расейскаму аўтапраму наладзіць пастаўкі «Лады» ва ўсе рэгіёны фашысцкай федэрацыі!

Слава Украіне і Жыве Беларусь!
Розныя, але аб'яднаныя адзінай мэтай.

Вызваленне Радзімы – справа без полу, целаскладу, здольнасцей. Кожны мае ў сабе тое, чаго не хапае зараз да дасягнення агульнай мэты.
Ён, яна, ты, мы – адзіны механізм, адзіная мэта, адзіны шлях. Шлях да вольнай Беларусі!

Абʼяднаўшыся – пераможам!

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot – чат-бот тэлеграм

Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Мая куля»

Быў цяжкі бой пад Лісічанскам.
Пасля «кантакту» з ворагам сувязь са штабам была страчана, мы панеслі страты. Пачалі адыходзіць.
Я адпаўзаў да «зялёнкі» пад шквальным агнём варожага кулямёта: кулі ляцелі літаральна над галавой, я прама чуў іх непрыемны свіст. Поўз, уціскаючыся ў зямлю, практычна ўзараўшы дзёрн.

У нейкі момант я адчуў паленне ў назе. Патрапіў гад! Я адразу зразумеў, што мяне параніла. Дзіўна, але болі я не адчуў, мабыць адрэналін згуляў сваю ролю. У поўнай экіпіроўцы я прапоўз недзе 600 метраў. Ведаеце, 600 метраў ад дома да крамы – гэта блізка, 600 метраў прабегчы за ад'язджаючым аўтобусам – гэта лёгка, 600 метраў прайсці ад бара да бара – гэта нават весела. Але з раненнем і пад агнём – гэта жудасна доўгая дыстанцыя! Мне прыйшлося кінуць усю экіпіроўку і пакінуць толькі аўтамат, рацыю і тэлефон, інакш да кропкі эвакуацыі я проста не дацягнуў бы.

Раптам я пачуў, што нехта бяжыць па дарозе. Я вырашыў не рызыкаваць і не ўдакладняць свае гэта ці не. Прыкінуўся мёртвым. Выратавала.
Я ўстаў і з апошніх сіл пайшоў да месца эвакуацыі, якое знаходзілася за тры кіламетры. Адкуль я тады браў сілы, не ведаю да гэтага часу.

Перад самай кропкай эвакуацыі мяне сустрэлі ЗСУ. Тут жа завялі да медыка. Медык мяне агледзеў, разрэзаў шнуркі і зняў берцы. З аднаго адразу ж палілася кроў і выпала куля.

- Трымай! Твая куля!
Я сціснуў кулю ў руцэ і адключыўся.У выніку ў мяне пералом ступні. Хадзіць ужо магу. Хутка вярнуся ў строй.
Трэба вярнуць кулю оркам зваротна. Пажадана не адну.

#дзённік_каліноўца
💬СТРЫМ у гэтую пятніцу ў 20:00

Заўтра мы правядзем стрым прысвечаны палітычным крокам палка Каліноўскага!
Гасцямі стрыма плануюцца быць намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук "Ігар" і дэпутат Вярхоўнай Рады ад кіруючай партыі «Слуга народа» Багдан Яроменка.
Мадэратарам стрыму будзе Крысціна Чабор.

Задавайце ў каментарах пытанні якія Вас цікавяць па дадзенай тэме.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗺У Кіеве з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага!

Раней вуліца называлася Астраханскай, але было прынятае рашэнне перайменаваць яе ў гонар кіраўніка паўстання 1863-64 г. супраць Расейскай імперыі.
Мэр сталіцы Украіны Віталь Клічко зазначыў, што новыя назвы вуліц выбіраюць самі жыхары гораду.
Мы ўдзячны ўкраінцам за тое, што ўшанавалі памяць героя Беларусі, у гонар якога і названы наш полк!
Мы кожны дзень працуем над тым, каб хутчэй прыйшоў час, калі і ў самой Беларусі нарэшце будуць шанаваць сапраўдных герояў і кожны будзе ведаць сапраўдную гісторыю краіны, не перапісаную "саветамі"!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
▶️Адбыўся СТРЫМ прысвечаны палітычным крокам палка Каліноўскага!

Гасцямі стрыма сталі намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук «Ігар» і дэпутат Вярхоўнай Рады ад кіруючай партыі «Слуга народа» Богдан Яроменка.
Мадэратарам стрыму будзе Крысціна Чабор.

Прагучалі шматлікія Вашы пытанні, адказы на якія можна пачуць у запісе стрыма.

Распаўсюджвайце спасылкі на стрым у сваіх сацыяльных сетках – гэта дапаможа большай колькасці людзей убачыць і зразумець ідэі палка Каліноўскага!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Ноч расстраляных паэтаў»

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў засценках менскай унутранай турмы НКУС расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: дзеячаў культуры і навукі, у тым ліку паэтаў. У гэтую ж ноч было спалена больш за 10 000 рукапісаў беларускіх пісьменнікаў. Чэкісты з жорсткасцю сціралі ўсё беларускае… У той год у Беларусі, уладамі СССР было забіта і рэпрэсавана больш за 100 000 чалавек!

Полк Каліноўскага памятае сваю гісторыю і шануе памяць усіх нявінна забітых і закатаваных.

Колькі б нас не знішчалі і не спрабавалі сцерці з зямлі – Беларусь жыла і жыць будзе!
🐕 Сабакі адчуваюць прылёт снарада ворага.

Пачынаюць бегаць, гаўкаць, кусаць за форму. Увогуле ўсімі нешматлікімі даступнымі ім спосабамі спрабуюць нас папярэдзіць аб небяспецы. Хаваюцца разам з намі. Але з пазіцый не ўцякаюць! Не кідаюць нас. Сабака сапраўдны сябар чалавека. 🫶🤝

А на фронце яшчэ і сапраўдны пабрацім.
🛏️ Спальня на вайне.

Калі ў нашых ваяроў атрымліваецца некалькі гадзін паспаць у спакоі і без абстрэлаў, то паддоны здаюцца дарагой італьянскай мэбляй, спальнік мяккай коўдрай, а карэмат пад галавой – набітай пёрамі падушкай.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💫Праца аэравыведкі Палка Каліноўскага

Нашы ваяры з БПЛА цесна супрацоўнічаюць з 44 ОАБр ЗСУ. Праводзяць аэравыведку, перадаюць выяўленыя цэлі для агнявога паражэння і дапамагаюць карэктаваць артылерыю.
Паглядзіце як мы разам робім супольную справу, якая вельмі моцна прымушае нервавацца рускіх акупантаў.
Акупанты нервуюцца моцна – але не доўга! ☠️

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дзяды – памінальныя дні сваіх продкаў у беларусаў і ўкраінцаў.
Мы з павагай і смуткам успамінаем усіх загінуўшых і закатаваных.
Для Палка Каліноўскага самая вялікая ахвяра і боль – гэта нашыя загінуўшыя пабрацімы, беларускія ваяры, якія разам з намі змагаліся за волю і свабоду Украіны і Беларусі.
Мы памятаем Вас браты і працягвнем Ваш шлях да самой перамогі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎥 Відэа эвакуацыі параненага з поля бою!

На сумесным баявым выхадзе з пабрацімамі з Інтэрнацыянальнага легіёна ЗСУ нашы ваяры патрапілі пад мінамётны абстрэл.
Дзякуючы зладжаным дзеянням байцоў Палка Каліноўскага, удалося вынесці з «чырвонай зоны» параненага, аказаць яму першую неабходную дапамогу перад кропкай эвакуацыі. Як вынік - яшчэ адно выратаванае жыццё.
Менавіта для такіх выпадкаў і надаецца сур'ёзная ўвага медычнай падрыхтоўцы нашых байцоў.

#фронт
Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае вялікую падзяку актывістам грамадзянскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь”, якiя пражываюць у краiнах Бенiлюксу.
Сябры з „Еўрапейскай Беларусі” перадалі байцам палка наступную экіпіроўку:

-прыборы начнога бачання (10 штук)
-дроны Аўтэл (10 штук)
-для дронаў: дадатковыя батарэі (20 штук), камплекты лопасцяў (30 штук),
зарадкі (10 штук)
-цеплавізары (15 штук)
-бронiкамізэлькі (50 штук)
-шлемы з каверам (115 штук)
-шлемы без кавера (125 штук)
-чахлы на шлем (110 штук)
-падсумкi AP4 (300 штук)
-карабiны будаўнiчыя (600 штук)
-мяхi для пяска (1000 штук)
-кабуры (30 штук)
-торбы (30 штук)
-металашукальнiкi: вялiкiя (20 штук),
маленькiя (20 штук)
-вiдэакамеры (10 штук)
-мультытулы (300 штук)

Разам пераможам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM