Белсат
19.1K subscribers
64.5K photos
20.3K videos
38 files
50.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
На твары Рамана Пратасевіча з апублікаванага відэа заўважныя сінякі
Нам напісаў чалавек, які назваўся доктарам. Ён вывучыў учорашні відэазапіс з Раманам Пратасевічам і апрацаваў некалькі кадраў, каб было лепш відаць сляды збіцця.

Акрамя яскрава заўважных сінякоў на твары, ён звяртае ўвагу яшчэ на адну дэталь:

«Я обнаружил на видео на шее также кровоподтёк в виде продольной линии, который также замазали тональным кремом, что может означать удушение (для запугивания видимо). Я обработал несколько снимков на которых можно заметить это пятно»

Крыніца: @belsat
🇺🇦 «Нашае неба закрытае для дыктатарскіх рэжымаў»

Мэр Львова Андрэй Садавы напісаў у сваім акаўнце Facebook, што сёння ў львоўскім аэрапорце прызямліўся апошні рэйсавы самалёт з Беларусі.

Крыніца: Facebook
☝️Затрымалі журналістку TUT.by Анастасію Пруднікаву, якая працуе ў раздзеле Lady.

Перад гэтым у ейнай кватэры ўчынілі ператрус

Крыніца: @tutby_official
Белсат
Былога суддзю з Пінску Аляксея Пацко, які адмовіўся судзіць людзей па палітычных артыкулах, падтрымалі гараджане. Пінчукі прапанавалі Аляксею Пацко пажыццёвую бясплатную замену алею ў «Oilservis», бясплатнае абслугоўванне аўтамабіля ў «Remzona» і бясплатныя…
❗️Пінская міжраённая пракуратура прыйшла з ператрусам у кабінет былога суддзі Пінску і Пінскага раёна Аляксея Пацко.

Нагадваем, 10 жніўня Аляксей адмовіўся судзіць адміністратыўна затрыманых людзей. Падстава для ператрусу – санкцыя, якую выдаў гарадскі пракурор. Падчас ператрусу вынялі тэхніку і дакументацыю.

Імаверна, Аляксей цяпер не ў Беларусі. Затрымалі ягоную маці – Таццяну Пацко.

Крыніца: @viasna96
☝️ Паліцыя Латвіі следам за калегамі з Літвы і Польшчы распачала расследаванне захопу лайнера Ryanair над Беларуссю

Крыніца: @tass_agency
☝️Беларусь ліквідуе сваю амбасаду ў Канадзе

Адпаведны нарматыўна-прававы акт апублікаваны на партале pravo.by

Крыніца: pravo.by
У пасведчанні аб смерці Вітольда Ашурка няма прычыны смерці

Замест гэтага напісана «Выясняется»

Крыніца: @radiosvaboda
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Увага!

❗️Меркаванае відэа смерці Вітольда Ашурка, апублікаванае Следчым камітэтам

Крыніца: @skgovby
Белсат
❗️Увага! ❗️Меркаванае відэа смерці Вітольда Ашурка, апублікаванае Следчым камітэтам Крыніца: @skgovby
Следчы камітэт паведамляе, што пасля таго, як Ашурак разбіў галаву, ён не выказваў скаргаў на стан здароўя і адмовіўся ад шпіталізацыі

Крыніца: @skgovby
❗️Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн дамовіліся сустрэцца ў Жэневе 16 чэрвеня

Крыніца: @tass_agency
☝️«Беларускі дом ва Украіне» выкрыў махляра, які да таго ж збіраў інфармацыю для ГУБАЗіК

Аляксей
Бялькевіч выдумаў гісторыю пра тое, што ў ягонай кватэры здарыўся пажар і збіраў з беларускай дыяспары грошы на арэнду новага жытла.

Гэта толькі палова бяды: ён супрацоўнічаў з ГУБАЗіК і збіраў для лукашэнкаўскага рэжыму звесткі пра пратэставы рух беларусаў ва Украіне

Крыніца: @beldomua
❗️ Саміт ЕЗ пастанавіў уключыць новыя арганізацыі і новых асобаў у санкцыйныя спісы. Яны будуць істотна пашыраныя

Пра гэта заявіла Ангела Мэркель.

Крыніца: @tass_agency
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Я буду сидеть столько, пока ты не отзовешься».

😡Родных вядоўцы праграмы «Шчыра кажучы» Арыны Маліноўскай рэжым Беларусі трымае ў закладніках!

Паслухайце размову журналісткі з мужам сястры. Цяпер ён застаецца ў руках сілавікоў.
У Берасці перафарбоўваюць чырвоныя палосы на бетонамяшалцы, каб яны зрабіліся сінімі 🤦‍♂️

Крыніца: чытачы @belsat
❗️Адвакатка Рамана Пратасевіча пакуль не можа да яго трапіць

Яна ўжо наведала СІЗА на Валадарцы, Следчы камітэт і КДБ.

Ніякіх сведчанняў таго, што цяпер адбываецца з Раманам, няма. Учора сілавікі выпусцілі відэа, дзе Пратасевіч распавядае, што да яго ставяцца карэктна. Аднак на твары Рамана відаць сляды збіцця

Крыніца: @rian_ru
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Актывісткі Моладзевага Хабу абвесцілі галадоўку каля офісу Еўракамісіі ў Варшаве з патрабаваннем:

🔻прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным;

🔻неадкладна ўвесці эканамічныя санкцыі для выратавання жыццяў палітвязняў.

Крыніца: @polskastudent