Белсат
20.3K subscribers
61.7K photos
19.3K videos
38 files
47.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️Цела памерлага за кратамі палітвязня Вітольда Ашурка аддалі сваякам

Пра смерць Вітольда Ашурка стала вядома яшчэ ў пятніцу, але цела аддалі толькі днём у аўторак. Сяброўка сям’і Вольга Быкоўская расказала «Белсату», што ў Вітольда «забінтаваная галава ад макаўкі да носа, відаць толькі рот».

Сваякі пастанавілі не рабіць дадатковых экспертызаў, бо не давяраюць магчымым вынікам і не хочуць зацягваць пахаванне.

Пахаванне плануюць зладзіць заўтра, 26 траўня, у Бярозаўцы. Развітанне адбудзецца ў Доме быту (вул. Навагрудская, 8) з 9-й да 13-й гадзіны, а 14:00 пачнецца імша ў касцёле Спаслання Святога духа.

Крыніца: @belsat
Вось так выглядае маршрут грузавога самалёту авіякампаніі ULS, які ляціць з Кіева да Вільні

Лайнер ювелірна абыйшоў Беларусь па самых ейных межах у раёнах Берасця і Горадні.

Крыніца: Flightradar
Белсат
☝️Паводле нашай інфармацыі, Валянціна – мужа сястры вядоўцы Арыны Маліноўскай – адпусцілі Крыніца: @belsat
Audio
❗️Валянціна Кучарэнку – мужа сястры нашай вядоўцы Арыны Маліноўскай – працягваюць трымаць у закладніках лукашэнкаўскія ўлады

Мы публікуем запіс размовы, якая адбылася сёння паміж Валянцінам ды Арынаю. З яе вынікае, што Валянціна не хочуць адпускаць, пакуль Арына не з'явіцца ў Беларусі

Крыніца: @belsat
🇫🇷Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выступае за тое, каб запрасіць беларускіх апазіцыйных палітыкаў на саміт G7 у Вялікабрытанію. Ён адбудзецца ў чэрвені

Крыніца: AFP (Twitter)
❗️Журналісту Алесю Сілічу, затрыманаму 21 траўня, прысудзілі 10 содняў арышту

Крыніца: @belsat
❗️Дэпартамент авіяцыі апублікаваў расшыфроўку перамоваў пілота Ryanair з дыспетчарам менскага аэрапорту:

Дыспетчар:
RYR 1TZ, да вашага ведама, у нас ёсць інфармацыя ад спецслужбаў, што ў вас на борце бомба, якую могуць прывесці ў дзеянне над Вільняй.
<…>
Пілот: Вас зразумеў.
Дыспетчар: З мэтаў бяспекі мы рэкамендуем вам прызямліцца ў UMMS [Нацыянальны аэрапорт Менск у тэрміналогіі ICAO].
Пілот: Добра... гэта... зразумела... дайце нам новы курс, калі ласка.
Пілот: Паведамленне аб бомбе... Само паведамленне адкуль прыйшло? Адкуль у вас інфармацыя пра гэта?
Дыспетчар: Служба бяспекі аэрапорту паведаміла, што атрымала электронны ліст.
Пілот: Вас зразумеў. Служба бяспекі аэрапорту Вільні ці з Грэцыі?
Дыспетчар: Гэты ліст быў накіраваны ў некалькі аэрапортаў.
Пілот: Вас зразумеў.
<…>
Пілот: Зноў жа, гэтая рэкамендацыя аб перанакіраванні ў Менск адкуль узялася? Ад каго яна прыйшла? Ад кампаніі? Яна зыходзіла ад кіраўніцтва аэрапорту вылету або аэрапорту прыбыцця?
Дыспетчар: Гэта нашыя рэкамендацыі.
<…>
Дыспетчар: Паведаміце аб пасажырах на борце і аб наяўнасці небяспечных грузаў на борце.
Пілот: Небяспечных грузаў няма. <…> На борце 133 чалавекі.

Крыніца: caa.gov.by
❗️Журналіст TUT.by Дзяніс Буркоўскі, рэдактары аддзелу SMM Аля Буркоўская і Максім Пушкін не выходзяць на сувязь больш як дзве з паловаю гадзіны

Каля дому Буркоўскіх быў заўважаны характэрны бус.

Крыніца: @tutby_official
Берасцейцу Аляксандру Краўчуку сёння прысудзілі два месяцы арышту

Мужчыну вінавацілі ў тым, што ён разбіў міліцэйскі аўтамабіль і душыў міліцыянта.

Краўчука судзілі паводле артыкулу «хуліганства». Бок абвінавачання патрабаваў у якасці пакарання тры месяцы арышту, але суддзя Святаслаў Каліна даў на месяц меней.

Крыніца: @belsat
❗️У Беларускім медычным універсітэце прымусова клічуць студэнтак на прэзідэнцкі баль!

На 5-м курсе стаматалагічнага факультэту вядзецца пошук дзяўчыны. Ад студэнтаў, якія не згаджаюцца на ўдзел, патрабуюць тлумачальныя.

Таксама, на іхны адрас паступаюць пагрозы: няўдачы на дзяржаўных экзаменах і складанасці тым, хто ідзе на чырвоны дыплом.

Паведамляюць, што пагрозы зыходзяць таксама ад дэкана стамфаку.

Крыніца: @ruparbdmu
Музычны фестываль «Рок за Бобров» зноў перанеслі

Прычынаю арганізатары называюць каронавірус і праблемы з авіяпералётамі.

Летась яго пераносілі праз складаную эпідэміялагічную сітуацыю.

Крыніца: РОК ЗА БОБРОВ
Белсат
❗️Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч затрыманы ў Парыжы. Ён спрабаваў трапіць на тэрыторыю прэзідэнцкага палацу з «кактэйлем Молатава». Выданне Le Figaro піша, што беларуса суправаджала пара, якая здымала гэты «перфоманс» на фота і відэа. Крыніца:…
Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, які 2 красавіка спрабаваў трапіць на тэрыторыю прэзідэнцкага палацу ў Парыжы і быў затрыманы, заявіў, што пакінуў Францыю

Ён напісаў, што ў Парыжы за ім сачылі адначасова і мясцовыя паліцэйскія, і працаўнік беларускай амбасады.

Таксама, паводле Кузьміча, улады Францыі пераследавалі журналістаў, якія асвятлялі ягоную акцыю.

Крыніца: Facebook
❗️У «Белавія» плануюць моцна скараціць персанал!

У сувязі з «памяншэннем аб'ёму працы» гендырэктар кампаніі абавязаў кіраўнікоў падрыхтаваць спіс асобаў на звальненне.

Крыніца: тэлеграм-канал Антона Матолькі
Амерыканскі вайсковы беспілотнік RQ4 Global HAWK пралятаў непадалёк беларускай мяжы (у найбліжэйшай кропцы да Беларусі было ўсяго 15 км)

Перад тым ён лётаў над тэрыторыяй Італіі, Францыі, Нямеччыны, над Балтыйскім морам, над Літвой, Латвіяй, Эстоніяй.

Крыніца: Flightradar
Белсат
Берасцейскі СІЗА № 7 шукае працаўнікоў! 30 красавіка ізалятар размесціў на адным з сайтаў вакансію кантралёра дзяжурнай службы. Калі казаць простай мовай, гэта нагляднік (або гэтак званы вертухай). Патэнцыйных кандыдатаў прывабліваюць магчымасцю выйсці…
Мы ўжо пісалі, што берасцейскі СІЗА №7 шукае працаўнікоў

Калі мінулы раз ім патрабаваўся кантралёр дзяжурнай службы за 950 рублёў (дарэчы, вакансія актульная да гэтага часу), то цяпер СІЗА шукае прыбіральніка службовых памяшканняў.

Прапануюць 500 рублёў, аднак у кандыдата павінен быць досвед працы не менш за два гады.

А вось у папраўчай установе адкрытага тыпу Кобрына прыбіральніку прапануюць толькі 300 рублёў, яшчэ менш (150 рублёў) плацяць на берасцейскім прадпрыемстве «Цуд-дрэва».

Крыніца: @belsat
☝️ МЗС Расеі паведаміла, што грамадзянку краіны Сафію Сапегу затрымалі «па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў у жніўні-верасні 2020 года»

Крыніца: @tass_agency
Офіс Святланы Ціханоўскай агучыў сваю пазіцыю стасоўна сітуацыі з забаронай Belavia лётаць у Еўразвяз

«Мы не заклікалі і не заклікаем іншыя краіны забараніць палёты Belavia і закрыць авіязносіны з Беларуссю. Важна разумець, што да гэтых забаронаў і такой ізаляцыі прывёў выключна Лукашэнка: ён вымусіў іншыя дзяржавы абараняць сваіх грамадзян ад дзяржаўнага тэрарызму – менавіта так яны ацэньваюць ягоныя дзеянні.

Прыпыненне палётаў з Беларусі не вырашае галоўнай праблемы, якая выклікала крызіс у нашай краіне. Чалавек, які прайграў выбары, трымае ўладу. І толькі масавыя санкцыі і падтрыманне грамадзянскай супольнасці, а таксама дыялог пра новыя выбары дапамогуць вырашыць гэтую праблему»

Крыніца: @tsikhanouskaya
🚴‍♂️Федэрацыя веласпорту Нямеччыны выступіла з заяваю пра тое, што адмаўляецца прыязджаць на чэмпіянат Еўропы на трэку ў Менск.

Турнір павінен адбыцца ў Беларусі з 23 да 27 чэрвеня.

«Федэрацыя веласпорту паведамляе UEC аб сваім няўдзеле ў чэмпіянаце Еўропы ў Менску. Пасля падзеяў у выходныя Асацыяцыя раварыстаў Нямеччыныі звязалася з UEC і дала зразумець, што ў гэтай сітуацыі нацыянальная зборная Нямеччыны ў трэкавым веласпорце не можа браць удзел у чэмпіянаце Еўропы ў Менску і настойвае на альтэрнатыўным рашэнні», – гаворыцца ў паведамленні.

UEC, у сваю чаргу, заяўляе, што таксама крытычна ставіцца да таго, што адбываецца, і абмяркуе далейшы лёс турніру ў Менску ў найбліжэйшы чацвер на паседжанні ўправы ў Лазане (Швейцарыя).

Крыніца: bdr-medienservice.de