Белсат
20.2K subscribers
61.7K photos
19.4K videos
38 files
47.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Нет иной привилегии, кроме одной – права человека!»

Беларускія футбалісты асудзілі гвалт у Беларусі ⚽️

Відэа: Нежно о футболе
Каардынацыйная Рада працягне працу без свайго прэзідыума

«Шмат каго турбуе пытанне, як Рада будзе дзейнічаць без прэзідыума. Адказваем: паводле змен у рэгламенце ад 2020/09/06, у выпадку, калі ў чальцоў прэзідыума няма магчымасці прымаць рашэнні, рашэнні ў Радзе прымаюцца асноўным складам Рады простай большасцю галасоў.

Такім чынам, дзейнасць КP працягваецца, і прыняцце рашэнняў магчыма»
, – гаворыцца ў паведамленні.

Крыніца @rada_vision
Сёння ў менскім метро

Крыніца @protest_by
Як Менск становіцца прыгажэй кожны дзень!

Крыніца @motolkohelp
Глядзіце, які канал стварылі аматары стрытарту ў Беларусі!

Кожны трафарэт можна спампаваць і нанесці на...зрэшты, вы самі ўсё ведаеце 😉
Калі ваш Дзень гораду не падобны да гэтага, можаце нас нават не клікаць.

Суботнік у Менску у Тучынскім скверы і ў парку Цівалі. Святкаванне Дня гораду адмянілі праз каронавірус, але людзей вывелі на прыборку.

Фота: Аляксандр Васюковіч / Vot-tak.tv
⚡️Ілля Салей, адвакат Марыі Калеснікавай, пад вартай на два месяцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба штабу Віктара Бабарыкі
Белсат
‼️Беларус, які разам з бацькам трапіў на тэрыторыю амбасады Швецыі запісаў відэа і кажа, што за іх роднымі і дзецьмі сачылі. На тэрыторыі амбасады Швецыі ў Менску зараз знаходзіцца жыхар Віцебску Уладзіслаў Кузнечык разам з бацькам Віталём. Паводле яго,…
Што з двума віцяблянамі, якія хаваюцца на тэрыторыі амбасады Швецыі?

Паводле Віталя Кузнечыка, іх пакармілі, далі месца для сну і адносяцца да іх лагодна.

11 верасня два жыхара Віцебску (Віталь Кузнечык разам з сынам Уладзіславам) ратаваліся ад сілавікоў. Яны былі побач са шведскай амбасадай. Пераскокнулі цераз плот і селі пад лесвіцай. Учора цэлы дзень амбасада Швецыі вырашала, што рабіць з раптоўнымі гасцямі. Ім прадставілі ежу, ваду, а вечарам і месца для сну. Далейшых планаў Віталь разам з бацькам пакуль не мае. Чакаюць.

«Мы бачылі, як нехта хадзіў за плотам і здымаў на камеру. Але зараз да вокнаў не падыходзім», – распавёў 12 верасня Belsat.eu Віталь.

Віталь і Уладзіслаў кажуць, што хвалююцца за сваю бяспеку. Паводле Віталя, яны разам з сынам удзельнічалі ў мірным пікеце 6 верасня ў Віцебску. Ім пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся. Дабраліся да Менску, спрабавалі трапіць у амбасаду праз дзверы, але іх не пусцілі і тады яны пераскочылі цераз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.

Учора Кузнечыкі таксама патэлефанавалі ў прадстаўніцтва ААН у Беларусі.
⚡️На плошчы Свабоды пачаліся затрыманні удзельніц жаночага маршу, паведамляе TUT.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сілавікі затрымліваюць жанчын на плошчы Свабоды. Відэа @mbkhmedia
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жанчыны ўсталі ў счэпку, каб сілавікі не маглі іх затрымаць. Відэа - Радыё Свабода