Белсат
20.1K subscribers
61.8K photos
19.4K videos
38 files
47.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Прырода настолькі ачысцілася, што ў Горадні на пікет выйшлі нават дрэвы🌳

Фота ад падпісчыкаў
Дыджэі перамен цяпер і ў Пінску? Фоташоп ці не?🤔

Фота: Пінск для жыцця
Зялёны Луг у Менску таксама ўпрыгожылі!

Фота ад падпісчыкаў
Адміністрацыя МФЭК (Менскі фінансава-эканамічны каледж) адправіла групу студэнтаў на суботнік з заняткаў.

Але замест суботніка студэнты патрапілі на мітынг. На вайсковых могілках былі людзі з сцягамі, а хлопцам і дзяўчатам раздалі чырвоныя і зялёны курткі.


Крыніца @studentyBY
Новае графіці на Пятроўшчыне!❤️

Фота: @belsat
Нам пішуць: Гэта вёска Старадарожскага раёна Менскай вобласці. Шмат вучняў зараз упрыгожваюць свае дзённікі бчб сцягам. Я таксама ўпрыгожыла свой дзённік нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам.

Фота ад падпісчыцы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Кожны дзень у нашага народа нараджаюцца новыя героі».

Святлана Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў Маршу герояў, які адбудзецца заўтра ў Менску і рэгіёнах.
На жыхарку Лагойску склалі 7 пратаколаў з-за яе каментара тэлеканалу «Еўраньюз»

Аксана Бароўская была на мітынгу 6 верасня ў Менску. Журналісту тэлеканалу «Еўраньюз» на пытанне «чаму яна тут», Аксана адказала, што прычыны – гэта адсутнасць законаў, якія працуюць, і незаконны кіраўнік краіны.

Гэтае відэа стала падставай для таго, каб супраць Аксаны склалі 7 пратаколаў, сярод якіх былі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і дробнае хуліганства. У міліцыі спадарыня правяла 5 гадзін: «Прыехалі на працу людзі ў цывільным, сказалі, што калі я не пайду, прыменяць фізічную сілу»

У суд спадарыню выклікалі не павесткай, а пагрозамі: «Я нават не думала, што маё жыццё ператворыцца ў такое пекла. Я дзіцячы аніматар, а на мяне ціснуць з усіх бакоў».

Крыніца @belsat
❗️Марыя Калеснікава ў Жодзінскай турме, паведаміла яе адвакатка.
Адміністрацыя гандлёвага цэнтру «Сталіца» папярэдзіла, што заўтра працаваць не будзе

На пытанне, з чым гэта звязана, @belsat адказалі па тэлефону: «Вы самі разумееце, якая зараз сітуацыя». Цягам 12 верасня гц плануе працаваць па звычайнаму раскладу, але можа і зачыніцца бліжэй да 18:00.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Атмасфера каля Маяка Менску 💃🕺

Відэа ад падпісчыкаў
Беларусь – краіна цмокаў. Уручча сёння 🐉

Фота ад падпісчыкаў
Кіеў. Уваход да Кіеўскай Гарадской Рады.

Фота ад падпісчыкаў
Павел Латушка сустрэўся з дзеючым старшынёй АБСЕ Эдзі Рама

«АБСЕ будзе адыгрываць больш актыўную ролю ў вырашэнні беларускага крызісу. Ёсць нечаканыя інструменты», – паведаміў Латушка ў сваім канале @latushka
Глядзіце, якая!🔥

Фота ад падпісчыкаў