Белсат
20K subscribers
62.2K photos
19.5K videos
38 files
48K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Пацярпелага ў паслявыбарчую ноч шукалі са Следчага камітэту. Яму давялося ўцякаць за мяжу

«Незразумела, чаго яны хочуць ад нас цяпер, і правяраць не хочацца».


Мянчук Яўген моцна пацярпеў у ноч з 9 на 10 жніўня, трапіў у лякарню. 7 верасня за ім прыйшлі невядомыя, якія назваліся следчымі.

Чытаць цалкам: https://telegra.ph/Pacyarpelaga-ў-paslyavybarchuyu-noch-shukalі-sa-Sledchaga-kamіtehtu-YAmu-davyalosya-ўcyakac-za-myazhu-09-11
Калі ў вас ёсць пытанні да мясцовых уладаў, то як раз сёння з 9:00 да 12:00 Менгарвыканкам і аблвыканкамы праводзяць прамыя тэлефонныя лініі

📌 намеснік старшыні Берасцейскага аблвыканкаму Альшэўскі Вадзім Іванавіч (8016221312);

📌намеснік Савету дэпутатаў Віцебскага аблвыканкаму Цярэнцьеў Уладзімір Уладзіміравіч (80212222222);

📌намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкаму Прывалаў Уладзімір Аляксандравіч (80232331237);

📌намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Пранюк Віктар Францавіч (80152735644);

📌намеснік старшыні Менскага аблвыканкаму Рагашчук Мікалай Міхайлавіч (80175004160);

📌намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Маслаў Сяргей Мікалаевіч (80222501869);

📌намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму Цура Арцём Мікалаевіч (80172224444).
Навіны беларускіх латарэй: кіберпартызаны павіншавалі Святлану Ціханоўскую з народзінамі і пажадалі хутчэй стаць прэзідэнтам.
На Міхалова ў Менску знялі адзін сцяг. У адказ жыхары дамоў павесілі яшчэ тры!

Фота ад падпісчыкаў
Гомель, добрай раніцы!

Фота ад падпісчыкаў
Мачулішчы. Як вам такі дызайн?

Фота ад падпісчыкаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нам пішуць: Паглядзіце, як прыбіраюць БЧБ у Горадні. На аўтара відэа ідуць з нажом!

Фота ад падпісчыкаў
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Сегодня на ул.Щорса задержали мужчину, который просто сделал замечание тем, кто срезал БЧБ ленточки с парапета. За это мужчину задержали. Как видите, он был с собакой, и был вынужден отпустить собаку, в надежде что жители Грушевки будут солидарны и спасут собаку. Собака по-прежнему не найдена. Естественно, она в стрессе. Неизвестно, есть ли добрые люди, которые готовы приютить собаку, пока ее хозяин не выйдет на свободу. Пожалуйста! Собаку нужно найти и взять ее на передержку! Сейчас она должна бегать в районе Грушевки..." — звярнулася да нас чытачка @nashaniva і даслала відэа, як сабака спрабуе бегчы за гаспадаром, якога вядуць міліцыянты.
Каля 40 чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі сабраліся ля консульства Расеі ў горадзе Г'юстан, ЗША. Яны такім чынам падтрымалі мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у прэзідэнты Беларусі і выказаліся супраць умяшальніцтва Расеі.

«Мы сабраліся менавіта ў расейскага консульства, каб звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на захопніцкі характар «дапамогі» Расейкай Федэрацыі «брацкаму» народу Беларусі».


Даслалі чытачы з гораду Г'юстан, штат Тэксас, ЗША
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Глядзіце, як учора павіншавалі Святлану Ціханоўскую з Днём нараджэння ў Жодзіна!

Відэа ад падпісчыкаў
32 чалавека затрымалі 11 верасня на акцыях пратэсту ў Беларусі
Да разгляду спраў у судзе за кратамі засталіся 18 чалавек, паведаміла МУС.

Усяго міліцыя налічыла 12 праўладных і 13 пратэставых акцыяў, пра затрыманні ідзе гаворка толькі на апошніх.
⚡️Тэрмінова! Грушаўка рэпрэзентавала свой афіцыйны сцяг!

Фота: Viktar Chadasievič
У Лідзе таксама ўчора святкавалі ДН Святланы Ціханоўскай🎂

Фота ад падпісчыкаў
Белсат
Менск. Віталь Кузнечык, які разам з сынам Уладзіславам хаваецца ад сілавікоў на тэрыторыі амбасады Швецыі, распавёў, што супрацоўнікі амбасады цяпер вырашаюць, дзе іх пакінуць на ноч. У памяшканне іх пакуль не прапускаюць, але вынеслі ваду і ежу. Паводле мужчыны…
Віталь Кузнечык з сынам пераначавалі ў амбасадзе Швецыі Ім прадаставілі ежу, ваду і месца для сну. Супрацоўнікі амбасады ставяцца да раптоўных гасцей лагодна. Далейшых планаў Віталь пакуль не мае, пакуль яны проста чакаюць. «Мы бачылі, як нехта хадзіў за плотам і здымаў на камеру. Але зараз да вокнаў не падыходзім», – распавёў @belsat Віталь
Міліцыя палічыла, колькі каштуе шкода ад ўдзельнікаў пратэсту

Супрацоўнікі міліцыі працягваюць выяўляць асобаў, якія паралізавалі працу грамадскага транспарту і ўстановаў падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Аператыўнікі ўжо вызначылі семярых «актывістаў», якія стваралі заторы і аварыйныя сітуацыі 6 верасня на сталічных праспектах Незалежнасці і Пераможцаў. Супраць іх узбуджаная крымінальная справа за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх.

"Толькі ў Цэнтральным раёне Менску парушальнікі грамадскага парадку нанеслі шкоду на суму больш за 30 тысяч рублёў. Усе выдаткі лягуць на плечы вінаватых".

Ці ляжа на плечы сілавікоў адказнасць за пашкоджанні і выбітую шыбу ў кавярні 6 верасня, не паведамляецца.

Крыніца @pressmvd