Белсат
20.1K subscribers
61.8K photos
19.4K videos
38 files
47.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Чаму з Украіны выправаджваюць палітычных эмігрантаў, і як гэтага пазбегчы?

Паводле афіцыйнай інфармацыі міграцыйнай службы гэтай краіны, у 2021-м за першае паўгоддзе з Украіны ў Беларусь і трэція краіны выправадзілі 16 грамадзянаў Беларусі.

І чаму СБУ так ахвотна супрацоўнічае з калегамі з Беларусі?

https://bellsat.eu/news/16-09-2021-chamu-z-ukrainy-vydvarayuts-palitychnyh-emigrantau-i-yak-getaga-pazbegchy/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
💥#main Галоўнае на гэты момант:

🔹 Сёння вызвалілі 13 палітвязняў, якія падпісалі прашэнне аб памілаванні

🔹 «Кібер-партызаны» апублікавалі аўдыязапіс з нарады, якую праводзіў Юрый Караеў 6 жніўня 2020 года

🔹 СБУ затрымала 5 беларусаў, сярод іх экс-мiлiцыянт Ягор Емельянаў

🔹 Прыватным лабараторыям забараняюць рабіць ПЦР-тэсты
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔴«Для адных прыйшла воля, для іншых прыйшла няволя».

Чаму 17 верасня 1939 года, у гонар якога ўлады вырашылі адзначаць Дзень народнага адзінства, – неадназначная, а шмат для каго – трагічная дата ў гісторыі?

Зрабілі для вас кароткае відэа пра тое, што трэба ведаць пра гэты дзень👆

Крыніца: архіўнае выданне ток-шоу «Intermarium»
Еўрапарламент прыняў жорсткую рэзалюцыю супраць Пуцінскага і Лукашэнкаўскага алігархату

Выбары ў Дзяржаўную Думу будуць непрызнаныя, калі пройдуць з парушэннямі, а Уладзімір Пуцін будзе нелегітымным у любым выпадку, калі паспрабуе застацца пры ўладзе праз 3 гады.

Пад раздачу трапіў і Аляксандр Лукашэнка: ягоных алігархаў еўрапейскія структуры возьмуць пад кантроль, а злачынствы супраць беларускага народа будуць расследаваныя.

https://www.youtube.com/watch?v=kIY1k9a3SXQ&t=586s&ab_channel=%D0%91%D0%95%D0%9B%D0%A1%D0%90%D0%A2NEWS
☝️10 выбітных беларускіх дзеячоў, якіх мы згубілі праз Дзень народнага адзінства

Колькі людзей з 17 верасня 1939 года да 22 чэрвеня 1941 года «аб’ядналі ў магілах і падчас дэпартацыі», у каментары «Белсату» распавёў беларускі гісторык, даследчык сталінскіх рэпрэсіяў Ігар Кузняцоў.

https://bellsat.eu/news/16-09-2021-ab-yadnali-u-magilah-i-departatsyi-top-10-belaruskih-dzeyachau-ahvyarau-pahodu-17-verasnya/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
Сваякі Рамана Бандарэнкі не ведаюць, ці спынілі справу пра яго збіццё.

«Да нас такую інфармацыю не даносілі», – кажуць сваякі Рамана.

Таксама пра спыненне справы не паведамлялі і адвакату.

Крыніца: @euroradio
💁‍♂️Патаемная імпрэза ў Менску, прымусовыя забегі і новая плошча.

17 верасня па рашэнні ўладаў у Беларусі ўпершыню адзначаць Дзень народнага адзінства. Як гэтае свята будзе азначацца ў розных рэгіёнах краіны?

Ці ўдзельнічаеце вы ў Дні народнага адзінства? І ці трэба яго адзначаць? Дзяліцеся сваімі гісторыямі ў каментарах.

https://bellsat.eu/news/16-09-2021-dzen-prymusovaga-adzinstva/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
«Менск. Дождж. Вуліца Адзінцова. Рабочыя кладуць асфальт»

Свае варыянты подпісу да гэтага фота пішыце ў каментарах.

Крыніца: чытачы @belsat
20 верасня ўключаць ацяпленне ў дзіцячых садках і школах Менску

Таксама цяпло з'явіцца і ў 20 лячэбна-прафілактычных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах Менску.

А вось у жыллёвым фондзе ацяпленне зʼявіцца толькі пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці дзён + 8 °C і ніжэй.

У грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых і іншых арганізацыях батарэі «пацяплеюць» пазней за ўсё: пасля падачы цяпла ў жылыя дамы.

Крыніца: Менгарвыканкам
❗️Блогера Руслана Лінніка асудзілі на чатыры гады калоніі

Суд Маскоўскага раёна сёння прызнаў Руслана вінаватым па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 188 (паклёп).

Па версіі абвінавачвання, гэта ўтрымлівалася ў відэароліках блогера на ягоным ютуб-канале ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі, ужо былых старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева, ягонага намесніка Генадзя Казакевіча і міністра абароны Віктра Хрэніна.

Суддзя Юрый Машкетаў пакараў Руслана Лінніка чатырма гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Яўген Серакоў.

На судзе Руслан Ліннік не прызнаў сваёй віны, адмовіўся ад дачы паказанняў, а ў апошнім слове распавёў пра ціск, псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне з боку сілавікоў.

Крыніца: @viasna96
📌 15 верасня быў затрыманы музычны журналіст і музыка Мікалай Янкойць

Цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Крыніца: @by_culture
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️Беларускія памежнікі абвінавацілі літоўскіх калег у парушэнні мяжы

Дзяржпамежкамітэт Беларусі апублікаваў чарговае відэа з мяжы ў пункце спрошчанага пропуску Геранёны.

«На відэа выразна відаць, як двое мужчын і літоўскі сілавік ушчыльную падышлі да лініі літоўска-беларускай мяжы, пазначанай на дарожным палатне белай лініяй. У нейкі момант адзін з мужчын наўмысна перасёк яе, зрабіў фота і вярнуўся назад у Літву», – адзначылі ў ДПК.

У памежным камітэце асобна падкрэслілі, што прадстаўнік Літоўскага сілавога ведамства не спыніў невядомага.

Крыніца: @reformby
☝️Блогера Vadimati падазраюць па крымінальных справах

Вадзім Ермашук праходзіць падазраваным па дзвюх справах арт. 368 КК «абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Абвінавачванне блогеру пакуль не прад'явілі.

Крыніца: @bajby
❗️«Ввиду неустановления лица, подлежащего привлечению в качестве обвиняемого»

Так пракаментавала Генпракуратура спыненне справы аб забойстве Рамана Бандарэнкі.

Крыніца: Генпракуратура Беларусі
Акцыя салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» прайшла ў Кіеве.

На здымках партрэты праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча, юрыста Уладзімера Лабковіча, каардынатаркі валантэрскай службы Марфы Рабковай, кіраўніка Гомельскай філіі Леаніда Судаленкі, валантэраў Андрэя Чапюка і Тацяны Ласіца.

Падобныя акцыі салідарнасці пройдуць у розных гарадах свету:

▫️ Парыж, 12.00, Hôtel de ville, Ратушная плошча горада;
▫️ Варшава, 18.00, ulica Krakowskie Przedmieście, каля помніка Мікалаю Каперніку;
▫️ Вільня, 18.00, Lukiškių g., на Лукішскай плошчы;
▫️ Тбілісі, 18:30, вуліца Шота Руставэлі, 8 (Парламент Грузіі);
▫️Батумі, 18:30, порт Батумі (каардынаты);
▫️Адэса, 19:30, вуліца Прыморская (пешаходны мост Цёшчын).

Фота: @belsat
МЗС Расеі і Польшчы апублікавалі пасты ў twitter з нагоды падзей 17 верасня 1939 года. Параўнайце тэксты:

МЗС 🇷🇺

«17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія пачала вызваленчы паход на тэрыторыі Польшчы. Савецкія войскі выйшлі на лінію Керзона, не дазволіўшы вермахту падысці да Менску.
Народы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны сустрэлі савецкіх салдат з радасцю».

МЗС 🇵🇱

«17 верасня 1939 Савецкі Саюз напаў на Польшчу, выконваючы становішча сакрэтнага дадатку да пакту Молатава-Рыбентропа.
Шмат палякаў сталі ахвярамі савецкіх злачынстваў і тэрору. Іх сімвалам стала забойства каля 22 тысяч чалавек у Катыні грамадзян Польшчы, у тым ліку 10 тысяч ваеннапалонных».

Крыніцы: МЗС Расеі, МЗС Польшчы