Белсат
19.9K subscribers
62.3K photos
19.5K videos
38 files
48.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, ці назіралі вы праблемы з пастаўкамі цукру ў крамы апошнім часам?

Нам пішуць:
«Учора сваякі з Барысава распавядалі, што ва ўсім горадзе тыдзень (а мо і болей) не было цукру».

«Жонка шукала цукар у Кастрычніцкім раёне Менску ледзь знайшла».

«Гаспадыня са Слуцку нідзе не можа знайсці Жабінкаўскі цукар, а ён нібыта найлепшы. Але Слуцкі натуральна ёсць».

Ці ўсё ў парадку з асартыментам у вашых гарадах? Напішыце ў наш чат-бот @BelsatBot
🤷‍♀️😲На сайце анкадыспансэра ўтрымліваецца інфармацыя пра... «Дзень народнага адзінства»

«Даже онкодиспансерам сегодня приказано пиарить «День народного единства»! И это рядом с пиаром платных услуг, который на сайте каждой клинике на первом месте» – абураюцца чытачы.

🤔А ў якіх яшчэ нязвыклых месцах вам траплялася дзяржаўная агітка?

Крыніца: чытачы @belsat
Белсат
📌 15 верасня быў затрыманы музычны журналіст і музыка Мікалай Янкойць Цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна. Крыніца: @by_culture
☝️Журналіста Мікалая Янкойця асудзілі на 2900 рублёў

15 верасня яго затрымалі за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі на тэрыторыі Пратызанскага РУУСа».

Дома ў Янкойця адбыўся ператрус, падчас якога па словах Мікалая, «нічога не знайшлі».

Сёння суд Партызанскага раёна прызнаў Янкойця вінаватым па арт. 24.3 КаАП і пакараў яго штрафам у памеры 2900 рублёў (100 базавых).

Крыніца: @viasna96
☝️Блогерцы Вользе Такарчук працягнулі тэрмін зняволення яшчэ на месяц.

Вольга за кратамі ад 19 траўня 2021 года ў статусе абвінавачанай па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 391 КК (абраза суддзі) і арт. 188 КК (паклёп).

Так улады помсцяць ёй за блогерскую дзейнасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Следчых дзеянняў з жанчынай не праводзіцца, і ў змене меры стрымання ёй адмовілі, нягледзячы на наяўнасць дваіх непаўналетніх дзяцей.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гомельская міліцыя закупляе «разумныя» відэакамеры з функцыяй апазнання асоб

УУС Гомельскага аблвыканкама размясціла запыт на сайце госзакупак на пакупку 65 відэакамер на агульную суму 20 тысяч рублёў.

У апісанні закупкі пазначана, што абсталяванне будзе выкарыстоўвацца для запісу працэсу зносін супрацоўнікаў з грамадзянамі, але тэхнічныя характарыстыкі шырэйшыя за гэтыя патрэбы:

45
з іх – вулічныя, якія будуць весці назіранне ў светлы і цёмны час сутак (без выкарыстання штучнага асвятлення). Камера павінна быць забяспечаная web-аналітыкай з функцыяй дэтэкцыі асоб. Гэтая функцыя азначае, што запіс камеры будзе весціся толькі ў той момант, калі камера выявіць асобу чалавека, што значна спрашчае наступную працу з малюнкамі.

20 купальных IP – відэакамер міліцыя закупляе для назірання ў малаасветленых месцах. Акром web-аналітыкі гэтыя камеры будуць запісваць гук.

Крыніца: flagstok.info
❗️Родным Рамана Бандарэнкі нічога не паведамілі аб прыпыненні крымінальнай справы.

Сястра Рамана Вольга Кучарэнка расказала «Белсату», што сям’я пра ўсё даведалася з прэсы: учора аб прыпыненні справы паведаміла «Наша ніва» са спасылкай на свае крыніцы, сёння гэта пацвердзіла Генеральная пракуратура ў сваім Telegram-канале. Ад раніцы адвакатка сачыла за сайтам Генпракуратуры і чакала інфармацыі, а сям’і ніхто з праваахоўнікаў не тэлефанаваў і не пісаў.

«Пісаць заявы ці я не ведаю, якія яшчэ магчыма на заканадаўчым узроўні паперы, мы будзем. Бо я лічу, што гэта проста нейкі здзек», – кажа сястра забітага.

✏️ Ад 25 лютага, калі распачалі крымінальную справу і выклікалі маці Рамана на допыт, ніякай інфармацыі сям’і не давалі. Сям’я не ведае, ці наогул былі падазраваныя ў справе.

Справу ад пачатку заводзілі не за забойства, а за «Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага» (ч.3 арт. 147 КК РБ). Цяпер яе прыпынілі ў сувязі з «невыяўленнем асобы, якую належыць прыцягнуць у якасці абвінавачанага».

Крыніца: @belsat
Расея хоча «выдаць» уладам яшчэ аднаго беларуса.

Генпракуратура Расеі прыняла рашэнне аб задавальненні запыту Беларусі на экстрадыцыю Сяргея Непагоды. Учора быў суд па абскарджанні рашэння, адвакатам «Гражданского содействия» атрымалася адкласці суд.

У гэты ж дзень скончыўся тэрмін утрымання мужчыны пад вартай. Але на тэрыторыі СІЗА яго ізноў затрымалі і адвезлі ў аддзяленне паліцыі. Яго вінавацяць у парушэнні міграцыйнага рэжыма. Сяргею пагражае прымусовая дэпартацыя ў Беларусь.

Цяпер (у 14-00) пачалося судовае паседжанне.

Крыніца: кіраўніца праекта дапамогі беларускім уцекачам камітэта «Гражданское содействие» Дзіна Мусіна.
❗️Улады ліквідавалі «Таварыства беларускай школы».

Крыніца: Тамара Мацкевіч
🤔 Так выглядае махляр?

А каго вы бачыце ў рэкламе пра эканамічныя злачынствы?

Крыніца: чытачы @belsat
😳 «Хто лячыў, той хай і здымае»

Чытачка са Слуцку адгукнулася на нашую просьбу падзяліцца сітуацыяй у сваіх паліклініках і больніцах:

«Хачу падзяліцца інфармацыяй. У панядзелак я пайшла з сынам у лякарню. Сын захварэў, але гэта быў не ковід. Яго адправілі ў інфекцыйнае аддзяленне разам з хворымі на ковід. У той дзень было вельмі шмат людзей. Ён прыйшоў прыблізна ў 9 гадзін, а пайшлі мы разам адтуль у 18 гадзін. Праз гадзіну лекары скончылі працу, людзей было больш за 100, прыблізна. Лекараў не хапае, яны звальняюцца.

Мая малодшая дачка ў жніўні зламала руку. У дарослай лякарні нас прыняў добры, уважлівы лекар. Зламала 15 жніўня, а зняць ня можам, таму што ён звольніўся. У дзіцячай лякарні адмовіліся здымаць, сказалі: «Хто лячыў, той хай і здымае». Зараз ня толькі сталыя людзі нікому не патрэбны, але і дзеці. Як жыць, адкажыце!?»

Крыніца: чытачы @belsat
☝️Які кошт заплацілі беларусы за ўз’яднанне Беларусі і калі сапраўды варта адзначаць адзінства беларускай нацыі?

Паразмаўлялі з прафесарам, доктарам гістарычных навук Алесем Смаленчуком.

https://bellsat.eu/news/17-09-2021-prafesar-ales-smalyanchuk-pra-17-verasnya-pazityu-uz-yadnannya-belarusi-perameshvaetstsa-z-tragedyyaj-milyonau-lyudzej/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
Дзень аб’яднання ці падзелу? А як вы думаеце?

17 верасня 1939 года для Беларусі стала вызваленнем ці акупацыяй? 🤔

17 верасня ў Беларусі адзначаюць гэтак званы Дзень народнага адзінства, які выклікае шмат спрэчак праз неадназначнасць падзеяў у верасні 1939 года.

Калі сапраўды варта адзначаць адзінства беларускай нацыі?
Як тэлеканалы Украіны падпісваюць Аляксандра Лукашэнку

Крыніца: @Boritesipoborute_chanel
У Рагачове і Светлагорску адмянілі публічныя мерапрыемствы, якія рыхтавалі ідэолагі.

Усяму віной дождж.

Крыніца: @flagshtok
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Лукашэнка не адзначае Дзень народнага адзінства?

🚑 Чацвёртая хваля каронавіруса. Лекары распавялі, што адбываецца ў шпіталях.

🧁🍫 Салодкае жыццё беларусаў пад пагрозай. З крамаў знікае цукар! Пра недахоп гэтага прадукту Белсату паведамляюць гледачы з розных гарадоў Беларусі.

🔥 Пачатак ацяпляльнага сезону на Беларусі стартуе ў рэкордна раннія тэрміны. Але цёпла будзе не ўсім.

Глядзіце самыя галоўныя навіны дня на «Белсаце»!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Очень аккуратно со списками превентивных. Их никто видеть не должен»

«
Кібер-партызаны» апублікавалі поўную версію аўдыязапісу нарады 6 жніўня 2020 года, якое праводзіў Юрый Караеў.

📍Публікуем некалькі вытрымак з аўдыёзапісаў:

«Если 1400 человек приедет в Минск, та критическая масса, которая будет играть роль, я со всеми вами расправлюсь неподетски. Прямо угрожаю!»

«Передаю задачу главнокомандующего! Все должны на всех стучать. Мы должны об эмом через население».

«Очень аккуратно со списками привинтивных. Их никто видеть не должен».

«Самое главное для нас это уверенность в вас участковых коммисий».

«То что на нас пытаются надавить на нас со СМИ. Моя рекомендация – не читайте».
Тэлэграм-канал «ЧестнОК» і Телеграм-чат «Чатик ЧестнОКа» прызналі экстрэмісцкімі.

Канал «ЧестнОК» – гэта праект палітвязня Сашы Івуліна пра беларускі футбол.

Зараз Саша Івулін за кратамі, яго абвінавачваюць у перакрыцці дарог. Аляксандру пагражае да 3 гадоў зняволення.

Крыніца: @the_village_me