Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💶«Эканоміка з Чалым». Чаму эканоміка Лукашэнкі б’е рэкорды?

Шмат якія аналітыкі ўжо называюць тое, што адбываецца ў беларускай макраэканоміцы, паўнавартасным цудам.

Разбіраемся ў прычыне цуду ў праграме «Эканоміка з Чалым»👉 https://www.youtube.com/watch?v=lxmwHrJjhdU
⚡️Прыпынілі крымінальную справу пра факце смерці Бандарэнкі

Генпракуратура не можа знайсці, тых хто яго збіў да смерці, паведамляе «Наша Ніва».

Крыніца: @nashaniva
Сарвацца з крамлёўскага ланцуга ўсё цяжэй? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

🎥Першы ўвосень 2021 г. «ПраСвет» у новай студыі і з новым графічным афармленні. Тэмы праграмы:

🔹Лукашэнка гуляе з крамлёўскім агнём. Як Расея мілітарызуе Беларусь?
🔹Ярмошына хацела сфальсіфікаваць выбары ў Грузіі?
🔹Час сабраць дакументы на Лукашэнку для трыбуналу ў Гаазе. Інтэрв'ю з Радославам Сікорскім, еўрадэпутатам, экс-міністрам замежных справаў Польшчы
🔹Варшава мадэрнізуе войска. Чым Польшча плануе абараняцца?
🔹Першы месяц «Талібану». Хто дапаможа Афганістану?

Крыніца: @prasviet

https://bellsat.eu/programs/16-09-2021-sarvatstsa-z-kramlyouskaga-lantsuga-usyo-tsyazhej-prasvet-z-alinayu-koushyk/
Белсат
⚡️Прыпынілі крымінальную справу пра факце смерці Бандарэнкі Генпракуратура не можа знайсці, тых хто яго збіў да смерці, паведамляе «Наша Ніва». Крыніца: @nashaniva
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Сёння прыпынілі крымінальную справу пра факце смерці Бандарэнкі

Але рана ў сэрцы ягонай матулі не загоіцца ніколі!

🙏 Паглядзіце інтэрв’ю з Алёнай Бандарэнка. Уявіце, з якім цяжарам жыве гэтая мужная жанчына…
💃🕺З чаркаю, спавітым паленам і разламанай лаваю!

Паглядзіце, як святкуюць традыцыйнае беларускае вяселле👇

На вяселле маладых прывезлі да старой карчмы ў сапраўднай брычцы на кані ўпрыгожаным, кветкамі ды бразготкамі. Сваты сустракалі маладых паводле традыцыі – хлебам ды чаркаю, далі перайсці праз шкуру каб жаніх з нявестай трапілі ў новае заможнае сямейнае жыццё. А гулялі вяселле за сталом на падворку.

Сваякоў маладой і маладога абдаравалі традыцыйнымі сімвалічнымі падарункамі: паясамі, посцілкамі, частку з якіх калісьці нявеста павінна была саткаць сама да вяселля.
Чаму з Украіны выправаджваюць палітычных эмігрантаў, і як гэтага пазбегчы?

Паводле афіцыйнай інфармацыі міграцыйнай службы гэтай краіны, у 2021-м за першае паўгоддзе з Украіны ў Беларусь і трэція краіны выправадзілі 16 грамадзянаў Беларусі.

І чаму СБУ так ахвотна супрацоўнічае з калегамі з Беларусі?

https://bellsat.eu/news/16-09-2021-chamu-z-ukrainy-vydvarayuts-palitychnyh-emigrantau-i-yak-getaga-pazbegchy/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
💥#main Галоўнае на гэты момант:

🔹 Сёння вызвалілі 13 палітвязняў, якія падпісалі прашэнне аб памілаванні

🔹 «Кібер-партызаны» апублікавалі аўдыязапіс з нарады, якую праводзіў Юрый Караеў 6 жніўня 2020 года

🔹 СБУ затрымала 5 беларусаў, сярод іх экс-мiлiцыянт Ягор Емельянаў

🔹 Прыватным лабараторыям забараняюць рабіць ПЦР-тэсты
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔴«Для адных прыйшла воля, для іншых прыйшла няволя».

Чаму 17 верасня 1939 года, у гонар якога ўлады вырашылі адзначаць Дзень народнага адзінства, – неадназначная, а шмат для каго – трагічная дата ў гісторыі?

Зрабілі для вас кароткае відэа пра тое, што трэба ведаць пра гэты дзень👆

Крыніца: архіўнае выданне ток-шоу «Intermarium»
Еўрапарламент прыняў жорсткую рэзалюцыю супраць Пуцінскага і Лукашэнкаўскага алігархату

Выбары ў Дзяржаўную Думу будуць непрызнаныя, калі пройдуць з парушэннямі, а Уладзімір Пуцін будзе нелегітымным у любым выпадку, калі паспрабуе застацца пры ўладзе праз 3 гады.

Пад раздачу трапіў і Аляксандр Лукашэнка: ягоных алігархаў еўрапейскія структуры возьмуць пад кантроль, а злачынствы супраць беларускага народа будуць расследаваныя.

https://www.youtube.com/watch?v=kIY1k9a3SXQ&t=586s&ab_channel=%D0%91%D0%95%D0%9B%D0%A1%D0%90%D0%A2NEWS
☝️10 выбітных беларускіх дзеячоў, якіх мы згубілі праз Дзень народнага адзінства

Колькі людзей з 17 верасня 1939 года да 22 чэрвеня 1941 года «аб’ядналі ў магілах і падчас дэпартацыі», у каментары «Белсату» распавёў беларускі гісторык, даследчык сталінскіх рэпрэсіяў Ігар Кузняцоў.

https://bellsat.eu/news/16-09-2021-ab-yadnali-u-magilah-i-departatsyi-top-10-belaruskih-dzeyachau-ahvyarau-pahodu-17-verasnya/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
Сваякі Рамана Бандарэнкі не ведаюць, ці спынілі справу пра яго збіццё.

«Да нас такую інфармацыю не даносілі», – кажуць сваякі Рамана.

Таксама пра спыненне справы не паведамлялі і адвакату.

Крыніца: @euroradio
💁‍♂️Патаемная імпрэза ў Менску, прымусовыя забегі і новая плошча.

17 верасня па рашэнні ўладаў у Беларусі ўпершыню адзначаць Дзень народнага адзінства. Як гэтае свята будзе азначацца ў розных рэгіёнах краіны?

Ці ўдзельнічаеце вы ў Дні народнага адзінства? І ці трэба яго адзначаць? Дзяліцеся сваімі гісторыямі ў каментарах.

https://bellsat.eu/news/16-09-2021-dzen-prymusovaga-adzinstva/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!