Белсат
20.2K subscribers
61.8K photos
19.4K videos
38 files
47.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Таксама ператрус адбываецца ў Берасці ў Кірыла Кафанава, праваабаронцы з арганізацыі Human Constanta.

Крыніца: @mediazonaby
17-гадоваму Мікіце Залатарову, які хварэе на эпілепсію, прысудзілі 4,5 гады калоніі за «гвалт над міліцыянтам».

Вядома, што сёння суддзя Казачок прысудзіў хлопцу 4,5 гады калоніі (разам з папярэднім прысудам). Яму залічылі (1 дзень у СІЗА за 2 дні пакарання) тэрмін знаходжання ў СІЗА.

Мікіта неаднаразова казаў пра збіццё і жорсткае абыходжанне з боку міліцыянтаў.

Крыніца: @viasnahomel
❗️Сілавікі прыйшлі ў офіс цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC і на сядзібу партыі БНФ

Крыніца: @radiosvaboda
❗️Прыйшлі ў праваабарончую арганізацыю «Гендэрныя перспектывы»

Крыніца: @viasna96
❗️Зачыстка грамадзянскай супольнасці. Хроніка тэрору 14 ліпеня (станам на 12:30):

🔻Сілавікі атакавалі праваабарончыя арганізацыі «Вясна», «Lawtrend», «Гендэрныя перспектывы», рух «За свабоду», партыю БНФ, Беларускую асацыяцыю журналістаў, выданне «Имена», згуртаванне «Бацькаўшчына», Беларускі Хельсінкскі камітэт, цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC

🔻Затрыманыя праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Андрэй Палуда, не выходзіць на сувязь Алесь Бяляцкі

🔻Ператрусы прайшлі ў праваабаронцаў Уладзя Лабковіча, Алены Лапцёнак, Вольгі Смалянкі, Кірыла Кафанава, Мікалая Шараха. Пакуль дакладна невядома, ці затрыманыя яны
Белсат pinned «❗️Зачыстка грамадзянскай супольнасці. Хроніка тэрору 14 ліпеня (станам на 12:30): 🔻Сілавікі атакавалі праваабарончыя арганізацыі «Вясна», «Lawtrend», «Гендэрныя перспектывы», рух «За свабоду», партыю БНФ, Беларускую асацыяцыю журналістаў, выданне «Имена»…»
У Барысаве затрыманы юрыст і праваабаронца Алег Мацкевіч

Яго павезлі ў Следчы камітэт у Менск.

Крыніца: ex-press.by
❗️З ператрусам прыйшлі да эканаміста Яраслава Раманчука

Крыніца: @radiosvaboda
Таксама ператрус адбыўся ў арганізацыі Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі.

Пра гэта напісала ў Facebook дырэктарка арганізацыі Святлана Зінкевіч.

Антон Матолька ў сваім Telegram-канале паведамляе пра ператрус у арганізацыі IBB.

Крыніца: Facebook
У Горадні прыйшлі ў цэнтр «Трэці сектар». Там ідзе ператрус

Крыніца: @belsat
Кацярына Барысевіч атрымала Міжнародную прэмію Камітэта па абароне журналістаў за свабоду прэсы

Такім чынам камітэт вырашыў прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да крытычна цяжкага становішча недзяржаўных журналістаў у Беларусі

Крыніца: cpj.org
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️🧐 Магчыма вы пра яго не чулі, але гэта ён першым падняў тэму сталінскіх рэпрэсіяў у беларускай літаратуры.

Сёння 110 гадоў з дня нараджэння Паўла Пруднікава.

Працягваем запаўняць прабелы і распавядаць пра выбітных дзеячаў беларускай культуры і навукі.
Украінская журналістка Дыяна Панчанка стане вядучай «Славянскага базару»

«Я еду на Славянский базар.
Да, в Витебск, да в Беларусь.
Удостоена чести открывать фестиваль в качестве ведущей вместе с коллегами из России и РБ. Уверена, искусство и музыка должны оставаться вне политики»
, – напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook.

Дыяна Панчанка працавала на канале News One, які ў студзені быў закрыты пастановаю прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Канал меў ва Украіне рэпутацыю прарасейскага.

Цяпер яна працуе на «Першым Незалежным» канале, які стварылі былыя працаўнікі закрытых Зяленскім медыяў.

Крыніца: Facebook (Диана Панченко)
Што зараз вядома пра інтэрнэт-выданне «Имена», куды прыйшлі сілавікі?

У офісе адбыўся ператрус, на які не ўдалося патрапіць адвакату. На той момант там знаходзіліся дырэктарка «Имён» Кацярына Сяргеева і бухгалтарка Таццяна Аднавол.

Таццяна зараз на волі, але пад падпіскай аб неразгалошванні. А ў кватэры Кацярыны Сяргеевай мусіць прайсці бо ўжо праходзіць ператрус.

Крыніца: @imenamag
Новы пажар – гэтым разам на магілёўскім прадпрыемстве «Бабушкина крынка».

Калі вы нешта ведаеце пра гэта – пішыце нам у бот @BelsatBot.

Крыніца: Telegram-канал Антона Матолькі
Сястры Валянціна Стэфановіча паведамілі, што праваабаронцу «Вясны» павезлі на допыт у СК і затрымліваюць на 72 гадзіны.

Яго абвінавачваюць у «арганізацыі масавых закалотаў» і «ухіленні ў сплаце падаткаў».

Крыніца: @bajby
Праваабаронцы «Вясны» выступілі з заяваю з нагоды сённяшняй атакі на арганізацыю. Яны сцвярджаюць, што не спыняць сваёй дзейнасці

«Мы ўпэўнена заяўляем, што сапраўдным матывам пераследу з'яўляецца наша агульная з усёй праваабарончай супольнасцю Беларусі бескампрамісная барацьба за зацвярджэнне і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, супраць катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання, а таксама нашы дзеянні ў абарону права на жыццё, свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў.

Мы выказваем рашучы пратэст з нагоды чарговай хвалі рэпрэсій у дачыненні да сябраў арганізацыі і супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі ў цэлым і заяўляем, што не спынім сваёй праваабарончай дзейнасці.

Мы патрабуем неадкладна вызваліць затрыманых Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Андрэя Палуду, Сяргея Сыса, Алену Лапцёнак, Алега Мацкевіча, Ігара Казмерчака і іншых праваабаронцаў і актывістаў»

Крыніца: @viasna96
Футбольны клуб «Спадарожнік» з Рэчыцы зняўся з чэмпіянату Беларусі праз цяжкую фінансавую сітуацыю

Клуб адгуляў 15 матчаў першага кола. На другую палову сезону сродкаў ужо не хапіла і клуб спыніў сваё існаванне.

Нагадаем: пераважная частка гульцоў клубу падпісала так званы праўладны ліст. А ў лютым з лагатыпу «Спадарожніка» прыбралі «Пагоню» (гэта афіцыйны герб Рэчыцы).

Дапамагло? 😏

Крыніца: АБФФ
Фота: Футбольный клуб «Спутник Речица»
У Полацку затрымалі паэтку Леру Сом

Правялі ператрус, забралі тэхніку і павезлі на допыт у Следчы камітэт у Віцебску. Па якой справе – невядома.

Крыніца: @belsat