Белсат
20.1K subscribers
61.8K photos
19.4K videos
38 files
47.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔Дзе чытаць сапраўдныя навіны? Што не заблакуюць?

Паглядзіце наш мініфільм пра жыццё белсатаўскага рэдактара і ўсё даведаецеся.


Мы на Android
Мы на IOS

Глядзець нас на Android
Глядзець нас на IOS
Нам паведамляюць, што ГУБАЗіК прыходзіў у офіс лабараторыі «Новак»

Гэта найстарэйшая прыватная арганізацыя ў Беларусі, якая спецыялізуецца на вывучэнні грамадскай думкі і даследаваннях маркетынгу і медыя.

Сілавікі правялі ў офісе ператрус і забралі тэхніку.

Крыніца: чытачы @belsat
У старшыні праўлення адукацыйнага цэнтра ПОСТ Сафіі Емельянавай сілавікі пасля ператрусу забралі камп'ютар, тэлефон і зборнік апавяданняў «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю»

Крыніца: @viasna96
У кватэры палітыка Анатоля Лябедзькі зараз праходзіць ператрус.

Крыніца: @radiosvaboda
У Пінску міліцыянты прыходзяць да людзей, якія праяўлялі грамадскую актыўнасць

Праводзяць агляды кватэр, прапануюць падпісаць паперы пра няўдзел у акцыях. Таксама апытваюць наконт пратэстных надпісаў на будынках. Пра затрыманні пакуль невядома.

Аналагічныя звесткі прыходзяць да нас з Віцебску.

А ў Наваградку да некалькіх чалавек прыходзілі працаўнікі КДБ па «справе тэрарызму». Іх забіралі на допыты як сведкаў.

Крыніца: чытачы @belsat
Святлана Ціханоўская пракаментавала сённяшні «налёт» на грамадскую супольнасць

«Рэжым хавае адсутнасць кантролю ў гвалце і беззаконні. Ягоныя саўдзельнікі ўжо пагражалі грамадзянскай супольнасці ў адказ на санкцыі – яны спадзяюцца, што змогуць зноў адчуць сілу, калі ў краіне ўсё замаўчаць. Але праваабаронцы, актывісты і журналісты дакладна ведаюць: сіла – у праўдзе, а ўлада – у руках народа», – заявіла Святлана Ціханоўская.

https://3beltv.eu/news/14-07-2021-svyatlana-tsihanouskaya-prakamentavala-napady-silavikou-na-pravaabarontsau-zhurnalistau-i-nda/
З'явілася інфармацыя, што сілавікі прыйшлі ў беларускі ПЭН-цэнтр. Аднак пазней прадстаўнікі арганізацыі абверглі гэта

Крыніца: @euroradio
У адным з менскіх офісаў «Вясны» на вуліцы Мяржынскага ламалі дзверы

«Судя по всему, ломают двери в офисе «Весны» на Мержинского. 4 человека, без характерного транспорта, в штатском. Слышны удары по металлу», – пішуць нам.

Крыніца: чытачы @belsat
Белсат
У Горадні прыйшлі ў цэнтр «Трэці сектар». Там ідзе ператрус Крыніца: @belsat
Так выглядае ўваход у офіс цэнтру «Трэці сектар» у Горадні пасля вобшуку

Сілавікі прыйшлі туды некалькі гадзін таму і ўзламалі дзверы.

Крыніца: чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😍 Святлана Ціханоўская сустрэлася з сям’ёй, якая прымала яе ў дзяцінстве ў Ірландыі.

Праз 18 гадоў яны зноў пабачыліся.

Крыніца: @belsat
⚡️ Алесь Бяляцкі затрыманы паводле крымінальнай справы

З ранку з ім адсутнічала сувязь, а аб 18:00 стала вядома, што Алесь Бяляцкі затрыманы. Крымінальную справу вядзе Цэнтральны апарат Следчага камітэту.

Крыніца: @viasna96
Белсат
Прыйшлі з ператрусам дадому да Мікалая Шараха Ён кіруе ячэйкаю свабоднага прафзвязу ў Полацку і з'яўляецца сябрам Полацкага праваабарончага таварыства. Крыніца: @nashaniva
Актывіст з Полацку Мікалай Шарах таксама затрыманы ў межах крымінальнай справы

Пакуль што толькі на 72 гадзіны. Раней некаторых затрыманых на такі тэрмін журналістаў і актывістаў адпускалі.

Крыніца: @viasna96
☝️Ператрус ідзе на офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) на вуліцы Харужай у Менску

Таксама вобшук праводзяць на кватэры ў актывісткі партыі Вольгі Беляўцовай.

Крыніца: @viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Давайце перанясемся ў мінулае! Роўна год таму беларусы выйшлі на вуліцы, бо не маглі маўчаць.

😢 14 ліпеня 2020 года ЦВК не зарэгістраваў Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу кандыдатамі на прэзідэнцтва.

Аднак зарэгістраваў Святлану Ціханоўскую. Як шмат змянілася з тых часоў…

🙏Але прага беларусаў да пераменаў не згасла!
☝️ КДБ затрымаў у Менску актывістаў Аляксандра Руткевіча і Арыну Каршунову

Крыніца: @viasna96
Белсат
😍 Святлана Ціханоўская сустрэлася з сям’ёй, якая прымала яе ў дзяцінстве ў Ірландыі. Праз 18 гадоў яны зноў пабачыліся. Крыніца: @belsat
Святлана Ціханоўская з сям’ёй з Ірландыі, якая прымала яе ў дзяцінстве па праграме «Дзеці Чарнобыля».

Крыніца: @belsat