Белсат
19.4K subscribers
63.8K photos
20.1K videos
38 files
49.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🇦🇲 Нікол Пашыньян заявіў пра тое, што сыходзіць з пасады прэм'ер-міністра Арменіі.

Гэты крок быў патрэбны, каб правесці датэрміновыя парламенцкія выбары.

Аднак Пашыньян разам са сваёй партыяй не адмаўляецца браць удзел у гэтых выбарах і зноў будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду прэм'ера.

Крыніца: news.am
Нядзельная раніца пачынаецца не з кавы☺️

Вось такія велізарныя сцягі заўважылі сёння чытачы!
🤍❤️🤍

Крыніца: чытачы @belsat
«Беларусь будзе вольнай!»

Як вам такі маршрут для ранішняй зарадкі? 😌

Крыніца: БАСТА
Праваслаўныя вернікі святкуюць сёння Вербную нядзелю!

Ці захавалася ў вашай сям'і традыцыя хвастаць адно аднаго асвечанымі галінкамі вярбы? 🙂
Сёння ўначы ў Лагойску абрабавалі касцёл Святога Казіміра.

Зламыснікі спрабавалі адчыніць дзверы, але ў іх не атрымалася – толькі пашкодзілі замок.

«Тады выбілі вакенца і залезлі ў касцёл праз яго. Спрабавалі трапіць у бібліятэку і абрабавалі лаўку. Сёння раніцай прыязджала міліцыя. Інфармацыя са словаў парафіянаў», – піша ў сваім Facebook Павал Вільтоўскі.

Калі вам вядома штосьці яшчэ пра гэтае здарэнне – пішыце ў наш @belsatbot (або ў каментарах).

Крыніца: Facebook (Павал Вільтоўскі)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Наваполацку выказваюць сваё падтрыманне жыхарам Новай Баравой

«Тое, што там адбываецца, з'яўляецца генацыдам беларусаў».

Крыніца: чытачы @belsat
🇮🇶 82 чалавекі загінулі ў выніку пажару ў кавідным шпіталі ў Багдадзе.

Яшчэ 110 асобаў пацярпелі.

Прычынаю трагедыі стаўся выбух кіслароднага балона.

Крыніца: aljazeera.com
Фота: Reuters
❗️Паведамленне пра небяспеку станцыі з'явілася на сайце БелАЭС!

«Самое страшное может произойти в любой момент. Мы отдаём себе отчёт в том, что после публикации этого текста нас начнёт вычислять КГБ. И это может обернуться для нас самыми серьезными последствиями. Но последствия для наших семей, для всей Беларуси и для соседних стран будут ещё страшнее, если срочно не будут приняты меры по остановке работы станции.

Это сообщение – крик о помощи. Мы умоляем всё мировое сообщество оказать давление на Лукашенко и потребовать немедленного закрытия станции при поддержке зарубежных специалистов, чтобы сделать это наиболее безопасно»

Як лічыце, узламалі? 🤔

Крыніца: belaes.by
Напярэдадні 35-х угодкаў Чарнобыльскай катастрофы Лукашэнка наведаў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Там ён агучыў жаданне падняць чарнобыльскія землі і вярнуць іх у гаспадарчы абарот.

Мы хочам ведаць вашае меркаванне на гэты конт. Выберыце адзін з варыянтаў адказу ў апытанні ніжэй👇
Белсат
❗️Паведамленне пра небяспеку станцыі з'явілася на сайце БелАЭС! «Самое страшное может произойти в любой момент. Мы отдаём себе отчёт в том, что после публикации этого текста нас начнёт вычислять КГБ. И это может обернуться для нас самыми серьезными последствиями.…
Міністэрства энергетыкі назвала паведамленне пра небяспеку БелАЭС фэйкам.

«Сегодня сайт БелАЭС был взломан неизвестными. Кем именно - сейчас выясняют специалисты.

Опубликованная в сообщении информация является фейком.

В настоящее время сайт восстанавливают, какое-то время он будет недоступен».

Крыніца: @Minenergo_by
☝️Кіраўнік ФСБ Расеі Аляксандр Бортнікаў заявіў, што цяпер ідзе вывучэнне датычнасці ЗША да спробы нібыта «вайсковага перавароту» ў Беларусі.

Крыніца: @tass_agency
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аказваецца, пра чарнобыльцаў клапоціцца толькі адзін чалавек!

Барсукоў у эфіры дзяржаўнага каналу назваў памяць пра трагедыю хайпам😳

Крыніца: Беларусь 1
Два мужчыны загінулі на пажары ў Лідскім раёне.

Гаспадарчая пабудова ў пасёлку Дзітва загарэлася каля 7-й гадзіны раніцы ў суботу. Агонь забраў жыцці двух мужчынаў (ім было 52 і 34 гады). Абодва злоўжывалі спіртным.

Папярэдне, прычынаю пажару стала неасцярожнасць падчас курэння.

Крыніца: @skgovby
У Гомлі дэпутат Аляксандар Данчанка ўрачыста адкрыў... пандус і навес для вазкоў!😱

А вы думалі, што такое можа быць толькі ў Расеі?

На другім фота паказана, як гэты аб'ект выглядае насамрэч🤦‍♂️

Крыніца: тэлеграм-канал Антона Матолькі