Белсат
19.4K subscribers
63.8K photos
20.1K videos
38 files
49.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Суботні шпацыр з нацыянальнымі сцягамі беларусаў 🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 Манчэстэру (фота 1, 2) і сённяшняя акцыя нашае дыяспары каля Палацу культуры і навукі ў 🇵🇱 Варшаве! ⚪️🔴⚪️

Крыніца: чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы працягваюць віншаваць Марыю Калеснікаву з Народзінамі😌

Жыхары плошчы Пераменаў віншуюць самую неймаверную, пазітыўную і стыльную беларуску ❤️

Крыніца: чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось такая прыгажосць з'явілася ўчора ў адным з раёнаў Менску☺️

Крыніца: чытачы @belsat
Белсат
🇺🇦 Украіна ўвяла мыта 35 % для аўтобусаў і цяжкавікоў беларускай вытворчасці. Адзначаецца, што гэта адказ украінскага боку на «дыскрымінацыйныя і несяброўскія дзеянні Беларусі», а менавіта утылізацыйны збор і няроўныя ўмовы ўдзелу ўкраінскай тэхнікі ў дзяржаўных…
МАЗ заявіў пра тое, што працягне працаваць на рынку Украіны, нягледзячы на новыя мытныя правілы.

Нагадаем: 22 красавіка Украіна ўвяла мыта ў памеры 35 % на ўвоз беларускіх аўтобусаў і цяжкавікоў. На МАЗе, галоўным беларускім экспарцёры згаданай тэхнікі да нашых паўднёвых суседзяў, заявілі, што не збіраюцца сыходзіць з украінскага рынку.

«Поставки в Украину техники МАЗ, в том числе и пассажирской, продолжатся после 1 мая в полном объёме и в указанные сроки. ООО «СИИ «Торговый Дом «МАЗ-Украина» продолжает функционировать и выполнять все свои обязательства перед потребителями», – вядзецца ў заяве на сайце заводу.

Крыніца: maz.by
У Менску на вуліцы Сурганава з'явіўся дзіўны патруль!

Гэта не ўнутраныя войскі МУС, а вайскоўцы, у якіх былі шэўроны Узброеных сілаў 😒

UPD: Гэта патруль, які кантралюе курсантаў і вайскоўцаў тэрміновай службы, якія пакінулі распалажэнне воінскай часці.

Спадзяемся, ім не дадалі іншых функцый, па-за ўставам😐

Фота: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская дыяспара 🇩🇪 Дусэльдорфу падрыхтавала вельмі атмасфернае відэа да гадавіны трагедыі на ЧАЭС.

Крыніца: чытачы @belsat
Белсат
Мы патэлефанавалі ў ААТ «ФелОкт-сервис», якое займаецца продажам аўтамабіляў Škoda ў Беларусі. - Добры дзень, ці можаце даць каментар наконт часовай забароны ўвозу Škoda на тэрыторыю Беларусі? - Без каментара, – адказаў Аляксандр, адмысловец аддзелу продажаў.…
Беларусы дзякуюць у сацыяльных сетках аўтамабільнаму брэнду Škoda, увоз прадукцыі якога ў Беларусь забаранілі ў пятніцу.

Шмат хто піша, што, калі дыктатура будзе зрынутая, абавязкова набудуць аўтамабіль менавіта гэтага вытворцы.

Крыніцы: Instagram, Facebook
🇩🇪 Беларусы Гамбургу выйшлі на акцыю, прымеркаваную да 35-х угодкаў Чарнобыльскай катастрофы, каб прыцягнуць увагу да праблемы Астравецкай АЭС ☢️

Крыніца: чытачы @belsat
Беларусы працягваюць віншаваць Марыю Калеснікаву з Народзінамі😌

Хацежынцы далучаюцца да віншаванняў і нават падрыхтавалі выдатны торт!

Крыніца: чытачы @belsat
Гомельскія «партызаны» на сваёй чарговай акцыі перадаюць пасланне аднаму ўсім вядомаму персанажу 😏

Крыніца: чытачы @belsat
Віцебскага актывіста Міколу Качурца затрымалі праз гадзіну пасля вызвалення з ІЧУ.

Там ён адбываў 10 содняў арышту.

Качурца «прынялі» разам з жонкаю Марынаю, якая з сябрамі і журналістамі прыехала яго сустракаць на праспект Будаўнікоў (бо з ІЧУ актывіста адвезлі ў Першамайскі РАУС для размовы). Пасля першых абдымкаў на волі актывіст з жонкаю зайшлі ў двор аднаго з дамоў, дзе іх праз некалькі хвілінаў затрымалі.

Цяпер сужэнцы ў Першамайскім РАУС. Праз тэлефон Марына паспела паведаміць, што іх абвінавачваюць у «несанкцыянаваным пікетаванні».

Крыніца: @belsat
Сёння раніцай беларусы Беластоку правялі роваравы прабег у падтрыманне людзей, якія выступаюць за перамены ў Беларусі✌️❤️

Калона на роварах з БЧБ-сцягамі і партрэтамі палітвязняў рушыла да месца растрэлу паўстанцаў 1863 года.

«Беларусы Беластоку з Вамі! Разам пераможам! Жыве Беларусь!»

Крыніца: чытачы @belsat