Белсат
20.2K subscribers
61.8K photos
19.4K videos
38 files
47.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🔹Пераходны кабінет Беларусі прыняў Рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору 1932-1933 гадоў генацыдам украінцаў

У тэксце Рэзалюцыі ўзгадваецца, што тыя падзеі прывялі да голаду і ў некаторых рэгіёнах Беларусі (асабліва пацярпелі асобныя раёны Гомельшчыны і Магілёўшчыны).

Таксама ў рэзалюцыі асуджаюцца злачынствы камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны перыяд.

Крыніца: @CabinetBelarus
Instagram праекту «Август2020» — у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Разам з ім – яшчэ 9 праектаў і нават адзін відэасюжэт (наш)

На старонцы «Август2020» распавядаліся гісторыі людзей, якія пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў.

Сам жа праект «Август2020» робіцца групай незалежных журналістаў і валанцераў.

«Август2020» разам з праектам «23.34» удзельнічае ў стварэнні Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў (ЕКРП). Мэта нашых сумесных намаганняў – збор матэрыялаў для праверкі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях».

Бадай, самы знакаміты праект «Август2020» – гэта «Камера 18». 36 жанчын сядзелі на Акрэсціна ў адной камеры, журналісты знайшлі 11 і запісалі іх успаміны.

Сёння ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» таксама трапілі:

📌 Відэаролік нашага тэлеканалу «Самалет з палiтычнымi уцекачамi хацелi пасадзiць у Менску / В Минске хотели посадить самолет»

📌 Telegram-каналы «Литература вне запретов», «Слобода для жизни (г. Лида)», «Žyžal», «Доска позора Республики Беларусь», «Волковыск. НОВОСТИ», «Вгавм2020»

📌 Instagram-старонка «zmagarusa». Здзіўляе, што сілавікі баяцца нават старонкі з 562 падпісантамі, на якой публікацыі робіцца не вельмі часта.

📌 Сайт і сацсеткі анархісцкага рэсурса «Прамень».

Крыніца: @viasna96
Малюнак: «Август2020»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускім афіцэрам-ідэолагам паказалі паласу, якая выкарыстоўваецца для псіхалагічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў да баявых дзеянняў

Учора пачаўся збор афіцэраў-ідэолагаў, працягнецца ён 2 дні.

Сёння падчас заняткаў вайскоўцы не толькі праходзілі псіхалагічную паласу, але і выкарыстоўвалі на занятках сродкі імітацыі: імітацыйныя гранаты і фугасы, выбуховыя пакеты, дымавыя шашкі, сігнальныя ракеты, агнявыя сумесі, халастыя патроны.

Трэніравалі вайскоўцаў пераадольваць разбураныя лесвіцы, сцены, падземныя лабірынты, завалы.

Крыніца: Міністэрства абароны
Латвійскі бок разабраў пешаходны мост на мяжы з Беларуссю і Расеяй

Масток злучаў два берагі рэчкі Сінюха (па-латыску яна называецца Зілупэ), непадалёк ад яго месціўся так званы «Курган Дружбы», прысвечаны перамозе над нямецкімі акупантамі ў Другой сусветнай вайне. У кастрычніку Латвія часткова разабрала манумент на кургане, прыбраўшы мемарыяльныя шыльды.

Крыніца: БелТА
Белсат
💁‍♀️ Відэавайна памежнікаў працягваецца: супрацоўнікі польскай памежнай службы паказалі, як іх беларускія калегі праводзяць з Беларусі ў Польшчу мігрантаў Раней беларускія памежнікі выкладалі відэа, у якім абвінавачвалі палякаў у жорсткім абыходжанні з мігрантамі.…
🔻Памежны камітэт РБ расказаў пра чарговы труп мігранта, выяўлены на мяжы

Гэтым разам ведамства заявіла пра тое, што каля агароджы, якая раздзяляе Беларусь і Польшчу, 23 лістапада было знойдзена цела мужчыны афрыканскай знешнасці. Яго выявілі непадалёк ад брамкі для міграцыі жывёл.

Гэта ўжо пяты труп мігранта, знойдзены ў памежнай зоне з пачатку года.

Крыніца: Дзяржаўны памежны камітэт
Якой катэгорыі беларусаў пасля новага году прыйдзецца выкласці яшчэ больш грошай на рэжым Лукашэнкі?

☝🏼Разбіраліся ў новай схеме падаткаў

«Проста грошы вельмі патрэбныя», – так коратка эксперты апісваюць адну з прычынаў абнаўлення Падатковага кодэксу.

Што ж там абновіцца?

Якіх беларусаў гэта закране найбольш?

І чаму хвалявацца мусім мы ўсе?

Адказы чытайце вось тут
Калі не маеце VPN, то тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔻Урад РБ хоча падняць стаўкі консульскіх збораў за розныя паслугі для беларусаў, што жывуць за мяжою

Паводле @zerkalo_io, за разгляд заявы на выхад з грамадзянства РБ замежныя дыппрадстаўніцтвы ў будучыні плануюць браць ажно 400 еўра збору (цяпер гэтая сума складае 250 еўра).

За рэгістрацыю і разарванне шлюбу дыпламатычныя ведамствы РБ за мяжою цяпер бяруць па 50 еўра. Плануецца ж падняць збор за рэгістрацыю шлюбу да 100 еўра, а за разарванне − наогул да 200.

За рэгістрацыю змены імені і прозвішча хочуць драць 200 еўра, пры тым што цяпер бяруць 70.

За прастаўленне апастылю на дакументы ў замежных консульствах хочуць браць 50 еўра (цяпер − 35).

☝️Пакуль гэтыя змены яшчэ не прынятыя афіцыйна.

Крыніца: @zerkalo_io
🔻Былому гітарысту «Крамбамбулі» Уладзіславу Плюшчаву дадалі яшчэ адзін год калоніі да папярэдніх двух

Тры месяцы таму Плюшчава пакаралі двума гадамі зняволення, штрафам 6400 рублёў і канфіскацыяй аўтамабіля.

Гэтым разам суд Фрунзенскага раёна Менску ў асобе суддзі Андрэя Млечкі прызнаў Уладзіслава вінаватым яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу («абраза прадстаўніка ўлады», «паклёп» і «незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак»). Гэтая справа звязаная з рэпостамі і каментарамі, якія Плюшчаў пакідаў у Telegram. Сумарна музыка цяпер павінен адбыць тры гады ў зняволенні і выплаціць 300 базавых велічыняў штрафу.

Крыніца: @viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ЗСУ звярнуліся да беларусаў і распавялі, што Расея можа рыхтаваць тэракт на Беларускай АЭС

«Не позволяйте втягивать вас в войну еще больше. Отслеживайте все подозрительные действия, появление незнакомых подозрительных людей, транспорта вблизи объектов критической инфрастуктуры. Сообщайте о таких фактах вашим правоохранительным органам, если не видите их реакции, информируйте мировую общественность!»

У звароце да беларусаў выкарыстоўваецца чырвона-зялёны сцяг і руская гаворка, а таксама ў беларусаў просяць патрабаваць ад кіраўніцтва краіны выконваць артыкул 18 Канстытуцыі РБ.

Вось ён:

«Рэспубліка Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права».

«Руководству РФ плевать на жизни российских граждан, тем более на жизни белорусов и украинцев. их методы не новы: террор, запугивания, операции под чужим знаменем. Всё это используется с одной целью – любыми путями втянуть Беларусь в войну с Украиной. Кровью и ненавистью разделить наши народы. но нужна ли российская захватническая война самой Беларуси?»
, –гаворыцца ва ўкраінскім звароце.

Узгадваюць у звароце абстрэлы і наступ расейцаў з тэрыторыі Беларусі.

«Украина не считает вашу страну, тем более ваш народ врагом... Мы не планируем и не собираемся проводить никаких агрессивных действий на территории Беларуси. Это официальная позиция Украины».

Крыніца: ЗСУ
Белсат
🤦‍♂️Беларусцы Карыне Пацёмкінай, якая валанцёрыла ў Бучы, адмовілі ў выдачы ўкраінскага ВНЖ Раней міграцыйная служба Украіны паставіла ёй у пашпарт штамп аб прымусовым выездзе за межы краіны да 15 ліпеня. Але ўзнік рэзананс у сацсетках ды СМІ, і пастанову…
🔸Беларускай валанцёрцы з Бучы Карыне Пацёмкінай усё ж выдалі від на жыхарства ва Украіне

Раней у кастрычніку дзяўчына пісала, што ёй адмовіліся выдаваць ВНЖ. Да таго ўлетку Карыне ў пашпарт ставілі штамп пра прымусовы выезд з Украіны, аднак яна абскарджвала гэтае рашэнне і ў выніку змагла падацца на ВНЖ. З першай спробы ёй адмовілі, цяпер жа нарэшце выдалі дакумент.

Крыніца: Karyna Patsiomkina
Белсат
Instagram праекту «Август2020» — у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Разам з ім – яшчэ 9 праектаў і нават адзін відэасюжэт (наш) На старонцы «Август2020» распавядаліся гісторыі людзей, якія пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў. Сам жа праект «Август2020»…
😨 Сілавікі зноў папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў». Хто ж на гэты раз туды трапіў?

🔸 «ГОБК»
– тэлеграм-канал, у якім цяпер 71 удзельнік. 15 лістапада быў затрыманы адміністратар «ГОБК» 38-гадовы Дзмітрый Сцяпанаў. Тг-канал сілавікоў тады паведаміў, што «раённы чат «ГОБК» быў структурным падраздзяленнем экстрэмісцкага фармавання dzechat, дзе нібыта «публиковались призывы к совершению насильственных действий над сотрудниками правоохранительных органов».

🔸 «Іван! Real Belarus» – youtube-канал з 2 тыс падпісантаў, старонка «ВКонтакте», «TikTok», «Snapchat». Вядзе паблікі блогер Іван Рамязоўскі.

🔸 «Жыве Лунінец!» – тэлеграм-чат, цяпер там 58 удзельнікаў.

Крыніцы: @viasna96, @belsat
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚛 Навіны за 5 хвілін – хутка і якасна

*️⃣Украіна пасля абстрэлаў засталася без святла

*️⃣ Рада бяспекі ААН абмеркавала чарговыя ракетныя атакі расейцаў

*️⃣ Адбыўся абмен палоннымі. Дадому вярнуліся 36 украінскіх абаронцаў

*️⃣У Беларусі разгарнулі расейскі палявы шпіталь

*️⃣ Мікалай Статкевіч у турме захварэў на пнеўманію

*️⃣ Менск пачалі ўпрыгожваць да навагодніх святаў

*️⃣ Прэм'ера ад «Купалаўцаў»

*️⃣ Першы матч бразільцаў і беспрацоўны Раналду – анонс гульнявога дня Чэмпіянату свету па футболе.

Глядзіце ВОСЬ ТУТ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Рэчыцкім раёне двое дзяцей атруціліся чадным газам: яны жывыя

Дзецям 14 і 12 гадоў, яны надыхаліся газам ад печкі, у якой бацькі раней часу зачынілі засланку. Калі дзеці пачалі губляць прытомнасць, а іх маці таксама стала дрэнна, выклікалі хуткую дапамогу. У доме знаходзілася яшчэ адно дзіця 9 месяцаў, яно не пацярпела.

«Ніякага паху ні я, ні мае дзеці не адчувалі. Ды і печ ужо як некалькі гадзін як спынілі тапіць», – распавядае мама дзяцей.

Дзеці цяпер у шпіталі.

❗️Чадны газ не мае колеру, паху, выклікае млоснасць, галавакружэнне, параліч. Ад яго паміраюць.

❗️ У печах чадны газ утвараецца з-за няпоўнага згарання дроў, нясвоечасовага закрыцця печкавай засаўкі, недастатковага доступу свежага паветра ў топліўнік, дрэннай цягі, расколін у корпусе печы, забітага коміна.

Крыніца: Гомельскае абласное ўпраўленне МНС
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🍟 «Наша Ніва»: у Беларусі застаецца McDonald's, «Вкусно – і точка» не будзе. Прычым тут Лукашэнка?

У Беларусі, калі вы не ведалі, працаваў не сапраўдны McDonaldʼs – як амаль паўсюль у Расеі – а McDonaldʼs па франшызе. Франшыза належала казаху Кайрату Баранбаю, які цяпер у Казахстане пад следствам. Казахі хацелі перавесці беларускі McDonaldʼs пад расейскую сетку, якая належыць навакузнецкаму бізнесоўцу Аляксандру Говару – ён быў франчайзі McDonaldʼs у некалькіх дальніх сібірскіх гарадах.

📢 «Макдональдс» не рабіў заяў, што забараняе працаваць у Беларусі, менскія ўлады яго таксама ў спіну не пхалі. Былі некаторыя нюансы з адмовамі абнаўляць беларускай франшызе рэцэпты і праграмнае абсталяванне, але ўсё гэта можна вырашыць у перамоўным парадку. Што, відаць, уласніку не зусім зручна рабіць з-пад арышту. Ён вырашыў не змагацца з дробнымі праблемамі, а перакінуцца да «Вкусно – і точка», што яму было зручней па тэхнічных прычынах», – піша «НН».

Аднак Лукашэнка забараніў гэтую схему і змену франшызы.

📢 «Чаму для рэжыму важна не страчваць прадстаўніцтвы сусветных брэндаў – можна толькі здагадвацца. Гэта ідзе ўразрэз з публічнай рыторыкай Лукашэнкі: нядаўна ён рытарычна абураўся перад чыноўнікамі, што беларусы «самі не могуць разрэзаць напалам булку».

Крыніца: «Наша Ніва»

Як думаеце, чаму Лукашэнка не змог знайсці таго, хто зможа разрэзаць булку і ўпіхнуць мяса і адкуль цяпер будуць браць складнікі для меню McDonaldʼs – не ўсё можна закупіць у Беларусі?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM