Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калі вы заблыталіся ў падзеях ва Украіне і добра не разумееце, дзе і што адбываецца (а гэта нармалёва, бо інфармацыі вельмі шмат) – мы структуравалі падзеі 2 тыдняў

💪🏼 З інтэрактыўнымі мапамі, храналогіяй ды тлумачэннямі – ад нашага журналіста Алеся Наваборскага.

Вось тут чытайце і глядзіце.

А вось тут, калі маеце складанасці з адкрыццём нашага арыгінальнага сайту
🔹Берасцейца пакаралі трыма гадамі калоніі за слова «трепло» на адрас Лукашэнкі і здымак бюлетэня з «рэферэндума», скінуты ў чат-бот NEXTA

21 лістапада вырак для Сяргея Нікіцюка быў агучаны ў Берасцейскім абласным судзе. Суддзя Дзмітрый Куроўскі палічыў мужчыну вінаватым у «абразе Лукашэнкі» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». У якасці пракурора на працэсе выступаў Аляксандр Бацюшка.

«Віна» Сяргея заключалася ў тым, што ён назваў Лукашэнку яшчэ досыць мяккім словам «трепло» у каментары «ВКонтакте», а 27 лютага даслаў фота бюлетэня з «рэферэндума», што адбываўся ў той дзень, у чат-бот рэдакцыі NEXTA, прызнанай «экстрэмісцкім фармаваннем».

Крыніца: @viasna96
Прайшоў яшчэ адзін абмен палоннымі: 50 на 50

Сярод вызваленых украінцаў:
12 абаронцаў «Азоўсталі»,
15 – Чарнобыльскай АЭС,
7 – выспы Змяіны
19 абаронцаў Марыупалю.

«Гэта 20 нацгвардзейцаў, 12 хлопцаў з ВМС, 10 байцоў ВСУ, 6 – ГПСУ, 2 з ТРА. Сярод іх двое афіцэраў і 48 радавых і сяржантаў».

📎 Учора Украіна вярнула 36 чалавек – 35 вайскоўцаў і аднаго цывільнага. Сярод вызваленых былі абаронцы «Азоўсталі» і нацгвардзейцы, узятыя ў палон на Чарнобыльскай АЭС у першыя дні ўварвання Расеі.

Інфармацыя ад кіраўніка Офісу Прэзідэнта Украіны Андрэя Ярмака.
Белсат
🇺🇦Адэсіты вырашылі знесці помнік расейскай імператрыцы Кацярыне ІІ 6 лістапада помнік падрыхтавалі да зносу, а саму Кацярыну ІІ «запакавалі» у чорны пакет. Раней урад гораду запусціў апытанне аб зносе або захаванні помніка. Адэсітам прапаноўвалі розныя варыянты…
📌 Адэская гарадская рада падтрымала праект пастановы пра дэмантаж помніку «Заснавальнікам Адэсы»

Гэты манумент больш вядомы як помнік Кацярыне II. Ён быў створаны ў 1900-м годзе і стаіць на плошчы, якая таксама мае назву «Кацярынінская».

Пасля пачатку поўнамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны ў горадзе ўсё гучней пачалі гучаць галасы тых, хто лічыў, што помнік варта знесці. Некалькі разоў на яго здзяйсняліся атакі.

Крыніца: @odesacityofficial
❗️У Крымску на Кубані мужчына расстраляў мінакоў – адзін з іх спрабаваў заступіцца за (былую?) жонку стралка

Паводле інфармацыі мясцовых паблікаў, мужчыну завуць Уладзімір Жыроў.

Адныя паблікі пішуць, што ён прайграў суд былой жонцы, Галіне. Пасля суда стаў пераследаваць жанчыну, за яе заступіўся мінак і Жыроў расстраляў яго. Пасля расстрэлу мінакоў, забойца паехаў да дому свайго сына і застрэліўся там у машыне. У гэтай версіі не зразумела, адкуль у Жырова адразу пасля суда магла быць з сабой зброя?

Яшчэ па адной версіі, Жыроў прайграў суд свайму сыну і ўжо пасля гэтага ў гандлёвым цэнтры пасварыўся з жонкай – далей гісторыя такая ж. Расстрэл, дарэчы, адбыўся каля мясцовага гандлёвага цэнтру.

Вінтоўка стралка была чымсьці прыкрытая.

🩸 Інфармацыя пра загінулых розная: ад 2 да 4 чалавек разам з самім стралком.

Крыніца: расейскія тг-каналы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️За содні ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі паступіла 13 чалавек з траўмамі пасля катання на цюбінгах

Памятайце, калі ласка, што цюбінгі – не надта бяспечныя сродкі для катання на горках.

Вось што пра гэта кажа беларускі нейрахірург Яўген Міронец:

«Цюбінг значна небяспечней простых санак, якія, здавалася б, металічныя. На санках можна затармазіць нагамі, можна згрупавацца і іх перавярнуць, ёсць магчымасць згарнуць у бок. На цюбінгу, па-першае, значна вышэй хуткасць, і гэта практычна некіравальны прадмет. Плюс да гэтага дзеці, як і дарослыя, часта катаюцца на іх у абсалютна неабсталяваных месцах – на стыхійных горках. Менавіта з гэтых месцаў часцей за ўсё да нас паступаюць дзеці. Высвятляецца, што там унізе стаіць адно дрэва, якая-небудзь сцяна, машына».

Траўмы, якія атрымліваюць пры няўдалым катанні на цюбінгу, вельмі сур'ёзныя:

«Гэта, як правіла, спалучаныя траўмы галавы, пераломы канечнасцяў, у тым ліку адкрытыя».

Крыніца: БелТА
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Калі хочаце падараваць сабе на Новы год кватэру, то вось вам артыкул, які варта пачытаць перад купляй

Нашыя журналісты сабралі ў адзін тэкст розныя акцыя ад камерцыйныя забудоўнікаў у Менску.

🤷🏻‍♀️ А вось ад дзяржзабудоўнікаў ніякіх зніжак і не чакайце!

Вось тут чытайце
А тут чытайце, калі не маеце vpn
🚫 Фэйкі! Дачка Зяленскага просіць свайго бацьку спыніцца! Такая «сенсацыя» распаўсюджваецца праз расейскія тг-каналы

Што ж яшчэ прыдумалі прапагандысты?

📌 Немцы адбіраюць дапамогу ў бежанцаў з Украіны? Аб чым змаўчаў Салаўёў

📌 Беларусаў не пускаюць з Украіны ў Польшчу?

📌 Заўчасная радасць лукашыстаў

📌 У Беларусі скралі 21 млн грамадзян!

Разбіраем фэйкі ў праграме «Лукавыя навіны» ПА СПАСЫЛЦЫ.
На Стаўраполлі замест Coca-Cola будзе «Джыгіт-кола»

«Джыгіт-колу» распрацавалі ў сакавіку, у пачатку лета яна з'явілася ў продажы.

☝️ Паглядзіце, як у відэа мужчыны радуюцца таму, што ў «Джыгіт-коле» ёсць бурбалкі!

Крыніца: Сайт Ставрополя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Зрабіць з Лукашэнкам тое ж, што французы з Напалеонам»

Жыў бы сабе з аховаю, ды нават не ў вар'ятні. Падрабязней пра гэткі план у ток-шоу «План:Б» распавядае палітолаг Дзмітрый Балкунец ☝️

А як вам такі варыянт?

🎬Выданне цалкам глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
⚡️У акупаваным Мелітопалі (поўдзень Запарожскай вобласці) – па меншай меры 3 магутных выбухі

Па папярэдняй інфармацыі, траплянне ў аэрадром. Гэта інфармацыя ўкраінскага боку.

Акупанты ж у сваіх тг-каналах пішуць, што выбухі – вынік працы расейскага СПА.

Крыніцы: @ivan_fedorov_melitopol, расейскія тг-каналы
🔴 СТРЫМ. «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:

🔸 9 месяцаў поўнамаштабнае вайны супраць Украіны

🔸Здзекі з палітвязняў

🔸Аб‘яднаны пераходны кабінет прыняў рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору генацыдам украінцаў

🔸Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі, распавядаем аб чым яна

🔸Геральдыст Віктар Ляхар адкажа на закіды Марзалюка супраць «Пагоні»

🔸Гадавіна псеўдарэферэндуму-1996. Размаўляем з Сяргеем Навумчыкам

🔸Музыка Сяржук Доўгушаў рапсавядзе пра адкрыццё Арт-сядзібы для падтрымання беларускіх дзеячоў мастацтва, якія выйшлі з турмы

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

https://youtu.be/GDSCfDsw9BQ
🧐 Сёння Еўрапарламент прызнаў, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца

Што ж яшчэ сказана ў рэзалюцыі заканадаўчага органа Еўрапейскага Звязу?

І ці есць нейкія канкрэтныя прапановы па дапамозе беларусам, якія церпяць ад рэпрэсіяў, і па ўплыве на лукашыстаў, чытайце ВОСЬ ТУТ

Калі наш арыгінальны сайт у вас не адкрываецца, пераходзьце па ГЭТАЙ СПАСЫЛЦЫ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💙 «Няма электрычнасці, працуем на генератары». Паглядзіце, у якіх умовах сёння працавалі нашыя калегі ва Украіне

Сёння ў іх не было святла, яны рыхтаваліся да прамых уключэнняў, мантавалі сюжэты, пісалі тэксты без электрычнасці.

«Першы раз такія ўмовы, інтэрнэт быў слабы, слаба цягнуў. Тэхнічна горш, канешне, але разам сабраліся і гэта такі драйв», – распавёў наш калега Аляксандр.

💛 70% жыхароў Кіева сёння былі без электрычнасці. Расейцы пачалі бамбіць украінскую крытычную інфраструктуру 10 кастрычніка.

Крыніца: @belsat
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Затрымалі грэка-каталіцкага святара Віталя Быстрова, які служыць у парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах

Пакуль няма больш падрабязнай інфармацыі.

Айца Віталя ўжо затрымлівалі ў лістападзе 2020 г і асудзілі на 10 сутак арышту паводле арт. 23.34 КаАП.

Тады салідарнасць з ім выказваў біскуп Юрый Касабуцкі, які заахвоціў да публічнай малітвы «у кожным касцёле і кожнай капліцы».
Прэс-служба курыі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі ў афіцыйнай заяве не ўбачыла «суб’ектыўнага складу правапарушэння ў дзеях а. Віталя Быстрова».

Крыніца: @christianvision
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔Ці пагражае Беларусі дэфіцыт тавараў?

Што маюць на ўвазе чыноўнікі, калі кажуць што ніякага дэфіцыту ў нас няма, і што заўважаюць у крамах гледачы «Белсату»?

Наступствы рэгулявання цэнаў у нашым відэа ⬆️
🚜 Жыхар Вялейкі сабраў сваімі рукамі трактар-усюдыход, які ўмее нават плаваць

На гэта ў яго сышло 5 гадоў і 10 тысяч долараў.

Віталю 36 гадоў, ён працаваў трактарыстам у лясгасе, потым – слесарам у аўтобусным парку.

Па дакументах транспарт, што ён сабраў, зарэгістраваны, як самаробны трактар. На рэгістрацыю сышло больш за паўгода – занадта шмат праверак праходзіў трактар.

Віталь распавядае, што машына можа не толькі перавозіць грузы і праходзіць па гразі, але і «плаваць».

На пошук неабходных матэрыялаў і запчастак сышло чатыры гады. Практычна ўсе запчасткі канструктар купляў з дакументамі – яны спатрэбіліся для рэгістрацыі транспарту.

Віталь кажа, што ў яго некалькі разоў хацелі купіць трактар, але прадаваць ён не плануе. А плануе паставіць на ўсюдыход масты ад Nissan Patrol.

«Гэта дазволіла б ездзіць па гразі і плаваць на вадзе больш упэўнена і даўжэй па часе», – кажа канструктар.

Крыніца: kraj.by