Белсат
19.5K subscribers
63.7K photos
20.1K videos
38 files
49.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💪 У Буратыі кіраўнік раёну раздаў мабілізаваным перад ад'ездам на вайну будысцкія абярэгі

Паводле Мікалая Еманакава, «ламы з Івалгінскага дацана [будысцкага манастыру] усю ноч маліліся і асвячалі іх».

100% абарона ад Байрактараў і Хаймарсаў нарэшце вынайдзеная.

Крыніца: Иволгинский район
🇵🇱 Польша не будзе пускаць расейцаў, якія бягуць ад мабілізацыі

Намеснік кіраўніка МУС Польшчы Мацей Вонсік заявіў, што Польшча не збіраецца масава прымаць расейцаў, якія ўцякаюць ад мабілізацыі. У асобных выпадках можа быць разгледжаны варыянт прадастаўлення палітычнага прытулку.

Ён дадаў, што нават калі большасць складаюць тыя, хто «шчыра ўцякаюць ад вайны», то гэтыя людзі, якія маюць кантакты з расейскімі спецслужбамі.

Таму мы будзем праводзіць жорсткую палітыку ў дачыненні да расейцаў, адзначыў Мацей Вонсік.

Намеснік кіраўніка МУС заўважыў, што гэта «пуцінская вайна, і да мабілізацыі ў Расеі была эйфарыя»

Крыніца: pap.pl
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️ 5-дзённы візіт Святланы Ціханоўскай у Нью-Ёрк на Генасамблею ААН скончваецца

Святлана Ціханоўская
падчас візіту ў Нью-Ёрк сустрэлася з прэзідэнтам Літвы і Польшчы, кіраўніцай Еўракамісіі, генсакратаром Рады Еўропы, міністрамі замежных справаў Аўстрыі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Партугаліі, Польшчы, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі.

Таксама адбыліся сустрэчы з тэхналагічнымі гігантамі (Google, Facebook, Instagram) і прадстаўнікамі бізнесу.

Франак Вячорка коратка падводзіць вынікі і распавядае, як гэтыя сустрэчы дапамогуць Беларусі

Крыніца: tsikhanouskaya
☝️У Белгарадскай вобласці салдат збег з вайсковай часткі з аўтаматам

Вядома, што мужчыну завуць Віктар Перагібскі, ён радавы. У ноч на 23 верасня ён самавольна пакінуў частку разам са зброяй. Спачатку перасоўваўся на КАМАЗе, пазней адабраў у мясцовага жыхара ВАЗ, пагражаючы зброяй, і паехаў у бок Курскай вобласці.

Збеглага салдата дагэтуль не знайшлі, але скрадзены ім ВАЗ выявілі ў Мезенскім раёне Курскай вобласці.

Крыніца: @vchkogpu
🧐 Колькі каштуе пакарміць галубоў з акна. Адказвае ЖКГ

Закон кажа, грамадзяне абавязаны ўтрымліваць у чысціні і парадку жылыя памяшканні, уключаючы падсобныя, балконы і ложы, не сартаваць у кабінах ліфтаў, дапаможных памяшканнях жылых дамоў і на прыдамовай тэрыторыі (пастанова Савету Міністраў РБ ад 21.05.2013 № 399 (у рэдакцыі ад 13.07.2022)

Парушэнне ацэньваюць у памеры да 20 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад 30 да 60 базавых велічынь.

🤷 Калі вас апануе непераадольнае жаданне накарміць птушак не выходзячы з дому, майце на ўвазе, што яно можа дорага вам абысціся.

Крыніца: mgjha
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😁 Клапатлівы, добры, рукасты і так прафесійна спраўляецца з дровамі

Калі вы зараз падумалі пра Папу Карла, то блізенька, але ёсць яшчэ адзін такі казачны герой ☝️ Пра яго і песня 🎶

Гэта кавалачак з новага выдання гумарыстычнага шоу «Хай Так TV»

Кідайце ўсё і ляціце глядзець амаль паўгадзіны вострай беларускай сатыры ПА СПАСЫЛЦЫ ⤵️

Крыніца: @hajtaktv
Белсат
Дачка самага знанага беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча перакваліфікавалася ў біятланістку. Юная спартоўка Дар’я Далідовіч распавяла нам пра новае жыццё пасля выезду з Беларусі. Эксклюзіўнае інтэрв'ю чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ:
🤔 Дачцэ беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча забараняюць трэнаванні з польскімі біятланісткамі?

Сяргей Далідовіч
разам з 17-гадовай дачкой Дар'яй (яна таксама займаецца лыжнымі гонкамі) пераехаў у Польшчу на пачатку лютага. Перспектываў займацца спортам і дасягаць чагосьці ў Беларусі ў Дар'і не стала пасля таго, як ейны бацька адкрыта выказаўся супраць гвалту і здзекаў над беларускім народам з боку рэжыму Лукашэнкі.

У Польшчы дачцэ Далідовіча дапамагала адаптавацца ў мясцовым біятлоне двухразовая алімпійская чэмпіёнка Юстына Кавальчык. Дар'я ўзяла ўдзел у некалькіх турнірах па летнім біятлоне, а цяпер павінна была далучыцца да трэнінгу польскай моладзевай зборнай па біятлоне. Аднак новая кіраўніца Біятлоннага саюзу Польшчы Ёана Бадач, паводле Юстыны Кавальчык і Сяргея Далідовіча, забараніла Дар'і трэнавацца разам з полькамі.

Сама Бадач кажа, што ніякай забароны няма, бо з боку Далідовічаў не было звароту да Біятлоннага саюзу, каб беларусцы дазволілі трэнавацца з польскай зборнай. Папярэдні кіраўнік саюзу даваў згоду на ўдзел Дар'і у першым трэнавальным зборы, які Далідовічы аплацілі са сваёй кішэні.

Крыніца: sport.pl
🔻У гандлёвым цэнтры Dana Mall адбылося надзвычайнае здарэнне з ліфтам, ёсць пацярпелыя

Паводле відавочцаў, кабіна ліфта ўпала з вышыні першага паверху. Міністэрства аховы здароўя ў сваім ТГ-канале напісала пра «экстранае спыненне кабіны ліфта».

Унутры знаходзіліся каля 20 чалавек (лічбы прыводзіць Міністэрства аховы здароўя), ім аказалі дапамогу дактары. На месца здарэння выязджала адна рэанімацыйная і чатыры лінейныя брыгады хуткай дапамогі.

Сёння ў Dana Mall адбывалася сустрэча расейскай блогеркі Міланы Хаметавай са сваімі прыхільнікамі.

Крыніцы: @minzdravbelarus, @zerkalo_io
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤦🏻‍♂️ «Зашпіліце яму порткі. Баец нябачнага фронту. Давай, апранайся, не ганьбі расейскую армію»

Вось так праходзіць мабілізацыя ў Бураціі.

❗️Увага. У відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка.

Крыніца: ostorozhno_novosti
☠️ Смерць або турма. Такі выбар пакінуў Пуцін мабілізаваным

Сёння ён падпісаў указ, які прадугледжвае змены ў Крымінальным кодэксе РФ.

▪️за добраахвотную здачу ў палон – да 10 гадоў турмы

▪️за дэзертырства ў перыяд мабілізацыі ці вайсковага стану – да 15 гадоў

▪️уводзіцца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за адмову ўдзельнічаць у баявых дзеяннях

Крыніца: ТАСС
🇷🇺 У Расеі праходзяць новыя акцыі пратэсту супраць мабілізацыі

На Дальнім Усходзе і ў Сібіры акцыі або пачаліся, або ўжо прайшлі. Паведамляецца пра затрыманні ў Іркуцку, Улан-Удэ, Навасібірску, Томску, Чыце, Хабараўску.

Пратэсты каардынуе рух «Вясна». Яны заклікаюць не аддаваць паліцыі пратэстоўцаў, выкарыстоўваць счэпкі, адбівайце тых, каго цягнуць у аўтазакі, але пры гэтым не ўжываць гвалт да сілавікоў.

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🎥 @anhoirk

☝️ За навінамі з Расеі сачыце на канале @belsatru
Затрымалі былога адміністратара дваравога чату. Другі раз

Аляксандр Захожы
на «пакаянным відэа», якое з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах, кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама пакідаў абразлівыя каментары.

Аляксандра затрымлівалі ў чэрвені — тады ГУБАЗіК паведамляў, што ён нібыта з'яўляецца былым адміністратарам дваравога чата «9-ы кіламетр». Пазней яму прызначылі 12 сутак арышту, але паводле якога артыкулу — невядома.

Крыніца: viasna96
💁 Грэчку і кукурузу ўсё яшчэ нельга вывозіць з Беларусі

Улады працягнулі забарону на вываз пшаніцы, жыта, ячменю, кукурузы, проса, грэчкі, аўса і іншых збожжавых. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📷 015.by
📷 Масавыя пратэсты у Іране і запуск касмічнага карабля на МКС

Сабралі сусветныя падзеі ў фотаздымках за тыдзень.

Больш фота ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)