Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💥#main Галоўнае за 23 верасня:

🔳Лукашэнка: «Не будет никакой мобилизации»

🔳Тэлеграм заблакаваў на прыладах Apple каналы беларускіх прапагандыстаў

🔳Лукашэнка пра амністыю палітвязням: «Я судьбами людей не торгую. Но там, где можно пойти на компромисс, надо идти...они рано или поздно все равно выйдут»

🔳У Гомельскай вобласці перавышэнні цэзія-137 у грыбах і чарніцах. Перавышэнне выявілі ў 51 пробе з 388

🔳Сацсеткі палка Каліноўскага прызнаныя «экстрэмісцкім фармаваннем»

🔳МЗС РБ загадаў Эстоніі скараціць штат амбасады ў Менску, а з Талліну адклікалі амбасадара для кансультацыі

🔳«Медуза»: у войска плануюць прызваць 1,2 млн чалавек

🔳Расейскія журналісты даведаліся, што будзе за няяўку ў ваенкамат: штраф ад 500 да 3 тыс рублёў. Крымінальнага пакарання няма

🔳Страты ЗСУ ў вайне – больш за 9 тыс, у расейцаў – больш за 50 тыс. Неафіцыйныя лічбы большыя

🔳Расейцы ўдарылі па 45 населеных пунктах Украіны

🔳Toyota закрывае завод у Расеі
Белсат
Тэлеграм заблакаваў на прыладах Apple каналы беларускіх прапагандыстаў Цяпер з айфонаў ды макбукаў больш не пачытаеш Азаронка, Лебедзеву і нават Прыдыбайлу. Яшчэ аматары тэхнікі з яблыкам засталіся без Людажора, Я/Мы ОМОН і Шкваркі News. А вы іх чыталі
Тэлеграм-каналы расейскіх прапагандыстаў таксама пачалі выдаляцца

Ужо недасяжны канал «ДШРГ Русіч».

А таксама «RT на русском», у якім было больш за 570 тыс падпісчыкаў.

Канал Маргарыты Сімоньян пакуль што даступны (пачакаем і паспадзяемся).

☝🏼На фота – паведамленне, якое паказваецца пры спробе адкрыць канал «RT на русском» з макбука.
❗️ Выйшла на волю праваабаронца «Вясны» з Рэчыцы Таццяна Ласіца

Сёння зранку праваабаронцы паведамілі, што яе адпусцілі з гомельскай жаночай калоніі. За кратамі яна прабыла год і 8 месяцаў.

Таццяну Ласіцу затрымалі ў аэрапорце падчас спробы пакінуць Беларусь у мінулым годзе. Пасля гэтага яе асудзілі на 2,5 гады пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў «групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак». Разам з ёй судзілі Леаніда Судаленку і Марыю Тарасенку. Аднак пра іх амніставанне нічога не вядома.

Крыніца: @viasnaHomel
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💁‍♂️ Паломнікі-хасіды з усяго свету едуць ва ўкраінскую Умань

Паколькі аэрапорты не працуюць – у гэтым годзе людзям даводзіцца дабірацца на святкаванне Рош ха-Шана чыгункай і аўтобусамі.

Чаму хасіды не баяцца ехаць ва Украіну, ахопленую вайной – глядзіце ў відэа.

Крыніца: @u_now
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤦‍♀️ У Расеі разносіць позвы ў ваенкамат прымушаюць настаўнікаў (класіка, ну каго ж яшчэ). І робяць яны гэта аб 11 гадзіне вечара

Заўважана ў @ukraina_novosti
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Бураты, тувінцы і калмыкі могуць бегчы ад мабілізацыі ў Манголію

Экс-прэзідэнт гэтай краіны Цахіагійн Элбегдорж са стужачкай у колерах украінскага сцяга на грудзях заявіў пра гэта ў сваім відэазвароце. Ён падкрэсліў, што сотні прадстаўнікоў гэтых роднасных манголам народаў ужо былі параненыя, тысячы – забітыя.

«Не страляйце ва ўкраінцаў, у вашых сясцёр і братоў, дзяцей і старых», – кажа ён.

Заўважана ў @chtddd
🔻 Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Запарожжы, ёсць ахвяры

Загінуў мінімум адзін чалавек, а 7 атрымалі раненні. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі.

У Запарожжы зафіксавана як мінімум 5 прылётаў ракет. Удары наносіліся па аб’ектах інфраструктуры, але пацярпелі і жылыя аб'екты.

https://belsat.eu/news/24-09-2022-rasejtsy-nanesli-raketny-udar-pa-zaparozhzhu-yosts-ahvyary/
🔸Цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень

Гэта жыхар Жлобіна Мікалай Ісаенка. У апошнія гады ён займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, а паводле адукацыі філолаг і выкладчык моваў і літаратуры.

Мужчыну затрымалі на пачатку лета мінулага года і абвінавацілі паводле «народнага» крымінальнага артыкулу 342.

У выніку Мікалаю прысудзілі 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, тэрмін ён адбываў у Наваполацку. Учора палітвязень быў вызвалены.

Крыніца: @viasna96
👁 Барысаўская епархія просіць «стучаць» на калдуноў

На сайце епархіі змешчанае паведамленне, якое заклікае вернікаў прыносіць у іконную лаўку свайго храму абвесткі пра правядзенне сходаў і пра паслугі калдуноў (кшталту наўроку ці прывароту).

Таксама просяць несці ўлёткі, літаратуру, аўдыё- ды відэаматэрыялы сект і культаў. Што будуць рабіць з гэтым «дабром» далей, не ўдакладняецца.

Крыніца: borisoveparkhia.by
📌 Саўмін зноў забараніў вывозіць з Беларусі некаторыя тавары

Забарона ўводзіцца на паўгода і датычыцца пшаніцы, ячменю, аўсу, кукурузы, грэчкі, проса ды некаторых іншых злакаў.

Калі гэтыя крупы вывозяцца з краіны ў якасці гуманітарнай дапамогі або едуць транзітам, забарона дзейнічаць не будзе.

Крыніца: pravo.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲 «Адна з дзяўчынак-акушэрка, іншая педыятр, нам 20-24 гады. Мы ніколі ніхто не служыў, у нас няма баявога вопыту, мы не ўдзельнічалі ў экстранных выпадках аказання дапамогі, у нас няма нічога»

На Урале мабілізуюць медыкаў: жанчын прымушаюць падпісаць кантракт нягледзячы на тое, што ў іх няма вопыту аказання дапамогі ва ўмовах вайны. А адна з іх, медсястра Жанна наогул ужо тры гады як не працуе ў медыцыне.

Крыніца: @ostorozhno_novosti
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Большасць прызыўнікоў у Белгарадзе прыходзяць у ваенкаматы, не чакаючы павесткі»

Так пішуць расейскія праўладныя СМІ са спасылкаю на Мінабароны РФ.

Верым? 😏😆

Відэа: РИА Новости
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💛💙 Ален Дэлон падтрымаў Украіну

«Слава Украіне» сказаў актор у размове з Уладзімірам Зяленскім. Прэзідэнт Украіны ў адказ запрасіў Алена Дэлона наведаць Украіну.

Заўважана ў @nevzorovtv
🤡 Паглядзіце якую зброю далі мабілізаваным у Расеі

Крыніца: расейскія ТГ-каналы
😬 Крэдыты на масажор і плед у падарунак. Схемы беларускіх махляроў

Адметна, што за апошні час у нашай краіне зʼявіліся махляры, якія збіраюць грошы для палітвязняў. Зламыснікі падманваюць родных зняволеных, прапаноўваюць дапамогу, а потым знікаюць з грашыма.

Даволі часта махляры завалодваюць сродкамі даверлівых пенсіянераў праз продаж ім нейкіх тавараў.

Варта памятаць і нагадваць старэйшым людзям пра частыя выпадкі ашуканства як праз тэлефон, гэтак і пра ледзь не прымусовае набыццё тавараў.

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☝️«The New York Times»: расейскія вайскоўцы хацелі адступіць з Херсону, але Пуцін забараніў

Паводле выдання, Пуцін, у прыватнасці, адхіліў просьбу вайсковых камандзіраў адступіць з Херсону. Арганізаваны адыход за Дняпро дазволіў бы расейцам захаваць тэхніку і асабісты склад.

Крыніцы выдання сцвярджаюць, што гэта прывяло да зніжэння маральнага духу сярод расейскіх вайскоўцаў, якія ў асноўным адрэзаны ад лініяў забеспячэння.

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🇪🇺 Кіраўнік Рады ЕЗ выступіў за тое, каб адкрыць межы для расейцаў, што ўцякаюць ад мабілізацыі

Паводле Шарля Мішэля, Еўразвяз павінен «прадэманстраваць адкрытасць у дачыненні да тых, хто не хоча, каб Крэмль выкарыстаў іх у якасці інструмента».

«Калі ў Расеі людзі ў небяспецы з-за сваіх палітычных поглядаў, з-за таго, што яны не хочуць пагаджацца на вар'яцкія дзеянні Крамля і далучацца да вайны ва Украіне, мы павінны разгледзець такое рашэнне», – сказаў ён.

Раней пускаць на сваю тэрыторыю расейцаў, якія бягуць ад мабілізацыі, адмовіліся ўлады Эстоніі ды Латвіі. Неўзабаве тое самае плануе зрабіць Фінляндыя, аднак пакуль мяжа адкрытая і жыхары Пецярбургу ды паўночнага захаду РФ актыўна выязджаюць туды.

А міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс наогул напісаў у сваім Twitter, што расейцы «павінны заставацца ў сваёй краіне і змагацца з Пуціным».

Крыніца: politico.eu
☝️ У РФ памянялі аднаго з намеснікаў міністра абароны

Пасаду пакінуў Дзмітрый Булгакаў (гэта адбылося «у сувязі з пераходам на іншую працу»).

Замест яго пасаду намесніка міністра, адказнага за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, заняў Міхаіл Мізінцаў (на фота).

Крыніца: @interfaxonline
🙌 Пісьменнік Саша Філіпенка выставіў свае расейскія ўзнагароды на аўкцыён

Сабраныя грошы будуць накіраваныя на дапамогу «людзям, якія адкрыта выступаюць супраць вайны»

«Быць можа, кнігі не могуць спыніць кровапраліцце, але іх рэха часам можа камусьці дапамагчы», – напісаў пісьменнік на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Агулам Аляксандр Філіпенка атрымаў у Расеі пяць «вялікіх літаратурных узнагарод» – прэмію «Ясная Паляна», «Рускую Прэмію», прэміі часопісаў «Знамя», «Сноб» і «Сабака».

☝️Пры гэтым пісьменнік адзначыў:

«Самая першая ўзнагарода – Дыплом беларускага ПЭН-цэнтру – пакуль застаецца ў мяне, але калі вы раптам хочаце займець яго, а ўсе грошы перавесці ў дапамогу беларускім палітвязням – я саступлю».

Крыніца: Саша Філіпенка