Белсат
20.8K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💥 #main Галоўныя падзеі ды матэрыялы дня:

🔹 На памежнай заставе ў Ельскім раёне вайсковец тэрміновай службы здзейсніў суіцыд

🔹 Камітэт па міжнародных справах Сейму Літвы падтрымаў прапанову выдаваць ВНЖ беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій, на тры гады замест аднаго

🔹 З Польшчы дэпартавалі беларуса і ўкраінца. Яны дапамагалі мігрантам нелегальна перасякаць мяжу

🔹 Расследаванне «Белсату»: як беларуская драўніна абыходзіць санкцыі ды едзе ў Еўропу

🔹 У Камітэце па правах чалавека ААН нарэшце прызналі неправамернасць затрымання Віктара Бабарыкі

🔹 Украінскі мабільны аператар «Кіеўстар» падвергнуўся магутнай хакерскай атацы

🔹 Жыхары Салігорску напружыліся: праз ананімны тэлеграм-канал хтосьці пагражае атакаваць мясцовыя школы

Рэпрэсіі:

🔹 КДБшнікі прыходзяць да людзей, якія былі незалежнымі назіральнікамі на выбарах-2020

🔹 15 содняў арышту прысудзілі гомельскаму студэнту Кастусю Тэнцу, які ладзіў беларускія імпрэзы

🔹 У Магілёве проста на працы затрымалі былога блогера Алеся Сабалеўскага

🔹 Пастара наваполацкай евагнельскай царквы арыштавалі на 15 содняў
💥 #main Галоўныя падзеі ды матэрыялы дня:

🔹 Заявы кіраўніка КДБ Церцеля: па Менску гулялі ЦРУшнікі, чыгунку на БАМе сапраўды падарваў беларус, Харугвы хочуць уварвацца з Польшчы ў РБ. Верыць ці не – вырашаць вам

🔹 На Мазырскім НПЗ адбыўся пажар, загінуў адзін з рабочых

🔹 У Віцебску здарылася аварыя на электрападстанцыі

🔹 У Тэлеграме з'явілася фэйкавая рассылка ад Офісу Ціханоўскай і фэйкавы бот «Вясны»

🔹 На Гомельшчыне афіцыйна «перамаглі» лацінку

🔹 Стратэгія пераходу да дэмакратыі ў Беларусі: чатыры сцэнары ад дэмсілаў

🔹 Новы прэм'ер Польшчы Дональд Туск звольніў кіраўнікоў усіх спецслужбаў краіны

Рэпрэсіі:

🔹 На зямельны ўчастак Леаніда Судаленкі пад Гомлем наклалі арышт

🔹 У Горадні зліквідаваная арганізацыя літоўцаў «Клуб "Гервячай"»

🔹 ГУБАЗіК затрымаў за пратэсты-2020 маладога хлопца, якому на той момант было ўсяго 15 гадоў
💥 #main Галоўнае за 14 снежня:

▫️Беларусь – трэцяя краіна ў свеце паводле колькасці рэпрэсаваных журналістаў.

▫️Іерогліфам 2023-га стаў «дзэй» (税), што значыць «падатак».

▫️КДБістам афіцыйна дазволілі страляць у натоўп.

▫️Выйшла кніга пра палітзняволеных жанчын Беларусі.

▫️Прадстаўнік «Хамасу» заявіў, што групоўка можа прызнаць Ізраіль, каб спыніць канфлікт.

▫️У наступным годзе зменяць гістарычны цэнтр Менску.

▫️Сілавікі заявілі, што затрымалі журналістаў светлагорскага тэлеканалу «Ранак».

▫️Кіраўнік выведкі Расеі пахваліў Лукашэнку за абарону «каштоўнасцей» ад Амерыкі.

▫️ЕЗ патрабуе тэрмінова вызваліць палітвязняў і выплаціць кампенсацыю.
💥 #main Галоўнае за 15 снежня:

▫️Сусветны банк: найбольшыя пазыкі Беларусь мае перад Расеяй.

▫️У Закарпацці дэпутат падарваў гранаты падчас пасяджэння сельскай рады.

▫️Pornhub падвёў вынікі года і распавёў, што глядзяць беларусы.

▫️Сілавікі арыштавалі Аляксея Семянцова – дацэнта кафедры дызайну БДУ.

▫️У Еўропе перадухілілі некалькі тэрактаў баевікоў «Хамас».

▫️Беларусы цяпер змогуць ездзіць у Іран без візаў.
💥 #main Галоўнае за 16 снежня:

▪️У Польшчы сутыкнуліся пяць цяжкавікоў. Адзін беларус загінуў, другі – у цяжкім стане

▪️Беларусь разарвала пагадненне аб спрошчаным кантролі на мяжы з Украінай

▪️«Вагнэраўцы» ўключаныя ў склад спецназу МУС Беларусі

▪️У Менску рэстараны павінны паведамляць падаткавікам звесткі пра тых, хто замаўляе навагоднія мерапрыемствы

▪️Слуцкі хлебазавод зняў з вытворчасці хлеб «Бульбаш» праз скаргу моўных актывістаў
💥 #main Галоўнае за 17 снежня:

▪️Ці мусім мы дамагацца, каб іншыя краіны называлі нас менавіта Беларусь

▪️Аўстрыя нарэшце ўхваліла чарговагы пакет санкцыяў супраць РФ

▪️Пуцін пагражае Фінляндыі з-за ўступлення ў NATO

▪️Пазбаўляць грамадзянства не будуць. МУС расказвае, чаго чакаць тым, хто не паведаміў пра свой замежны дакумент

▪️Краіны Балтыі не задаволеныя ўдзелам расейскіх і беларускіх спартоўцаў у Алімпійскіх Гульнях
💥 #main Галоўнае за 18 снежня:

▫️Прайшоў ператрус у доме Аляксандра Мілінкевіча.

▫️Чыноўнікі раёнаў цяпер вымушаны браць аўтаматы ў рукі.

▫️У Расеі вырашылі стварыць свой музычны конкурс – Інтэрбачанне.

▫️ЛГБТ-пары цяпер змогуць атрымаць добраславленне ў каталіцкіх храмах.

▫️Латвія хоча выправадзіць з краіны больш за тысячу расейцаў.

▫️Адзіную ў Беларусі пароду запражных коней могуць адправіць на мясакамбінат.

▫️У Беларусі затрымалі вытворцу дронаў.

▫️«Гродна Азот» выпусціў свой... токен.

▫️Серыю кніг Святланы Алексіевіч можна паслухаць як падкаст. Бясплатна.
💥 #main Галоўнае за 19 снежня:

▫️13 год таму адбылася Плошча-2010.

▫️Прапагандыстка Бондарава выступіла супраць класічнай каляднай музыкі.

▫️Офіс Ціханоўскай паказаў, як будзе рэфармавацца Вышэйшая адукацыя.

▫️Беларусаў асудзілі ў Польшчы за шпіянаж на карысць Расеі.

▫️Польскія ўлады дэпартавалі беларуса.

▫️Выйшла першая кніга Маляваныча – казка «Кропля ў космасе».

▫️У Беларусі папоўніўся спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.


#️⃣І навіны рэпрэсій:

▪️Беларуса асудзілі на 5 год за данаты каліноўцам.

▪️Супрацоўніц «Элемы» затрымалі за ніткі і стужкі чырвоных і белых колераў.

▪️Беларуску, якая вярнулася з Польшчы, асудзілі на 10 гадоў калоніі.

▪️Затрымана кіраўніца праўладнага прафсаюзу з Гомля.

▪️Сілавікі зладзілі хапун на Гомельшчыне — затрымана як мінімум 4 асобы.
💥 #main Галоўныя падзеі ды матэрыялы дня:

🔹 Святлана Ціханоўская заявіла, што лукашэнкаўцы хочуць забраць менскую кватэру Святланы Алексіевіч

🔹 Зацверджаныя змены ў законах аб сацыяльным абслугоўванні, якія маюць запрацаваць з 1 ліпеня. Што там новага?

🔹 Лукашэнка падоўжыў бязвіз для грамадзян Польшчы, Літвы ды Латвіі на 2024 год

🔹 Сілавікі пахваліліся, як уцёрліся ў давер да Аляксандры Каско і каля года выцягвалі з яе інфармацыю

🎬 Прэм'ера фільму на Белсат DOC: «Міраслаў Лазоўскі. Лёс героя»

Рэпрэсіі:

🔹 У Берасці судзілі 57-гадовую жанчыну за «здзек з дзяржсімволікі» і «абразу Лукашэнкі». 1,5 года калоніі

🔹 «Экстрэмісцкімі» прызналі Instagram-старонкі нашага праекту «Беларус беларусу», а таксама музыкі Лявона Вольскага. І яшчэ дзясяткі старонак

🔹 Айцішніка, які вярнуўся ў Беларусь з Нямеччыны, судзяць за «здраду дзяржаве». Сутнасць прэтэнзіяў да яго невядомая

🔹 На працягу лістапада ў Горадні асудзілі як мінімум 13 медыкаў за «экстрэмісцкія» падпіскі
💥 #main Галоўныя падзеі ды матэрыялы дня:

🔹 Медыяпраект Reform.by апынуўся на мяжы закрыцця – усё праз недахоп фінансавання

🔹 Палітвязня Антона Лысава вызвалілі з беларускай калоніі, бо ён пагадзіўся ваяваць на баку Расеі

🔹 На мінулым тыдні затрымалі гендырэктара БелАЗу Сяргея Нікіфаровіча

🔹 Лукашэнка правёў нараду голасам, асіплым як ніколі

🔹 У былога тэнісіста Максіма Мірнага дыягнаставалі злаякасную пухліну галавы. Яму рабілі трэпанацыю чэрапу

🔹 Маладзён учыніў страляніну ў цэнтры Прагі: забіў больш за 15 чалавек і параніў дзясяткі. Каментар відавочца

🔹 Наш матэрыял пра тое, як прапагандысты і суддзі рэжыму Лукашэнкі катаюцца па Еўропе

Рэпрэсіі:

🔹 Лукашысты зладзілі аблаву на людзей, якія рэгістравалі беларусаў для атрымання карты паляка і выкладалі польскую мову

🔹 Стала вядома пра затрыманне ў Салігорску Ганны Стражэвіч, якая цягам апошніх гадоў пастаянна пісала лісты палітвязням

🔹 У Горадні за «распаўсюд экстрэмізму» затрымалі муляра і столяра ААТ «Гроднажылбуд»