Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🤔 Фотафакт. Пінскі памежны атрад просіць агітаваць школьнікаў да паступлення

Ліст з просьбай рассылаюць па Баранавіцкіх ўстановах адукацыі.

Крыніца: чытачы @belsat
❗️ Памілаваны палітвязень, якога асудзілі за распальванне сацыяльнай варожасці.

Палітзняволены Аляксей Коршун з Оршы, затрыманы 31 сакавіка.

Яго асудзілі да 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму за каментары ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса.

Крыніца: @viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Каб захаваць здаровую псіхіку і працаздольнасць у сённяшняй рэальнасці, трэба вучыцца знаходзіць радасць у дробязях, з якіх складаецца нашае жыццё»

Ірына Леўшына – дырэктарка БелаПАН.

За прафесійную дзейнасць яе пасадзілі за краты і абвінавацілі ў «арганізацыі ці рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Ірына пад арыштам з 18 жніўня 2021.

Дашліце ліст палітвязню: СІЗА № 1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Менск

Падтрымайце Ірыну: https://bellsat.eu/prisoners/iryna-leushyna/
📍Як у Беларусі вызвалялі палітвязняў

Першым палітвязнем часам называюць паэта Славаміра Адамовіча, якога ў 1996 годзе зняволілі за верш «Убей президента!».

Большую частку палітзняволеных вызвалялі раней за прысуджаны тэрмін, але не заўсёды праз фармальнае памілаванне.

Распавядаем:

Хто такі палітычны вязень? Правілаў вызвалення палітзняволеных няма? Як вызваляюць палітычных вязняў?

https://bellsat.eu/news/16-09-2021-netsikavyya-spisy-vaskrasenkaga-yak-u-belarusi-vyzvalyali-palitvyaznyau/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
❗️Яўген Говар – трынаццаты вядомы памілаваны палітвязень

Палітзняволены Яўген Говар – былы супрацоўнік Беларускага металургічнага заводу ў Жлобіне. Яго судзілі разам Аляксандрам Бабровым, якога таксама сёння памілавалі, па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Говар разам з іншымі працаўнікамі БМЗ перакрыў дарогу для тэхналагічнага транспарту на тэрыторыі заводу.

Крыніца: @prisoners_spring96
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️16 верасня 1999 году зніклі апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Чаму праўды пра іх знікненне дагэтуль не высветлілі?

Пра гэта распавядае фільм «Банда», прысвечаны «эскадронам смерці» ў Беларусі. Абавязкова паглядзіце👉 https://youtu.be/AqTN6tYTTLg

P.S. У Відэа невялікая памылка: не 16 снежня, а 16 верасня зніклі Ганчар і Красоўскі.
💥Вечаровы эфір «Белсату» – галоўныя падзеі дня!

Пра што гаворым сёння?

🔻Гадавіна знікнення Красоўскага і Ганчара. Каментуе Анатоль Лябедзька;

🔻Памілаваныя Лукашэнкам палітвязні. Каментар аднаго з такіх людзей - Максіма Шаўлінскага;

🔻Валерый Кавалеўскі пра візіт Ціханоўскай у Францыю;

🔻Палітолаг Павел Усаў пра візіт Лукашэнкі на саміт АДКБ, пра памілаваных палітвязняў, заканчэнне вучэнняў Захад-2021 і справу сям'і, якую падазраюць у падпале маёмасці Алега Гайдукевіча.

Усе самыя галоўныя навіны – у вечаровым выпуску навін на «Белсаце»!

https://www.youtube.com/watch?v=gHZxDTE91TQ
🔻Журналісткі «Белсату» за кратамі ўжо 305 дзён

Нашых каляжанак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову асудзілі на 2 гады турмы за тое, што яны выконвалі свае прафесійныя абавязкі.

Як падтрымаць Кацю і Дашу? Пішыце ім лісты:

💌Кацярына Бахвалава: ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, 246035, г. Гомель.
💌Дар’я Чульцова: ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, 246035, г. Гомель.

❗️Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзяўчыны маглі вам адказаць.

Нагадваем пра наш адмысловы праект, дзе мы распавядаем пра палітвязняў і тлумачым, як ім дапамагчы👇

https://bellsat.eu/palitvyazen/
💶«Эканоміка з Чалым». Чаму эканоміка Лукашэнкі б’е рэкорды?

Шмат якія аналітыкі ўжо называюць тое, што адбываецца ў беларускай макраэканоміцы, паўнавартасным цудам.

Разбіраемся ў прычыне цуду ў праграме «Эканоміка з Чалым»👉 https://www.youtube.com/watch?v=lxmwHrJjhdU
⚡️Прыпынілі крымінальную справу пра факце смерці Бандарэнкі

Генпракуратура не можа знайсці, тых хто яго збіў да смерці, паведамляе «Наша Ніва».

Крыніца: @nashaniva
Сарвацца з крамлёўскага ланцуга ўсё цяжэй? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

🎥Першы ўвосень 2021 г. «ПраСвет» у новай студыі і з новым графічным афармленні. Тэмы праграмы:

🔹Лукашэнка гуляе з крамлёўскім агнём. Як Расея мілітарызуе Беларусь?
🔹Ярмошына хацела сфальсіфікаваць выбары ў Грузіі?
🔹Час сабраць дакументы на Лукашэнку для трыбуналу ў Гаазе. Інтэрв'ю з Радославам Сікорскім, еўрадэпутатам, экс-міністрам замежных справаў Польшчы
🔹Варшава мадэрнізуе войска. Чым Польшча плануе абараняцца?
🔹Першы месяц «Талібану». Хто дапаможа Афганістану?

Крыніца: @prasviet

https://bellsat.eu/programs/16-09-2021-sarvatstsa-z-kramlyouskaga-lantsuga-usyo-tsyazhej-prasvet-z-alinayu-koushyk/
Белсат
⚡️Прыпынілі крымінальную справу пра факце смерці Бандарэнкі Генпракуратура не можа знайсці, тых хто яго збіў да смерці, паведамляе «Наша Ніва». Крыніца: @nashaniva
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Сёння прыпынілі крымінальную справу пра факце смерці Бандарэнкі

Але рана ў сэрцы ягонай матулі не загоіцца ніколі!

🙏 Паглядзіце інтэрв’ю з Алёнай Бандарэнка. Уявіце, з якім цяжарам жыве гэтая мужная жанчына…
💃🕺З чаркаю, спавітым паленам і разламанай лаваю!

Паглядзіце, як святкуюць традыцыйнае беларускае вяселле👇

На вяселле маладых прывезлі да старой карчмы ў сапраўднай брычцы на кані ўпрыгожаным, кветкамі ды бразготкамі. Сваты сустракалі маладых паводле традыцыі – хлебам ды чаркаю, далі перайсці праз шкуру каб жаніх з нявестай трапілі ў новае заможнае сямейнае жыццё. А гулялі вяселле за сталом на падворку.

Сваякоў маладой і маладога абдаравалі традыцыйнымі сімвалічнымі падарункамі: паясамі, посцілкамі, частку з якіх калісьці нявеста павінна была саткаць сама да вяселля.