Белсат
19.7K subscribers
63.1K photos
19.8K videos
38 files
48.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
‼️Віталія Шышова знайшлі павешаным недалёка ад Кіева Учора кіраўнік Беларускага дома ва Украіне знік падчас ранішняй прабежкі. Крыніца: @silovoy
Святлана Ціханоўская выразіла спачуванні блізкім Віталя Шышова

«Беларусы не могуць быць у бяспецы нават за мяжой, пакуль ёсць тыя, хто спрабуе помсціць ім і хаваць праўду, пазбаўляючыся ад сведкаў. Віталь Шышоў дапамагаў беларусам – і яго знайшлі павешаным, як некалі Мікіту Крыўцова. Але гэта адбылося на тэрыторыі іншай краіны. Як і захоп закладнікаў адбыўся на борце самалёту іншай краіны. Як і спроба гвалтоўна вывезці нелаяльную спартоўку ў Беларусь з тэрыторыі іншай краіны.

Я выражаю спачуванні родным і блізкім Віталя Шышова. І дзякую Украіне за завядзенне крымінальнай справы і гатоўнасць дагрукацца да праўды».

Крыніца: @tsikhanouskaya
Кліп берасцейскага гурта «Дай дарогу!» на песню «Баю-бай» збіраюцца прызнаць экстрэмісцкім матэрыялам.

Відэа нібыта дыскрэдытуе сілавікоў 🤦‍♂️

Крыніца: Instagram Юрыя Стыльскага
Дарагія падпісанты «Белсату»,

учора мы зрабілі прыкрую памылку з цытатай епіскапа Веніяміна.

Насамрэч словы «неужели духовенство не понимает, откуда растут рога у беларусского протеста» сказаў вядоўца СТВ Яўген Пуставы.

Праз фарматаванне тэкста на старонцы крыніцы наш супрацоўнік паблытаў пытанне вядоўцы з адказам епіскапа. Мы шчыра просім прабачэння.

Вось як выглядаў дыялог:

Евгений Пустовой:
Николай Сербский говорил, что раньше люди мало знали, но все понимали. А сейчас люди много знают, но ничего не понимают. Может быть, я слишком буду резок, но неужели духовенство не понимает, откуда растут рога у белорусского протеста? Это не мешало некоторым священникам делать какие-то политические заявления.

Вениамин:
То, что происходило, сложно было однозначно оценить, осмыслить. И сейчас ведь не все так легко и спокойно можно разложить по полочкам. Есть очень сложные моменты, поэтому невозможно было избежать ошибок никому. Даже в самом добром деле человеческом всегда примешивается какая-то злая составляющая.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менавіта на гэтым месцы знайшлі павешаным Віталя Шышова

Крыніца: @radiosvaboda
Учора на лецішчы на святкаванні Дня народзінаў затрымалі ўдзельнікаў беларускага музычнага фэнтэзі-фолк-гурта «Irdorath»

Хутчэй за ўсё святкавалі народзіны вакалісткі гурта Надзеі. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП). Непадпарадкаваннем называюць неадчыненыя вароты.

Паведамляецца пра затрыманне мінімум шасці чалавек. Сярод іх – Антон Шнып, Пётр Марчанка, Зміцер Шыманскі, Уладзімір Калач, Юлія Юніцкая. Пасля затрымання іх даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі. Імаверна, сёння над імі адбудуцца суды ў Менскім раённым судзе.

Крыніца: @viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым відэа, знятым на днях, відаць, як у ГЦ «Галерэя» у Менску заходзіць група іншаземцаў

Іх суправаджаюць мужчыны плотнага целаскладу і жанчына ў жоўтай сукенцы.

Чытачы выказваюць думку, што гэта магла быць група мігрантаў, якіх пазней перакідваюць у Літву.

Крыніца: чытачы @belsat
Загадкавая смерць Віталя Шышова ў Кіеве – на першых старонках сусветных медыяў
«Хто будзе давяраць нам, калі ў нас забіваюць кіраўнікоў беларускай апазіцыі?»

Былы міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін зрабіў эмацыйны пост на сваёй старонцы ў Facebook.

«Ці можам мы давяраць сабе і сваім спецслужбам? Яны павінны назіраць за лідарамі апазіцыі рэжыму Лукашэнкі на нашай тэрыторыі, ці не так? Рэжыму, які ўпэўнена дрэйфуе да паўночнакарэйскага.

Таму для нас гэта таксама выпрабаванне – здольнасць знайсці забойцаў і замоўцаў, а галоўнае – абараніць нас і нашых сяброў. Пра дасягненні 30-годдзя Незалежнасці можна казаць колькі заўгодна, але бяспека – гэта ключавы падмурак дзяржаўнасці. Я не выключаю, што забойства Віталя – гэта больш, чым злачынства супраць лідара беларускай апазіцыі»
.

Крыніца: Facebook (Pavlo Klimkin)
Бацькам Крысціны Ціманоўскай пагражаюць?

Генеральны сакратар Еўрапейскай народнай партыі Антоньё Лопэс-Істурыс Ўайт напісаў у сваім Twitter:

«Беларускі рэжым цісне на беларускую атлетку Алімпіяды ў Токіа Крысціну Ціманоўскую праз пагрозы ейным бацькам. Пагрозы беларусцы, якую пераследуе рэжым, не мусяць мець месца. Гэтае злачынства супраць Алімпіяды вымагае неадкладнага міжнароднага адказу».

https://btvsat.eu/news/03-08-2021-eurapejskaya-narodnaya-partyya-batskam-tsimanouskaj-pagrazhayuts-geta-zlachynstva-yakoe-vymagae-adkazu/
Учора ўвечары ў праціўніка акумулятарнага заводу з Берасця Алега Вялава адбыўся вобшук, пасля чаго мужчына быў затрыманы і дастаўлены ў ІЧУ Ленінскага раёну.

Якая структура праводзіла ператрус пакуль не вядома, але два тыдні таму ў Вялава ўжо быў вобшук, які ўчынілі КДБісты.

Нагадаем: на мінулым тыдні вобшукі прайшлі адразу ў некалькіх праціўнікаў акумулятарнага заводу.

Крыніца: @belsat
❗️ Святлана ЦІханоўская сустрэлася ў Лондане з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Борысам Джонсанам

Крыніца: independent.co.uk
❗️На Петрыкаўскім рудаўпраўленні «Беларуськалію» сёння раніцай загінулі двое рабочых

Абодва мужчыны былі газазваршчыкамі (адзін быў 1988 году нараджэння, другі – 1994).

Паводле інфармацыі @tutby_official, іх заціснула паміж праходным камбайнам і даставачнай машынаю, якая раптоўна пакацілася ўніз з вялікага ўхілу.

Крыніца: Петрыкаўскія навіны
Нам паведамляюць, што на Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў не збіраюцца працягваць кантракты з працаўнікамі, якія не прайшлі вакцынацыю

«Не будут продлены контракты, заявления за свой счёт подписываться не будут, увольнительные по личным вопросам не давать...»

Таксама такіх людзей збіраюцца пазбавіць прэміяльных выплат. Адпаведныя распараджэнні даваў генеральны дырэктар заводу Яўген Тарасенка.

Калі хтосьці вас працуе на Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў і можа гэта пацвердзіць, калі ласка, напішыце ў наш чат-бот @belsatbot. Пішыце і ў тым выпадку, калі вы працуеце на іншым прадпрыемстве і таксама сутыкаліся з прымусовай вакцынацыяй і звязаным з ёй шантажом.

Крыніца: @belsat
МУС Украіны праводзіць брыфінг, прысвечаны смерці Віталя Шышова

Папярэдне разглядаецца дзве версіі: самагубства альбо наўмыснае забойства, прыхаванае пад самагубства. Вывучаюцца камеры, вядзецца апытанне сведкаў і вывучаецца лад жыцця Віталя.

На месцы трагедыі знайшлі два пянькі і пятлю.

На целе Віталя ёсць пашкоджанні, аднак яны адпавядаюць паводле сваіх характарыстык «аднаразоваму падзенню».

Крыніца: @belsat
☝️ Сайт незалежнага гомельскага выдання «Cильные новости» заблакаваны Міністэрствам інфармацыі

UPD. У некаторых чытачоў сайт усё ж адкрываецца, прычым без VPN.

Крыніца: @gomeltoday