Белсат
19.7K subscribers
63.1K photos
19.8K videos
38 files
48.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Срэбная прызёрка Алімпіяды ў Рыа ў барацьбе Марыя Мамашук заявіла, што не давала каментароў наконт Крысціны Ціманоўскай

Раней выданне sozhnews.by апублікавала нібыта выказванні Мамашук, дзе яна крытыкуе Ціманоўскую за ейны ўчынак.

Крыніца: Instagram
Дождж затапіў пад'езды ў Горадні

Паводле жыхароў, праблема сталая: дах хаты не вытрымлівае нават невялікага дажджу. Яны неаднаразова звярталіся ў мясцовыя ЖЭСы, але нічога дагэтуль не было зроблена.

Крыніца: @zamkadomby
«Каб трапіць у беларускую зборную, спартоўцы цяпер будуць абавязаныя не толькі здаць нарматывы і допінг-пробы, але таксама здаць пашпарт і таварыша ў камандзе», - такія жарты ўжо гучаць у спартовай супольнасці.

Чым гісторыя з Крысцінай Ціманоўскай можа пагражаць беларускаму спорту? Каментыруе медыяменеджар, сузаснавальнік парталаў Sports.ru і Tribuna.com Дзмітрый Навоша 👇

https://btvsat.eu/news/02-08-2021-shto-budze-z-belaruskim-nak-za-skandal-z-tsimanouskaj/
Чытач знайшоў у сябе дома старую ўпакоўку ад «Советского Шампанского» (выпуска 1994-га году) 🤩

Ацаніце дызайн!

Крыніца: чытачы @belsat
Невядомы мастак з Жодзіна намаляваў такую карціну, прысвечаную Мікіту Крыўцову, які загінуў у гарачыя дні жніўня-2020.

22 жніўня ягонае цела знайшлі ў пятлі ў лесе на сталічнай вуліцы Парніковай. Пры якіх абставінах загінуў Мікіта, дагэтуль застаецца незразумелым.

31 ліпеня хлопцу споўнілася б 29 гадоў.

Крыніца: @art_peremen
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Глядзіце новы выпуск сатырычнага шоў «Хай так TV» :

Як святкуюць «Дзень угнаенняў» беларускія дыпламаты за мяжой і як адбываюцца звышсакрэтныя перамовы пра гандаль у абыход санкцыяў?

Ніколі не здагадаецеся 👆
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Уздоўж трасы М14 сёння папрацавалі «партызаны» 💪

Крыніца: чытачы @belsat
💥#main Галоўнае за 2 жніўня:

🔹 Крысціна Ціманоўская атрымала польскую гуманітарную візу. Яна прыляціць у Варшаву з Токіа 4 жніўня

🔹 Вынеслі прысуды лекару, які падпальваў «Табакеркі» і журналісту, які «абразіў Лукашэнку»

🔹 Пракуратура Горадні падала пазоў пра ліквідацыю ўласніка медыя-рэсурса Hrodna.life

🔹 Знік кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў

🔹 На літоўскім палігоне Руднінкай выбухнулі пратэсты ў лагеры мігрантаў
❗️Дакладчык камітэту па палітычных пытаннях і бяспецы Літвы Лаўрынас Кашчунас паведаміў, што цяпер літоўскія памежнікі будуць вяртаць мігрантаў у Беларусь

Паводле міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце, «памежнікі Літвы кампетэнтныя і маюць права прымаць падобныя выракі ў гэткай экстрэмальнай сітуацыі»

Крыніца: delfi.lt
☀️Добрай раніцы, сябры!

Сёння 360-ы дзень, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду💪

Тэмпература паветра падымецца да +21 °С. Будуць дажджы. Таму не забывайцеся на парасон 😉
Амбасадар Польшчы ў Японіі сустрэўся з Хрысцінай Ціманоўскай

«Яна ў парадку і дзякуе ўсім, хто працягнуў ёй руку дапамогі, каб выратаваць ад людзей, якія не зычылі ёй дабра»
, — напісаў у сваім Twitter Павел Мілеўскі.

Раней атлетка атрымала польскую гуманітарную візу гэтай краіны.

Крыніца: Twitter
‼️Віталія Шышова знайшлі павешаным недалёка ад Кіева

Учора кіраўнік Беларускага дома ва Украіне знік падчас ранішняй прабежкі.

Крыніца: @silovoy
У Менску хлопец загінуў пад коламі смеццевоза. Кіроўца не заўважыў яго, калі рухаўся заднім ходам

Смяротнае ДТЗ адбылося сёння каля 5-й раніцы на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Ад атрыманых траўмаў маладзён 1999 года нараджэння памёр на месцы.

Крыніца: @gaiminsk
Гарадзенцу прысудзілі тры гады ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю беспарадкаў» і «гвалт у дачыненні супрацоўнікаў органаў унутраных справаў»

Па першым артыкуле яму далі два гады абмежавання волі, па другім – два гады пазбаўлення волі. Раней Андрэя Сакалоўскага таксама асудзілі на тры гады за «махлярства». У выніку адно пакаранне паглынула іншае.

Адзначым што чацвёра з пяці АМАПаўцаў, якія заявілі пазовы пра кампенсацыю маральнай шкоды, пазней ад іх адмовіліся.

Крыніца: @belsat
Фота: hrodna.life
Белсат
‼️Віталія Шышова знайшлі павешаным недалёка ад Кіева Учора кіраўнік Беларускага дома ва Украіне знік падчас ранішняй прабежкі. Крыніца: @silovoy
Міжфракцыйнае аб’яднанне ўкраінскага парламенту «За демократичну Білорусь» заклікае міністра ўнутраных справаў Украіны расследаваць смерць Віталя Шышова.

«Міжфракцыйнае аб'яднанне «За дэмакратычную Беларусь» заклікае міністра ўнутраных справаў Дзяніса Манастырскага правесці асабістае расследаванне смерці Віталя Шышова, паколькі ёсць абгрунтаваныя падазрэнні ў датычнасці рэжыму дыктатара Лукашэнкі. Віталя Шышова маглі забіць беларускія спецслужбы або найміты за апазіцыйную дзейнасць», – гаворыцца ў іхнай заяве.

Крыніца: @oleksiihoncharenko
Літоўскія памежнікі апублікавалі відэа, на якім бачны аўтамабіль, падобны да машын памежнага камітэту, побач з мігрантамі

На ім бачна сцежка, па якой ланцужком ідзе група людзей. Ад іх аддзяляецца адзін чалавек, сядае ў аўтамабіль і з’язджае.

https://www.youtube.com/watch?time_continue=8&v=FSGVu8goe_A&feature=emb_logo