Белсат
19.6K subscribers
63.4K photos
20K videos
38 files
49.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
У Менску распачаўся суд над палітвязнем Дзянісам Чыкалёвым.

Дзяніса затрымалі ў сталіцы 10 жніўня. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

На паседжанні дазволілі прысутнічаць толькі некаторым сваякам і сябрам. Астатніх ахвочых не пусцілі, матывуючы гэта каронавірусам.

Крыніца: чытачы @belsat
Фота: Facebook
Ці ацаніў Лукашэнка новы фільм пра сябе ад Сцяпана Пуцілы?

Што хаваецца за рыторыкай кіраўніка КДБ Івана Церцеля, як сілавікі бачаць сітуацыю ў Беларусі і ці ацаніў Лукашэнка новы фільм пра сябе ад Сцяпана Пуцілы?

Каментуюць палітолаг Валер Карбалевіч, кіраўнік Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. Сюжэт Змітра Міцкевіча для «Прасвету» з Сяргеем Пелясою 👉🏻 https://www.youtube.com/watch?v=ygbmkQ1aN-A

Крыніца: @prasviet
🔞 Увага: жорсткі кантэнт!

У Горадні сілавікі сёння адзначаюць гадавіну заснавання АМАПу ў горадзе.

Уручалі супрацоўнікам віншаванні з партрэтам Лукашэнкі 😳

Відаць, каб не забываліся, хто іхны прэзідэнт 😏

Крыніца: grodno.mvd.gov.by
З эмблемы рэчыцкага футбольнага клубу прыбралі «Пагоню».

Месяц таму дэбютант Вышэйшай лігі «Спадарожнік» прэзентаваў абноўлены лагатып у варыянце з гэтым гербам. Але днямі ў сацсетках клубу і на сайце федэрацыі футболу з'явілася эмблема без «Пагоні».

Што цікава - гэта афіцыйны герб Рэчыцы. Яго 15 гадоў таму зацвярджаў Лукашэнка.

Крыніца: @tribuna_by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёння – 4 месяцы, як быў забіты Раман Бандарэнка.

Вось так вырашылі ўшанаваць ягоную памяць жыхары плошчы Пераменаў.

Відэа: падпісанты @belsat
Нацбанк, нягледзячы на вялікую інфляцыю, вырашыў захаваць стаўку рэфінансавання на ранейшым узроўні.

Яна складае 7,75%.

Тлумачым простай моваю: высокая стаўка рэфінансавання дапамагае запаволіць інфляцыю. У такіх цяжкіх для эканомікі сітуацыях, як цяпер у Беларусі, падвышэнне стаўкі рэфінансавання магло б дапамагчы эканоміцы. Але гэта прывяло б і да падвышэння цэнаў.

Крыніца: Нацыянальны банк Беларусі
❗️Генпракуратура накіравала апеляцыю на прысуд па «справе нуль праміле»

У ведамстве палічылі выракі занадта мяккімі.

Нагадаем: журналістцы TUT.BY прысудзілі 6 месяцаў зняволення, доктару - 2 гады з адтэрмінаваннем у год.

UPD. Паводле ўдакладненай інфармацыі апратэстоўваць будуць толькі вырак Барысевіч.

Крыніца: sb.by
Нешта дзіўнае адбываецца ў Берасці!

Насупраць польскага консульства сабраліся людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі 😕

Няўжо будуць прасіць візы? 😏

Фота: @belamova
Чытачы пішуць нам, што ў Горадні збіраюць працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў у Каложскі парк 25 сакавіка.

Нагадаем: у апошнія гады ў гэтым месцы ладзіліся святкаванні Дня волі.

Калі вы з Горадні і таксама нешта ведаеце пра гэтую сітуацыю, напішыце ў наш чат-бот @belsatbot

Крыніца: чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МУС распавяло пра затрыманне 21-гадовага берасцейца, які браў удзел у пратэстах.

Прэс-служба ведамства піша, што хлопец «разбіваў тратуарную плітку» і «псаваў дзяржаўную маёмасць», а таксама заклікаў да гвалту ў дачыненні сілавікоў. Гэта было 10 жніўня.

Берасцейца змясцілі пад варту. Цяпер ён падазраваны ў крымінальнай справе.

Крыніца: @pressmvd
У Расонскім раёне п'яны мужчына забіў качаргой сужыцельку.

А таксама збіў сваю сястру, якая выпівала разам з ёй. Дадае дзіўнасці гэтай сітуацыі тое, што ўсё адбылося ў бібліятэцы - менавіта там жанчыны распівалі спіртное.

У крыві забойцы знайшлі 1,5 праміле алкаголю. Яму 35 гадоў, забітай ім сужыцельцы было 49.

Крыніца: БелТА
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😥 Сёння – 4 месяцы ад смерці Рамана Бандарэнкі.

Зусім нядаўна Следчы камітэт нарэшце распачаў крымінальную справу па факце ягонага забойства.

💔 Паглядізце інтэрв’ю з ягонай матуляй, Алёнай Бандарэнка. Уявіце ўвесь ейны боль…
Расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага зноў павезлі «па этапе».

Сёння раніцай яго вывезлі з СІЗА «Кальчугіна» Уладзімірскай вобласці. Куды - невядома.

Крыніца: @tvrain
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
6 чалавек пацярпелі ў жорсткім лабавым сутыкненні ў Нясвіжскім раёне.

Здарэнне адбылося сёння раніцай: Fiat спрабаваў абагнаць грузавік і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з мікрааўтобусам Mercedes.

Абодва кіроўцы і яшчэ чацвёра пасажыраў дастаўленыя ў шпіталі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Крыніца: @pressmvd
⚡️У Ленінскім судзе Горадні працягваецца суд над гарадзенскім музыкам Ігарам Банцэрам. Што на ім адбываецца?

Ігар трымаецца бадзёра. Самастойна стаіць, жартуе, але гаворка запаволеная, адчуваецца, што яму гэта складана даецца. Музыкант моцна схуднеў.

Суддзя Наталля Козел зачытала хадайніцтва аб змене меры стрымання, якое Банцэр напісаў яшчэ 20 лютага.

«Я не крымінальнік, я зорка рок-н-ролу», – напісана ў гэтай заяве.

Суддзя абвесціла 20-хвілінны перапынак для прыняцця рашэння па хадайніцтву.

«А яшчэ кажуць, што гэта я цырк устройваю», – пракаментаваў музыка.

Людзей выгналі з залі. Маці Ігара, яго сябры, праходзячы побач з акварыумам, дзе ён стаяў, прасілі яго піць ваду: «Ты нам патрэбны жывы, разумееш?»

Але Ігар катэгарычна адмовіўся спыніць сухое галадаванне. Падтрымаць яго прыйшло каля 50 чалавек. Анікога з тэлефонам у залю не пусцілі.

Крыніца: @belsat
У такіх выпадках прынята казаць: «Нешта здохла ў лесе».

У Горадні гарвыканкам у трэці (!) раз адмовіў прыхільнікам Лукашэнкі правесці акцыю ў падтрыманне сілавікоў. 😏

У праўладным гарадзенскім чаце скардзяцца, што гарвыканкам адмаўляе ім ужо паўтара месяца і называюць чыноўнікаў «непробиваемой стеной саботажников» 😆

Крыніца: @grodno_specnaz
⚡️ Палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла галадаванне.

Пра гэта сёння даведаўся ейны брат з ліста.

«Каждый раз восхищаюсь жизнью… нежданно-негаданно, на 9-ом дне голодовки, в 21:30, дав 10 минут на сборы, меня забрали на этап. В поезде сказали, что ехать нам 12 часов, так и было. Я начала кушать, съела одно яблоко, воды было мало, экономили. Два раза давали кипяток, нас было девять человек. По приезду на первый взгляд все выглядело неплохо, но чувствовала сильную слабость. Мы застали обед, был очень вкусным, хотя я и не съела
много»
, – піша Наталля.

Наталля Хершэ сарвала з амапаўца балаклаву і атрымала за гэта 2,5 года калоніі. Другі раз галадаванне яна абвесціла 22 лютага.

Крыніца: @mediazonaby
Белсат
⚡️У Ленінскім судзе Горадні працягваецца суд над гарадзенскім музыкам Ігарам Банцэрам. Што на ім адбываецца? Ігар трымаецца бадзёра. Самастойна стаіць, жартуе, але гаворка запаволеная, адчуваецца, што яму гэта складана даецца. Музыкант моцна схуднеў. Суддзя…
Пасля перапынку суддзя адмовілася змяніць Банцэру меру стрымання.

Таксама суд пастанавіў знайсці ды выклікаць сведку-міліцыянта, які бачыў, як Банцэр танчыць перад міліцэйскім аўтам.

Наступнае паседжанне прызначылі на 18 сакавіка. Прысутныя сустрэлі гэтую навіну крыкамі «Судзілішча!»

«Я да панядзелка пратрымаюся, а там паглядзім. Калі мяне пачнуць карміць прымусова, я не адмоўлюся ад галадавання», – сказаў Ігар Банцэр.

Крыніца: @belsat
Белсат
Пасля перапынку суддзя адмовілася змяніць Банцэру меру стрымання. Таксама суд пастанавіў знайсці ды выклікаць сведку-міліцыянта, які бачыў, як Банцэр танчыць перад міліцэйскім аўтам. Наступнае паседжанне прызначылі на 18 сакавіка. Прысутныя сустрэлі гэтую…
Нашая карэспандэнтка зазначае, што Ігар Банцэр вельмі кепска выглядае – літаральна як жывы шкілет.

Аднак на судзе ён стаяў сам. Хоць і ў кайданках.

Матуля вельмі прасіла яго пачаць піць ваду.

Крыніца: @belsat
Андрэю Магілеўцу, якога затрымалі разам з іншымі людзьмі ў салігорскім парку і прысудзілі 15 содняў арышту, накінулі зверху яшчэ 15 содняў.

Магілевец - адзін з тых, хто абвесціў пры сыход у стачку на «Беларуськаліі».

Крыніца: @stachkom