Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Мы вельмі за яго перажываем».

Сябры Ігара Банцэра каментуюць сённяшняе паседжанне.

Відэа: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Думаеце, у Беларусі сёння моцны вецер?

Ха! Вось што такое сапраўды моцны вецер... 💨💨

На відэа - Наварасейск (горад у Краснадарскім краі РФ), на які ўчора абрынуўся шалёны ўраган.

Крыніца: YouTube
Як там спяваў Вайцюшкевич? «Мой сцяг, мой сцяг»…

На будынку пошты ў Глыбокім вісіць дзяржаўны сцяг. Дакладней, перакулены дзяржаўны сцяг 😂

Але можа так і трэба?..

Фота: @belsat
ГУБАЗіК затрымаў семярых жыхароў Дзяржынску. Яны былі адміністратарамі і ўдзельнікамі тэлеграм-каналаў.

МУС сцвярджае, што яны выраблялі «незарэгістраваную сімволіку», наносілі шкоду інфраструктуры гораду, фармавалі ў горадзе пратэстныя настроі і ладзілі акцыі. 🤷‍♂️

Крыніца: @pressmvd
💥#main Галоўнае на гэты момант:

🔹 Сёння працягнуўся суд над гарадзенскім музыкам Ігарам Банцэрам. Ён трымае галадоўку ўжо 10-я содні.

🔹 Офіс БАЖ больш не апячатаны - сёння працаўнікі змаглі вярнуцца ў яго.

🔹 Генпракуратура накіравала апеляцыю на прысуд Кацярыне Барысевіч, бо лічыць яго занадта мяккім.

🔹 Палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла галадоўку.

❗️ У нас ёсць чат-бот @belsatbot. Дасылайце фота і відэа таго, што адбываецца побач з вамі. Дзякуем!
Фонд «Страна для жизни» ініцыяваў дабрачынны аўкцыён.

На продаж выставілі 10 цішотак з цытатамі з беларускай Канстытуцыі - «жывым напамінам пра тое, што даўно пахавана дзеючай уладай», як пішуць ініцыятары.

Сродкі ад продажу цішотак пойдуць на дапамогу сем'ям палітзняволеных.

Крыніца: @stranafund
Яўгена тры разы затрымлівалі. Двойчы ён сядзеў на соднях.

Але мужчына не губляе надзею і веры. І будзе працягваць выходзіць на вуліцу.

Прачытайце ягоную гісторыю 👉 https://blstv.eu/news/11-03-2021-sistema-rujnuetstsa-znutry-razmova-z-muzhchynam-yaki-nyagledzyachy-na-aryshty-vyhodzits-na-marshy/
Польшча высылае двух беларускіх консулаў.

«Праз працяг непрыязных жэстаў Менску і ў межах узаемнасці МЗС Польшчы прыняў рашэнне выслаць консула Беларусі ў Беластоку і Варшаве», — паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.

Учора Беларусь выслала кіраўніка консульства ў Горадні.

Крыніца: marcin_przydacz
⚡️ У Горадні затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Ён вядомы сваімі расследаваннямі для сайту «Інформнапал» і газеты «Новы час».

Вядома, што яго забралі проста з кватэры.

Крыніца: @belsat
Франак Вячорка пра дыпламатыю Святланы Ціханоўскай, Дзень Волі 2021 і новыя выбары.

Святлана Ціханоўская абляцела Еўропу ад Фінляндыі да Партугаліі. Чаго яна дабілася ў Лісабоне і Хельсінкі а таксама які прарыў адбыўся ў ААН?

Пра што яна размаўляла з прадстаўніком Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША? Як павінен выглядаць Дзень Волі 2021? Чаго Лукашэнка і Церцель хочуць дабіцца сваімі страшылкамі? Чаму новыя выбары трэба правесці менавіта сёлета ўвосень?

Пра гэта ў інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Франакам Вячоркам, дарадцам Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах👉 https://www.youtube.com/watch?v=s0h3H0Wsy-A

Крыніца: @prasviet
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Па цэнтры Менску шпацыруюць жанчыны ў чорным з чырвонымі стужкамі!

Вельмі эффектная акцыя!

Відэа: падпісанты @belsat
Рыгор Азаронак стаў ворагам Украіны.

Вядоўцу СТВ унеслі ў базу ўкраінскага сайту «Миротворец».

Учора ён выпусціў адыёзны ролік, у якім параўноўваў украінцаў з нацыстамі.

Крыніца: @Azarenok_TV
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хто ты гэткі?

Менчукі сёння прыгадалі верш Янкі Купалы 💪

А вы памятаеце класіка?

Відэа: падпісанты @belsat
Белсат
⚡️ У Горадні затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Ён вядомы сваімі расследаваннямі для сайту «Інформнапал» і газеты «Новы час». Вядома, што яго забралі проста з кватэры. Крыніца: @belsat
Маці Дзяніса Івашына паведамляе, што яго затрымалі працаўнікі КДБ.

Цяпер адбываецца ператрус, жонка журналіста Вольга не здымае слухаўкі.

Крыніца: @belsat
У добры шлях!

У менскім аэрапорце святары акрапілі самалёт перад адлётам.

Цяпер дакладна нічога не страшна.

Крыніца: @nashaniva
Сёння спаўняецца 4 месяцы са дня смерці Рамана Бандарэнкі.

Цэлыя тры месяцы спатрэбілася генеральнай пракуратуры, каб распачаць крымінальную справу па факце ягонага забойства.

Але шмат невінаватых, тых, хто спрабаваў знайсці праўду, было пакарана. Хто яны такія?

https://blstv.eu/news/02-03-2021-ad-shtrafau-i-sodnyau-da-8-gadou-turmy-yak-ulady-karayuts-za-spravu-ramana-bandarenki/