Белсат
17K subscribers
68.5K photos
21.6K videos
38 files
54.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Павел Севярынец знаходзіцца ў няволі 1800 дзён

Ён быў затрыманы 7 чэрвеня 2020-га. У траўні 2021-га суд пакараў Севярынца 7 гадамі калоніі. Большую частку прысуджанага тэрміну палітычны актывіст ужо адбыў.

#рэпрэсіі
🔴 БСДП (Грамада) прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»

Нагадаем, што яшчэ 20 верасня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі вынес рашэнне аб ліквідацыі БСДП (Грамада).

#рэпрэсіі
💥 #галоўнае за 12 траўня

✔️ Зяленскі адказаў Пуціну на ідэю перамоваў замест замірэння

✔️ Кальцавую лінію метро ў Менску пачнуць
будаваць ужо налета

✔️ Падпал гандлёвага цэнтру ў Варшаве замовілі спецслужбы РФ

✔️ Польшча закрывае расейскае консульства

✔️ Інфляцыя ў Беларусі абганяе план

✔️ Кітай і ЗША знізяць мыты. Часова

✔️ Аліна Коўшык заклікала ўзмацніць падтрымку беларускіх медыяў

✔️Нямеччына прагразіла дадатковымі санкцыямі, калі Расея сёння не спыніць агонь

❗️«Кіберпартызаны» даведаліся лёс грошай фонду Мельнікавай. Яе абвінавацілі ў крадзяжы $150 000

#рэпрэсіі

▫️БСДП (Грамада) прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»
💥 #галоўнае за 13 траўня

✔️ Расею афіцыйна
прызналі адказнай за катастрофу рэйса MH17

✔️ У Польшчы затрымалі беларуса, які трымаў у хаце вялікую партыю выбухоўкі

✔️ Чаго чакаць ад Еўрабачання-2025

✔️ Каманда маладзёнаў здыме ў Вільні драму пра Беларусь 2022

✔️ «Месяц Маябарь» — Беларусы рэагуць на анамальны холад

✔️ Каардынацыйная Рада абірае замену Мельнікавай.
Дэбаты

✔️ У Беларусі будуць
змагацца з «іншадумствам» сярод крызіс-менеджараў

✔️Зянковіч: у 2022–2023 гадах была спроба замаху на Лукашэнку. Белсат
праверыў

❗️Махляры прыдумалі новую схему, каб выманьваць грошы ў аўтамабілістаў

#рэпрэсіі

▫️Забралі дачу, агарод, палову пенсіі, а цяпер — жыццё? Крымінальная справа Ніны Багінскай можа трагічна скончыцца
💥 #галоўнае за 14 траўня

✔️Кампанія «БелДжы» ініцыявала змену парадку ўвозу аўтамабіляў у Беларусь. Разбіраемся, навошта

✔️Праверылі, ці рэальна беларускай сям'і пражыць тыдзень на 100 рублёў. Вось што атрымалася

✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ПАРЕ

✔️У Міністэрстве спорту і турызму прыдумалі яшчэ больш абмежаванняў для экскурсаводаў

✔️Тэма пераезду наймітаў ПВК Вагнэра ў Беларусь зноў стала актуальнаю

✔️Еўра істотна скакануў уверх адносна беларускага рубля

✔️Азаронак абурыўся, што беларусы наракаюць на адсутнасць у крамах якаснай бульбы

✔️Сілавікам стане яшчэ прасцей атрымаць доступ да паштовых пасылак беларусаў

✔️Беларусы сабралі за ноч 10 тысяч долараў для лекавання пісьменніцы Святланы Курс

✔️Чыноўнікі Еўразвязу ўхвалілі 17-ты пакет санкцыяў супраць РФ

#рэпрэсіі:

▫️Праваабаронцы даведваюцца пра новыя затрыманні па «справе Беларускага Гаюна»

▫️У 45 гадоў памерла былая палітзняволеная Тамара Каравай

▫️Палітвязень Уладзімір Мацкевіч сустракае за кратамі свой чацвёрты дзень народзінаў. Сёння яму споўнілася 69 гадоў
💥 #галоўнае за 15 траўня

✔️Перамовы РФ і Украіны ў Стамбуле так і не адбыліся. Цэлы дзень абодва бакі абменьваліся заявамі

✔️Добрая навіна: бульба з горам папалам вярнулася ў беларускія крамы. Але ёсць і дрэнная

✔️Адпомсціў за прыяцеля. Жыхар Баранавічаў спаліў машыну супрацоўніка ўнутраных войскаў МУС

✔️Акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі адбудуцца ў еўрапейскіх гарадах

✔️Памятаеце літоўца, які сябраваў з прапагандысткай Лебедзевай ды зліваў ёй інфармацыю? Віленскі суд пакінуў вынесены яму вырак у сіле

✔️Пацікавіліся, што зменіцца ў дзейнасці Каардынацыйнай рады разам з абраннем новага спікера

✔️За 10 гадоў колькасць беларускіх школьнікаў, якія навучаліся на беларускай мове, упала на траціну

✔️Літва плануе ўводзіць супраць РФ і РБ свае нацыянальныя санкцыі, а не толькі далучацца да агульнаеўрапейскіх

✔️На Жлобінскім мясакамбінаце расказалі, чаму паставілі ў горадзе дзіўную скульптуру «сасіскі-канібала»

#рэпрэсіі:

▫️Затрыманыя топ-менеджары кампаніі, што валодае сеткаю крамаў «Еўраопт»

▫️Сталі вядомыя некаторыя дэталі рэпрэсіяў супраць аўтараў беларускай Вікіпедыі

▫️Прызначылі дату судовага паседжання па крымінальнай справе Ніны Багінскай

▫️Facebook-старонку «ZMAGAR Association of Belarusians In The USA» дадалі ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»
💥 #галоўнае за 16 траўня

✔️Перамовы Украіны і Расеі ў Стамбуле: па ключавых пытаннях прагрэсу нуль, але дамовіліся пра маштабны абмен палоннымі

✔️У Албаніі адбылася кароткая сустрэча Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Зяленскага

✔️Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі ў самалёт. Ці законна гэта?

✔️Памежнікі выявілі цела жанчыны на мяжы з Латвіяй. Хутчэй за ўсё, яна хацела нелегальна патрапіць у Еўразвяз

✔️Беларусы маюць намер абскарджваць пастановы міграцыйных органаў Грузіі пра адмову ў прытулку. І збіраюць грошы на пераклад дакументаў

✔️У Варшаве прэзентавалі кнігу-даследавання пра беларускую рэвалюцыю-2020

✔️Праз два тыдні лета, а многія мараць пра гарачыя батарэі. Калі прыйдзе цеплыня?

#рэпрэсіі:

▫️Праваабаронцы: у івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы» памёр зняволены

▫️Стала вядома, за што менавіта бабруйскі суд пакараў 55-гадовага грамадзяніна Украіны Юрыя Бандарэнку

▫️У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 40 новых імёнаў
💥 #галоўнае за 17 траўня

✔️ Прадукцыйнасць працы ў Беларусі запавольваецца

✔️ Загінула 9 чалавек: Расейцы ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Сумшчыне

✔️ Пяскоў агучыў пры якіх умовах Зяленскі і Пуцін змогуць сустрэцца

✔️ Беларускую дуду і Берасцейскую Крэпасць плануюць унесці ў спіс ЮНЭСКО

✔️ Ці праўда, што падчас другой сусветнай беларускія партызаны знішчылі паўмільёна нацыстаў?

✔️ «Белсат» завітаў на Міжнародны кніжны кірмаш у Варшаве, дзе ёсць таксама і беларускі стэнд

✔️ Топ-10 найлепшых cёлетніх серыялаў для выходных

✔️ Трамп патэлефануе Пуціну ў панядзелак

✔️ Замест «штадлераў» у Беларусі вяртаюць савецкія цягнікі

#рэпрэсіі:

▫️ У Варшаве пройдзе акцыя салідарнасці з палітвязнямі

▫️Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку
💥 #галоўнае за 18 траўня

✔️Румынія абрала праеўрапейскага прэзідэнта

✔️У Польшчы адбыўся першы тур прэзідэнтскіх выбараў

✔️Рост коштаў у Беларусі сур'ёзна паскараецца

✔️Пазняк і Латушка выступілі на акцыі да Дня палітвязня

✔️Услед за гароднінай можа прапасці рыба?

✔️З Беларусі дэпартуюць 3 мараканцаў за вулічную бойку

✔️Літва падала супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН

✔️Трамп і Пуцін
правялі тэлефонныя перамовы

✔️ Еўразвяз
створыць абаронны крэдытны фонду на150 мільярдаў еўра

#Рэпрэсіі

▫️>6000
асуджаных за пратэсты-2020
💥 #галоўнае за 20 траўня

✔️У вёсцы на Палессі дзе некалі жыў Тадэвуш Касцюшка, прыбралі ягоны бюст. Разбіраемся, хто гэта зрабіў і навошта

✔️У расейскім абстрэле Сумаў, які забраў 35 жыццяў, знайшлі і след беларускага заводу

✔️Паглядзелі, якая з краінаў Шэнгену была летась найбольш шчодрай на візы для беларусаў

✔️Вылучылі галоўны фактар, які прывёў да падвышэння цэнаў у беларускіх крамах

✔️Дэпутаты пайшлі па крамах кантраляваць продажы «патрыятычнай сімволікі». Нашыя карэспандэнты таксама правялі свой «маніторынг»

✔️Мабільныя тэлефоны ў школах – усё? Чыноўнікі спусцілі загад, але выканаць яго няпроста

✔️Галоўны бульбавод краіны патлумачыў, чаму з бульбай сёлета столькі праблемаў

✔️Lidl супраць «Санты»: у TikTok зладзілі цэнавы «батл» паміж крамамі

✔️Трамп адмовіўся ўводзіць новыя санкцыі супраць РФ

#рэпрэсіі:

▫️Cілавікі працягваюць трэсці бізнес: цяпер дасталася буйной сетцы сэканд-хэндаў

▫️YouTube-канал беларускай пенсіянеркі, якая выехала ў Польшчу ад рэпрэсіяў, рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкім»

▫️Ігару Лосіку споўнілася 33 гады. Ужо пяты раз запар ён сустракае дзень народзінаў у няволі

▫️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 5 чалавек