Белсат
16.9K subscribers
68.7K photos
21.7K videos
38 files
55.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💥 #галоўнае за 20 траўня

✔️У вёсцы на Палессі дзе некалі жыў Тадэвуш Касцюшка, прыбралі ягоны бюст. Разбіраемся, хто гэта зрабіў і навошта

✔️У расейскім абстрэле Сумаў, які забраў 35 жыццяў, знайшлі і след беларускага заводу

✔️Паглядзелі, якая з краінаў Шэнгену была летась найбольш шчодрай на візы для беларусаў

✔️Вылучылі галоўны фактар, які прывёў да падвышэння цэнаў у беларускіх крамах

✔️Дэпутаты пайшлі па крамах кантраляваць продажы «патрыятычнай сімволікі». Нашыя карэспандэнты таксама правялі свой «маніторынг»

✔️Мабільныя тэлефоны ў школах – усё? Чыноўнікі спусцілі загад, але выканаць яго няпроста

✔️Галоўны бульбавод краіны патлумачыў, чаму з бульбай сёлета столькі праблемаў

✔️Lidl супраць «Санты»: у TikTok зладзілі цэнавы «батл» паміж крамамі

✔️Трамп адмовіўся ўводзіць новыя санкцыі супраць РФ

#рэпрэсіі:

▫️Cілавікі працягваюць трэсці бізнес: цяпер дасталася буйной сетцы сэканд-хэндаў

▫️YouTube-канал беларускай пенсіянеркі, якая выехала ў Польшчу ад рэпрэсіяў, рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкім»

▫️Ігару Лосіку споўнілася 33 гады. Ужо пяты раз запар ён сустракае дзень народзінаў у няволі

▫️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 5 чалавек
💥 #галоўнае за 21 траўня

✔️Беларусам болей не будуць ставіць штампы на ўезд у Шэнген. А што будзе замест іх?

✔️Еўразвяз страчвае цікавасць да Беларусі: нашу краіну паставілі ў адзін шэраг з Лесота. Вось пра што ідзе гаворка

✔️У Іспаніі невядомыя забілі стрэлам у галаву былога дарадцу Януковіча

✔️Еўрапейцы не вераць у вайну РФ з NATO, але эксперты заклікаюць не расслабляцца

✔️Новы ўказ Лукашэнкі: наймальнікі мусяць правяраць жытлавыя ўмовы мігрантаў

✔️У Кракаве адбудзецца прэм'ера фільму «Інга». Да яго стварэння датычны і наш тэлеканал

✔️Радыё «Свабода» атрымае фінансаванне ад Еўразвязу

✔️У Польшчы распачалі крымінальную справу па факце аварыі беларускага аўтобуса каля аэрапорту Шапэна

#рэпрэсіі:

▫️Светлагорскія ўстановы адукацыі ўзяліся «зачышчаць» ад тых, хто засвяціўся на пратэстах-2020

▫️Роўна 4 гады таму ў шклоўскай калоніі памёр Вітольд Ашурак

▫️Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Дзень салідарнасці з палітвязнямі
💥 #галоўнае за 22 траўня

✔️«Сакартвэла закрываецца». Гутарым з беларусам, якога не пусцілі ў Грузію пасля «візарану»

✔️Былыя палітзняволеныя абмяркоўвалі ў Варшаве, як вызваляць тых, што сядзяць дагэтуль

✔️Лукашэнка прызначыў Наталлю Пяткевіч віцэ-прэм'еркаю, а Караніка накіраваў у Акадэмію навук

✔️«Жалезная лэдзі» лукашызму. Расказваем падрабязней пра кар'еру і жыццё Наталлі Пяткевіч

✔️Аўтарка «Шчучыншчыны» Алена Жалудок «увекавечыла» ў сваёй песні яшчэ адзін беларускі рэгіён

✔️Уначы адбыўся маштабны налёт беспілотнікаў на Расею

✔️Ізраіль можа распачаць супраць Ірану вайсковую аперацыю, калі Трамп не здолее дамовіцца з Тэгеранам па ядравай праграме

#рэпрэсіі:

▫️Айцішніца неаднаразова ездзіла з Еўропы ў Беларусь і вярталася назад. Падчас чарговай спробы паехаць з радзімы на чужыну яе не выпусцілі, бо знайшлі доказы ўдзелу ў пратэстах

▫️«Ціхія рэпрэсіі» ў адукацыі: звальняюць не толькі за пратэсты, але і за лайкі
💥 #галоўнае за 23 траўня

✔️У Польшчы хочуць стварыць універсітэт для беларусаў сталага веку

✔️Улады Магілёва «прыдушылі» голас нязгодных з будаўніцтвам у ахоўнай зоне

✔️Расея выдаткавала сотні тысяч долараў на падтрымку пракрамлёўскіх актывістаў — расследванне

✔️Каханкам Мельнікавай быў спецслужбіст — «Polityka» і «The Insider»

✔️Лукашэнка ведаў, што Расея рыхтавала напад на Украіну — «BELPOL»

✔️ У Беларусі адбыўся абмен палоннымі

✔️ Каханак Мельнікавай быў узнагароджаны пасля правакацыі з Азаронкам

#рэпрэсіі:

▫️У Беларусі прызналі экстрэмісткай камерунскую манету

▫️Беларусаў пераследуюць за рэгістрацыю на мапе беларускага бізнэса ў замежжы
💥 #галоўнае за 25 траўня

✔️Украіна і РФ правялі яшчэ адзін вялікі абмен палоннымі на беларуска-ўкраінскай мяжы

✔️Гісторыя з «пашпартам новай Беларусі» заглухла? Вячорка пераконвае, што не

✔️Народзіны легенды. У гэты дзень у 1992-м годзе ў Беларусі ўвялі ў абарачэнне «зайчыкі»

✔️Павел Латушка не бачыць сваёй віны ў сітуацыі са знікненнем Мельнікавай

✔️«BILD»: Пуцін не плануе заключаць мір і рыхтуе наступ на Харкаў, Сумы і Дняпро

✔️Выстава з асабістымі рэчамі беларускіх палітвязняў адкрылася ў Варшаве. Наш рэпартаж

✔️У Беларускім моладзевым хабе агучылі імя пераможцы прэміі Арсенневай. Яго самога на цырымоніі не было

✔️У Расеі кажуць, што верталёт Пуціна падчас палёту над Курскай вобласцю патрапіў у эпіцэнтр атакі беспілотнікаў

✔️Без мабільніка пад бокам матэрыял засвоіцца лепш? Спыталі меркаванне эксперткі пра забарону карыстацца тэлефонамі вучням школаў

#рэпрэсіі:

▫️Анархісту Сяргею Раманаву ў трэці раз дадалі тэрмін за «непадпарадкаванне»

▫️Палітзняволенаму журналісту і гарадзенскаму актывісту Паўлу Мажэйку сёння споўнілася 47 гадоў
💥 #галоўнае за 26 траўня

✔️У Воршы ўчынілі страляніну расейскія сілавікі: адзін забіты, іншага затрымалі

✔️Вядомае імя яшчэ адной асобы, якую абвесцілі ў міжнародны вышук за пасадку самалёта з Пратасевічам

✔️Дэпутат мясцовага савета з Гарадзеншчыны здзейсніў самагубства

✔️Разбіраем прычыны «бульбянога крызісу» ў Беларусі

✔️Украінская выведка перакананая на 100%, што ядравую зброю ў Беларусь не перакідвалі

✔️Літва хоча спагнаць з Беларусі сотні мільёнаў еўра за «мігранцкі крызіс»

✔️Адраджаць СССР у Расеі ўжо хочуць не толькі канспіролагі. Небяспечны для Беларусі трэнд

✔️«Падарожжы дылетанта» вярнуліся! З тым самым культавым вядоўцам

✔️Трамп заявіў, што «Пуцін звар'яцеў»

✔️Эмануэль Макрон пасварыўся з жонкай на борце самалёту... і атрымаў ад яе аплявуху

#рэпрэсіі:

▫️Лукашэнкаўцы накінулі тэрмін брату Паўла Латушкі, бо знайшлі ў таго прыкметы «непадпарадкавання адміністрацыі»

▫️У Мачулішчах затрымалі наведвальніка вайсковай прысягі
💥 #галоўнае за 27 траўня

✔️Беларусь зняла забарону на ўвоз бульбы, капусты, цыбулі ды яблык з Еўразвязу. Гэта аргументуюць «дэманстрацыяй адкрытасці, міралюбнасці і добрасуседства»

✔️Гэта ён прыйшоў на месца Мельнікавай. Вялікая размова з новым спікерам Каардынацыйнай рады

✔️Што будзе далей з расейскім сілавіком, які забіў свайго калегу ў Воршы?

✔️Праз чэргі на мяжы «Менсктранс» «легалізаваў» перасадкі пасажыраў з аднаго аўтобуса ў іншы

✔️Лукашэнка з Пуціным пагаварылі па тэлефоне пра бульбу

✔️Расеец спрабаваў незаконна вывезці дачку праз менскі аэрапорт. Яго затрымалі

✔️У красавіку колькасць занятых у беларускай эканоміцы асобаў упала ажно на 10 тысяч у параўнанні з сакавіком

✔️З сэрвісу «Еўрапошта» адбыўся выцек персанальных звестак

✔️Мэнцэн і Браўн выйшлі з прэзідэнцкай гонкі ў Польшчы. Але пакінулі след у грамадстве

✔️У Беларусі пайшлі баравікі ў траўні. Гэта анамалія ці не?

#рэпрэсіі:

▫️YouTube-праект Мікіты Мелказёрава «Жыццё-маліна» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

▫️Cілавікі ціснуць на людзей, што адзначылі свой бізнес на мапе платформы «SVAE» (створаная для пошуку беларускіх ініцыятываў у Еўропе і свеце)
🙏 Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго былога палітвязня

Гэта 58-гадовы Валеры Богдан, які адбыў тры гады зняволення за каментары ў інтэрнэце, якімі "абразіў Лукашэнку". Палітрэпрэсаваны памёр праз 9 месяцаў па вызваленні напачатку году, але пра гэта стала вядома цяпер, — паведамляе "Наша Ніва".

Валеры Богдан нарадзіўся ў Расеі, вучыўся ў Берасцейскім універсітэце, жыў у Берасці і Менску.
На старонках сваіх сацыяльных сетак былы палітвязень пісаў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах». ☝️

#рэпрэсіі
💥 #галоўнае за 29 траўня

✔️ Польшча падавала ў міжнародны вышук на беларускую шпіёнку

✔️Выкладчык БНТУ памёр пры затрыманні

✔️Баец палка Каліноўскага адкрыў фотавыставу ў Варшаве

✔️Беларуская дзяржаўная прапаганда ўмешвалася ў польскія выбары

✔️У небе над Беларуссю заўважылі самалёт-прадвеснік дронавых атак

✔️Каля Берасця ў лесе жыве вялікая група афганцаў?

#рэпрэсіі

▫️Пасля візіту сілавікоў 87-гадовую маці былога палітвязня забрала хуткая

▫️ Сілавікі прыйшлі да карыстальнікаў сервіса BY_MAPKA
⛓️У Беларусі +28 «экстрэмістаў»

МУС папоўніў спіс «экстрэмістаў». Сярод асобаў якія туды патрапілі ёсць ксёндз✝️

#рэпрэсіі