Белсат
19.6K subscribers
63.6K photos
20K videos
38 files
49.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎵 Цікавай музыкі на ноч

Спявачка МASHA разам з кампазітарам Мікітам Залатаром робяць незвычайную электронную музыку, сумяшчаючы яе з беларускімі народнымі песнямі.

Песня «VOL» – гэта электронная інтэрпрэтацыя беларускай народнай песні «Вол бушуе – вясну чуе». Вакал Марыі тут аказвае медытатыўны эфект, у адрозненне ад самой музыкі. Таксама рэліз дапоўнены відэашэрагам, зробленым з выкарыстаннем ШІ.

#штопаслухаць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 Лявон Вольскі перавыдаў альбом «Грамадазнаўства»

Альбом ужо дасяжны на ўсіх лічбавых платформах у новай версіі!

🔉Можаце самі ацаніць, як за 10 гадоў змянілася якасць гуку!

👉 Слухаць тут

#штопаслухаць
📀 Былы кіраўнік «Моладзі БНФ» запісаў беларускамоўны рэп

Гурт 5051 і выканаўца MANDZIK прадставілі сумесны трэк – «Паслязаўтра»!

Атрымалася на нашую думку вельмі добра, дарэчы ☝️

🎧 Паслухайце

#штопаслухаць
🎧 Свежай беларускай музыкі вам на ноч🌛

Прапануем паслухаць заварожваючы трэк Настассі Рыдлеўскай Dance on my own і паглядзець цудоўны кліп на яго 🤩 Разам яны ствараюць фантастычную і аўтэнтычную атмасферу!

#штопаслухаць
📖 25 чэрвеня 1905 нарадзіўся Пятрусь Броўка – паэт, празаік, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Пасля палітычнага пераследу за вокліч «Жыве Беларусь» частка беларусаў абрала ў якасці альтэрнатывы словы «пахне чабор» з вядомага верша Броўкі.

З гэтай нагоды сённяшняя падборка 👇

Лявон Вольскі – Пахне Чабор

ВІА Верасы – Пахне чабор

Litvintroll – Пахне Чабор

К.Ваданосава і Д.Дудзінскі – Пахне чабор

СПРАТ – Пахне чабор

Пішыце ў каментарах (калі вам гэта бяспечна), якая версія спадабалася найбольш

#штопаслухаць
Белсат
🕺💃 На беразе Віслы адгрымеў «Hučna Fest». Паспрабавалі перадаць ягоную атмасферу ў нашым рэпартажы Фэст уяўляў з сябе не толькі музычны канцэрт, тут былі таксама закуткі для аматараў літаратуры і выяўленчага мастацтва. Чытайце (і глядзіце болей здымкаў)…
🎵«Hučna Fest» у Варшаве. Поўны запіс стрыму для тых, хто прапусціў

У суботу ў польскай сталіцы на беразе Віслы было спякотна ва ўсіх сэнсах – тут у чацвёрты раз прайшоў фестываль беларускай музыкі, мастацтва і літаратуры «Hučna Fest».

Калі вы эмігрант, але не патрапілі на гэтае мерапрыемства (або калі жывеце ў Беларусі і хацелі б адчуць ягоную атмасферу) – налівайце сабе гарбаткі (ці чаго мацнейшага) і ўключайце запіс нашага жывога эфіру.

#штопаслухаць
🎧 Гіпнатызуючай беларускай музыкі вам на добры сон

Свежы трэк гурту «Homebound», які стварылі два беларусы, што жывуць у Польшчы, так і называецца – «Сон». У жніўні гурт плануе выпусціць міні-альбом, куды ўвойдзе ў тым ліку і гэтая песня.

#штопаслухаць
🎤 Былы футбаліст і трэнер Людас Румбуціс запісаў песню на беларускай мове

Песня «Гарбата, кава і віно» напісаная на словы паэта Леаніда Пранчака. На гітары акампануе вядомы Сяргей Трухановіч – вядомы беларускі музыка, удзельнік гуртоў «Палац» і «Крама»

👉 Паслухаць тут

#штопаслухаць
🎧 Класнай беларускай музыкі вам на добры сон

Гурт «Касары» прэзентаваў кліп на народную песню «Ой, да сонцэ». Яе тэкст быў запісаны ў вёсцы Гаўрыльчыцы Менскай вобласці ☝️

Кліп, на жаль, давялося здымаць ужо не ў Беларусі, а ў розных лакацыях Варшавы. Аднак ён усё роўна атрымаўся вогненным 🔥

Ці правільней будзе сказаць сонечным ☀️

#штопаслухаць
🎵 Фолк-дуэт RALLA прэзентаваў купальскую баладу «Хадзіў-пахадзіў»

Тэкст яшчэ 95 гадоў таму запісаў ад Язэпа Драздовіча беларускі кампазітар і фалькларыст Рыгор Шырма.

Выканалі песню Дар'я Зуева і Алена Кандыба.

Паслухайце як чароўна! ♥️

#штопаслухаць
🎼 «Я не самотны, я плыту маю»

Андрусь Такінданг выпусціў новы альбом «Мір і Супакой».

🎧 Паслухаць тут

#штопаслухаць
🎧 Прынеслі вам свежай беларускай музыкі на добры сон

Наўрад ці вы раней чулі пра гурт Homebound, але ўсё калісьці бывае ў першы раз ☝️

Вось як піша пра гурт вядомы музычны крытык, журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха:

«Homebound» – яшчэ адзін зусім свежы гурт. Мікс англамоўных і беларускамоўных песень з вельмі адчувальным брытанскім вайбам. Лаканічны, густоўны матэрыял з неблагімі мелодыямі, у якім адчуваецца і прафесійны падыход, і добрая падача. Гучыць даволі пярэста і неаднародна, каб зразумець нейкі канцэптуальны падыход, але на ўзроўні візітоўкі – добры старт».

#штопаслухаць