Белсат
19.9K subscribers
62.3K photos
19.6K videos
38 files
48.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📸 Святкаванне Купалля ў Польшчы, лясныя пажары ў Грэцыі і ЗША, пратэсты супраць павышэння падаткаў у Кеніі, вялікая паводка на поўдні Кітаю...

Сабралі галоўныя і часам шакавальныя здымкі за тыдзень.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔻Роўна год таму пачаўся бунт Прыгожына

23 чэрвеня 2023 года вагнэраўцы заявілі, што ВКС Расеі нанеслі ўдар па іх лагеры. У той жа вечар яны пачалі паход на Маскву. Па дарозе прыгожынскія падраздзяленні ўзялі пад кантроль Растоў-на-Доне.

Узгадваем, што тады адбывалася.
👽 Беларускія зенітчыкі паабяцалі абараніць краіну ад НЛА

🥴 У адной лепшай краіне ў свеце адзін «начальнік штабу» паабяцаў, што «любы неапазнаны лятальны апарат, які парушыць дзяржаўную мяжу, будзе знішчаны».

21 чэрвеня міністэрства абароны абвесціла пра «раптоўнае правяранне гатовасці злучэнняў і вайсковых частак Узброеных сілаў да выканання задачаў паводле прызначэння». Правяранне праходзіць у Берасцейскай і Гомельскай вобласцях. У Мінабароны папярэджвалі пра перасоўванне баявой тэхнікі па аўтатрасах.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥴 «Ну а чым я магу дапамагчы?»

Гэтым разам Андрэй Павук падняў на вушы ўсю берасцейскую калегію адвакатаў. А ўсё з-за таго, што не мог знайсці сваю адвакатку, якую яму прызначыў суд.

👉 Глядзіце новае выданне праграмы «Шухер-шоу»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Надыходзіць містычная Купальская ноч

А ці ведалі вы, што Купалле – гэта не толькі спевы, вяночкі і вогнішча? Распавядаем пра цікавыя традыцыі святкавання летняга сонцастаяння, якія былі ў нашых продкаў.

Паглядзіце!
🤯 У Менску падлетак нагамі выштурхаў з аўтобуса і потым збіў цемнаскурага хлопца

Пацярпелы зайшоў разам з хлопцам у аўтобус. Пасля чаго нападнік падышоў да яго, павіс на поручні і з усёй сілы без прычын ударыў у спіну нагамі, выпхнуўшы яго на вуліцу.

Пасля гэтага паміж хлопцамі пачалася бойка, пад час якой нападнік выкрыкваў негатыўныя каментары з нагоды расавай прыналежнасці цемнаскурага маладзёна.

🥴 Суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве, але замест пакарання да яго вырашылі ўжыць выхаваўчыя меры. Падлетку патлумачылі, якія наступствы яго чакаюць у выпадку паўтору падобных дзеянняў, а таксама абмежавалі яму свабоду вольнага часу на паўгода.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚫️ Чорны дзень у гісторыі нашай краіны

30 гадоў таму адбыўся першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Лукашэнка перамог з 44,82% галасоў.

😡 Было столькі абяцанак і гучных словаў... а скончылася хлуснёй, катаваннямі ды кручэннем хвастоў каровам.

Чаму на працягу ўсяго жыцця менавіта гэтыя жывёліны не даюць пакою дыктатару - невядома. Можа гэта наступствы службы на мяжы ці гульні ў футбол? А мо гэта вершы Быкава так паўплывалі?..🤔
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌸 Узор з валошкамі на асфальце – ну хіба ж не прыгажосць?

Цяпер гэта можна пабачыць у Магілёве. Такі арнамент зрабілі да 757-годзя гораду.

Як вам?
Белсат
🔥 Надыходзіць містычная Купальская ноч А ці ведалі вы, што Купалле – гэта не толькі спевы, вяночкі і вогнішча? Распавядаем пра цікавыя традыцыі святкавання летняга сонцастаяння, якія былі ў нашых продкаў. Паглядзіце!
🌺 Беларусы Варшавы адсвяткавалі Купалле на беразе Віслы

Імпрэза называлася «Вянкі беларускія», яе зладзілі Цэнтр беларускай салідарнасці і студыя дзіцячай творчасці «Купалінка».

👉 Паглядзіце, як гэта было